• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    227
    руцэ ён трымае трохметровую дзіду, на канцы якой прыбіты драўляны квадрат памерамі 10 х 10 см.
    Весляры выводзяць лодкі на цэнтр воднай акваторыі і паступова пачынаюць збліжацца. У задачу «рыцараў» уваходзіць спіхнуць дзідай саперніка з лодачнага ўзвышэння ў ваду.
    У гэтым атракцыёне, які ўяўляе сабой яскравае відовііпча, могуць прымаць удзел цэлыя каманды, што робіць турнір вельмі ўраджваючым дзеяннем.
    «КОЛЬЦАКІД»
    Вядомы атракцыён «Кольцакід» у аіюшні час атрымаў на тэрыторыі Беларусі своеасаблівае пераасэнсаванне.
    Драўляны шчыт (памерамі 1,5 х 1,5 м) падтрымліваецца шастомпадстаўкай пад вуглом 45 градусаў. У левым верхнім кутку намаляваны чалавек, які чытае кнігу. У правым верхнім кутку — выява чалавека з рыдлёўкай на фоне саду. У левым ніжнім кутку — выявы баяніста і спевака. У правым ніжнім кутку — шахматыстаў за шахматным сталом. У цэнтры шчыта намалявана вялізная бутэлька гарэлкі, на дне якой сядзіць «п’яніца». Вакол кожнага з вуглавых малюнкаў знаходзяцца тры калочкі, пад якімі стаяць лічбы (напрыклад — 60, 80, 100). На выяве бутэлькі знаходзяцца 3 калочкі (на гарлавіне, у цэнтры і пад «п’яніцай») і надпіс «агонь».
    Удзельнік атракцыёна атрымлівае 5 фанерных, або гумавых кольцаў і становіцца на лінію кідка на адлегласці 5 м ад шчыта. Кідаючы па чарзе кольцы, гулец імкнецца набраць максімальную колькасць балаў. Калі адно з кольцаў пападае на калок бутэлькі — усе папярэднія балы, якія ён набраў, «згараюць», страчваюцца.
    228
    У гэтым атракцыёне можа ўдзельнічаць некалькі дзесяткаў чалавек і «Кольцакід>> можна правадзіць як многаступенчатае спаборніцтва з папярэднімі змаганнямі, чвэрць фіналам, полуфіналам і фіналам, дзе ўжо абсалютны пераможца атрымлівае прыз.
    Такім чынам, пры невялікіх выдатках атракцыён «Кольцакід» можа стаць яскравым, доўгатэрміновым святочным дзеяннем, у якім могуць прымаць удзел людзі розных узроставых катэгорый.
    ♦ЛЕДЗЯНЫ КОНУС»
    Старадаўні зімовы беларускі атракцыён, які дагэтуль ладзяць у час святаў на Віцебшчыне.
    «Ледзяны конус» у сваёй аснове мае драўляную канструкцыю ў форме чатырохграннага трохвугольніка вы
    Старадаўні зімні атракцыён «Ледзяны конус». Ржанструкцыя
    229
    шынёй 3 м, кожная са старон якога стаіць пад вуглом 45 градусаў. Канструкцыю раўнамерна пакрываюць тоўстым слоем снегу, абліваюць вадой і, такім чынам, яна ператвараецца ў ледзяны конус. На вяршыні конуса ўсталёўваюць невялічкую пляцоўку, дзе кладуць прыз.
    Задача ўдзельнікаў — разагнаўшыся, узбегчы на конус і ўзяць прыз. Але зрабіць гэта вельмі складана, гульцы, як правіла, скатваюцца назад. Тым не менш, ахвотнікаў да гэтай забавы пімат.
    У 1984 г. на свяце праводзін Зімы ў Міёрках вакол ледзянога конуса з 10 гадзін раніцы, аж да вечара тоўпіўся народ, і толькі аднаму спрытнаму хлопцу ўдалося ўзяць прыз.
    «ЛЕДЗЯНАЯ ГОРКА»
    Адным з папулярных зімовых паркавых атракцыёнаў Беларусі 50—60ых гг. XX ст. была «Ледзяная горка>. Яна ўяўляла сабой наступную канструкцыю: у зямлю ўбівалася чатыры васьміметровых бярвенні, на якіх замацоўвалі агароджаную плотам драўляную пляцоўку з шырокапалоснай лесвіцай. Ад драўлянай пляцоўкі да зямлі пад вострым вуглом далучалася пакрытая металічным лістом драўляная пляцоўкаскат, якая падтрымлівалася драўлянымі слупамі рознай вышыні. Пляцоўкаскат і стометровая дарожка, якая вяла ад канструкцыі да фінішу, абліваліся вадой і замярзалі. Гульцы, забраўшыся на верхнюю пляцоўку, на санках скатваліся ўніз.
