• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    Параўноўваючы характар работы на біржах і кірмашах, нельга не ўлічваць наступныя асаблівасці. Удзел у кірмашах з’яўляецца адным з неабходных этапаў вьшрацоўкі стратэгіі паводзін вытворцы, т. е. прадавец, выстаўляючы свой тавар, клапоціцца аб яго рэалізацыі. Многія вытворцы прапануюць зусім новыя мадэлі, яшчэ не
    165
    Выстаўкапродаж — гэта дыялог прадаўца з пакупніком
    ўкаранёныя ў масавую вытворчасць. Мэта кірмапіу — атрымаць водгукі пакупнікоў, заключыць дагаворы паставак, правесці своеасаблівыя маркетынгавыя даследаванні цаны, якасці, дызайну тавару, абмяняцца вопытам з іншымі вытворцамі. У ходзе кірмашу вырашаецца задача наглядна прадэманстраваць і як мага хутчэй і даражэй прадаць тавар.
    На пачатку 90ых гг. беларускія прадпрыемствы рэалізоўва.іі свой тавар толькі праз мясцовыя біржы, дапускаючы тым самым стратэгічную памылку. Дастаткова прааналізаваць работу беларускіх бірж за красавік 1992 г. (агульная сума здзелак склала 60 млн. рублёў) з
    166
    трохдзённым Мінскім універсальным міжнародным кірмашом, эфектыўнасць якога была ў 35 разоў больш.
    Аб устойлівай папулярнасці Мінскага міжнароднага універсальнага кірмашу гавораць і працэнтныя суадносіны пастаянных кліентаў ад агульнай колькасці ўсіх удзельнікаў, а таксама рост удзельнікаў сярод дзяржаўных прадпрыемстваў, якія на тым жа кірмашы дасягнулі 55 працэнтаў усіх экспанентаў. «Між іншым, на адбыўшыхся раней кірмашах дзяржаўныя прадпрыемствы чамусьці пасіўнічалі. Але часы крута змяніліся. Цэны на тавары і паслугі дзяржаўнага і кааператыўнага, або камерцыйнага сектараў калі не зраўняліся, то адрозненне стала нязначнае. Гэтыя абставіны не маглі не змяніць і іх адносін да кірмашоў»
    Самы буйны кантрактовакамерцыйны кірмаш у Беларусі адбыўся 8—10 красавіка 1992 г. у Мінску. У ім прынялі ўдзел прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, Глаўснабы, камерцыйныя цэнтры, навуковадаследчыя ўстановы, арэндныя калектывы, закупачныя, пасрэдніцкія і брокерскія канторы, рэгіянальныя саюзы прадпрымальнікаў, кааператывы, малыя і сумесныя прадпрыемствы, замежныя фірмы, т. е. усе прадпрыемствы ўласнасці. Да гэтага кірмашу праявілі інтарэс 1122 бізнесмена з усіх краін СНД, дзяржаў Балтьгі, а таксама з Польшчы, Германіі, Бельгіі, Швейцарьгі, Іспаніі, Індьгі, Кітая — усяго больш чым за 30 краін.
    Тут экспанаваліся: лес і папера, метал і металічны пракат, легкавыя і цяжкавагавыя аўтамабілі, будматэрыялы і электроніка, медыкаменты і аўтазапчасткі, адзенне, абутак, прадукты харчавання, біжутэрыя, мастацкія вырабы з керамікі і саломкі і г. д.
    1	О. Бнлан. Быть лн акцнонерному обіцеству «Белорусскнй кнрмаш» // Рэспубліка. 1992. 2 красавіка.
    167
    Прапануе Мінская фабрыка мастацкіх вырабаў
    На працягу таргоў інфармацыйны аддзел кірмашу прадстаўляў камерцыйную інфармацыю аб таварах і паслугах, а таксама даведкі аб удзельніках. У каардынацыйным цэнтры па рабоце з замежнымі ўдзельнікамі спецыялісты ў галіне міравога рынку давалі кансультацыі аб сярэднеміравых узроўнях цэн на розныя тавары і паслугі, дапамагалі складаць кантракты, афармляць пратаколы аб намерах, запоўніць грузавую мытную дэкларацыю. Радыёцэнтр пастаянна трансляваў рэкламныя ролікі і аб’явы вытворцаў. Праводзіліся прэзентацыі замежных і савецкіх прадпрыемстваў. На кірмашы працавалі тэлефакс, ксеракс, міжнародны тэлефон.
