Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
У мурах схаваўся лях, Ды ў ягоным сэрцы страх: Ляха тога мы за хвілі
I змаглі і паланілі, Здабылі мы гмах!
Знаю немцаў добра сам, Во красуняў многа там; Немца мы ў крыві ўтапілі, Прыгажуняў захапілі — Застануцца нам!
Як пайшлі мы далей зноў Аж да гданьскіх да муроў — Як напалі мы знянацку, Спалатнеў тут вой крыжацкі: Іх ліецца кроў.
1855 г.
(Бацькаўшчына: 36. гіст. літ. Мн., 1996. С. 100, 101.)
Грунвальдская бітва 1410 г.
(Вершаваная аповесць 1582 г.)
Словы Мацея Стрыйкоўскага («Хроніка польская, літоўская, жамойцкая іўсяе Русі» (1582), пераклад з польскоймовы А. Дзітрыха), музыка народная. УХроніцы М. Стрыйкоўскага назва гучыць так: «Пра слаўную войну і слаўную бітвуЯгайлы і Вітаўта з прускімі крыжакамі і князямі Нямецкага рэйхуў1410 годзе.» Адаптацыя тэксту да мелодыі выканана Зміцерам Сасноўскім.
Мацей Стрыйкоўскі (1547 — 1593) — адзін з найболый вядомых гісторыкаў Рэчы Паспалітай другой половы XVI cm. Пасля вучобы ў Кракаўскім універсітэце прыехаў у Беларусь. Прафесійны ваенны, служыў ў Віцебскім і Слуцкім гарнізонах, спалучаў рыцарскі побыт (войны, походы, бітвы) і напісанне патрыятычных вершаваных твораў па гісторыі Рэчы Паспалітай.
Слаўлю адвагу, ваяроў сармацкіх, Што пасеклі ў бітве рыцараў крыжацкіх.
Меўся Ордэн ўсю Літву з Польшчай зруйнаваці, Прагнуў права сваё нам гвалтам навязаці.
Таму варта хутка на вайну збірацца, Каб на прускіх землях з ворагам спаткацца.
Гвалт крыжацкі супыніць ды ўласнай сілай, Славу-волю нам здабыць для Айчыны мілай.
Войскі ўсе выйшлі і хутчэй памчалі Ды ля Грунэвальда станы пастаўлялі.
Нашы Багародзіцу, немцы Dasticht завялі Ды з гарматаў грукат-трэск гучна распачалі.
Так літвіны смела з крыкамі нясуцца, А пад імі коні бакамі б'юцца.
Смела з літвой Вітаўт рэй вядзе-трымае
I натхняе крыкам, шэрагі раўняе.
Шалёна, мужна з гуфам гуф сячэцца, Як мядзведзь раз’юшаны, што на злом нясецца.
Твар да твару сеча йдзе, немцы нас змагаюць, А ж літва з татарамі з лукаў іх накрываюць.
Страшны хруст, звон, грукат, гром ідзе ад зброі, Горлы ў крыку лютым пазрывалі воі.
Шум і звон ад зброі далятае страшна, Сонца ў небе плыве залаціста-ясна.
Прускіх дзесяць комтураў там важных палегла, Кроў струменем ліецца, немчура пабегла.
Нашы колюць, рэжуць, б’юць, волю зброі даўшы, Ды палоняць комтураў, рукі ім звязаўшы,
Дзідамі там немцаў, у хрыбты калолі
Ды вантробы люта ім з жыватоў паролі.
Нашы моцна, смела гуф нямецкі білі, Як ваўкі пад кустамі, кнехты галасілі.
Колькі міль за ворагам нашы воі мчалі, Немцы ляглі, як трава, зброю пакідалі.
Хутка вестку добрую нашы людзі мелі —
I паветра і зямля ад імшы дрыжэлі.
Ўдзячна па касцёлах Те deum завялі —
I ў Літве і ў Польшчы Бога праслаўлялі.
Песня пра Грунвальдскую бітву
Словы і музыка Эдуарда Акуліна
Прыземістыя коні Іржуць пад седакамі, Трапеча сцяг з «Пагоняй» Пад Вітаўта палкамі.
Яшчэ забралы ўзняты I меч не затупелы ... Патрапіць паміж латаў Яшчэ не мецяць стрэлы.
Аў сонечным бязмежжы Лунае горда бусел, Як сімвал незалежнай Свабоднай Белай Русі.
1983 г.
Клецкая бітва 1506 г.
(Вершаваная аповесць 1582 г.)
Словы Мацея Стрыйкоўскага («Хроніка польская, літоўская, жамойцкая іўсяе Русі» (1582), пераклад з польской мовыА. Дзітрыха), музыка народная. У Хроніцы М.Стрыйкоўскага назеа гучыць як «Слаўная бітва з татарамі пад Клецкам». Адаптацыя тэксту да мелодыі выканана З.Сасноўскім.
Там за рэчкай, за ракой// не дужа глыбокай, Ды нямала ў берагах,// ў берагах шырокай.
