Беларускі кірмаш
Пётр Гуд, Ніна Гуд
Выдавец: Полымя
Памер: 270с.
Мінск 1996
Конкурс народных кірмашоў стаў вялізарнай арэнай народных талентаў. На Першым Кірмашовым Фестывалі Фальклорнага Мастацтва сваімі святочнымі нумарамі гледачоў парадавалі ўдзельнікі 87 творчых калектываў з Мінска і Мінскай вобласці, Віцебска, Полацка, Гомеля, Баранавіч, Пінска, Гродна. 3 дзелавымі прапановамі на універсальны Мінскі восеньскі кірмаш звярнуліся 260 прадстаўнікоў замежных краін.
Значнай падзеяй кірмашовага руху Беларусі з’явіўся калядны кірмашшоу, арганізаваны ў 1994 г. выставачнай кампаніяй «Экспасервіс». Больш за сто прадпрыемстваў і фірм было запрошана на гэты кірмаш, дзе ўдзельнічалі фірмы, якія вырашылі знізіць цэны на свае тавары 176
Багаты выбар
і паслугі, многія прадавалі сваю прадукцыю са скідкай ад 5 да 40 працэнтаў. Менавіта такі падыход да перадсвяточнага гандлю вызначаў мнагалюддзе ў «Мінскэкспа». Тут можна было набыць сувеніры, вырабы мастацкіх промыслаў, прадукты харчавання, тавары для дома, парфуму, абутак і адзенне розных фірм.
Аднак мінчан вабіла сюды не толькі магчымасць зрабіць пакупкі, але і з густам складзеная культурная праграма. На працягу ўсіх дзён таргоў раніцай і вечарам выступалі творчыя калектывы. Многія здзіўляліся прыгажосці і непаўторнасці харэаграфічных малюнкаў ансамбля старажытнага танца «Менуэт>>. Для замежных гасцей сапраўдным адкрыццём з’явіўся спектакль беларускага таатра лялек
177
Весяліся, народ
«Батлейка». Свае канцэрты давалі фальклорны ансамбль «Крупіцкія музыкі», ансамбль танца «Лявоніха», ансамблі сучаснага і класічнага танца, клуб танцавальнай аэробікі «Эдэм», маладзёжны эстрадны аркестр, дзіцячыя і дарослыя самадзейныя калектывы, камерны аркестр Дзяржтэлерадыё. Агенцтвы мадэлей рабілі паказы моднага адзення, якое можна было набыць пасля дэманстрацыі.
Цікава, што гэты кірмашшоу «Экспасервіс» праводзіў без усялякага прыбытку для сябе, проста дапамог роднаму гораду правесці свята, зрабіў мінчанам своеасаблівы навагодні падарунак.
У інтарэсах далейшага развіцця выставачнай справы ў рэспубліцы было створана выставачнае грамадства «Эк
178
Ля духмянага кандытарскага прылаўка
спафорум», якое планава і мэтанакіравана займаецца ўкараненнем кірмашовай культуры ў нашай краіне. Для іншых выставачных кампаній, фірм і ўстаноў можа служыць узорам тэматычная разнастайнасць і прадуманасць мерапрыемстваў «Экспафорума». Пэўны інтарэс прадстаўляе «Мінскі кірмаш — жанчынам», арганізаваны выставачнай кампаніяй «Экспафорум» у 1995 г. (з 1 па 6 сакавіка). Ён адбыўся як вялікае святочнае шоу, дзе акрамя гандлёвых арганізацый былі прадстаўлены калекцыі цэнтра моды, трыкатажнага аб’яднання «Алеся», прыватных фірм «Эксклюзіў Т.С.І.», «Кантакт». Наведвальнікі змаглі ацаніць творчыя калекцыі вядучых дызайнераў рэспублікі, паслухаць вядомых артыстаў і музыкантаў. Завіталі на кірмаш і ўладальнікі гранпры заходнепалескага фестывалю песні «Етвызь».
179
Вясковыя спявачкі
He толькі пабачыць, але і купіць падарункі жанчынам, паслухаць саветы спецыялістаў, мадэльераў, касметолагаў, візажыстаў і харэографаў, атрымаць кваліфікаваную кансультацьпо і добра адпачыць — вось такая палітра кірмашу, які напярэдадні веснавога свята стаў сапраўднай падзеяй у жыцці горада. 120 фірм з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Балгарыі, Чэхіі, Полыпчы даказалі, што ў складаных эканамічных умовах ініцыятыва прадпрымальнікаў шукае і знаходзіць шляхі выхаду з крызісу. Кірмаш становіцца яшчэ і своеасаблівым клубам, аб’яднаннем тых, хто смела ўваходзіць у рынкавыя адносіны.