    На сучасным этапе ледзяная горка можа стаць гульнёвакамерцыйным дзеяннем. Паркавая адміністрацыя магла б наладзіць тут продаж білетаў. Тут жа пры горцы выгадна арганізаваць работу выязных буфетаў з продажам гарбаты, кавы, кандытарскіх вырабаў, штотак
    230
    сама будзе спрыяць прытоку ўдзельнікаў. На ледзяной горцы можна ўстроіць і разнастайныя эстафеты з перашкодамі і іншыя спаборніцтвы.
    Спробы арганізацыі ледзяной горкі як доўгатэрміновага паркавага атракцыёна паказалі эканамічную мэтазгоднасць гэтага гульнёвага дзеяння.
    Адроджаныя ў сваім старадаўнім варыянце або пераасэнсаваныя і трансфармаваныя ў сучаснай трактоўцы народныя забавы беларусаў сталі дзейным сродкам культурнагістарычнай пераемнасці, формай папулярызацыі народнай гульнятэкі. Прапанаваныя народныя атракцыёны, народжаныя фантазіяй народа і ўвасобіўшыя яго мастацкагістарычны вопыт, даюць магчымасць стварыць у сучасным беларускім парку спецыфічны гульнёвы комплекс, сапраўдны гарадок беларускай гульні.
    СЦЭНАРЫІ
    ПАКРОЎСКІ КІРМАШ1
    3 самага рання на базарную плошчу з розных гаспадарак раёна з’язджаюцца машыны з садавінай, гароднінай, жыўнасцю, таварамі народнага побыту, прадуктамі, прамысловымі таварамі. Гандлёвыя рады, лаўкі, часовыя пабудовы, навесы для гандлю святочна ўпрыгожаны гірляндамі з рознакаляровай паперы, засушаных лісцяў дрэў, гронкамі рабіны, шарамі, рушнікамі, плакатамі. Усюды пярэстыя тэксты народных прымавак, прыказак:
    ' 3 навуковаметадычнага дапаможніка В. Басько. Пакровы на Магілёўшчыне. Мн., 1993.
    231
    Добрае само сябе хваліць!
    Едзеш тавар купляць — трэба грошы браць!
    Ката ў мяшку не купляюць!
    Каштуе рубля, а калі надуць, то дадуць і два!
    Купіш не купіш, а патаргавацца можна!
    Над сваім таварам усякі панам!
    He ганечы не купіш, не хвалячы не прадасі
    Прадаць лёгка, а купіць цяжка
    Якія грошы, такі і тавар
    Першага торгу не мінай
    Дзе Цярэшка ды Тамаш, там цэлы кірмаш
    Усё ён кірмашуе, пакуль грошы за пазухай чуе
    Без цьігана і торгу не бывае
    Без злодзеяў кірмаш не жыве
    Гандаль арганізуецца сталовымі, кафэ, прадуктовымі, прамтаварнымі і кніжнымі магазінамі.
    У цэнтры базарнай плошчы дэкаратыўна аформлена вялізная карціна, запоўненая садавінай, гароднінай, снапамі збажыны, льну і іншым скарбам. Сцэнічная пляцоўка выдзелена надпісамі: «Кірмашовыя забавы Несцеркі і Цярэшкі». Па вуглах — драўляныя скульптуры герояў народных паданняў, казак. Вакол пляцоўкі гумарыстычныя плакаты, надпісы. Непадалёку ад галоўнай працуюць пляцоўкі: «Гульнёвая», «Хто ўмее ўсяк, а хто — ніяк» (народных майстроў), фотабалаган, сельгаслатарэя.
    Музычны фон кірмашу стварае ансамбль народнай музыкі.
    Тэатралізаванае прадстаўленне, гульнёвую праграму, забавы, пацехі арганізуюць Несцерка і Цярэшка, дзед Тамаш і бабка Еўка, Мальвіна, скамарохі. Дзеючымі асобамі з’яўляюцца цыганы, яўрэі, свахі, удзельнічаюць музыкі, фальклорныя гурты. На працягу дня яны падтрымліваюць настрой і рытм кірмашу.
    232
    Гандлёвыя рады запоўнены рознымі таварамі. Ідзе гандаль блінамі, шашлыкамі, пірагамі і інш.
    З’яўляецца кірмашовы гурт з музыкамі. Усе прытанцоўваюць, пяюць. Несцерка і Цярэшка ідуць на галоўную пляцоўку, паблізу іх бабка Еўка і дзед Тамаш лічаць грошы, спрачаюцца.
    Скамарохі:
    — Сюды! Сюды! Прадстаўленне пачьшаецца,
    Усе запрашаюцца
    — Спыніся, падзівіся, Да цудаў звярніся!
    I грошай не трэба —
    У апладысментах патрэба!
    А хто да гумару гожы,
    Той не пашкадуе і грошай.
    Несцерка:
    Добры дзень, шаноўныя спадары!
    Віншуем вас са святам!
    Эге, колькі вас тут сабралася, як мурашак у мурашніку.
    Цярэшка: А кірмаш які багаты, відаць, гаспадары дбайныя Мсціслаўцы.
