• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    У некаторых мясцінах Беларусі сельскагаспадарчая латарэя набыла форму латарэіалегры, дзе розыгрыш прызоў праводзіцца адразу пасля набыцця білета. Ёсць раёны, дзе загадзя рэалізуюць білеты на права ўдзелу ў
    220
    латарэі, а ўжо затым на свяце ўдзельнікі, прад’явіўшы пэўны квіток, запускаюць руку ў латарэйны барабан.
    Сельскагаспадарчая латарэя, як паказвае практыка, заўсёды з’яўляецца адным з самых яскравых і запамінальных святочных дзеянняў, якое вызначаецца высокім эмацыянальным напалам і масавасцю ўдзелу.
    МІНСКАЯ ЛАТАРЭЯ ЖУБІКЬ
    Занатаваў П. А. Гуд у 1979—1992 г. згодна этнаграфічных назіранняў на разнастайных святах у парку імя Чалюскінцаў у Мінску.
    Латарэя «Кубікі» на працягу многіх гадоў карысталася папулярнасцю і прыносіла пэўныя прыбыткі яе арганізатарам. У латарэі звычайна разыгрывалі спажывецкія тавары.
    Умовы латарэі, на першы погляд, вельмі простыя. Гульцу, які заплаціў азначаны кошт за ўдзел, выдавалі тры кубікі. На кожнай грані кубікаў былі выбіты лічбы ад 1 да 6.
    Гулец павінен быў кінуць кубікі такім чынам, каб адначасова выпалі тры шасцёркі — у гэтым вьшадку ён атрымліваў любы прыз.
    ♦ДЗІЦЯЧАЯ ЛАТАРЭЯРЫБАЛКА»
    Дзіцячая латарэярыбалка — сучасная бяспройгрышная латарэя, якую ў апошнія 15 гадоў ладзяць на святах у многіх гарадах Беларусі.
    Канструкцыя латарэі ўяўляе сабой чатырохгранную шырму выпіынёй 2—2,5 м, адзін з бакоў якой размаляваны пад возера, на беразе якога сядзіць рыбак з вудай.
    У цэнтры канструкцыі стаіць адзін з арганізатараў, каля якога знаходзяцца прызы латарэі — пераважна тан
    221
    ныя цацкі. Другі культарганізатар прымае ад удзельнікаў грошы і выдае ім вуду. Гулец закідвае праз шырму вуду, арганізатар, які знаходзіцца ў цэнтры шырмы, чапляе на кручок прыз... і па камандзе другога арганізатара дзіця выцягвае прыз.
    Дзяцей вельмі прываблівала гэтая латарэя. Ужотолькі зза шчаслівых вачэй, радаснага святочнага настрою малышоў варта праводзіць дадзеную гульню.
    НАРОДНЫЯ ЗАБАВЫ НА БЕЛАРУСКІХ КІРМАШАХ
    «СЛУПКОЛА»
    Запісалі ў 1980 г. Э. Анецька і П. А. Гуд ад жыхара вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна К. В. Рудзь (1900 г. н.)
    Забава «Прызавы слуп>>, якую ладзілі на кірмашах Віцебшчыны, патрабавала ад удзельніка значнай фізічнай сілы і спрьпу, таму ў гэтым гульнёвым дзеянні прымалі ўдзел, пераважна, маладыя хлопцы і мужчьшы.
    Для падрыхтоўкі атракцыёна выбіралі роўнаствольнае дрэва даўжынёй прыблізна 15 м, якое папярэдне апрацоўвалі: знімалі кару і націралі ствол воскам.
    На вяршыні ствала замацоўвалі ў гарызантальным становішчы кола ад воза, да якога прывязвалі на вяроўках разнастайныя прызы: боты, пляшку гарэлкі, гармонік і да т. п. Слуп закапвалі ў зямлю. Удзельнік атракцыёну павінен быў залезці да канца слупа і зняць адзін з прызоў. Узлезці па слізкім слупе задача не з лёгкіх і патрабуе значных намаганняў гульца, каб перамагчы.
    Гэты атракцыён быў адроджаны ў парку Міёраў у 1983 г. на свяце 350годдзя горада.
    222
    ♦ПАЛЕСКІ ПРЫЗАВЫ СЛУІЬ
    Запісаў у 1979 г. П. А. Гуд у Століне ад М. 1. Мельніка (1929 г. н.).
    Палескі прызавы слуп быў падобны да віцебскага слупакола, але меў свае канструктыўныя і тэхнічныя асаблівасці.
