Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
У вачох бліскучых — вызваленьня смага. Хай грымяць гарматы! Надышлі вякі, Калі за свабоду з агнявой адвагай
У бітву рвуцца сьмела слуцкія палкі. f2 разы)
(Песьні краю. Сьпеўнік. С. 27.)
Заспявай мне песню, крывічанка
Верш Уладзіміра Пецюкевіча Музыка Дзмітрыя Даўгалёва
Заспявай мне песню,крывічанка, Пра вякі далёкія згадай, Хай яна лунае гордай чайкай, Абуджае сонны небакрай.
Разгайдай мяне на мройным чоўне, Трапяткой душою раскажы Пра каханне князя да князёўны, Пра паходы Князевых дружын.
Прыпеў:
Я не сплю, я думаю начамі Пра цябе і наш курганны край, Заспявай мне песню, крывічанка, Пра вякі далёкія згадай!
Загудзе ад цокату пагоні, Перазвону дзідаў і мячоў — 1 чарот азёрны, і сасоннік Адгукнецца болем крывічоў.
Панясецца крыкам гордай чайкі, Паляціць за бор, за дальні гай: — Біце ў сэрцы — біце іх мячамі, Хто прадаў і зганьбіў родны край!..
Уладзімір Пецюкевіч
Дзмітрый Даўгалёў
Прыпеў.
(Роднае слова. 2000. № 4. С. 107.)
Хатынскія званы
Словы Івана Цітаўца
Музыка Мікалая Яцкова
Сумуюць бярозы ля мёртвай Хатыні, Чацвёртай сяброўкі між імі няма.
Далёкаю зоркай той раніцы сіняй У полымі чорным згарэла яна.
Прыпеў:
О, край наш гаротны!
О, край наш прадвечны!
Да гора і болю даўно ты прывык, Хаваеш ты ў сэрцы жывым, чалавечым Смяротны, нясцерпны той жудасны крык.
Гарэлі бярозы на ўсёй Беларусі, Грымеў невядомы і злы землятрус.
У дзікім, шалёным фашысцкім хаўрусе Загінуў чацвёрты наш брат-беларус.
Прыпеў.
Рунеюць усходы на ўзбуджанай глебе, Над мірнай зямлёю чаромхі дымы.
Спявае жаўрук у бязвоблачным небе, I сумна галосяць Хатыні званы.
Прьтеў.
(Цітавец I. Ёсць любоўу мяне... Мн., 1999. С. 302.)
Запавет Каліноўскага
Словы Алеся Ставера
Музыка народная
Векавая дуброва днём і ноччу шуміць. Каліноўскага голас у дуброве гучыць.
— Гэй, браты-беларусы! Я вам раду даю, — — Беражыце, браточкі, вы Айчыну сваю.
Хай кукуе зязюля, хай вам ліча гады, Хто Айчыну шануе, — не зазнае бяды.
Шанаваць трэба мову і бацькоўскі свой род, Каб не згінуў ніколі беларускі народ.
Векавая дуброва днём і ноччу шуміць. Каліноўскага голас у дуброве гучыць.
(Наша слова, 2003,18 чэрвеня.)
Вяртаньне Булак-Балаховіча
Песня барда Андруся Мельнікава
Добры дзень у хату Вам, спадары!
Прывітаньне, дзеўкі! Хлопцы, прывітаньне!
Мы да Вас наведацца, пагаварыць...
Да мінуўшчыны прыйшлі на спатканьне.
Сустракай жа госьцікаў, гаспадар!
Штоф з гарэлкаю на стол ды закуску!
Хай жа будзе сонейка Вам бяз хмар — Вам і дзеткам Вашым і ўнукам, беларусы!
Прыпеў:
Сьвет у вокнах хутка астывае.
Дзесьці ў полі чыйсьці коні скачуць —
Капытамі топчуць, капытамі памяць... памяць...
Капытамі топчуць, капытамі памяць...
Пастралялі хлопцаў, дзевак згвалцілі...
Засыпае лісьцем вецер каладзішчы...
Спадары ў сібірскую зямлю ляглі.
А на месцах шчодрых хат — папялішчы.
Беларусь-радзіма стогне пад ярмом —
Пад ярмом чырвоных, пад ярмом крывавых...
Дык дакуль жа шкадаваць нам звяроў?!
Дык дакуль жа нам трываць камісараў?!
Прыпеў.
1988 г.
(Песьні краю. Сьпеўнік. С. 25.)
Песня ўланаўТышкевіча. 1812 г.
(Пераклад з полскай мовы Станіслава Судніка)
Што там за жаўнеры, ці ж гэта не ўланы? Гожыя ўсе хлопцы, пышна паўбіраны.
Уланы, уланы сівых коней многа, Я да вас прыстану, як дасце такога. Ты зважай, васпане, што за пастава, Ну а што за мужнасць, ну а што за слава, Стануць на пастоі, ці там на кватэры, Тышкевіча ўлана любяць тут без меры. Крыўды ён не ўчыніць І не зробіць шкоды, Я да ix прыстану і пайду ў паходы.
Як ссядаюць з коней, звякаюць астрогі, Адзяўчаты гуртам следам ва ўсе ногі. Памірала дзеўка, аб адным пытала: — А ці б на тым свеце ўлана я спаткала?
