Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Арамовіч прыводзіць тэксты яшчэ дзвюх песень паўстанцаў.
Гэй-га, разам, хлопцы...
Гэй-га, разам, хлопцы, Гу-га, мы малодцы! Гэй-га, з полякам!, Гу-га, а Бог з намі!
I на Божу здайма волю, Нашы слёзы і няволю. Гэй-га, мы пачулі, Гу-га, што нас скулі!
Гэй-га, цяпер знаем, Гу-га, выклікаем: — 3 зямлі нашай вон варогй Маскалёў злуб вон да гоні!
Гэй-га, мае людзі: Гу-га, добра будзе! Гэй-га, ой, радныя, Гу-га, міленькія!
Будзе вольнасць праўдзівая;
Дасць нам яе Польши святая. Гэй-га, хто з касою, Гу-га, хто з стрэльбою,
Гэй-га, бяры мячы: Гу-га, і да рэчы!
Гура, братцы, на варога!
Гура, разам ў імя Бога!
(Aramowicz I. Marzenia. Pami^tnik о ruchu partizanskim w wojwodstwie Grodzieiiskim w 1863 —1864. S. 22.)
Ах ты, мая чарнабрыва!
— Ах ты, мая чарнабрыва! Будзь здарова і шчасліва!
Люблю цябе, любіць буду, I ніколі не забуду!
Ой, у хаце не астацца,
Калі трэба ісці драцца: За радную, няшчасную, Польшчу нашу — маць святую!
Ой, свабода залатая!
Полыпча наша, ты святая!
На варога косы маем!
Загуляем, кай здужаем!
Маскалі ўсё нам забралі, У няволі нас трымалі.
Кроў нам нашу з жыл спусцілі: Кроў і слёзы нашы пілі!
Тает сэрца, душа рвецца, За свабоду біць хочэцца. Эх ты, мая чарнабрыва! Будзь здарова і шчасліва.
Аўтарам апошніх дзвюх песень 1. Арамовіч лічыць Фелікса Ражанскага, паплечніка К. Каліноўскага і В. Урублеўскага. У сваіх успамінах Ражанскі згадваў: «Доктар Заблоцкі пісаў польскія патрыятычныя вершы, а Ражанскі — такія самыя песенькі на беларускайгаворцы...» (Кастусь Каліноўскі. За нашую волънасцъ. Мн., 1999. С. 169).
М. Дубецкі, які таксама прыводзіў тэксты песень і адзначаў, што іх спявалі іў атрадзе Рамуальда Траўгута (DubieckiM. Romuald Traugutt іjego dyktatura podczaspowstania styczniowego 1863 —1864. Kijow, 1912. S. 75—76.), не ўказвае на аўтарства Ф. Ражанскага. Магчыма, песні «Гэй-га, разам, хлопцы...» і «Ах ты, мая чарнабрыва!» хоцъ і маюць паланізмы, але напісаны на беларускай мове Ф. Ражанскім. А песня «Млодзеш наша заўшэ дзельна...»,уякоймоцны польскамоўныўплыў, належыцъ Эразму Заблоцкаму, паўстанцкаму цывільнаму начальніку Гарадзенскага ваяводства (з чэрвеня 1863 г. камісар).
(AramowiczI.Marzenia. Pami^tnikо ruchu partizanskim w wojwodstwie Grodzienskim w 1863 — 1864. S. 22—23.)
Божа, што Польшчы праз няшчотны вякі
Божа, што Польшчы праз няшчотны вякі Даў чэсць і славу, сцярог ад няволі.
А ні жалеўшы атцоўскай апекі Сутай пацехі ў няшчаснай долі.
Прыпеў:
Перад алтаром малітву заносім, Польшчу і вольнасць вараці нам, просім.
Ты, паталеўшы яе ў прыгодзе, Hi раз пабіці маскаля даў сілу. Сярод няшчасця ў правідным радзе Паслаў ёй хвалу, гатовіў магілу.
Прыпеў.
Ты, крэпкі Божа, і моў каранаваных, Як былінку сцеражы ў гнеўным судзе. Дай нам надзею, што Польшча жыць будзе.
Прыпеў.
Бялыніцкая прасвятая дзева —
Ядына маці прапаўчага роду Літвы і Русі можна каралева, Упрасі сына, каб даў нам свабоду.
Прыпеў.
У Мархірове так, як і ўсюду, Яны глуміліся, як зверы лютыя, Не пропускал! няшчаснага люду. Цярпелі ад іх храмы святыя.
Прыпеў.
О, Узахваце, громка твая слава У цэлым свеце і прамеж намі. Каб твая мука горка і кравава Зноў нас злучыла калісь з палякамі.
Прыпеў.
Пачаеўская прасвятая маці, Глянь на нас бедных з высокага неба.
Цярпець нам цяжка і трудна чакаці, Тваёй памочы і ласкі нам трэба.
Прыпеў.
У Журовічах, у Барунах слава Мацеры Божай на ўвесь свет грымела, Пакуль маскоўскіх хітрых паноў справа Ўсіх у схызму ўцягнуць успела.
Прыпеў.
1 Казіміраў помніць, як маскалі Ў сваю веру прынукай нас скулі. Спраў, каб з сызмы ўсі мы адсталі, Спраў, каб з Польшчай унію вярнулі.
Прыпеў.
Амін.
Твор захоўваецца ў С.-Пецярбургскім царкоўным архіве, у справе «О возникших в Могилевской губернии политических манифестациях 1861 —1863 гг.» № 87/102. С. 156,157. Малітва напісана на польской і беларускай мовах.
На Магілёўшчыне ў 1861 г. выдзяляліся горацкія студэнты асаблівай незалежной адулад дзейнасцю і рэвалюцыйнай актыўнасцю. Менавітпаяныўтой год арганізавалі дэманстрацыйныя выступленні ў Магілёве, Бялынічах і Воршы. Першая дэманстрацыя адбылася ў Магілёвеў касцёле 15 верасня 1861 г.пад кіраўніцтвам Ульянаўскага і Эдуарда Жукоўскага. У касцёле праспявалі нацыянальны польскігімн і іншыя песні, сярод іх была і «Малітва абуніі з Польшчай».
Гэй жа, хлопцы, досыць спаць...
Гэй жа, хлопцы, досыць спаць!
Пара косы прыбіраць!
Косы, косы і сякеры —
Бараніці сваю веру. Пара!
Ірад нашы дзеткі б’е, 1 кроў нашу, як вуж, п’е. Лепей быці мучанікам, Як цэсарскім нявольнікам. Пара!
Вы за печкаю на полу, Мы ў лесе зямлю голу Прытулілі б, як пярынку, Бы заснуці хоць гадзінку. Пара!
Паўстанцкая песня 1863 г. Упершыню надрукаванаў часопісе «Туgodnik ilustrowany» ў артыкуле «Мястэчка Шчучын». Друкуецца па: Янушкевіч Я. Невядомая песня // Літаратура і мастацтва. 1977, 29 ліпеня.
Песня на Божы час
(Паўстанцкая песня)
Божы час, Божы час Завярнуўся для нас; Мужык вольна стаў спяваці, Годзе, годзе прападацН
Дзе ні глянь, дзе ні стань, —
Валачыцца пагань.
Выганяць нам яе трэба, Каб за тое дастаць неба.
Эй, маскаль, ухадзі!
Альбо тут прападзЯ
Ужэ нам тут не вымінеш, Як сабака марне згінеш!
I хто пан вон ад нас!
Ў Божы час, ў Божы час! Бо мы роўныя з панамі, Бо за вольнасць усе з касамі!
Чуваць крык у адзін тон:
Маскалёў ад нас вон!
Бо, як бритвы, косы маем, Пагуляем, пагуляем!
Гуррага! Гуррага!
Дзе не глянь — нашых цьма.
Гулі, хлопцы, гулі, гулі, Каб мы вольнасць прывярнулі!
Песня паўстанцаў 1863 — 1864 гг. Друкуецца па кнізе: Кастусъ Каліноўскі. За нашую вольнасць. Мн., 1999. С. 239.
Аўтарам гэтай песнімог быць сам Каліноўскі або яго паплечнік Фелікс Ражанскі, які пісаў паўстанцкія песні.
Песня знойдзена Генадзем Кісялёвыму рукапісным сшытку вершаў і песень удзельніка паўстання 1863 г. мінчаніна Пятра Мацкевіча. Яшчэ на адзін тэкст песні, але надрукаваны, як лістоўка, Г Кісялёў натрапіўу архіве. Яна была знойдзенаў красавіку 1863 г. пры вобыску ўмаёнтку Збарэвічы, што каля Радашковічаў, а гэта дае магчымасць датаваць напісанне песні: канец 1862 — пачатак 1863 гг.
Ой; калі б, калі...
Ой, калі б, калі Маскалі прыйшлі, Маскалі прыйшлі, Нашы сродныя, Веры одныя!
Добра нам было, Шчасна нам было, Калі б Русь уся, Трымаючыся, Адной сілаю Заадно была.
Дай к нам за грахі Панайшлі ляхі, Занялі наш край Аж да Ляхавіч.
Ой, ляхі б не прыйшлі, Каб паны ix не звялі, Ой, паны, каб прапалі, Што ляхам нас запрадалі. Ой, паны, каб вы згінулі, Што вы веру пакінулі.
Гэтая песня пазначанаўкнізе «Опыты в Русской словестности...» як народная. Друкуецца па: Заняпад і адраджэнне. С. 129.
Шумелі бярозы
Шумелі бярозы на гром ці на вецер, Ой, шумелі бярозы.
Паехалі хлопцы на дзень ці на тыдзень
Ад Белае Русі.