Войска татар лютае// начало спыняцца, Каб літве пашкодзіць, // да ракі прабрацца.
Міхал Глінскіў ўбачыў// мост ужо гатовы, Да літвы прамовіў// гэтакія словы:
«Каб Айчыну-маці// мужна ратавалі Ды татараў лютых// мужна ваявалй»
Нашы як ударылі// раптам на татараў — Звон і гром нясецца,// неба ліецца жарам.
Там са сваім атрадам// Глінскі прытаіўся, Ад падстрэлу другі конь// пад ім заваліўся.
Ён на іншага ўскачыў,// не зважаў ні мала: Так як гетману і ўсім// рыцарам прыстала.
Там паганцаў навакол// хутка акружылі Ды, як пруцце шэрагам,// шэрагам скасілі.
Прэч татары пабеглі,// хто як уцякае, А літва імчыцца ўслед,// смела даганяе.
Ды сячэ ў хрыбты ім, б’е,// дзіды запускае.
Кроў хлюпоча, ліецца,// па траве сплывае.
Гук і крык над полем,// па лясных разлогах. Поўна трупаў у рацэ,// па шляхах-дарогах.
Так літва татараў// біла, мардавала, Аж да Цапры, да ракі,// да ракі загнала.
Аршанская бітва 1514 г.
(Вершаваная аповесць 1582 г.)
Словы Мацея Стрыйкоўскага («Хроніка польская, літоўская, жамойцкая іўсяе Русі» (1582), перакладз польской мовыА.Дзітрыха). У Хроніцы М.Стрыйкоўскага назва гучыць як «Слаўная бітва з Москвою». Музыка народная—мелодия народной песні «Куды едзеш, Рамане?». Адаптация тэксту да мелодыі выканана З.Сасноўскім.
Разам гетманы свае, Гэй, польскі ды літоўскі, Моц з’яднаўшы на бітву, Гэй, прыцягнулі войскі.
Ды за Воршу колькі міль, Гэй, дзе цячэ Крапіўна, Дзе маскоўскі быў пагром, Гэй, помні незабыўна. Рушыць на літву масква, Гэй, Канстанцін жа смела. Даў рашучы ім адпор, Гэй, бо чыніў умела.
Так літвінаў князь натхніў, Гэй, моцна, красамоўна, Што нясецца прэч масква, Гэй, прэцца стрымгалоўна. Аж палякі колюць, б’юць, Гэй, дзідамі заўзята, Свішчуць стрэлы, зброі звон, Гэй, бразгатанне латаў.
Коней літвіны гналі, Гэй, за масквой імчалі, Дзе спаткалі люта там, Гэй, як жывёл, рубалі.
Добра воі пешыя, Гэй, тут дапамагалі,
Бо маскоўцаў шмат з рушніц, Гэй, дужа шмат паклалі.
Ды гарматы Канстанцін, Гэй, загадаў схаваці, Каб маскоўцаў потым тых, Гэй, на ражон узняці, Канстанціна ваяры, Гэй, у бакі звярнулі, А гарматы па маскве, Гэй, ды з кустоў пальнулі.
Ядры гучна выючы, Гэй, шмат масквы паклалі, Бо расстрэлу гэткага, Гэй, тыя не чакалі.
Звон і крыкі, сечы трэск, Гэй, пылу хмара ўстала, Ды фартуна зноў літву, Гэй, зноў літву абрала.
Рубіць, крышыць, б’е маскву, Гэй, дзідамі збівае, Кроў забітых струмянём, Гэй, з чэраваў сцякае.
Тут палякі рушылі, Гэй, з дзідамі даўгімі.
Ды і гетман Радзівіл, Гэй, Радзівіл быў з імі.
Разам з сотняй казакоў, Гэй, ды маскву грамілі, Пыху ім ранейшую, Гэй, неўзабаве збілі.
Тая бітва лютая, Гэй, цэлы дзень трывала, Аж пакуль маскоўцаў тых, Гэй, ноч пашкадавала.
Так літва з палякамі, Гэй, мужна ваявалі, Славе продкаў навякі, Гэй, гонар аказалі.
Да юбілею Аршанскай бітвы
Песня Андруся Меяьнікава
На месцы Аршанскае бітвы — ралля...
Забруджана рэчка Крапіўна, дзе вораг тануў.
Па берагу рэчкі — дачы мясцовых зямлян.
Аб бойні тае з іх ніхто і ніколі не чуў.
Забытыя рыцары тыя, што перамаглі.
Краіна зняверыла ў годнасць, магутнасць сваю.
Адзіныя чорныя птушкі на гэтай зямлі, Адзіныя песні аб вечным адзінстве пяюць:
Рэфрэн:
Колькі год марылі, каб прыйшлі маскалі з верай,
мовай сваёй і ўрадамі Толькі тым і жылі. У рэшце рэшт — даждалі!
Дзякуй вам, дарагія браткі!
