Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
(Бацькаўшчына: 36. гіст. літ. Мн., 1996. С. 13,14.)
Песня пра Касцюшку
Выезджаець пан Касцюшка Маскву ваёваць, Засвісталі казачэнькі Ў поўнач на выходзе.
Заплакала Марысенька Ў свае ясныя вочы.
— Ня едзь, ня едзь, пан Касцюшка, Маскву ваёваць, — Масква сільна і вяліка, А дзе ж яе мала?
Ёсць ў казакаў коні вараныя.
— Ня плач, ня плач, Марусенька, Я вазьму з сабою,
Я цябе вазьму з сабою — Назаву сястрою.
Хоць сястрою ня радною — Жаўнерскай жаною.
А мы будзем Маскву ваёваць, А мы будзем мёд, віно піць, Маруська — слёзкі ліць.
*Янчбрка — короткая каса. Паўстанцы («касінеры») быліўзброены косвмі і янчаркамі.
Ваявалі, ваявалі —
Касцюшку забілі.
Лыжыць, ляжыць пан Касцюшка
На белым каменю.
Прышла яго Марусенька,
Слязьмі залілася:
— А я ж цяпер няшчасная Адна засталася!
Чы я цябе, пан Касцюшка,
Чы не гаварыла,
Што ня едзь, пан Касцюшка, Маскву ваёваць.
Масква сільна і вяліка, Адзежяе мала?
Вазьмі, маці, пяску жменю, Пасей на каменю.
Як той пясок узыйдзець, Так Касцюшка з вайны прыйдзець.
Ляціць пятух чэраз рэку, Пяе кукарэку, Я ня ўвіжу Касцюшэчкі Ад веку да веку.
Ляціць воран чэраз мора,
А лятучы крачыць, А хто ж майго Касцюшэчкі Магілку аплачыць?
Упершыню песня надрукавана ў газеце «Dzionik poznanski» ў 1882 г. Аўтар (пад псеўданімам Пламеньчык) прадмовы да песні пісаў, што пачуў яе ў юнацтве на пачатку 1840-х гг. на Лепелъшчыне ад сялянкі. Проз дваццацъ гадоў ён адшукаў гэтую сялянку ізапісаў тэкст песні. Выконвалася песня пад рэфрэн «Слаўна Вільна, слаўна Гродна, а слаўней Варшава». Як піша Пламеньчык, ён чуў на Дзісеньшчыне прыпеўку пра Касцюшку:
Наш Касцюўка слаўны быў, Ён маскалёў* добра біў. Як Касцюшкі ні стала, Уся Полыича прапала.
Тэкст песні пра Касцюшку прыведзены ў нарысе А. Каўкі «Наш Касцюшка», які надрукаваныў газеце «Голас Радзімы» ад 3 мая 1990 г.
*Маскалі—гэтак белорусы называл! царскіх солдат. (Носович И.И. Словарь белорусского наречия. СПб., 1870. С. 290.)
Песня беларускіх паўстанцаў 1794 года
Возьмем косы ды янчаркі, Пойдзем гордыя гнуць каркі.
Няхай маскаль уступае, Няхай ён ліцьвінаў знае.
Ужо мазуры іх пабілі, 3 сваёй зямлі выганілі.
Пойдзем зь імі й злучымся: Маскве, немцам не дадзімся.
Ну жа, хлопцы! Ну жа, жыва!
Цяпер маем для вас жніва.
Гасподзь Бог нам ў помач стаець, Нашу славу нам вяртаець.
Ну жа, жыва вы, сотнікі!
Вы, малойцы — дзесятнікі, Дамо сабе рукі ўзаем, Бацькаўшчыну адзыскаем.
Атаманы і казакі,
Бійма Маскву і прусакі, Калі ўсіх іх вытаўчэма, Тады ў сяло варачэма.
Помнім добра, што рабілі, Як нас дзёрлі, як нас білі. Дакуль будзем так маўчаці! Годзе нам сядзець у хаце!
Коней нам пазаязджалі, Што хацелі, то і бралі.
Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
Нашто землю нам забралі?
Пашто ў путы закавалі?
Дочкі, жонкі нам гвалцілі!
Трэ', каб мы ім заплацілі!
Пагуляем, пагуляем, Камендантаў пастраляем!
Маскалёў, нямцоў ў балоце Будзем рэзаці й калоці.
Ці ўжо мы ўсе сабакі?
Гаспадары — не бурлакі.
За што маем крыўду знаці?
За што церпіць наша маці?
Прадавайма оўцы, волы, Жыта зь сьвіран ды ўсе долы. Няхай ксёндз нас пасьвянцае, Няхай бог дапамагае.
Бывай здарова, Грыпіна, Параска! Мая дзяўчына! Ад вас зараз ад'язджаем, Да Касьцюшкі ўсе пристанем.
Калі назад павярнемся, Тады з вамі ўсьцісьнемся. Вольнасьць для нас паны даюць I за людзей нас прызнаюць.
