• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    Казак: Давай, ракалія, паспрабуем.
    244
    Яўрэй частуе гарэлкай, казак хістаецца, нарэшце, кладзецца. Абрам! Многа ты за водку грошай накапіў?
    Яўрэй: Я столькі на корцма мог гросы накапіць, Сто ў цара магу цябе купіць!..
    Казак: Здравія жалаю, гаспада! Я к вам шэствую сюда! Знаеце, хто я такой?
    Я казакнебарак са сцепіполя;
    Вось здзесь казакова роскаш і воля, А ў казакадурака Жынкі няма, Адна душа ў целе, Вшы ўсю галаву аб’елі!
    Садзіцца на Ірадаў трон.
    Сяду я на Ірадаву казюльку, Да пакуру табаку люльку, Ці не ўбачу я сабе зязюльку. Хор: Пасею лебяду на беразе, Сваю крупную рассадушку Ідзе казачка.
    Казак: Гдзе ты, вражжа доч, прабывала?
    Казачка: Казачэнька, гарны чалавеча:
    На рьшачку табачок прадавала. Казак: На колькі ты прадала?
    Казачка: Казачэнька, на рубель прадала, А на два прапіла.
    Казак: А! Ты не пільнавала табаку,— А пільнавала кабаку, Пайдзі, наймі музыку!
    Музыка грае. Яны скачуць.
    Казачка: Полна гуляць, пара табак прадаваць! Выходзяць.
    Купец: Здраствуйце вам, гаспада!
    245
    Знаеце лі вы меня, Хто я такоў?
    Я купец слаўны
    Із слабодушкі Карманнай.
    Знаеце, гаспада, чым я
    У прэжняе ўрэмя занімаўся?
    Я прадаваў персцянечкі, бруліянчыкі, Табашныя ражкі і манерачкі;
    Па ўліцам насіў лучыну,
    А па красным дзевушкам печаль да кручыну. Пака я эцім таварам таргаваў, Усягда я сыт прабываў.
    Аднажды са мною случылась вялікае няшчасце:
    Вялікалуцкі купец маю руку
    У сваім кармане захваціў.
    I так ён мяне шчодра наградзіў —
    Усе бакі і рэбры аткалаціў:
    Пастух трубой,
    Музыкант дудой,
    Старыя бабы плахім гаршчком,
    А маленькія рабяцішкі раскавыралі ўвесь нос ражком.
    А вы жа мяне не прамяняеце на пціцу, Пазвольце прыіскаць красную дзявіцу!..
    БАТЛЕЙКАВАЕ ПРАДСТАЎЛЕННЕ
    НА МІНШЧЫНЕ
    З’яўляецца купец (абарваны) з жанчынай. Батлейшчык: To выходзі пан Вольскі,
    Купец польскі, Ма шпількі, голкі і перац горкі. Моі панове, не гневайцеся,
    246
    Жэ не добжэ одзяны!
    Але в краме мам добры товары.
    A то пані Якубовска (рэкамендуе яе). Нема на глове ні еднэго влоска, Але я кохам з цалэго сэрца.
    Цалуе яе. Якубоўская гаворыць:
    Як і ў зіме, так і ў леце
    I ў вясенней пожэ
    Выховаем голомбка
    В тэй цемнэй коможэ (паказвае на купца). (Да купца.)
    Пій, едз (еш), грай, Тавар свой прадавай I мяне ўгашчай.
    Буг ве, чым дожыем, А цо наша, то выпіем. О, муй пташе, О, муй квеце, О, муй голомбэчку!
    Чы ж я цябе не кохала, Вруцься, коханэчку.
    Ой, я цябе так кохала, Яко сама себе, Кеды (мяне) тэраз не кохаш, Скара пан буг цебе.
    Купец: Пуйдэ до крама, можэ Паўтора цвеку ўторгуе.
    247
    БАТЛЕЙКАВАЕ ПРАДСТАЎЛЕННЕ НА НАВАГРУДЧЫНЕ
    Пане музыканце, проша заграць нам полечке! (Музыка грае польку. Уваходзяць Антон і Антоніха. Антон вядзе казу.)
    Антон: Антон, Антон...
    Казу вядзе...
    Цыцмыц, тыцмыц, Каза не йдзе... Антоніха папіхае, На табаку зарабляе... (Да казы.) Вадзіў я цябе па Стаўпішчы I па Гарадзішчы, Прывёў на Міколу да Міра, Ці не дасць Бог купца якога, Галендара...
    Уваходзіць Есель.
    Есель: Добры вечар, пане Антон!..
    Антон: Добры вечар, пане галендару!..
    Есель: Ці прадаеш свай козачка?
    Антон: Прадаю.
    Есель: А што ты хочаш за яму?
    Антон: Тры таляры і паўкварты гарэлкі...
    Есель: А дойная твая козачка, плодная?
    Антон: Каб твая жонка так пладзілася і даілася... Па тры гарцы малака дае і па чэцвёра казянят у год водзіць...
