• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    «БРАСЛАЎСКАЯ РЫБАЛКА»
    Запісаў М. Э. Вялічка ў 1983 г. ад жыхаркі вёскі Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці М. I. Ажышкоўскай (1920 г. н.),
    Гандлёвая рыбалка на Браслаўшчьше праводзілася paHeft і адбываецца зараз у форме змагання двух удзельнікаў.
    На гандлёвай плошчы ўсталёўваліся дзве вялізарныя драўляныя бочкі, запоўненыя вадой і азёрнай рыбай. Двое
    213
    гульцоў, заплаціўшы гропіы за ўдзел, надзявалі на твары закрытыя маскі і па камандзе арганізатара спрабавалі рукамі выцягнуць рыбу з бочкі. Каму раней гэта ўдавалася (т. е. чыя рыбіна першай паказвалася над паверхняй вады і падала на зямлю), той лічыўся пераможцам і атрымліваў рыбу. У час гэтага дзеяння гледачы заключалі паміж сабой пары, хто з удзельнікаў першым зловіць рыбу, і гэтыя пары дасягалі даволі значных сум. Па існуючай традыцыі кожны выйграўшы пары павінен быў заплаціць гульцу і гаспадару атракцыёна кошт удзелу ў гэтай забаве. Такім чынам, гэты своеасаблівы рыбны таталізатар заахвочваў многіх людзей, для якіх «рыбалка» станавілася відовішчам, магчымасцю паказаць свой спрьгг, а таксама вызначыцца сярод астатніх удзельнікаў сваёй прадбачлівасцю.
    «Браслаўская рыбалка» прыносіла даволі значныя прыбыткі арганізатарам, якія імкнуліся наладжваць шматгадзінныя змаганні паміж жыхарамі розных вёсак, а той, хто перамагаў сем сапернікаў запар, атрымліваў пяцілітровую бутлю гарэлкі.
    «НЕ ЛЯПНІСЯ Ў ЛУЖЫНУ»
    Запісаў П. А. Гуд у 1982 г. ад жыхара Валожына Д. У. Грышкевіча (1937 г. н.), які зафіксаваў гэтую забаву па ўспамінах бацькоў.
    На Валожыншчыне яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны на кірмашах захаваўся старадаўні гандлёвы атракцыён «Не ляпніся ў лужыну», які праводзілі звычайна на Спас.
    На агароджанай плотам пляцоўцы на «козлах» памерамі 13 х 6 м стаялі некалькі начовак з вадой. На паверхні вады плавалі вялізарныя прыгожыя смачныя яблыкі. Начоўкі былі так замацаваны на «козлах», што лёгка пераварочваліся.
    214
    Гулец, заплаціўшы дробязь, выходзіў на пляцоўку і адмерваў ад начовак 10 крокаў. Затым яму завязвалі вочы. Падняўшы рукі ўгару па камандзе арганізатара гулец павінен быў тры разы павярнуцца вакол сябе, зрабіць 10 крокаў і рэзка апусціць рукі. Калі рукі пападалі на яблык, гулец атрымліваў яго ў якасці прыза, а калі няўдала кранаў начоўкі — з іх на ўдзельніка вылівалася ўся вада, што выклікала рогат і кпіны назіраючых. Калі ж гулец пайшоў не ў тым напрамку, ён выбываў з гульні, страціўшы грошы дарма. Спустошаныя начоўкі зноў запаўняліся вадой, і гульня працягвалася.
    Выйграць у гэтым атракцыёне на Валожьшшчыне лічылася справай ганаровай. Існавала традыцыя: на Спас хлопец дарыў сваёй дзяўчыне (каханай, ці сяброўцы) яблык з атракцыёна «Не ляпніся ў лужыну>.
    У 1984 г. на першым народным кірмашы Мінскай вобласці ў Валожыне гэтая гульня мела вялікі поспех і хутка распаўсюдзілася па ўсёй Беларусі.
    «ВОРАНАЎСКІ ЧЫГУН»
    Запісаў П. А. Гуд у 1982 г. у гарадскім пасёлку Воранава Гродзслскай вобласці ад Ю. К. Сульжыцкага (1950 г. н.) і Я. В. Жукава (1948 г. н.), якія занатавалі змест атракцыёну ад бацькоў.
    Гандлёвы кірмашовы атракцыён «Чыгун» ладзілі на кірмашах Воранаўшчыны яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны, і ў ім разыгрывалі самыя разнастайныя прызы.
    Канструкцыя атракцыёна ўяўляла сабой чатырохвугольны фанерны макет печы, у якой на падстаўцы стаяў чыгун з прызам. Гулец, заплаціўшы грошы за ўдзел, адыходзіў на 10 крокаў ад печкі і станавіўся да яе тварам.