Здрада ёсьць у нас ў Сенаце, А мы будзем гніць у хаце? Возьмем косы ды янчаркі, Пойдзем гордыя гнуць каркі!
Ну жа, хлопцы! Ну жа, жыва!
Нагуляем, маем жніва.
Пагуляйма! Пагуляйма!
Ды маскаляўураз прагнайма!
Упершыню тэкст песні быў прадстаўленыў 1935 г. на выстаўцы ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта. У1969 г. А. Мальдзіс адшукаў ягоў рукапісным аддзеле Цэнтральнай бібліятэкі АН Літоўскай ССР іў скарочаным варыянце надрукаваўугазеце «Літаратура імастацтва». Поўны варыянт друкуецца з газеты «Літва» (1995, №2,22 сакавіка).
Паўстанцкая песьня (1863 г.)
Лётае арол лёгкакрылы Пад хмарамі і туманамі. Йдзе наш змагар Кастусь Каліноўскі Сьцежкамі, лясамі.
Лётае арол шыракрылы
Пад цёмнымі хмарамі.
Идзе наш Кастусь, змагар наш народны, Зь сябрамі-змагарамі.
Шыкуйцеся ж, варожыя каты, Шалёныя ваўкалакі.
Йдзе беларус, змагар Каліноўскі Сьцежкамі, лясамі.
(Беларускія марты і песьні. С. 8.)
Не сумуй па мне, старая...
Не сумуй па мне, старая, Будзь здарова, мацй Вораг край наш разбурае, Ці ж сядзець мне ў хаце?
Ці ж на тое палівала Ты зямліцу потам, Каб цяпер яна стагнала Пад маскоўскім ботам?
Ці ж на тое мне аб долі Пела над калыскай, Каб цяпер яна марнела Пад пятой расейскай?
Лепш свабодным легчы ў полі Ад варожай кулі, Чым аддаць сябе ў няволю Ды цябе, матуля!
Будзем жывы, будзем рады Лёсу маладому!
А пакуль ня зьнішчым гада, Не чакай дадому.
Гэй, ё-хо-хэй, гэй ё-хо-хэй!
Гэй, ё-хо-хэй, гэй ё-хо-хэй!
(Песьні краю. Сьпеўнік. С. 5.)
Ай, у Вільні ўво ўсе званы зазванілі
Ай, у Вільні ўво ўсе званы зазванілі, у барабаны забілі: А ў наследию гадзіну ніхто ня ведаіць, дзе кароль абедаіць. Маладзенькі Кастуська ён пры століку стаяў, у руках шапку дзяржаў:
— Ой, каролю, каролю, чым мне даруеш? — А дарую я табе трое коней вараных, Другую карэту, а трэцюю каралеўначку: Ты ж будзеш паязджаці, з каралеўную каранаваці.
Запісана Е. Романовым у в. Дуброўцы Сенненскага повета Віцебскай губерні ад М. Пашкевіч. Песня прысвечана Тадэвушу Касцюшку (1746 — 1817), кіраўніку нацыяналъна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай. (Романов Е. Белорусский сборник. Вып. I-IL С. 403.)
Ох ты, поле, поле чыстае, турэцкае...
Ох ты, поле, поле чыстае, турэцкае, Мы когда цябе, поле, пройдзем, Ўсе пуці твае, дарожачкі, Усе места слаўна прэкрасныя? На тым полі, на тым чыстаму Мы сайдзёмся з непрыяцелем, Сы такой ардой нявернаю.
I ў двадцати дзень, у пятніцу, На турэцкі мерзкі празнічак, Злыя туркі сабіраліся, Віна-мёду напіваліся, С пахмелляйка выхваляліся: — Мы Расеюшку наскрозь прайдзем, Грап Пашкевіча ў плен возьмем Сваім мерзкім злым турэцкім первым корпусам. Грап Пашкевіч разгаварываў: — Не журыцеся, рэбятушкі, Белага цара салдатушкі.
Вы вайстрыце шашкі войстрыя На турэцкія шыі тоўстыя.
Падзеі адносяцца да войны Расіі з Турцыяй 1806 — 1812 гг. І.Ф. Паскевіч (1782 — 1856), граф, расійскі ваенны дзеяч, які ў 1810 — 1811гг. камандаваў Віцебскім пяхотным палкам. (Романов Е. Белорусский сборник. Вып. I—II. С. 68.)
Хранцуз беріг заступіў...
Хранцуз беріг заступіў, Астаёмся ні пры чом. За граніцыю стыялі, Мы ні 'б чом ні гаревалі, Толька думалі адзецца, Прівубрацца харашо.
Hi паспелі прівубрацца, Ў барабаны стал! біць, Білі, білі ў барабаны, Мы паходамі пашлі.
Пріхадзілі к Вішні-речкі, Піряходу ні нашлі,
Hi паспелі піряйдзіць, Выступіў с-пад гор туман: Анцілерія гріміць, Слоўна туча грозная,
Как ударілі — карцеччу, Роўна с неба сіні град. Как ударілі, — народу, Роўна ляда цёмны лес, Міжда бітыга народу Чалавеку негдзі стаць.
