Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Толькі ў 1930-я гг. стаў вядомы тэкст «Песні беларускіх паўстанцаў 1794 г.», але яе антырускі характар вымагаў друкаваць яе з купюрамі. Тое самае адбылося і з «Паўстанцкай песняй» (1863 г.), знойдзенай Генадзем Кісялёвым у 1963 г. Поўны яе тэкст быў надрукаваны толькі ў 1999 г. у кнізе «Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць». Запісы беларускіх песень этнографы вядуць з пачатку XIX ст., але надрукаваць іх было цяжка. Існавала цэнзура. Вёўся пэўны адбор. Многія песні захоўваліся толькі ў прыватных архівах.
У савецкі час, калі ладзіліся фальклорныя экспедыцыі ад Акадэміі навук Беларусі, многія фалькларысты баяліся запісваць песні аб змаганні беларусаў з маскоўскімі войскам!, бо гэта не ўпісвалася ў канцэпцыю вечнага братэрства беларусаў і рускіх, а таксама і тыя, якія не ўпісваліся ў афіцыйную камуністычную ідэалогію. Іншая справа, калі ў песнях спявалася пра прыгонны ўціск паноў, пра татарскіх, французскіх, нямецкіх і фашысцкіх захопнікаў. Нагадаем пра беларускія рэвалюцыйныя песні «Беларуская марсельеза», «Ваяцкі марш», якія ў 1930-х гг. былі забаронены ў Заходняй і Савецкай Беларусь Яны змаглі трапіць у друк толькі ў перыяд гарбачоўскай галоснасці. Так што і XX ст. не было спрыяльным для збірання, друкавання і вывучэння беларускіх гістарычных песень аж да 1991 г.
Невядомым застаецца і лёс тэксту песні «Ідзе Вітаўт па вуліцы». Тое, што такая беларуская гістарычная песня была, паведамляў А. Станкевіч у лісце да дэкана гісторыка-тэарытычнага факультэта Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі М.Зінчука: «Гарманізаваная на галасы песьня «Едзе Вітаўт па вуліцы». Мэлёдыя запісана ў 1553 г. Песьня гэта пяялася на вясельлі караля Жыгімонта Аўгустаз Барбарай Радзівіленкай. 3 архіва Б.Зямкевіча перапісаўА. Грынкевіч у 1919 г. Знаходзіцца ў Беларускім музэі ў Вільні»9.
У 1923 г. Ластоўскі друкуе без подпісу ў часопісе «Крывіч» яшчэ адзін варыянт «Песні а князю Вітаўце» (на старабеларускія матывы)». Ён як арыгінальны верш самаго Ластоўскага надрукаваны ў кнізе «Вацлаў Ластоўскі. Выбраныя творы»10. Які з варыятаў тэксту песні народны? Пакуль невядома.
3 XIII ст. дайшл! да нас толькі ўрыўкі з народных твораў, як напрыклад, урывак песні, што ўзяты эпіграфам да гэтага артикула. У наш зборнік трапілі малавядомыя сучаснікам гістарычныя творы— малітва-гімн «Багародзіца» (XIV ст.), балада «Рыцар Байда» (XVI ст.), «Песня пра Андрэя Баболю» (XVII ст.) ды іншыя.
Некаторыя песні створаны штучна, а таму вялася дыскусія сярод даследчыкаў вакол гістарычных песень «Быў на Русі чорны Бог», «1з-за Слуцка, із-за Клецка», «Ой, калі б, калі маскалі прыйшлі». П. Уладзіміраў, М. Кастамараў, М. Янчук, Я. Карскі, П. Бяссонаў, Л. Васілеўскі, М. Гарэцк! называл! іх псеўданароднымі песням! антыпольскага характару. Іх прапагандысцкі! ідэалагічны характер відавочны. На тэты конт М. Янчук пісаў: «Бурсак!, вандроўныя дзякі, вайсковыя пісары і да таго падобны люд, а часам і духоўныя асобы — вось тая навакольнасць, у якой культывіравалася ў даўні час гэткая псеўданародная паэзія; яна не мае нічога агульнага з праўдзівай творчасцю, яку мове, так і ў ва ўсіх спосабах, не ўласцівых народнай паэзіі»11. Апаненты спасылаліся на тое, што тэксты гэтых песень был! надрукаваныя ў кнізе «Опыты в русской словесности воспитанников гимназий Белорусского учебного округа», у раздзеле «Народные песни»12. Фалькларысты неаднаразова запісвалі песн! на вершы паэтаў. Яны ўспрымаліся як народныя песні, напрыклад, вершы Я. Чачота. Тое самае магло адбыцца! з названым! песням! або ўвогуле ніхто з вучняў ix не запісваў, а агітацыйныя вершыкі выдалі за «народныя песні». I ўжо ca зборніка яны «пайшлі ў народ». Калі верыць М. Каяловічу, то песня «Быў на Русі чорны Бог» бытавала каля Нясвіжа і Слуцка13, але сам ён яе не чуў і даведаўся пра яе толькі «па зробленых даведках». Этнографы так і не запісалі, і не знайшлі іншых варыянтаў гэтых песень. Зразумела, некаторыя з іх бытавалі, як, напрыклад, «А кал! б, калі маскалі прыйшлі», якую я запісаў у 1969 г. у вёсцы Сукавічы Мінскага раёна ад Міхаіла Пораха, якому было тады 63 гады.