    Есель: А можна яе паштурхаць, пабурхаць пад бок?
    Антон: Штурхай, няхай цябе хвароба бурхае... (Есель штурхае казу, а яна б’е рагамі яму пад бакі.) Есель: Антон, Антон, ліха матары! Каза мне два рэбры выбіла, прымі сваю казу... (Уцёк.)
    Антон: (беручы казу)
    248
    Вадзіў я цябе па Стаўпішчы
    I па Гарадзішчьг,
    Прывёў на Міколу да Міра, Даў Бог купцагаляндара I таго адбіла...
    Вось упрагу цябе я ў баляскі Ды насцебаю!..
    Пашла за мной!..
    Антон, Антоніха і каза выходзяць.
    ТРОН
    Максіміліян, цыган, дзед і яўрэй.
    Максіміліян: Цыган!
    Цыган: Эге! (Гэта паўтараецца тройчы. Цыган, дзед і яўрэй едуць утрох на палцы«шапцы>>, дзед і яўрэй уцякаюць.) Нашто, ваша імператарства, прызываеце і какія дзялаўказы запавеляваеце?
    МаксЬчіліян: He можна з табою на коні памяняцца?
    Цыган: Можна, можна на тваю сіватую, на маю гарбатую; у тваёй сіватай грыва, как шчаціна, а ў маёй гарбатай хвост, как дубіна. Што то за лошадзь бывае, што хвастом патрасе, так за Балканы занясе; на горку тры кнута, а з горкі без хамута; бяжыць — дрыжыць паваліцца — у гразі ляжыць. Прашу каня падняць, тагда будзем мяняць.
    Максіміліян: Да, цыганы па усяму свету такія прахвосты.
    Цыган. Эй, баценька генерал, я за сваю кабылу вараную да нажыву сабе жану маладую; тады буду цыган багаты і брухаты, буду школы заводзіць да на ісцінны пуць наводзіць: как па чужых канюшнях хадзіць, па каморах лазіць; тады буду цыган не плох, маю вошай і блох; у адном кармане вош на аркане, у другом блыха на цапі.
    249
    Таргаваў я кірпічом — астаўся ні пры чом; таргаваў я баранкамі — завуць мяне абманкамі; таргаваў я кісялём — завуць Васілём, а хвамілія мая Мамеля. Гегеге! Бяжу я на базар, там гарыць пажар, я бяжу з пажару — завуць мяне к цару на коней мяняць. Мяняць — не гуляць, а пасля не каяцца. Заграйце, музыкі, на разныя языкі!
    Іграюць, танцуюць і пяюць.
    ГУМАР
    У КРАМЕ ВІЛЕНСКАГА МЯСНІКА
    Мяснік (да свайго хлопца): Ну што, занёс ты прыставу яго цялячую галоўку?
    Хлапец: Занёс.
    Мяснік: Дык вазьмі цяпер адсячы заднюю нагу палкоўніцы Панамарскай, павесь папоўскую тушу на кручок, а вучыцелевы трыбухі злажы ў карзінку: сам прыйдзе і возьме, не вялікі пан.
    Ага! Вось яшчэ трэба перамяніць мазгі таму тоўстаму пану, што жыве на рагу вуліцы, бо тыя ў яго ўжо пратухлі.
    САМЫЯ ЛЕПШЫЯ ГРУШЫ
    Адзін пан паслаў слугу па грушы і сказаў:
    — Купі мне самых лепшых.
    Слуга прыйшоў у краму і папрасіў груш. Купец падаў яму. Але слуга сказаў:
    — He, дайце мне самых лепшых.
    Купец кажа:
    — Паспрабуй адну, тады пазнаеш, што ўсе добрыя.
    250
    — Як я пазнаю,— кажа слуга,— што яны ўсе добрыя, калі паспрабую толькі адну?
    I слуга паадкусваў патроху ад кожнай і прынёс іх пану.
    МАСТАК I ІКОНЫ
    Раз у Лоеве на кірмашы маладзіцы зайшлі да маляра, што малюе і прадае багі, да й сталі выбіраць святых. Адна просіць, каб даў ёй святога Міколу.
    — Вось табе,— кажа,— святы МікалайЦудатворац.
    — Мікола ж,— кажа маладзіца,— стары, з белаю барадою, а гэта нейкі безбароды блазнюк.
    — Пагаліўся, так і без барады, ды, між іншым, чорт з ім, зараз яму падмажам бораду, а ты не гавары так бязбожна пра святога ўгодніка, a то глядзі, грэшна табе будзе.
    Папляваўшы святому ў морду, выцер нейкаю караўкаю да, памазаўшы белым бораду, паставіў вобраз на солнцы, каб сох.
    — Цяпер,— кажа,— калі высахне, будзе сапраўдны святы цудатворны ўгоднік, тады бяры і цягні дамоў.