Са таго та са народу 3 руды речка працікла, А на той жа на речуіпкі Белы лебідзі плывуць, А па крутым біряжочку Родны матушкі ідуць.
(Добровольский В.Н. Смоленский этнографический сборник
Ч. IV. СПб., 1903. С. 624. № 26.)
Гэтая песня — яскравы прыклад салдацкіх песень з гістарычным зместам. Запісана ў в. Раманаўцы Рослаўскага павета Смаленскай губерні. У песні захавана поўнасцю лексіка і мягкае вымаўленне літары «Р», характэрнае для мовы беларусаў Рослаўскага павета. У беларускіх песнях французска-руская война не пакінула прыкметнага следу. Магчыма, таму, што белорусы ўдзельнічалі ў войсках абодвух варагуючых бакоў. Тым больш красамоўна, што Дабравольскі прыводзіць два варыянты песні пра Касцюшку, якія запісаў у Смаленскім павеце. (Добровольский В. Н. Смоленский этнографический сборник. 4. IV. С. 620 — 621.)
Поўна табе, Іванюша...
— Поўна табе, Іванюша, Поўна за раку хадзіці. Ой, люлі, люлі, Поўна за раку хадзіці.
Поўна за раку хадзіці, Маладу Касю любіці. Ой, люлі, люлі, Маладу Касю любіці.
Кася звалася Настася, Па садочку пахадзіла. Ой, люлі, люлі, Па садочку пахадзіла.
Чабор з хмелем сабірала, Зялёна піва варыла.
Ой, люлі, люлі, Зялёна піва варыла.
Зялёна піва варыла, Дарагіх гасцей прасіла. Ой, люлі, люлі, Дарагіх гасцей прасіла.
За цясовы стол садзіла, На дубовыя скамейкі. Ой, люлі, люлі, На дубовыя скамейкі.
Сама села на дыване, Напроці дружка Івана.
Ой, люлі, люлі, Напроці дружка Івана.
Стакан рому налівала, Да й Ванюшы прапівала. Ой, люлі, люлі, Да й Ванюшы прапівала.
— Выпі, выпі, Іванюша, Выпі, выпі, мая душа, Ой, люлі, люлі, Выпі, выпі, мая душа.
Ня п’ець, ня п’ець і Настася, У маім доме няшчасце.
Ой, люлі, люлі, У маім доме няшчасце.
— Мне ў салдацікі сказал!, Пікі, ружжы ў рукі далі. Ой, люлі, люлі, Пікі, ружжы ў рукі далі.
Пікі, ружжы ў рукі далі, У Каўказскія горы сказал!. Ой, люлі, люлі, У Каўказскія горы сказал!.
Запісаў Сымон Барысу 1962 г. ад Соф'і Барыс (1907 г. нар.), жыхаркі х. Струменне Рускасельскага сельсовета Вілейскага раёна.
Песня гарадзенскіх паўстанцаў 1863 года
Млодзёж наша заўша дзельна!
На маскаля ісці гатова;
Зато памяць несмярцельна У пакаленнях прыхаваецца.
Прыпеў:
Далей, брацця, далей жвава, Із-пад Віслы, із-пад Немна! Уж на свеце не так льзава, Наша прышласць не так цемна...
Светны бой нас чакае!
Прышласць светна блішча ў далі!
Песнь на нашу нуту грае!
А вець гура на маскалі.
Прыпеў.
То ж уцешацца айцове,
Што ў Сібіры мруць у цясноце,
Калі гукнем мы на бязглове
1 нядолі і дэспоце.
Прьтеў.
Тылько дзельне, тылько хвацко врогам,
Нашым ставім чоло:
Як, бывало грацко, ласко, радосно і вясоло.
Прыпеў.
Не стырам веку марне
На пяшчоты, на залёты,
Поўрацім мы кедысь гварне: Благославіць век наш злоты.
Прыпеў.
Паводле ўспамінаў ад'ютанта галоўнага штаба Гарадзенскага ваяводства Ігната Арамовіча, яе спявалі паўстанцы ваўкавыскага атрада Густава Стравінскага. Арамовіч, прынамсі, піша: «Мясцовы лес (каля в. Пераездзік над ракой Цемрай. — С.Б.) напоўніўся спевамі; найболыи ажывілі абоз ваўкавыскія паўстанцы, а з іх наймілёйшы адусюль і дляўсіх Ражанскі» (Aramowicz I. Marzenia. Pami^tnik о ruchu
partizanskim w wojwodstwie Grodzieiiskim w 1863—1864. Bendlikon, 1865. S. 21).
Песня надрукавана згодна польской арфаграфіі і мае паланізмы: zawsze (заўжды), Izawo (слёзна), wiec (i так), kiedys (калі), gracko (спрытна), gwarne (шумна).