    215
    Гандлёвы кірмашовы атракцыён «Чыгун». Рэканструкцыя
    Уладар альбо арганізатар атракцыёну завязваў гульцу вочы хусткай і даваў у рукі вілкі. Па камандзе арганізатара гулец павінен быў тры разы павярнуцца вакол сябе, зрабіць 10 крокаў, засунуць вілкі ў печку і выцягнуць чыгунок. Калі гэта ўдавалася — ён атрымліваў прыз, што знаходзіўся ў чыгуне, а калі не — то выбываў з гульні.
    Гледачы маглі падказваць гульцу пгго рабіць, у якім напрамку крочыць і г. д., і таму заўсёды вакол гэтага атракцыёна гучалі харавыя падказкі, лямант і рогат. Вельмі часта гульцы ў час трохкратнага пераварочвання вакол сябе гублялі арыентацыю ў прасторы і ішлі з вілкамі ў руках прама на гледачоў, што выклікала іх бурную рэакцыю.
    Зараз атракцыён «Воранаўскі чыгун» ладзяць на розных кірмашах і святах па ўсёй Беларусі.
    216
    ♦ЧЫГУНЬЬ
    Запісаў П. А. Гуд у 1976 г. у вёсцы Падневічы Валожынскага раёна ад А. Мядоўскай (1902 г. н.).
    Гандлёвы атракцыён «Чыгуны» да 1917 г. быў адметнай асаблівасцю кірмашоў у вёсцы Падневічы (цяпер Валожынскі раён), мястэчках Івянец і Ракаў. Гэты атракцьіён меў цікавы і даволі складаны гульнёвы змест і карыстаўся папулярнасцю як у мужчын, так і ў жанчын.
    Канструкцыя атракцыёна мела наступныя адметныя асаблівасці: на адлегласці 6—7 м адзін ад аднаго ў зямлю забівалі два драўляныя шасты вышынёй 2,5 м, на якіх праз кожныя 10 см забівалі цвікі. Наверх шастоў ускладалі шасці, сяміметровы шэст, і вышыню знаходжання гэтага шаста можна было мяняць шляхам апускання яго на цвікі вертыкальных шастоў.
    На гарызантальны шэст на адлегласці 50 см адзін ад аднаго прывязвалі вяроўкамі чыгуны, а ўнізе, на зямлі ля аднаго вертыкальнага шаста, клалі прызы (невялікую бочачку мёду, ці пяцілітровую бутлю гарэлкі).
    Гулец, які плаціў за ўдзел у атракцыёне невялікія грошы, станавіўся каля аднаго з вертыкальных шастоў і яму на галаву надзявалі вялізны чыгун так, каб чалавек мог бачыць толькі зямлю каля сваіх ног. Трэба было змейкай абыйсці ад аднаго шаста да другога (дзе ляжалі на зямлі прызы) і па гэтай дарозе не зачапіць ніводны з чыгуноў, што віселі над галавой. Калі правіла гульні выконваліся, удзельніка чакаў прыз. Але перамагчы ў гэтым атракцыёне было даволі складана, і часцей за ўсё пад звон закранутых чыгуноў і рогат гледачоў удзельнік выбываў з гульні.
    217
    «ПАЛЕСКАЯ РЫБНАЯ ЛАТАРЭЯ>
    Запісаў П. А. Гуд у 1979 г. у Століне Брэсцкай вобласці ад М. I. Мельніка (1929 г. н.).
    Латарэярыбалка была адным з папулярных кірмашовых дзеянняў Століншчыны, якую ладзілі яшчэ ў 20—30ых гг. XX ст.
    У вялізных бочках, ці драўляных чанах, або проста на рацэ Гарынь на ваду пускалі паплаўкі — кавалачкі дрэва, у якіх з двух бакоў замацоўвалі загнутыя ў пятлю цвікі. Да ніжняй пятлі паплаўка завязвалі вяроўку, або леску (з такім разлікам, каб яна дасягала дна ракі, або драўлянай канструкцыі), а да свабоднага канца вяроўкі замацоўвалі прыз. У латарэірыбалцы на 50—60 паплаўках знаходзіліся, не бачныя ўдзельнікам, разнастайныя прызы. Разам з каштоўнымі знаходзіліся і жартоўныя: пляшка гарэлкі, рваны бот, нягодны хамут, кансервная банка, дзіравы тазік, маленькая плотачка, ці салёная цюлька і да т. п.
    Гулец, заплаціўшы 20 грошаў, атрымліваў вуду і за адну хвіліну павінен быў выцягнуць выбраны паплавок. Ну, а які прыз — гэта каму як пашанцуе.