    За тры кірмаіповыя дні 650 прадпрыемстваў заключылі 300 дагавораў на суму 3,5 мільярда рублёў. Самы 168
    Ствараючы цудоўны настрой
    буйны дагавор — на рахунку беларускагерманскага сумеснага прадпрыемства «Рахако» і райпрадгандлю Бухары. Адна з буйнейшых фінансавых, гандлёвых і вытворчых кампаній Індыі — «Сіфка» прапанавала шляхам паставак сыравіны і абсталявання для харчовай прамысловасці, касметыкі, іншай прадукцыі вырашыць праблему інвестыцыйнага доўга дзяржавам, якія ўваходзілі у СССР, а таксама адкрыць сумесныя прадпрыемствы, закупліваць прадукцыю, выпушчаную ў Беларусі.
    Як і на ўсіх кірмашах свету, на мінскіх універсальных кірмашах назіраецца тэндэнцыя дэфіцьггу пакупніка. У Беларусі гэта тлумачыцца наступным: з ростам сабекошту тавараў і іх канчатковай цаны многія прадпрыемствы, сярод якіх большасць дзяржаўных, аказаліся неплаце
    169
    жаздольнымі. Таму ў гэтым плане адбыўся пералом у карысць камерцыйных структур, якія знаходзілі крэдыты і хутчэй пускалі капітал у абарот. Як паказала практыка, не дзяржаўныя, а менавіта малыя і прыватныя прадпрыемствы сталі асноўнымі ўдзельнікамі Мінскага кірмашу вясной 1992 г. Аб’ём здзейсненых прыватнымі структурамі здзелак і заключаных дагавароў пераважаў дзяржаўныя па ўсіх паказчыках у некалькі разоў. Адсюль галоўная мэта Мінскага універсальнага кантрактовага кірмашу — не столькі купляпродаж, сколькі наладжванне гарызантальных сувязяў паміж рэгіёнамі і рэспублікамі, заключэнне ўзаемавыгадных кантрактаў.
    Удзельнікі «Мінскага кірмашу. Вясна 1992 г.» адзначалі высокую арганізаванасць і добрае абслугоўванне універсальных таргоў. У значнай ступені гэтаму спрыяла і разнастайная культурная праграма, якую падрыхтаваў культурны цэнтр, створаны дырэкцыяй «Мінскага кірмашу». Вялікае ўражанне на ўсіх зрабілі ўрачыстае адкрыццё і закрыццё кірмашу, што правёў фальклорны ансамбль «Валачобнікі» Беларускага універсітэта культуры. Свае дзелавыя сустрэчы бізнесмены працягвалі на семінары «Арганізацыя і фінансаваэканамічныя аспекты дзейнасці», а таксама ў бізнесклубе, дзе ў нязмушаных умовах яны абмяркоўвалі вынікі перагавораў, намячалі перспектыву, ды й проста маглі адпачыць.
    Міжнародны «Мінскі кірмаш» карыстаецца высокім аўтарытэтам сярод бізнесменаў многіх краін, таму вопыт фірмы вывучаецца рознымі рыначнымі структурамі рэспублікі.
    Адсутнасць цывілізаванага валютнага заканадаўства Беларусі, вялікія дзяржаўныя падаткі, прымітыўны мытны рэжым, калі тавары затрьімліваюцца на мяжы па некалькі дзён,— скарачаюць аб’ём продажу тавараў за межы рэспублікі і негатыўна адбіваюцца на іміджы нашай краіны.
    170
    У мінулых стагоддзях на Беларусі было некалькі міжнародных кірмашоў. Нават у далёкіх краінах ведалі аб кірмашах Мінска і Зэльвы, Свіслачы і гомеля, а купцы сваёй фінансавай дзейнасцю ўмацоўвалі эканамічнае і духоўнае жыццё гарадоў. Напрыклад, у канцы XIX— пачатку XX ст. магілёўскія кірмашы давалі ў бюджэт губерні да трэці фінансавых паступленняў.
    1	сёння кірмашы аказваюць вялікі ўплыў на развіццё гандлю, ажыўляюць, падтрымліваюць эканоміку рэгіёнаў, станоўча ўздзейнічаюць на інфраструктуру гарадоў. Кірмашы, выстаўкіпродаж могуць істотна палепшыць работу сферы абслугоўвання, гасцініц, транспарту, турызму.
    Адрадзіўшыся на палескай зямлі, у маленькім Століне, беларускі кірмаш шырыцца і набірае сілу. Увасобіўшыся ў розныя формы, ён падараваў народу свята рамёстваў, спецыялізаваныя таргі Мінска, таргі этнічных груп Гродна. стаў асновай восеньскага свята «Пакровы», даў свету унікальны Мінскі кірмаш, які з’яднаў у адно цэлае кантрактовакамерцыйны і агульнанародны кірмашы.