    Другія выбіралі, выбіралі, а маляр, пгго прынясе абярэмак, да хваліць, хваліць, а далей, як маладзіцы не спадабаюць нігоднага або не сыдуцца на цэну, бразне аб зямлю да й ідзе за новымі. Насіў ён так насіў, да як ужо вельмі апастылела, то крыкнуў з усёй сілы:
    — Да ну вас к чорту з вашымі святымі!
    I, паказваючы нагою на ворах абразоў, гаркнуў на свайго хлопца:
    — Убяры гэту сволач!
    251
    ЯКАЯ КУПЛЯ, ТАКАЯ I ПЛАТА
    Увайшоў мужык у краму дый гукае да крамара:
    — А ну, падай мне во той слоік з цукеркамі.
    Той падаў. Мужык панюхаўпанюхаў ды:
    — He, не такі! Падай во той!
    Той мяняе. Мужык зноў, панюхаўшы, не адобрыў.
    — Падай вон аж во той! — зноў гукае.
    Крамар ужо раззлаваўся, але перамяніў і трэці. He данюхаўся і адсюль нічога мужык, аставіў слоік ды выходзіць з крамы. Узяла злосць крамара, што дарма траціў колькі часу, дый крычыць на мужыка:
    — Куды ж ты, а грошы давай!
    — За што? — пытае мужык.
    — А за тое, што нюхаў! — адказвае крамар.
    Мужык вярнуўся, дастаў грошы з кішэні дый стукае аб пол. Пастукаў, пастукаў дый схаваў. А крамар тады:
    — Навошта ж ты схаваў грошы?
    — А як жа,— адказвае той,— якая купля, такая й плата: я панюхаў, ты паслухаў, вось і квіты!
    СВЕЖАЯ КАПЕЙКА
    — Быў на базары?
    — Быў.
    — Што ж ты купіў?
    — Казу.
    — Колькі даў?
    — Сем коп.
    — Дзе ж яна?
    — Да прадаў.
    — А за колькі?
    — За пяць коп.
    — Навошта ж столькі страціў?
    — Нічога, што страціў, абы свежая капейка.
    252
    ХІТРА БАБА
    Прадавала адна баба масла, а было яно такое бруднае, што аж рабое. Падыходзіць да яе нехтась дый пытае:
    — Чаму гэткае рабое масла?
    — Ляньцеся! — кажа.— Бо ад рабой каровы! От пытае, бы то сам не знае!
    МУЖЫЦКАЯ ЗАГАДКА КАРАЛЮ
    Аднаго разу чалавек вёз фуру дроў, напаткаў яго кароль і пытае.
    — Дзе павязеш?
    — Вязу прадаваць.
    — А што ты за іх возьмеш?
    — Дваццаць грошай.
    — Што ты з іх зробіш?
    — Пяць аддам, пяць пазычу, пяцьма жонку жыўлю, пяць у воду пушчу.
    I раз’ехаліся. Кароль задумаўся, што та за загадка. Сазваў сваіх падданых, але яе ніхто не адгадаў. Знайшоў таго самага чалавека, і той яму растлумачыў:
    — Пяць,— кажа,— на радзіны, пяць на дзеці, пяць для сябе і для жонкі, а пяць на падатак.
    БАГАТЫ I БЕДНЫ НА КІРМАШЫ
    Аднойчы багаты і бедны прыехалі на кірмаш купіць каня багацею. На рынку зайшлі ў шынок. Багаты купіў цэлы бутэль гарэлкі. Напіліся да ачмурэння і пачалі скандаліць, біць вокны, посуд. Суседзі па сталу звязалі іх, набілі, адабралі грошы і выкінулі на вуліцу.
    253
    Раніцай багаты пачаў прасіць беднага:
    — Ты ж глядзі, жонцы не гавары. Калі яна што запытаецца, скажы: нічога такога не было.
    — Добра,— згадзіўся бедны.
    Калі вярнуліся да дому, жонка багацея пацікавілася, чаму ён каня не купіў.
    Той і рот не паспеў раскрыць, як бедны заступіўся за яго:
    — Марцечка, мы бутля гарэлкі не пілі, вокан у шынку не 6Lii і посуд не таўклі, ды і грошай у нас не адбіралі і з шынка ніхто нас не выкідаў...
    Жонка багацея загаласіла і пачала малаціць мужа па свежых сіняках.
    — He разумею, як яна ўсё ўведала,— наглядаючы за ёю, здівіўся бядняк.
    ТЫ ХАВАЙ, ЯК Я ХАВАЎ
    На кірмашы, дзе сноўдалася многа цыганоў, дзед з бабаю прадалі карову.
    Тут жа пасварыліся і падзялілі налалам грошы. Баба акуратна завязала іх у вузельчык, а дзед паклаў у кішэнь.
    На паўдарозе баба хацела пералічыць грошы, палезла па вузельчык і спалохалася:
    — Дзеду, а дзе грошы?
    Дзед спакойна лезе ў сваю кішэнь і задаволена прыгаворвае:
    — Ты хавай, як я хаваю.
    Праз момант гаворыць ужо хугчэй: