• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    Эх, дзюсачка дзюдзюдзюдзю,
    А гусачка скаскаска,
    А вутачка гегегеге,
    А курачка па сенечках пахаджвае, Траляля, траляля.
    Эх, курачка па сенечках пахаджвае.
    Паедзем мы, жоначка, на ярмолак гуляць, Будзем мы, жоначка, хазяйства нажываць, Купім мы„ жоначка, індзюсачку сабе.
    Эх, індзюсачка кэкэкэкэ, А дзюсачка дзюдзюдзюдзю, А гусачка скаскаскаска, А вутачка гегегеге, А курачка па сенечках пахаджвае, Траляля, траляля.
    А курачка па сенечках пахаджвае.
    190
    «НАША БАБАЧКА ПІРАГІ ПЯКЛА»
    Наша бабачка пірагі пякла, А ў панядзелак муку сеяла, А ў аўторак ваду грэла, А ў сераду дзяжу чыніла, А ў чацверг жа дзяжу кісліла, А ў пятніцу дзяжу мясіла, А ў суботу ў печ садзіла, А ў нядзелю умывалася, На кірмаш збіралася.
    «ХТО НА СТАЁНЦЫ ЗАЗВОНІЦЬ»
    Хто на стаёнцы зазвоніць, Ранарана зазвоніць, А там Косцячка выходзіць, Ранарана выходзіць, Сівога каня выводзіць, Ранарана выводзіць, За ім мамачка выходзіць, Ранарана выходзіць.
    — Куды, сыночак, паедзеш, Ранарана паедзеш?
    — Паеду, мамачка, на кірмаш, Ранарана на кірмаш, Буду выбіраці там дзевак. Ранарана там дзевак.
    ♦А Ў НЯДЗЕЛЮ РАНА...»
    А ў нядзелю рана Сонейка ўсходзіць,
    191
    А мой міленькі Кірмашову павозку гатовіць, Тавары цяжкія На ручаньках носіць У павозку кірмашову, У павозку кірмашову, А жонцы прыгаварвае, А жонцы прыгаварвае: — Уставай, мілая, Кароўкі рыкаюць, Выпупічай цялятка, Няхай высысаюць!
    Уставай, мілая, Коні ў стайні ржуць! Выпушчай на вулачку, Няхай пагуляюць!
    Уставай, мілая, Жата ўрадзіла! Няхай родзіць, Хоць у трубы ўецца. А я прыеду
    3 кірмашу вясёлага, Прывязу тавару Разнастайнага.
    «ПАЙШЛА, ПАЙШЛА Я, ДЗЕЎКА КРАСНА»
    Пайшла, пайшла я, красна дзеўка На кірмаш гандляваці, Забылася я, маладая, Да гэй, запытаці, Забыла я, маладая, Да гэй запытаці,
    192
    — Ці дазволіш, міла маці Ты мне пагуляці?
    — Гуляй, гуляй, красна дзеўка, Да гэй, як гуляла, Тапчы, тапчы ты чаравічкі, Да гэй, як таптала, Тапчы, тапчы ты чаравічкі Да гэй, як таптала, He стой, не стой так з малойцамі, Да гэй, як стаяла!
    Бо малойцы здрадныя людзі, Да гэй, цябе здрадзяць, Яны тваю русую касу Да гэй, растрапаюць, Яны тваю русую касу, Да гэй, растрапаюць, Яны твае бела лічка, Да гэй, памараюць.
    ♦СЕЛЯЗЕНЬКА ЛЯЦІЦЬ, ЛЯЦІЦЬ...»
    Селязенька ляціць, ляціць, А вутачка крача
    Пайшоў хлопчык на кірмаш, А дзяўчьша плача.
    — Ой, не плач, не плач, дзяўчьша, Я назад вярнуся, Да й на табе маладзенькай, Ой, да ажанюся.
    7.	’’Беларускі кірмаш".
