Беларускія песні і гімны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
Народны вакальны гурт “Пліса”
Вакальна-інструментальны ансамбль “Бяседа”
Беларускія песні і гімны
Зборнік песень
Мінск Выдавец А.М. Вараксін 2012
УДК 398.8(=161.3)
ББК 82.3(4Беи)
Б43
Укладальнік, аўтар артыкулаў Сымон Барыс
Беларускія песні і гімны : зборнік песень / ўкладальнік, Б43 аўтар артыкулаў Сымон Барыс. — Мінск : А. М. Вараксін, 2012. —380 с.
ISBN 978-985-7035-49-6.
У кнізе друкуюцца лепшыя беларускія песні на гістарычную тэму і сацыяльна-бытавую тэматыку, сярод якіх рэкруцкія, салдацкія, казацкія, прыгоніцкія, турэмныя, прыпеўкі і гімны. Змешчана некалькі папулярных песень нашых сучаснікаў.
У дадатку друкуюцца рускія рамансы, папулярныя песні і гімны. Каб маладое пакаленне мела магчымасць пазнаёміцца з гімнамі славянскіх народаў, тут змешчаны тэксты дзяржаўных гімнаў Расійскай Федэрацыі, Украіны, Рэспублікі Польшчы і некаторых іншых дзяржаў.
Гэты зборнік песень (спеўнік) — адмысловы даведнік сучаснікам і нашчадкам. У ім змешчаны 330 песень (сярод ix 230 беларускіх), 54 прыпеўкі, каля 70 фотаздымкаў і 5 навукова-папулярных артыкулаў. Кожная песня, якая трапіла ў зборнік, мае сваю гістарычную даведку: дзе і калі была напісана, яе аўтары (калі ёсць), з якіх крыніцузяты тэкст песні. Некаторыя народный песні запісаны ўкладальнікам зборніка. Да асобных песень дадаюцца ноты ў дадатку.
Кніга разлічана на школьных настаўнікаў, работнікаў культуры і ўсіх тых, хто цікавіцца папулярнымі песнямі.
УДК 398.8(=161.3)
ББК 82.3(4Бей)
ISBN 978-985-7035-49-6 © Барыс С. В., ўкладальнік, 2012
© Афармленне.
ВыдавецА.М. Вараксін, 2012
Кніга прысвячаецца маёй маці Соні Барыс, якая перад скананнем сказала мне: «Нічога я табе, сынок, не пакінула ў спадчыну, апрача сваіх песень».
Песні нашых продкаў і сучаснікаў
Ці шануем мы сваіх бацькоў, дзядуль і бабуль, якія яшчэ жывуць? Ці часта мы наведваем іх? А калі рэдка, дык можа скажа табе маці так, як некалі сказала мне: «Я чакаю, а ты рэдка прыязджаеш. А некалі захочаш прыехаць, а не будзе да каго». Які справядлівы папрок!
А ці захоўваем мы памяць аб памерлых? Ці можа мы іх і ўспамінаем толькі на Радаўніцу і Дзяды?! А ў кожнага з нас ёсць свае продкі. I ўсе яны разам для беларусаў пакінулі ў спадчыну нашу Радзіму, сваю маёмасць, сваю культуру і родную мову. I наш абавязак захаваць гэта ўсё, дапоўніць яго і перадаць сваім нашчадкам. На жаль, шмат чаго з нашай народнай культуры ўжо беззваротна страчана. У мінулым стагоддзі, нават у нялепшыя часы, на вёсках у Беларусі на кожным свяце гучала музыка і чуліся песні. А песень у беларусаў вельмі шмат. Іхзбіралі і запісвалі фалькларысты і музыканты. Зборнікі беларускіх песень склалі і выдалі Антон Грыневіч і Уладзімір Тэраўскі, Рыгор ІПырма, Генадзь Цітовіч і Ніл Гілевіч, Уладзімір Зянько і Уладзімір Сысоў. Шматтомнае выданне ў 1970-1980-х гг. ажыццявіў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусь Можна падумаць, штоўжо ўсё сабрана, запісана. Аднакусё яшчэ не завершана. Народная творчасць жыве, а народ прадаўжае тварыць. Народная песня, калі яна сапраўды народная, часцей за ўсё існуе ў варыянтах. I здараецца, што ўдаецца часам знайсці лепшы варыянт песні.
Варта адзначыць, што збіральнікі фальклору запісвалі песні, казкі і іншыя народныя творы ад людзей, якія добра ведалі вусную народную творчасць і ў той жа час самі былі непісьменнымі. П. В. Шэйн запісаў каля 400 песень і абрадаў ад сваёй служанкі непісьменнай Мар'і Васільеўны Кашкевіч, У. Б. Зянько — каля 300 песень ад сваёй маці Зосі Сымонаўны Зянько [1892-1977], С. В. Барыс іА. В. Барыс — каля 400 песень ад сваёй непісьменнай маці Соф’і Ільінічны Барыс (Варановіч, 1907-1973).