Аб бітве Аршанскае — моўчкі. Навошта аб тым?!
Паўсталі з калень каб?!
Ня трэба! Ня трэба нагод!
Заўсёды былі вы — малодшыя чыйсці браты — Прыбіты, галотны, ушчэнт непісьменны народ. А-а-а-а-а-а...
Вось тут стаяла, мусіць быць, каралева Бона.
Вунь там — ля брамы — сумаваў з мушкетам вартавы. Па брукаванцы рушылі шляхетныя мадоны, Ішлі бадзягі, рыцары, манахі, гандляры.
А-а-а-а-а-а...
Рэфрэн:
Замак стары... Подых забвения...
Вежы, муры, валы, камяні...
Княства Вялікага адраджэння.
Сведка, з анёламі, што ў вышыні... а-а-а-а-а... над ім.
Паслухай, добры чалавек, адкуль бы ты не быў бы, Углядзіся ў далеч за сцяной, у сівую даўніну! Ты бачыш, вунь праносяцца на конях Радзівілы На паляванне дзікае, ці можа на вайну... А-а-а-а-а-а...
А колькі ix пабывала тут — высакародных вояў, Герояў бітваў, святароў, паэтаў, мастакоў!..
Іх лікі нам з’яўляюцца, прабіўшы змрок стагоддзяў, Святлом далёкіх зорак — нябесных маякоў.
А-а-а-а-а-а...
Рэфрэн
Верасень 1989 г.
Песня з мінуўшчыны
Словы Андруся Мельнікава
Над краінай хмары-хмары... Крыкнеш — чутна глуха-глуха... Нашыя надзеімары замятае завіруха.
Жах у чалавечых сэрцах. Цемра ў краі даўгачасна.
Толькі ў тваім акенцы — у ім адным святло ня згасла.
Выйдзі, выйдзі, ясна панна! Выйдзі, мая каханая!
Я цябе чакаю ў парку. I са мною — мае коні, Што па снегу ад фальварка да няздрадзіўшага войска Панясуць нас шпарка-шпарка і ніхто нас не дагоніць.
Цераз пожні, цераз пушчы, міма вёсак, Міма вежаў, міма замкаў старажытных...
Да мясцін, дзе нас сустрэнуць, да мясцін, дзе падтрымаюць Нас сябры і аднадумцы з усёй Рэчы Паспалітай.
Па расцерзанай Айчыне чужаземны войскі рышчуць, Крумкачы чакаюць трызнаў... Але знікнуць папялішчы! Незалежнасці паходні ў нас, і гонар, і сумленне.
Пад харугвамі з «Пагоняй», пад сцягамі Адраджэння.
Прыйдзем мы, ясна панна, прыйдзем, мая кахана, 3 нашым войскам незалежным да сваёй зямлі адзінай. Вернем лясы і паркі, вернем свае фальваркі.
I калісьці непазбежна мы адродзім усю краіну:
Нашыя маёнткі ў пушчах, нашы вёскі,
Нашы вежы, нашы замкі старажытныя —
Ад Балтыкі і да Крыму, да мясцін, дзе нас падтрымаюць.
Будуць сябры-аднадумцы з усёй Рэчы Паспалітай.
Ворша, 7 студзеня 1989 г.
Песню спявала Алеся Сёмухаўтым жа годзе.
За Случчыну
Славы Н. Арсенъневай
Музыка М. Шчаглова-Куліковіча
Абтрасалі зь бярозаў лісьцё вятругі, I гублялі рабіны чырвоныя сьлёзы, Як пайшлі мы ў змаганьне, на раны, на згін Абы яваю сталіся крозы.
Рэфрэн:
Пайшлі мы, воі з Божае ласкі, У бой за Случчыну сваю!
Нам дзіў, што сёньня баюць казкі Пра нас і песьні нам пяюць.
Аддавалі жыцьцё за сябе мы, за вас, Беларусы-браты, і за сінія нівы, I за тое, каб нас не смактала дрыгва, А расьлі мы, аж сьвету на дзіва.
Рэфрэн.
Не штыхі і ня кулі, — жаролы гармат, За адзіную зброю мы мелі каханьне, Грэла сэрца яно, хоць залеў лістапад I расьлі ў рад магілы за намі.
Рэфрэн.
Не судзіла нам доля разгорыць зару, Не судзіла даць шчасьце ды волю Айчыне, Дай жа Бог, каб унукі ўзьнялі Беларусь На ўзвышшы ахвярай і чынам.
Рэфрэн.
(Беларускія марты і песьні. С. 20 — 23.)
Слуцкія палкі
Па палетках слуцкай стараны каханай Уздымаецца ўгору жудасны віхор — Наляцела хмараў здрадна захаванай Азіятаў войска на наш шыр-прастор. (2 разы)
Ды ўжо ня згодны беларус гнуць спіну — Досыць пацярпеў ён шмат гадоў палон. Паўстае ён сьмела за сваю краіну, За паліты потам дарагі загон. (2 разы)