    193
    ♦А ЖОНАЧКІ — ЛЯБЁДАЧКЬ
    А жоначкі — лябёдачкі Пойдзем разам на кірмаш, Каб усе глянулі на нас, Праца надаела, Сярэдзіна забалела, Нам няволя надакучыла, Сярэдзінка адмучыла. Трэба танцы станцаваць, Свае байкі расказаць, Шмат тавараў пакупляць, Потым хлопцаў чараваць.
    ♦ОЙ, HE ШУМ ШУМІЦЬ, HE ДУБРОВАНЬКА...»
    Ой, не шум шуміць, не дуброванька, I не рэчкарака цячэ, To ідзегудзе наш кірмаш, Калі спішляжыш, так божа з табой, А не спішляжыш, гавары з намі, Падыйдзі, у акно паглядзі на двор, Калі ўбачыш нас — ідзі з намі, А пачуеш нас — заспявай з намі, Да нас ідзі, на наш кірмаш.
    ♦ДОБРЫ ВЕЧАР, РАМАНЕ!»
    — Добры вечар, Рамане!
    — Добры вечар, васпане! — Куды едзеш, Рамане?
    194
    — На кірмаш, васпане!
    — Што вязеш, Рамане?
    — Воз хлапцоў, васпане!
    — Пачом хлопец, Рамане?
    — Па шэлігу, васпане!
    — Што так дзёшава, Рамане?
    — Дзёшаў тавар, васпане!
    — Добры вечар, Рамане!
    — Добры вечар, васпане!
    — Што вязеш, Рамане?
    — Воз дзевак, васпане!
    — Пачом дзеўка, Рамане?
    — Па сто рублёў, васпане!
    — Што так дорага, Рамане?
    — Дарагі тавар, васпане!
    «КУДЫ ЕДЗЕШ, РАМАНЕ?»
    — Куды едзеш, Рамане?
    Ой, вірвір, бомбом!
    (паўтараецца пасля кожнага радка)
    — На кірмаш, маспане.
    — А што вязеш, Рамане?
    — Воз дзяўчат, маспане.
    — Пачом цэніш, Рамане?
    — Па чырвонцу, маспане.
    — Куды едзеш, Рамане?
    — На кірмаш, маспане.
    — А што вязеш, Рамане?
    — Воз хлапцоў, маспане.
    — Пачом цэніш, Рамане?
    — Па талеру, маспане.
    195
    ЗАКЛІКАННЕ ГАНДЛЯРКІМАЛОЧНІЦЫ
    — Хадзіка, сьшок, Маляваны чаўнок, К табе мамка прыйшла, Табе есці прынясла, Малачка й тваражку, Падыходзь хугчэй к латку. Хадзіка, дзяўчына, Чароўная шыпшына, К табе мамка прыйшла, Табе есці прьшясла, Малачка й тваражку, Падыходзь хутчэй к латку.
    ЗАКЛІКАННЕ
    ГАНДЛЯРОЎ КОНЕЙ
    Стараной не абхадзі, Паглядзіка малады, Есць жарэбчык дарагі I сядло лязовае.
    Ёсць кабылка смаляна У гарохава кута, Грошыкі даставай I коней забірай!
    ЗАКЛІКАННЕ
    ГАНДЛЯРОЎ КУРЭЙ
    Ай, куры, куры, куранятачкі, Вашы хвосцікі, як лапатачкі,
    196
    I грабуць, i мятуць, i ў засекі нясуць, 3 засека нясуць, куранятам даюць, Кураняткі ядзяць і болей гняздзяць!
    ЗАКЛІКАННЕ ГАНДЛЯРОЎ КАЖУХОЎ
    А, дзевачкі, да нас, да нас, У нас палуяркі лепш за ўсіх. Будзеце насіць усе дзянёчкі: У пятніцу — па суніцы, У суботу — на работу, У нядзелю на вячоркі, У панядзелак — зноў на працу.
    «БЫЧОК»
    — Ой, да прадай, бабушка, бычка (2 р.)
    Вот бычка, вот бычка, вот бычка, бычка, бычка.