На крылах беларускай песні атрымалі сусветную вядомасць Міхал Забэйда-Суміцкі і Пётра Конюх, Рыгор Шырма і Генадзь Цітовіч, Уладзімір Мулявін і Валянціна Гаявая.
У тэты зборнік трапілі лепшыя гістарычныя песні пра важныя падзеі і выбітных гістарычных дзеячаў, а таксама папулярныя рамансы, прыпеўкі і песні, якія спявалі нашы бацькі і дзяды, нашы маці і бабулі. Некаторыя з іх на рускай мове, але ў 1950-1960-я гады пад музыку некаторых песень скакалі на вечарынках наступныя танцы: «Каробачку», «На рэчаньку», вальс «Когда б я имел златые горы...», факстрот «Хороши весной в саду цветочки...» і іншыя.
У спеўнік уключаныя некаторыя песні, якія складзены прафесійнымі або самадзейнымі кампазітарамі на вершы беларускіх паэтаў. Многія з гэтых песень увайшлі ў рэпертуар прафесійных вакальна-інструментальных ансамбляў і самадзейных гуртоў.
Хоць у гэты зборнік трапіла шмат рускіх песень, але мушу сказаць, што беларусы сярод славянскіх народаў першынство могуць ўступіць толькі ўкраінцам. Беларуская зямля дала свету і выдатных кампазітараў: Восіпа Казлоўскага, Станіслава Манюшку, Міхаіла Глінку, Дзмітрыя Шастаковіча (яго продкі паходзяць з Віленшчыны), Несцера Сакалоўскага ды інш. Адмоўнае стаўленне некаторай часткі насельніцтва Беларусі да беларускай мовы і культуры абумоўлена палітыкай русіфікацыі («мураўёўшчына»), якая прадаўжаецца (з двума перапынкамі) не сто, а каля 200 гадоў.
Каб адрасаваць кнігу нашым сучаснікам, якія мала цікавяцца песеннай спадчынай, тут змешчаны і рускія песні. Адначасова кніга адлюстроўвае стан культуры беларускага народа савецкага і паслясавецкага часоў.
Можна спадзявацца, што гэта кніга стане хрэстаматыйнай і будзе своеасаблівым помнікам нашым продкам.
Фалькклорна-этнаграфічны хор саўгаса «Сцяг Кастрычніка» Бярэзінскага равна. 1980 г.
Не так жаль мне замка, Як шкада ваякаў.
3 песні XIII ст.
Пстарычныя песні беларусаў /
Гісторыя пакідае свае сляды ў матэрыяльнай культуры, назвах мясцін і паселішчаў, летапісах, дакументах, паданнях і легендах, а таксама ў гістарычных песнях. Пстарычныя песні паказваюць стаўленне народа да той ці іншай падзеі, асобы.
Сапраўды, беларусы не захавалі або і не мелі падобных твораў тыпу рускіх былінаў або ўкраінскіх думаў. Гераічныя подзвігі нашага народа адлюстраваліся пераважна ў казках, паданнях і легендах пра волатаў і герояў, а таксама і ў гістарычных песнях.
У гістарычных песнях беларускі народ расказаў пра сваё змаганне з татарам!, немцам!, туркамі і маскоўцамі — з усімі тымі, з кім давялося не раз ваяваць.
Беларускіх гістарычных песень дайшло да нас няшмат. Гэта было адзначана яшчэ Яўхімам Карскім у 1916 г.: «Старыны», або, як звычайна называюць іх, «быліны», зусім не вядомы беларусам; у шматлікіх зборніках народных твораў гэтага племен!, як ужо неаднаразова адзначалася розным! вучонымі, дарэмна было б піукаць старый. Тольк! ў запісах, зробленых у мясцовасцях, памежных з вялікарускімі, у апошні час адзначаны нейкія рэшткі гістарычных песень»1.