    Для гэтага атракцыёна выбіралася роўнаствольнае дрэва не менш як 16 м. Дрэва ашкурывалі, закапвалі ў зямлю, на канцы ўбівалі тоўсты, паўтараметровай даўжыні металічны драб, да якога мацавалі ў вертыкальным становішчы кола ад воза з прызамі. Удзельнік павінен быў залезці на самы спічак слупа, стаць на калена ці на ногі, ухапіўшыся за прут і варочаючы кола, выбраць сабе і адвязаць любы з прызоў.
    Задача гульца была надзвьгчай складанай, тым не менш гэты атракцыён карыстаўся вялікай папулярнасцю і знаходзілася нямала ахвотнікаў паказаць сваю смеласць, сілу, рашучасць і дабыць каштоўны прыз для сябе, ці сваёй каханай.
    Гэты атракцыён быў вернуты з забыцця ў верасні 1982 г. у гарадскім пасёлку Жыткавічы Гомельскай вобласці на Першым Рэспубліканскім кірмашы.
    «ГРОДЗЕНСКІ СЛУППАДКАВЫРКА»
    Запісаў Д. М. Волчак у 1982 г. ад жыхаркі вёскі Дземброва Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці П. Л. Волчак (1904 г. н.).
    Слуппадкавырка, зафіксаваны ў многіх месцах Гродзеншчыны, з’яўляецца ўнікальным атракцыёнам, які вызначаецца з усіх прызавых слупоў беларускай зямлі арыгінальнасцю тэхнічнага вырашэння і гульнёвага зместу.
    223
    У зямлю на адаегласці 4 метраў закапвалі два ачышчаныя ад кары слупы, памерамі адпаведна 5 м і 15 м. У вяршынях слупоў прарэзвалі пазы (5x5 см), праз якія прапускалі вяроўку даўжьшёй 35 м. Над пазамі ў бярвенні забівалі цвікі, якія скручвалі дугаабразна, каб вяроўка не звалілася на зям лю, а вольна праходзіла праз вяршыні слупоў. Адзін канец вяроўкі навязвалі на цвік, забіты ў меншае бервяно на вьппыні 1 м, а за другі канец вяроўкі прывязвалі прыз.
    Вядучы, перабіраючы рукамі вяроўку, дастаўляў прыз да вяршьші вялікага слупа і прапанаваў удзельнікам свята выпрабаваць сваю сілу і спрыт, дастаць прыз.
    Гулец пачьшаў лезці па вялікаму слупу. Калі ён не дабіраўся да вяршыні, а спыняўся недзе пасярэдзіне, арганізатар трохі прыспускаў прыз, які ўжо вісеў амаль над галавой гульца. Гэта часта давала ўдзельніку дадатковыя сілы, і ён імкнуўся забрацца вышэй і вышэй, услед за прызам, які падымаўся, натуральна, патроху ўверх.
    Такім чьшам, адбывалася своеасаблівая гульня паміж гульцом і вядучым, у выніку якой удзельнік або даставаў прыз, або пад рогат і кпіны прысутнічых скатваўся ўніз. Калі ж у атракцыёне ўдзельнічалі дзеці, прыз вісеў не надта высока і заўсёды аддаваўся ў падарунак смеламу дзіцяці.
    Гродзенскі слуппадкавырка, упершыню адроджаны ў парку Скідзеля на кірмашы 1982 г., вельмі хутка распаўсюдзіўся па ўсёй вобласці і стаў адметнай гульнёвай асаблівасцю святаў Гродзеншчыны.
    «ПЕРАХВАТ»
    Запісаў у 1983 г. П. А. Гуд ад жыхароў вёскі Стары востраў Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці A. М. Вікторчыка (1884 г. н.) і Е. М. Вайцешыгай (1903 г. н.).
    224
    «Перахват» — старадаўні кірмашовы атракцыён у канцы XIX — пачатку XX ст. штогод ладзілі на святочных гандлях.
    Канструкцыя атракцыёна «Перахват» мела даволі няпростую пабудову. У зямлю закапвалі два слупы (памерамі 2,5 і 3,5 м) на адлегласці 7 м адзін ад аднаго. Вяршыні слупоў пры дапамозе цвікоў знітоўвалі бервяном. Да гарызантальнага бярвення праз кожныя 50 см прыбівалі тоўстыя вяровачныя канаты даўжынёй 30 см кожны (усяго 14 канатаў). Пачынаючы ад малога вертыкальнага слупа (2,5 м) канцы першых сямі канатаў завязвалі ў вузлы, а канцы астатніх сямі канатаў пакідалі распушчанымі. На вяршыню вялікага вертыкальнага слупа (3,5 м) ускладалі прыз.
    Гулец павінен быў залезці на малы вертыкальны слуп, учапіцца за першы канат і, перабіраючы рукамі канаты, дасягнуць вялікага вертыкальнага слупа і зняць прыз.