    — Ну якога? — Палавога.
    — Ён у мяне палавы, ён у мяне дарагі:
    Яго не прадам!
    — Ой, да прадай, бабушка, бычка (2 р.)
    — Вот бычка, вот бычка, вот бычка, бычка, бычка. — Ну якога? — Рабага.
    — Ён у мяне рабы, рабы, ён мне робіць вілы, граблі; Ён у мяне палавы, ён у мяне дарагі: Яго не прадам!
    — Ой, да прадай, бабушка, бычка (2 р.)
    — Вот бычка, вот бьпка, вот бычка, бычка, бычка. — Ну якога? — Шэрага.
    — Ён у мяне шэры, шэры, зачыняе вокны, дзверы;
    197
    — Ён у мяне рабы, рабы, ён мне робіць вілы, граблі; Ён у мяне палавы, ён у мяне дарагі:
    Яго не прадам!
    — Ой, да прадай, бабушка, бычка (2 р.)
    Вот бычка, вот бычка, вот бычка, бычка, бычка.
    — Ну якога? — Лысага.
    — Ён у мяне лысы, лысы, ён памые лыжкі, місы;
    Ён у мяне шэры, шэры, зачыняе вокны, дзверы;
    Ён у мяне рабы, рабы, ён мне робіць вілы, граблі;
    Ён у мяне палавы, ён у мяне дарагі:
    Яго не прадам!
    — Ой, да прадай, бабушка, бычка (2 р.)
    Вот бычка, вот бычка, вот бычка, бычка, бычка.
    — Ну якога? — Бурага.
    — Ён у мяне буры, буры, заганяе свінні, куры;
    Ён у мяне лысы, лысы, ён памые лыжкі, місы;
    Ён у мяне шэры, шэры, зачыняе вокны, дзверы;
    Ён у мяне рабы, рабы, ён мне робіць вілы, граблі;
    Ён у мяне палавы, ён у мяне дарагі:
    Яго не прадам.
    «БАБА ЕВА, ДЗЕД ТАЛАШ»
    Баба Ева, дзед Талаш, гогого, Паехалі на кірмаш, гогого, Што павезлі прадаваць, гогого, Гэта трэба зрахаваць, гогого. Баба пару петуноў, гогого, А дзед вёз кабана, гогого, Заехаўшы на кірмаш, гогого, Сталі ўсё распрадаваць, гогого, Пайшлі выпіць сінівар, гогого,
    198
    Дзед кажа: паўбугэлькі, гогого, Баба, цэлую бугэльку, гогого, Напіліся, наеліся ўрасплох, гогого, Ледзь пралезлі праз парог, гогого, Дзед сеў за пана, гогого, Баба села за хурмана, гогого, Пакуль баба не спала, гогого, To й кабылка драпатала, гогого, Як дзед з бабкай заснулі, гогого, To й кабылку пацягнулі, гогого, Прачыхаецца дзед, гогого, Глядзь, кабылкі ўжо нет, гогого, Дзед на бабу зароў, гогого, — Ах ты, старая псякроў, гогого, Дзе кабылку ты падзела, гогого, Ці не ў кашы яе з’ела, гогого, Ці не ў кашы яе з’ела, гогого, Ты ж наперадзе сядзела, гогого. I ў нас так бывае, гогого, Што кабылка прападае, гогого, Хто кабылкі не мае, гогого, Пехатой дамоў шагае, гогого.
    «БАБА ЕВА, ДЗЕД ТУМАШ>
    Баба Ева, дзед Тумаш, огогого! Паехалі на кірмаш, огогого! Што павезлі прадаваць, огогого! Гэта можна зрахаваць, огогого! Дзве курыцы, кабана, огогого! Паўасміны пшана, огогого! Баба села прадаваць, огогого! А дзед пайшоў мазі ўзяць, огогого! Распрадаўшы ўвесь тавар, огогого!