    Несцерка: А што ж ты думаў, гаспадарку весці — не лапці плесці.
    Цярэшка: Гэта праўда твая, Несцерка, хто не дбае, той нічога не мае.
    Бабка Еўка: Гэта пра майго Тамаша. Языком малоціць, нагамі сыпле густа, а ў хляве ўжо пуста, і грошай няма.
    Дзед Тамаш: Ну ты, баба, разышлася, на кірмаш прыйшла, людзі глядзяць, а ты і тут сварку ўчыніла.
    Бабка: Ты толькі языком мянціць майстра.
    Цярэшка: He сварыцеся, сёння ж Пакровы, грэх. Музыкі, дайце штонебудзь ддя уцех.
    233
    Музыкі іграюць, фальклорны калектыў выконвае народную песню «Бабка Еўка, дзед Тамаш».
    Бабка: I сапраўды, гэта пра нас. Але ж, дзеда, не тужы, сёння свята, давай лепш паскачы. Дый дзяўчат прыгожых запрасі, бач, якія малайцы, Несцерка і Цярэшка.
    Музыкі іграюць, бабка, дзед, Несцерка і Цярэшка танцуюць, пяюць частушкі, да іх далучаюцца дзяўчаты.
    Вось дзе, братцы, разгуляцца!
    Вось пацешыцца калі, Хоць бярыся, распраніся Ды ў прысядкі валі.
    Трылля, трылля, вось кадрыля!
    Вось лявоніха ідзе,
    Валяць проста, як бы з моста, Як ніколі, як нідзе!
    Дзе мы едзем, дзе мы йдзем —
    Карчмы не мінаем,
    Дзе заедзем, дзе зайдзем — Там і пагуляем.
    Ой, там, на гарэ
    Мужык жонкай арэ, А другая падбягае: «Запражы ж ты і мяне>>
    Цярэшачка, Цярэшачка Цераз бор дарожачка, Цераз бор таптаная, Я ў мамачкі каханая.
    Як пайду кароў даіць, А за мной Давыд бяжыць.
    234
    Як пушчу даёначку — Давыду ў галёначку. А мой ты Давыдзіла. Я ж цябе не відзела.
    Дзяўчыніца, красавіца, Аддай мае грошы, Ты судзіла, гаварыла, Што я не харошы.
    Дзяўчыніца, красавіца, Аддай мае боты, Ты хадзіла, гаварыла, He ўмею работы.
    Дзяўчыніца, красавіца, Аддай мае квяты, Ты судзіла, гаварыла, Што я не багаты.
    Несцерка: Ай, Цярэшка, я тут загуляўся, а сёння ж у сваты сабраўся, ды гарэлкі нідзе не купіў.
    Цярэшка: Па гэтаму не турбуйся, зараз столькі лавачнікаў таргуе, пгго купіш усё, што захочаш. Але я табе раю звярнуцца ў лаўку Хаіма ці Абрама. Гэта лавачнікі першай гільдыі.
    На пляцоўку выходзіць яўрэй дзеля таго, каб звярнуць на сябе ўвагу.
    Яўрэй:
    Добры дзень, паноцкі!
    Здраствуйце вам, гашпада!
    Я прісоў і к вам сюда —
    Я цуў — у вас кірмас
    I гарэлацкі нямас.
    Я знаў узе васа гора
    235
    I тасцыў гарэлацкі паболе. А ў мяне сабасовая і дзясовая, 3 мельніцы, зпад кола, Гдзе круціць і муціць, I пенай б’ець, і назад валакець. Так іна і таго будзіць біць, Хто яе будзе піць. А хто хоцыць яе піць, Трэба гросыкі плаціць!
    Цярэшка: Ну вось табе і гарэлка, а ты хваляваўся. Яўрэй: Паноцкі, ці няма сто прадазны: сцыціна, васцына, пастарнаку? А я, гашпада, каля вас адкрываю лавацку.
    Будзе у мене всего давольна: цапоцкі, лапоцкі, цай, сахар, мыла, есцо троху і дзехцю.
    А гдзе ета мая Сорка? Гашпада, пазвольце мне пагукаць мая Сора! О клейнцэ Сора, о клейнцэ Сора! Хадзі скора, будзем гуляць уцора!
    (Ідзе Сора).
    Яўрэй: А гдзе ты, Сорка, прападала?
    Сорка: На рьшкі кабацок прадавала. А сто ета я цябе так доўга не відала? I дзе ты быў, Хаім?
    Яўрэй: Ай, я буў у Полацку, Велізу, Невелю і ў Склові, і ў Мугулёві, у Старым Быхові і ў Орсы, і гдзе сам цорт не хадзіў і сто відзіў, уй, гевалт! Уй, гевалт, я ж цябе не прадставіў. Паноцкі, гэта мая Сора, выпісана з Парізу ўцора. Дазвольце мне, паноцкі, каб патынцаваць, вас с празднікам празздравіць.