    Умовы атракцыёна ставілі перад гульцом складаную задачу. Справа ў тым, што першыя 7 канатаў можна было адолець даволі лёгка, бо рукі ўдзельніка кожны раз абапіраліся на вузел каната. У астатніх сямі канатах вузлыўпоры адсутнічалі, і аслабеўшыя рукі часцей за ўсё саскальзвалі ўніз. Таму толькі удзельнік з добрай фізічнай падрыхтоўкай мог выканаць умовы атракцыёна.
    Падобны па канструктыўным асаблівасцям, але больш складаны па ўмовах дзеяння атракцыён ладзілі на кірмашах Друцка Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.
    Друцкі «Перахват» меў адрозненне ад атракцыёна вёскі Стары Востраў толькі ў некалькіх дэталях: вертыкальныя слупы былі па 3 м кожны, а на сяміметровым гарызантальным бярвенні праз кожны метр замацоўвалі канаты з распушчанымі канцамі.
    Атракцыён «Перахват» быў адроджаны ў кастрычніку 1981 г. на першым беларускім кірмашы ў Манькавіцкім
    225
    парку Століна Брэсцкай вобласці. На працягу 80ых гг. гэтая забава набыла папулярнасць на ўсёй Беларусі і зараз яго ладзяць на святах у многіх раёнах.
    «ПЕНЬ I ЦВІК»
    Умовы гэтай сучаснай народнай забавы вельмі простыя: трэба з аднаго ўдару молатам загнаць у пень па самую шляпку вялікі цвік. Здавалася б, задача нескладаная, але паспрабуйце самі і зразумееце, што зрабіць гэта вельмі нялёгка.
    ТУРНІР «КАРОЛЬ КУРКА»
    У сярэдзіне XVIII ст. у Слуцку і Нясвіжы па загаду князя Радзівіла ладзілі турніры стральцоў «Кароль курка», на якіх павінны былі выступаць усе дарослыя мужчьшы горада, а пераможцы атрымлівалі прызы.
    На аснове гэтых гістарычных падзей культурнага жыцця старажытнага беларускага горада студэнты кафедры рэжысуры святаў Мінскага інстытута культуры ў 1981 г. аднавілі дадзенае спартыўнае змаганне ў Манькавіцкім парку Століна. Захаваўшы змест старажытнага спаборніцтва, забава набыла новыя мастацкія рысы.
    На вялікім драўляным шчыце памерамі 2,5 на 16 м праз кожныя 50 см на цвік падвешвалі рознакаляровыя шарыкі, да якіх на вяровачках замацоўвалі розныя прызы. Гулец, заплаціўшы грошы за ўдзел, станавіўся на лінію стральбы, якая знаходзілася на адлегласці 25 м ад драўлянага шчыта і атрымліваў арбалет, ці лук. Патрабавалася з аднаго выстралу папасці ў паветраны шарык і атрымаць упаўшы на зямлю прыз.
    226
    Гэты атракцыён як раней, так і цяпер карыстаецца вялікім поспехам таму, што дае магчымасць кожнаму жадаючаму паказаць сваю меткасць, вызначыцца сярод астатніх удзельнікаў.
    ♦ГРУНВАЛЬД»
    На аснове старажытнай народнай забавы, у якой два ўдзельніка імкнуліся спіхнуць адзін аднаго з бярвення, студэнты кафедры рэжысуры святаў Беларускага універсітэта культуры прыдумалі новы атракцыён.
    На драўляных слупах, закапаных у зямлю на вышыню 1,5 м, замацоўваецца ў гарызантальным становішчы пяціметровае бервяно, да якога з двух бакоў прыстаўлены лесвіцы.
    На бервяно з бакоў забіраюцца два <рыцары>. У аднаі о з іх — на галаве шлем воіна Вялікага княства Літоўскага, а ў левай руцэ — шчыт з выявай Пагоні. У другога — амуніцыя крыжаносца. У правай руцэ абодва «рыцары> трымаюць сетку з вялікім надзьмутым дзіцячым мячом. Задача гульцоў: абараняючыся шчытом, збіць мячом шлем з галавы саперніка альбо яго самаго з бярвення. Гулец, які пераможа пяцёх супернікаў запар, атрымлівае прыз.
    Гэты атракцыён зараз карыстаецца вялікім поспехам, асабліва сярод падлеткаў.
    «ТУРШР РЫЦАРАЎ»
    Сучасны беларускі атракцыён, які ладзяць на вадзе і ў якім удзельнічаюць дзве каманды весляроў і два «рыцары>.
    На карме кожнай з дзвюх лодак робяць метровае ўзвышэнне, на якое становіцца <рыцар> у шлеме і плашчы. У