    199
    Пайшлі выпіць сіневар, огогого! Наеліся, напіліся да трыбухоў, огогого! Ледзь пралезлі праз парог, огогого! Дзед усеўся за пана, огогого!
    А баба за хурмана, огогого!
    Пакуль баба не спала, огогого!
    Дык кабылка драпатала, огогого! Як дзед з бабай заснулі, огогого! Дык кабылку ўцягнулі, огогого! Прачыхаецца дзед, огогого!
    Глядзь, кабылкі ўжо нет, огогого! Як на бабу ён зароў, огогого! — Ах ты, баба, псякроў, огогого! Дзе кабылку ты падзела, огогого! Каб ты, баба, прапала, огогого!
    «БАБКА ЕВА, ДЗЕД ТАМАШ»
    Бабка Ева, дзед Тамаш, гогого! Паехалі на кірмаш, гогого!
    Што павезлі прадаваць? гогого! Можна хутка зрахаваць, гогого! Дзве курыцы й певуна, гогого! Паўасміначкі пшана, гогого! Баба села прадаваць, гогого! А дзед пайшоў лекі браць, гогого! А як тавар прадалі, гогого!
    У карчомачку пайшлі, гогого!
    Дзедка кажа: паўбутылёк, гогого! Бабка кажа: паўтарачак, гогого! Дзед да таго ў карчме спіўся, гогого! Што аж з лавы ён зваліўся, гогого! Пакуль бабка не драмала, гогого! To кабылка трапятала, гогого!
    200
    А як бабулька заснула, гогого!
    To кабылка не цягнула, гогого!
    Ішоў злодзі па дарозе, гогого!
    Забраў кабылку з воза, гогого!
    А як дзядуля прачнуўся, гогого!
    Ён на бабу ўзвярнуўся, гогого!
    — А дурную тваю кроў, гогого!
    Ён на бабу зароў, гогого!
    Ты бутылкі захацела, гогого!
    Дзе кабылку ты падзела, гогого!
    «КАЦЯРЫНА I ТАМАШ»
    Кацярьша і Тамаш, гагага!
    Паехалі на кірмаш, охахахаха!
    Як паехалі ўчора, гагага!
    To й сягоннейка няма, охахахаха!
    Як павезлі прадаваць, гагага!
    To й не можна распрадаць, охахахаха!
    Зайшлі ў шынок на момант, гагага! Налыкаліся ўшчэнт, охахахаха!
    Баба дзеда за пасок, гагага!
    Ды кульнула ў вазок, охахахаха!
    Пакуль бабка не драмала, гагага! To кабылка чапыляла, охахахаха!
    А як бабка задрамала, гагага!
    Кабылка ў балоце стала, охахахаха!
    Выйшаў злодзі з пастухом, гагага! Украў кабылку з хамутом, охахахаха!
    — Ой ты, баба, ой, халера, гагага! Дзе кабылку ты падзела, охахахаха!
    201
    «КАЦЯРЫНА I ТУМАШ»
    Кацярына і Тумаш, гогого! Паехалі на кірмаш, гогого! А дзед узяў петуха, гогого! Баба ўзяла парася, гогого! I кабылачку прапілі, гогого! — Ах, дзед, ты мой дзеду, гогого! На чым я дамоў заеду, гогого! — А дзед бабу запражэ, гогого! Баба дамоў завязе, гогого! Дзед бабу пугай лупяне, гогого! А баба вьппэй падбрыкне, гогого!
    «АХ, БЫСІНЬКА, МОЙ БЫСІНЬКА»
    Ах, бысінька, мой бысінька, Залатая твая лысінка, А ў быка не бычыны стан, А ў галуба галубіны калтан, Ах ты, Хвеня, Хвенюшка, Старадаўняя купечаска жана, Пайдзем мы, Хвеня, на таржок, Купім мы пенечкі пудок, Саў’ем мы вяровушку, Круценьку, пазалацісценьку, Возьмем мы быка за рогі, Павядзём мы быка на торгі, Сталі бысіньку пашчупываці, Сталі дзенежкі пастуківаці.