3 часоў казацка-сялянскай вайны ў Беларусі шырока распаўсюджваюцца казацкія песні. Пераважна яны был! ўкраінскімі, але ствараліся і беларускія. Некаторыя ўкраінскія песні лёгка ператвараліся ў паляшуцкія і беларускія.
Для нашай тэмы ўяўляюць цікавасць казацкія песні з ваеннымі сюжэтамі. Хоць некаторыя з іх і не маюць гістарычных рэалій, але ў іх намаляваны вобраз мужнага і гераічнага змагара за родны край і народ. Часта герой гіне ў баі з ворагам, і ў песні ўсхваляецца яго подзвіг. Сімволіка такіх сюжэтаў — народны ідэал свабоды і мара пра яе.
Сярод беларускіх народных песень, якія шырока распаўсюджаны ў Беларусі, у многіх варыянтах існуюць казацкая песня «Спіўся казак, спіўся» і салдацкая «У нядзельку раненька». У апошняй, якая надрукавана ў хрэстаматыі «Беларускі фальклор», спяваецца:
«Павязеш свае плечы пад турэцкія мечы». А той жа выраз у песні, якая запісаная ў Вілейскім раёне, гучыць інакш: «Павязеш свае плечы пад нямецкія мечы». Гэта тлумачыцца тым, што ліцвіны (продкі сучасных жыхароў Вілейшчыны) ваявалі не з туркамі і не з татарамі, а з крыжакамі.
У адным з варыянтаўпесні «Спіўся казак, спіўся» (таксама запісана ў Вілейскім раёне) ёсць «прывязка» да пэўнай тэрыторыі. Казак гаворыць каню:
—А, косю, мой косю, Залатая грыва, Вязі мяне, косю, Дземая радзіма.
А мая радзіма На роўненькім полі, На роўненькім полі, На прускай граніцы.
3 гісторыі вядома, што ў розны час заходнія землі Беларусі межавалі з Прусіяй.
Да гістарычных песень можна аднесці некаторыя рэкруцкія і салдацкія песні. Так, у рэкруцкіх песнях выказваецца адмоўнае стаўленне народа да рэкруцкіх набораў, шчырае шкадаванне юнакоў, якіх чакала горкая доля ў салдатах. Матыў цяжкай службы ў войску сустракаецца і ў беларускіх салдацкіх песнях.
Крымская вайна і шматлікія войны Расійскай імперыі з Францыяй, Персіяй, Турцыяй, у якіх удзельнічалі салдаты-беларусы, таксама знайшлі сваё адлюстраванне ў салдацкіх песнях. Па сваім змесце яны блізкія да гістарычных песень. Такой з'яўляецца лірычная песня «Поўна табе, Іванюша», у якой спяваецца аб адпраўцы юнака на вайну: Пікі, ружжыў рукі далі, У Каўказкія горы сказалі.
Магчыма, у гэтай песні знайшлі адлюстраванне падзеі каўказскай вайны з горцамі ў першай палове XIX ст.
Увогуле сацыяльна-бытавыя песні, у якіх паказана стаўленне народа да той ці іншай падзеі — вайны, прыгоннага ладу і г.д., маюць гістарычную каштоўнасць. Вобразна іх можна назваць «голасам народа». Толькі ў песнях народ мог выказаць свае шчырыя думкі і пачуцці. Горкія драматычныя пачуцці раскрываюць словы антыпрыгонніцкай песні:
— Не плач, маё дзіцятка, А цыц, маё родна!
Вунь там войт ідзець, На татку, на мамку ён бізун нясець...