    ПОЗІРК У БУДУЧЫНЮ
    У 1993—1995 гг. кірмашовая культура Беларусі развівалася ў двух напрамках: кантрактовакамерцыйныя кірмашывыставы, штогоднія святочныя гандлі, прымеркаваныя да пэўных падзей у грамадскім і духоўным жыцці рэспублікі.
    Новай праявай станаўлення кірмашоў гэтага перыяду стала арганізацыя спецыялізаваных выставактаргоў. Пачынаючы з 1993 г. у Беларусі пачаўся сапраўдны выставачны бум, які, несумненна, перашкаджаў далейшаму развіццю кірмапювага руху. У гэты від бізнесу з прычыны, як мяркуюць, вялікіх прыбыткаў, былі ўцягнуты дзесяткі
    171
    У Мінску свята
    сярэдніх і малых фірм, якія самастойна ладзілі «разавыя» салоны з «разавымі» партнёрамі, звычайна замежнымі. Таму патэнцыянальныя кліенты літаральна губляліся перад узнікшым мноствам рэкламуемых экспазіцый, тэматыка і тэрміны правядзення якіх нярэдка супадалі. У выніку вырастаў толькі кошт арэнды выставачнай плошчы. Пры гэтым дадзеная з’ява ніяк не садзейнічала развіццю здаровай канкурэнцыі, паколькі арганізатары не імкнуліся да спецыялізацыі ў дадзенай галіне, а атрымаўпіы разавы даход (пры мінімальнай эфектыўнасці мерапрыемстваў) уступалі «даходнае> месца новым канцэсіянерам.
    У 1993 г. у Беларусі вызначалася выставачная кампанія «Экспасервіс», якая стала праводзіць мэтанакіраваную палітыку ў арганізацыі спецыялізаваных таргоў. 3 30 лістапада па 3 снежня 1993 г. гэта кампанія наладзіла 172
    На праспекце Машэрава
    ў Мінску першы ў Беларусі фестываль міжнародных выставаккірмашоў, у рамках якога ў выставачным комплексе «Мінскэкспа» былі размешчаны Міжнародны салон «Сучасны офіс і банкі» і Міжнародны універсальны кірмаш «Балтэкспа», у Палацы мастацтваў Міжнародны кірмаш «Усё для дома» і Мінскі перадкалядны кірмаш. Разам на выставачных комплексах працавала 500 экспанентаў з Беларусі, а таксама краін блізкага і дальняга замежжа. Але найбуйнейшай гандлёвай дзеяй, тавараабарот якой склаў 180 мільярдаў рублёў, працягваў заставацца «Мінскі кірмаш «Восень93», які атрымаў міжнародны серты
    173
    Урачыстае адкрыццё восеньскага кірмашу 1994 г.
    фікат якасці і ўпершьшю адбыўся пад эгідай Міжнароднага саюза кірмашоў і выставак. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел усе краіны СНД, Балтыі, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Іспаніі, Італіі, Бельгіі, Канады. Усяго 20 краін прадстаўлялі 250 экспанентаў.
    Сапраўднай дамінантай свята стаў традыцыйны конкурс народных кірмашоў, у якім прьшялі ўдзел усе раёны горада. Шматлікіх пакупнікоў вабілі да сябе гандлёвыя плошчы каля Палаца спорту, універсамаў «Серабранка», «Талін», «Валгаград», універмага «Беларусь», Палаца культуры і адпачынку чыгуначнікаў, на Камароўскім рьш
    174
    Кірмашовыя айцы
    ку, плошчы Калініна і на бульвары Трактарабудаўнікоў. Тут быў наладжаны продаж насельніцтву сельскагаспадарчай прадукцьгі, тавараў гандлёвых прадпрыемстваў і грамадскага харчавання не толькі з Беларусі, але і з Малдовы, Украіны і іншых рэгіёнаў. Разам з тым ішоў сустрэчны гандаль харчовымі і прамысловымі таварамі, працавалі буфеты, быў арганізаваны школьны базар, прадстаўлены вырабы навучэнцаў прафтэхадукацыі, праланавалася прадукцыя Белкаапсаюза, мясакамбінатаў Мінскай вобласці, запрашалі да сябе рады садавіны і гарод
    175
    Апошнія прыгатаванні
    ніны, рады народных промыслаў мастакоў і калекцыянераў, кіёскі ўласных прадпрымальнікаў.