    Як сведчыць інфарматар, гэтая латарэя мела вялікі поспех. За адну хвіліну надзвычай рэдка камусьці ўдавалася здабыць прыз, што прымушала ахвотнікаў па некалькі разоў удзельнічаць у латарэі, а гэта — прамая матэрыялыіая мэтазгоднасць правядзення гэтага гандлёвагульнёвага дзеяння.
    Разам з тым, латарэярыбалка з’яўлялася сапраўдным відовішчам, на якое збіралася шмат людзей, якія рабілі разнастайныя парады гульцам, радаваліся іх поспехам, ці жартавалі з іх няўдалай рыбалкі.
    218
    «ЛАТАРЭЯ РУЛ ЕТКА»
    Запісала Л. Б. Каменева у 1983 г. ад жыхара вёскі Тулаўшчына Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці У. А. Казловіча (1903 г. н.).
    Да Вялікай Айчьшнай вайны на кірмашах Пружанскага і Івацэвічскага раёнаў Брэсцкай вобласці штогод ладзілі латарэюрулетку, у якой разыгрывалі кандытарскія вырабы, ці разнастайныя рэчы. Канструкцыі гэтых латарэй у кожнай мясцовасці мелі свае адметныя асаблівасці.
    Пружанская латарэярулетка ўяўляла сабой гарызантальны палутараметровы драўляны круглы шчыт, які круцілі па ходу сонца, ці наадварот. Па акружнасці шчыта змяшчаліся прызы. У цэнтры знаходзілася свабодна замацаваная драўляная рыба з загнутым цвіком у роце. Гулец плаціў грошы за ўдзел у латарэі, сам раскручваў шчыт у адзін бок, а рыбу — у другі, прычым загадзя ён клаў грошы каля выбранай ім рэчы. Калі па заканчэнні руху круга рыба чаплялася цвічком за цвік выбранай гульцом рэчы, то ён забіраў прыз і грошы, a калі не — то грошы пераходзілі ва ўласнасць гаспадара латарэі.
    У Івацэвічскім раёне вертыкальны драўляны шчыт быў двухметровы. Па вялікаму знешняму кругу набівалася 8 цвікоў, да якіх чапляліся кандытарскія вырабы. Ад цвікоў да цэнтра круга вялі намаляваныя крэйдай прамыя лініі, а вызначала прызы фанерная рука, якая была сціснутая ў кулак з выцягнутым уперад указальным пальцам. Удзельнік латарэі, які заплаціў загадзя абумоўленыя грошы, раскручваў фанерную руку, і калі яна спынялася дакладна на любой з ліній, атрымліваў у падарунак кандытарскі выраб, які быў падвешаны да цвіка гэтай лініі.
    219
    «СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ ЛАТАРЭЯ»
    Запісаў А. П. Гуд у 1979 г. ад жыхара Століна Брэсцкай вобласці М. I. Мельніка (1929 г. н.).
    На Столінскіх кірмашах да Вялікай Айчыннай вайны вялізарную цікавасць удзельнікаў штогодніх святочных таргоў выклікала бяспройгрышная сельскагаспадарчая латарэя. Тут разыгрываліся каштоўныя прызы (бычкі, парсючкі, бараны, пеўні, куры, гусі) ісуцяшальныя (морква, бульба, яблык, сліва, груша і да т. п.).
    Месцам правядзення латарэі з’яўляўся парк, або луг каля ракі Гарынь. Латарэйную пляцоўку агароджвалі плотам, рабілі ўваходную браму, каля якой ставілі стол з латарэйным барабанам. Непасрэдна на пляцоўцы рабілі выстаўку тых тавараў, якія рызыгрывалі ў латарэі. Асобна стаялі хатнія жывёлы, птушкі, ляжалі горкі гародніны, садавіны. А гледачы ціснуліся да плота, разглядаючы, што там яшчэ засталося, ці варта пайграць у латарэю, паспытаць сваё шчасце, удачу.
    Удзельнік плаціў 20 грошаў і апускаў руку ў вялізны латарэйны барабан, які перад гэтым сам раскручваў. Выцягваў раскручаную паперкубілецік, разгортваў яе і бачыў напісаны на ім прыз: ці бычок, ці морква — як пашанцуе...
    Свой прыз гулец павінен быў сам забіраць з латарэйнай пляцоўцы. Часта гэта ператваралася ў цэлае відовішча, калі «іпчаслівец» ганяўся па пляцоўцы за пеўнем, гусем ці баранам, што выклікала жывы водгук у прысутных і жаданне самім паўдзельнічаць у латарэі.