Кірмашы і выстаўкі Беларусі пачынаюць актыўна ўдзельнічаць у ажыўленні гаспадарчых і гандлёвых кантактаў беларускіх прадпрыемстваў, садзейнічаць развіццю нацыянальнага рынку. Расце і прафесіяналізм арганізацый, якія займаюцца выставачным бізнесам.
180
Цёплыя колеры восені
На сучасным этапе неабходна каардынацыя выставачна* кірмашовай дзейнасці Беларусі, знішчэнне дэмпінга і іншых відаў недабрасумленнай канкурэнцыі паміж выставачнымі кампаніямі, каардынацыя тэрмінаў правядзення і тэматыкі выставаккірмашоў. Важным накірункам развіцця кірмашовага бізнесу з’яўляецца арганізацыя беларускіх экспазіцый на замежных кірмашах. Ужо вядуцца перамовы аб правядзенні такіх экспазіцый на выставахгандлях Польшчы, Балгарыі, Чэхіі, Венгрыі, Славакіі, Македоніі, Ізраіля, Грэцыі. Створана сумесна беларускагерманскае прадпрыемства «Беларускі цэнтр міжнароднага гандлю>, якое займаецца будаўніцтвам у Мінску новага кірмашовага комплексу каля «Мінскэкспа».
Геапалітычнае становішча Беларусі вызначае ўзрастаючую ролю выставачных мерапрыемстваў у адраджэнні эканомікі нашай дзяржавы, аднаўленні гаспадарчых су
181
вязей паміж прадпрыемствамі, выхаду айчыннай прадукцыі і тэхналогій на знешні рынак.
Пры гэтым трэба памятаць, што кожны кірмаш Беларусі меў своеасаблівыя рысы, свой каларыт. Тлумачыцца гэта спецыялізацыяй ганддю пэўных рэгіёнаў, этнічным і сацыяльным складам удзельнікаў, традыцыямі і звычаямі, спецыфічнымі гандлёвагульнёвымі дзеямі і забавамі нават стравамі і вырабамі народных рамёстваў, уласцівымі кожнай мясцовасці.
Крочыць па беларускай зямлі штогодні святочны гандаль, захоўваючы і развіваючы гандлёвагульнёвыя традыцыі продкаў, узбагачаючы сябе творчым вопытам іншых народаў, крочыць, каб прынесці ў кожную хату матэрыяльнае і духоўнае багацце, створанае рукамі і розумам чалавека.
У добры шлях, беларускі кірмаш!
ЯК ВЕСЯЛІЦЦА
НА КІРМАШЫ
ВАКОЛ КІРМАШУ
ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ
Па матэрыялах фалыслорных экспедыцый па Беларусі ў 1976—1990 гг.
Дзе Андрэй і Тамаш — там цэлы кірмаш.
Усё ён кірмашуе, пакуль грошы за пазухай чуе.
Які купец, такі і тавар.
Ніхто не знае, як купец купляе.
Без меры няма веры.
Калі купіць — сам ідзі, калі прадаць — бабу пасылай.
Якія грошы, такі і тавар.
Таргаваць таргавалі, а купляць не куплялі.
Што ж тут таргаваці, калі няма чым аддаці.
Мілы мой цару, ні грошы, ні тавару.
На кірмашы што хочаш брашы, а пра барышы маўчы.
Шынок мужыка губіць.
Шьшок пры дарозе, цягні, што ў возе.
Купляць не куплялі, толькі час змарнавалі.
Мяняй, мяняй, п’яны будзеш.
Твае грошы — мой тавар.
185
Як паехаў той рок на кірмаш, то і сягодня нямаш.
У торгу гневу няма.
Без злодзеяў кірмаш не жыве.
Які купец, такі і прадавец.
Абы тавар, купец будзе.
Абы купец, тавар ёсць.
Кожны купец свой тавар хваліць.
Бачылі вочы, што куплялі, а цяпер плачце, хоць павылазце.
He купляй ката ў мяшку.
Калі не заплаціў, то не трэба есці.
He ганячы, не купіш, не хвалячы не прадасі.
Бяры на веру, пішы на сцену.
Ехаў тавар купляць, трэба было грошы браць.
Вачыма месца не закупіш.
Сёння не на тваім рынку торг.
Добры тавар сам сябе хваліць.
Што за Дзяніса — прадаў сабаку за ліса.
Чаго не купляць — таго не шкадаваць.
3 сваёй цаной на кірмаш не прыедзеш.
Дзесяць раз мерай, пакуль адрубіш.
Купіў бы сяло, ды грошай гало.
3 прыбытку галава не баліць.
Мы за свае грошы ўсюды харошы.
Над сваім таварам усяк панам.
За што купіў, за тое і прадаў.