Прычыну гэтай з'явы Максім Гарэцкі бачыўутым, што беларусы былі пазбаўленыя кіраўніцтва сваім гістарычным жыццём. «Был! войны, — пісаў М. Гарэцкі, — былі розныя выдатныя гістарычныя падзеі ў краі, але яны блізу не адбіліся ў дайшоўшай да нас вуснай паэзіі або забыліся пазнейшымі пакаленнямі. Справа ў тым, што народ не ведаў, за што і нашто ён б’ецца, ці, лепей кажучы, не адчуваў падзей, не прымаў іх к сэрцу настолькі, каб у яго пачалася ідэйная вусная творчасць у гэтым кірунку. I толькі змаганне з панамі ў форме казацкіх паўстанняў ці супроць панскіх выступленняў адважных адзінак пакінула большы след у нашых песнях і казках гістарычнага характару. Гістарычнымі падзеямі жылі толькі паны. А паны з 16-га
веку перайшлі на чужую мову і чужыя звычаі»2.3 М. Гарэцкім можна пагадзіцца, але трэба ўлічваць, што ў вуснай творчасці беларусаў галоўнае месца займала каляндарна-абрадавая і сямейна-абрадавая паэзія, а ў пазаабрадавай паэзіі пераважалі любоўныя, лірычныя, жартоўныя песні. Гэта натуральна, бо народ жыў не гістарычнымі падзеямі, а сваім штодзённым жыццём. Аднак не варта абвінавачваць беларусаўу «бяспамяцтве». Бытавалі ў іх і эпічныя творы: гістарычныя песні, казкі, радзей быліны. Польскі храніст Станіслаў Сарніцкі, якіў XVI ст. пабываў у Беларусі, пісаў, што тут шырока бытуюць паданні і песні пра «герояў, якіх называюць волатамі або паўбагамі»3.
У беларускай фалькларыстыцы да гэтага часу няма дакладнай класіфікацыі сацыяльна-бытавых песень. Назіраецца блытаніна з гістарычнымі песнямі. У хрэстаматыі «Беларускі фальклор» яны змешчаны ў раздзеле «Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання». Асобна вылучаны песні антыпрыгонніцкія, рэкруцкія, салдацкія і казацкія4, якія, на наш погляд, таксама з'яўляюцца разнавіднасцю песень гістарычных. Такая няпэўная класіфікацыя сацыяльна-бытавых песень тлумачыцца тым, што дарэвалюцыйныя, савецкія і сучасныя фалькларысты вызначалі песні ў адпаведнасці з тым, як іх вызначалі самі выканаўцы. Непісьменныя або малаадукаваныя людзі песні пра гістарычныя падзеі ніяк не вылучалі і выконвалі іх «абы-калі» і пра тэта паведамлялі збіральніку фальклору.
3 сярэднявечча да нас дайшлі некалькі гістарычных песень: «Ідзе Вітаўт па вуліцы», «Песня пра бітву пад Воршай», «Падымаліся чорныя хмары», а таксама цэлы шэраг песень пра набегі крымскіх татараў. Дарэчы, памяць пра страшэннае татара-мангольскае нашэсце на Русь у ХШ ст. захавалася ў беларускім духоўным вершы пра св. Георгія, дзе распавядаецца пра «царэвішча Дзям’енішча», які народ «пад меч кладзе, малады народ у палон бярэ»5.
Значыць, справа не ў тым, што ў беларусаў не было гістарычных песень, хутчэй трэба сказаць, што іх не запісвалі, і яны з цягам часу забываліся. Гэта адзначае і М. Гарэцкі: «Нашу вусную народную паэзію этнографы сталі запісваць толькі ў 19-м веку. Да гэтага часу многае ўжо паспела вылецець з народнае памяці, а не запісанае ў сваю пару — навекі загінула»6. Трэба ўлічыць, што беларускі селянін баяўся паведамляць этнографам тэксты гістарычных песень, у якіх былі антыцарскія сюжэты. Нават калі б этнограф і запісаў іх, то магчымасці надрукаваць іх у яго не было. А такія песні былі. Напрыклад, песня пра Януша Радзівіла, які ўзначальваў войска ВКЛ у вайне з Маскоўскай дзяржавай у 1654—1655 гг. Песню пра яго забойства «белым царом» запісаў ад сваёй маці М. Гарэцкі. Ён жа паведамляўяшчэ пра адну песню пра Я. Радзівіла: «Захавалася песня аб змаганні Радзівіла са шведамі»7.
Трэба ўлічваць, што царскі ўрад імкнуўся русіфікаваць насельніцтва Беларусі і адпаведна рускія этнографы імкнуліся давесці, што беларусы — тэта адгалінаванне рускага народа. «Мы крывічы — пісаў Вацлаў Ластоўскі, — занадта позна ўзяліся за сваё адраджэнне, самі яшчэ ні збіралі і не друкавалі свайго фальклору, а тое, што надрукавана рускімі, страшна сапсаванае ў дагоду палітычнай тэндэнцыі, якая імкнулася давесці, што мы не з’яўляемся самастойнымі ні ў вобласці мовы, ні ў этналогіі. Тэндэнцыя тэта настолькі кідаецца ў вочы, што мне думаецца, рускія стварылі адно дакументы, якія апраўдвалі тэорыю «общерусское™», не клапоцячыся аб праўдзе»8.