У тыму бізуне скураты ўвіты, На тым на бізуне слёзкі паліты. Тыя слёзкі крывавыя, з сэрца раняныя... Схавайся ты, дзетка, на божу пасцельку, Няхай твае вочкі заплюснуць навекі; Не відзеў ты гора, гора мужыкова, Неўзнаеш ты долі, кроўкай палітое...14.
Сваім эмацыянальным настроем гэтыя радкі больш кранаюць сэрца, чым сухая, акадэмічная мова манаграфій. Не розумам, а менавіта сэрцам адчуваем гора запрыгоненага беларускага селяніна, суперажываем яго бедам.
Не менш эмацыянальна ўспрымаліся і гістарычныя песні. Спашлёмся на ўспаміны Юркі Віцьбіча: «Калісьці ў Віцебску на Сёмуху каля бабінцу Чорнае Тройцы, што на Пескаваціку, давялося мне пачуць сьляпога старца-лерніка. Адсунуўшы назад торбу, перабіраючы пальцамі рукі клавішы і круцячы правай корбу, ён у такт лерным гукам спяваў:
Падымалісь чорны хмары, Неба пакрывалі.
I пяяў ён ня голасна, і самы голас, падбіты старасьцю, дрыгжэў, але гэтулькі пачуцьця ўкладаў музыка ў сваю песьню, што здавалася ягоныя нявідушчыя вочы бачаць і хмары, і полымя, і даўную зацятую бітву. I можа ні адзін наш музычны інструмант гзтак не адпавядаў ягонай песьні, як задуменная, засмучоная лера.
Прыхадзілі злы Татары, Над Крычавам сталі.
Даўно ўжо парасла пустазельлем магіла таго дзеда. Ніхто не пераняў ягоную забароненую леру. Аднак усё роўна досыць толькі прыгадаць сваю краіну, як загучыць у душы бясконца, зачэпляная ў ёй калісьці лернікам струна:
Запалілі стары Крычаў, — Канцы запалілі...»15.
Можа, са смерцю гэтага старога лірніка і змоўклі ў Беларусі гістарычныя песні, бо апроч духоўных, выконвалі лірнікі і гістарычныя песні. А нам засталося ў спадчыну толькі тое з гістарычных песень, што запісалі ў свой час этнографы, але і гэтага досыць, каб сказаць: беларусы былі не бяспамятным народам, і сваю гісторыю яны ведалі і памяталі з паданняў, легенд і з гістарычных песень, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
Аўтар гэтага артыкула да гістарычных песень адносіць тыя, у якіх спяваецца пра гістарычныя падзеі і гістарычных дзеячаў. Такім чынам, казацкія, рэкруцкія і салдацкія песні, што маюць
гістарычны змест, адносяцца да гістарычных. Вацлаў Ластоўскі паданне «Князёўна Рагнеда» (1916 г.) заканчвае «Песняй Гараславы». Па сваім змесце гэта лірычная песня, у якой спяваецца пра горкую долю жанчыны. У гэтым творы заўважаюцца матывы казкі «Гора», у якой Гора выступав як міфічная істота, якая ніколі не пакідае чалавека. Вобраз Гора сустракаецца і ў народных песнях. Невядома, хто даў загаловак «Песня Гараславы», выканаўца ці запісчык твора. Песня на самай справе перадае пачуцці Гараславы (Рагнеды). Першая частка песні пераклікаецца сваім зместам з вясельнымі песням! Захоп Полацка наўгародскім князем Уладзімірам увайшоў у нашу гісторыю як крывавае вяселле Рагнеды. 3 гісторыі Беларусі вядома некалькі крывавых вяселляў, але гэта было адным з першых на нашай зямлі. Памяць пра ганарыстую палачанку захоўвалася ў народзе на працягу многіх стагоддзяў.
Гістарычныя сюжэты сустракаюцца ў некаторых абрадавых песнях: веснавых, валачобных, купальскіх, вясельных і некаторых лірычных. Так, у веснавой песні «Данілка» гаворыцца, што «паехаў Данілка на Русь на вайну».
Песня «Дубочак зялёненькі» ў апошніх куплетах мела гістарычны змест, з-за якога яе на сцэну не прапускалі:
Бяры сабе за жану Салдацкую ключніцу, Салдацкую ключніцу, Нас з табой разлучніцу. Што ключыла-ключыла, Нас з табой разлучыла, Разлучыла нас з табой Як рыбачку і з вадой. Як рыбачку ад вады, Так нас з табой ад радні.