За морам цялушка палушка, ды руб перавозу.
Дараванаму каню ў зубы не глядзяць.
Сказана — звязана.
За спрос не б’юць у нос.
Купіць, не купіў, а патаргавацца можна.
Барышы харошы на чужыя грошы.
3 худым таварам нечага тыкацца на торг.
Важыш на рыбку, важ і на юшку.
186
У карчме і ў бане ўсе роўныя дваране.
Першага торгу ніколі не мінай.
He хапайся з козамі на торг: і коз прадасі, і грошы праясі.
Дорага — міла, дзёшава — гніла.
Хоць нарадзі, а даўгі аддай.
Як пана нямаш, дык і кірмаш.
Калі не верыш, нам, то пашчупай сам.
He спяшы на торг, а спяшы з торга.
За вялікім барышом не ганіся, а маленькі барышок — кладзі яго ў мяшок.
Прамяняў быка на індыка.
Баш на баш — прыдачы нямаш.
He там траціш, дзе прадаеш, а там, дзе купляеш.
На гандлі, на кірмашы весяліся ад душы.
На кірмашы гандлюй, ды за злодзеям пільнуй.
Калі тавар харошы, будуць добрыя грошы.
Гандлюй — не злуй.
На кірмашы злавацца — без пакупніка застацца.
На кірмашы не даражыся, цаны сярэдняй дзержыся. Калі думаеш ежу купляць, трэба яе пакаштаваць.
У карчме для рота знойдзецца работа.
У карчме добра гуляць, калі грошы ў кішэні звіняць. Калі добрага каня маеш, на кірмашы прыз атрымаеш. Пайшлі ногі ў скокі, на кірмашы — скамарохі.
Глядзі дзевак на кірмашы, можа знойдзеш для душы. Будзе вока як кока, не заглядай у чарку глыбока.
На таргу музыка грае, на забавы запрашае.
187
ПЕСНІ АБ КІРМАШЫ, РЫНКУ, ТАРГАХ
<АБ КІРМАШЫ БАЮЧЫ>
Свяці, свяці сонейка Каб было нам цёпленька, Ай, люлілюлі, люленькілюлі.
Пад хаткаю седзячы, Лусту хлеба дзержачы, Ай, люлілюлі, люленькілюлі.
Песенькі спяваючы, Аб кірмашы баючы. Ай, люлілюлілюлі, люленькілюлі.
«У НЯДЗЕЛЮ НА КІРМАШ>
У нядзелю на кірмаш Я ж паеду гандляваці, Ой, гандляваці, гандляваці, Сваю працу ўслаўляці.
Як прыеду на кірмаш Буду я тавар наш, Добрым людзям прадаваці, Ды і грошыкі збіраці.
Пасля гандлю я пайду, Сваёй жонцы я куплю Хустку, боты і фартух, Завушніцы і спадніцы.
188
*ОЙ, ПАЙДУ Я ДА МЕСТА»
Ой, пайду я да места, Куплю сабе курачку, А курачка, ходзячы, туруру.
Ой, пайду я да места, Куплю сабе качачку, А ў качачкі ножкі плоскі, А курачка, ходзячы, туруру.
Ой, пайду я да места, Куплю сабе бурачку, А бурачка бурбурбур, А ў качачкі ножкі плоскі, А курачка туруру.
Ой, пайду я да места, Куплю сабе авечачку, Авечачка мемеме, А бурачка бурбурбур, А ў качачкі ножкі плоскі, А курачка, ходзячы, туруру.
♦ПАЕДЗЕМ МЫ, ЖОНАЧКА, НА ЯРМОЛАК ГУЛЯЦЬ»
Паедзем, мы жоначка, на ярмолак гуляць, Будзем мы, жоначка, хазяйства нажываць, Купім мы, жоначка, курачку сабе. Эх, курачка па сенечках пахаджвае.
Траляля, траляля.
Эх, курачка па сенечках прахаджвае.
Паедзем мы, жоначка, на ярмолак гуляць, Будзем мы, жоначка, хазяйства нажываць,
189
Купім мы, жоначка, вутачку сабе.
Эх, вутачка гегегеге, А курачка па сенечках пахаджвае. Траляля, траляля.
Эх, курачка, па сенечках прахаджвае.
Паедзем мы, жоначка, на ярмолак гуляць Будзем мы, жоначка, хазяйства нажываць, Купім мы, жоначка, гусачку сабе.
Эх, гусачка скаскаскаска, А вутачка гегегеге, А курачка па сенечках пахаджвае, Траляля, траляля.
Эх, курачка па сенечках пахаджвае.
Паедзем мы, жоначка, на ярмолак гуляць, Будзем мы, жоначка, хазяйства нажываць, Купім мы, жоначка, дзюсачку сабе.