Паехалі хлопцы і волю і долю
Шукаць на Дунаі.
А ў сінім Дунаі вада закіпае
Мужычай крывёю.
Пачулі за ветрам, што коні заржалі
3 парогаў дняпроўскіх,
I далей на Доне казакі гамоняць —
Пачулася хлопцам.
— А мы не казакі, а мы не ваякі? —
Прамовілі хлопцы.—
Мы живы не будзем, а волю здабудзем
Навекі, навекі!
Заціснула войска, як чорная хмара,
Адважных малойцаў:
Стралялі, рубалі, схапілі, пагналі
На кару, на мукі.
Ты слухай-паслухай, з халоднага жвіру
Гучаць галасы ix,
I тымі ж мячамі ваююць з панамі
Другія малойцы.
(Бацькаўшчына: 36. гіст. літ. Мн., 1996. С. 11 —12.]
Марш Беларускай асобнай часці Літоўскага войска
Ня ўмерла Бацькаўшчына, і слава і воля, I нам, сябры беларусы, усьмехнецца доля, Згінуць нашы воражэнькі, як раса на сонцы, Запануюць беларусы ў сваей старонцы!
Марш, марш, жаўнеры,
Марш да Беларусі, Бо наш мілы край радзімы Быць свабодным мусй
Юры Пліска, Вайцяхоўскі і шмат сяброў з імі* Палі сьмерцю ў барацьбе з ворагамі злымі, Будзем помніць іх прыклад, данны ў дзеле сьвятым, Будзем біцца, пакуль жывы, з маскалём праклятым.
Марш, марш, жаўнеры,
Марш да Беларусі, Бо наш мілы край радзімы Быць свабодным мусі!
Ой, прыслужнікі чужынцаў, беларускі паны, На што продалі айчыну маскалям паганым? Што б вярнулі гонар ёй, ляжым галавамі, Зноў усе будзем Беларусі пэўнымі сынамі!
Марш, марш, жаўнеры,
Марш да Беларусі, Бо наш мілы край радзімы Быць свабодным мусі!
30 сакавіка 1920 г. Армія Літвы.
Гэта быў шыхтавы Марш Беларускага асобнага батальёна (пэўны час роты) Літоўскай Арміі (1919-1920 гг.). Першая страфа — пераапрацоўка першай страфы ўкраінскага гімна. Перадрукавана з артыкула: РужанцаўА. Беларускія войскіўЛітве (1918-1920). Кароткі вайскова-гістарычны абгляд//Спадчына. 1993, № 4. С. 33.
* Забітыя ў баю з чырвонымі 28 жніўня 1919 г.
Ой, паля ж, вы, паля...
Ой, паля ж, вы, паля, Уражаю няма!
Толькі адзін уражай Пад кудравай вярбой.
А пад тою вярбою Салдат убіты ляжыць, А ў яго ў галавах Свяча ясна гарыць,
А ў яго на грудзях Залаты крэст ляжыць, У яго ў нагах Вараны конь стаіць. — Ох ты, конь, ты, мой конь, Ты — таварыш, ты мой, Ты бяжы, ты, мой конь, На Расію дамой.
Не кажы, ты, мой конь, Айцу, маці радной, Што я ўбіты ляжу, А скажы ты, мой конь, Што жанаты жыву.
Ажаніла мяне Пуля быстрая, Абвянчала мяне Шабля вострая.
Запісаў Сымон Барыс у 1978 г. ад Ганны Пракопаўны Хазан (1913 г. нар.) у в. Худаўцы Крупскага равна Мінскай вобл. Варыянт гэтай песні запісаныў в. Карочын Івацэвіцкага равна.
Ішлі два салдаты
з германскага плену...
Ішлі два салдаты з германскага плену, 3 германскага плену дамой.
Як наступил на Рускую зямлю, Забілася сэрца таской.
— Пайдзём, брат-таварыш, Пайдзём паскарэю.
Расея прайграла вайну.
Ляжу на пасцелі —
Мамаша не знаіць,
А раны так моцна баляць:
Адна зажываіць, другая пачынаіць, Прыдзёцца мне здзесь паміраць.
Аставіў мамашу, жану маладую, А дзеці растуць, як цвяты.
Растуць-падрастаюць, у мамашы пытаюць: — А мамачка, дзе наш айцец?
А маць адвернецца і горка заплачыць — Убіт на германскай вайне.
Запісаў Анатоль Барысу 1963 г. ад Соф'і Ільінічны Барыс.
Палявы лазарэт у вёсцы Заброддзе Вілейскага равна. 1916 г.
Краю, мой краю!
Краю, мой краю! Родны мой краю!
Скрозь ад мяжы да мяжы, Дзе ні пабачыш, усюды магілы, Ўсюды магілы, крыжы...
Біліся часта тут Польшча з Масквою, Рэкі ліліся крыві.
Нашу зямельку мелі сваёю Доўгія, доўгі вякі.