— Дзяўчына-дзяўчына, вось душа адлеце, Што ўжо з тых уланаў ды на там-тым свеце?
— I на там-тым свеце, вам хачу сказаці, Тышкевіча ўланаў буду я кахаці
(Наша слова. 2012, 4 ліпеня.)
Песня са збораў Івана Луцкевіча. Яе спявалі ўланы 17-га палка Літоўскай кавалерыі.
Продразьвёрстка
Едзе-едзе продразьвёрстка. Ужо вёска блізка.
А на самым першым возе едзе камуніста. (2 разы)
Едзе-едзе камуніста. У рэвольвер сьвішча.
Хавай, баба, хлеб ды сала, жыта на гарышчы. (2 разы)
Цьвіце-цьвіце чаромшына. А ў ёй — балахоўцы.
Парубалі продразьвёрстку маладыя хлопцы. (2 разы)
Бяжыць-бяжыць камуніста — сэрца занялося.
Балаховец бомбу кінуў — усё і сканчалося. (2 разы)
(Песьні краю. Сьпеўнік. С. 27.)
Сьцяг
Словы Сяргея Панізьніка
Музыка — традыцыйная маршоўка
Сьветлым полем я нясу,
Агнявую паласу:
Як маланка нада мной
Зіхаціць над галавой
Сьцяг мой вольны, Сьцяг мой сьмелы, Сьцяг мой бел-чырвона-белы.
Сьцяг мой вольны, Сьцяг мой сьмелы, Сьцяг мой бел-чырвона-белы.
Быў адважны продак мой У Пагоні баявой.
Той Пагоні чую звон:
Хай нясецца наўздагон
Сьцяг мой вольны,
Сьцяг мой сьмелы, Сьцяг мой бел-чырвона-белы.
Сьцяг мой вольны,
Сьцяг мой сьмлы,
Сьцяг мой бел-чырвона-белы.
Залунай на ўвесь прасьцяг, Агнявых вякоў працяг: Ёсьць Дзяржава, ёсьць Народ!
Разьвівайся — і ў палёт,
Сьцяг мой вольны, Сьцяг мой сьмелы, Сьцяг мой бел-чырвона-белы.
Сьцяг мой вольны,
Сьцяг мой сьмелы, Сьцяг мой бел-чырвона-белы.
(Беларускія маршы і песьні. С. 9 — 11.)
Песня палітвязняў з Іхцінскага лагера
Словы Васіля Супруна Музыка Фёдора Даўгача
Успомнім, мой дружа. Як скібу няволі
Дзялілі з табою ў мінулыя дні.
Успомнім, як разам блукалі бяз долі, Хаваючы ў сэрцы надзеяў агні.
Успомнім марозныя, лютыя зімы, Праклятыя шахты Іхцінскай тайгі.
Успомнім, як ногі апухлыя млелі, Як рвалася сэрца ў край дарагі.
(Гарт. Зуспамінаў пра Саюз беларускіх патрыётаў. С. 175,176.)
Аў бары,бары
Верш Янкі Купалы
Музыка Уладзіміра Тэраўскага
А ў бары, бары тры дарожанькі.
Гэй, гэй, гэй, тры дарожанькі!
Тудою ішлі тры жаўнерыкі, Гэй, гэй, гэй, тры жаўнерыкі! Адзін з траіх — наш прыгожанькі, Гэй, гэй, гэй, наш прыгожанькі!
Стаў, глядзіць жаўнер, сумняваецца.
Гэй, гэй, гэй, сумняваецца!
Па якой пайсці, надумляецца.
Гэй, гэй, гэй, надумляецца!
Па адной пайсці — не пашэнціцца.
Гэй, гэй, гэй, не пашэнціцца!
Завядзе на ўсход, скуль не вернецца.
Гэй, гэй, гэй, скуль не вернецца!
Па другой пайсці — абняволіцца. Гэй, гэй, гэй, абняволіцца!
Бо ў заходні бок шлях той коціцца. Гэй, гэй, гэй, шлях той коціцца!
Янка Купала
Выбірай, жаўнер, трэццю сцежаньку, Гэй, гэй, гэй, трэццю сцежаньку!
Бо вяла яна ў родну межаньку.
Гэй, гэй, гэй, у родну межаньку!
I запеў жаўнер той прыгожанькі, Гэй, гэй, гэй, той прыгожанькі!
А ў бары, бары тры дарожанькі, Гэй, гэй, гэй, тры дарожанькі!
(Роднае слова № 7 за 1995 г. С. 185.)
Маналог паўстанцкага каня
Словы і музыка С. Сокалава-Воюша
Ты сядзі ўпэўнена На маёй сыне, Мы з табой не першы раз, Браце, на вайне, Мы з табой не першы раз Начинаем бой, Ты сядзі ўпэўнена, Я заўжды з табой.
Цок-тюк, цок-пок — Вершнікі на конях. Цок-цок, цок-цок — Ты зважай, народ. Цок-цок, цок-цок — I штандар з Пагоняй, Цок-цок, цок-цок — Кліча ў паход!
Цок-цок, цок-цок — Вершнікі на конях, Цок-цок, цок-цок — Ты зважай, народ. Цок-цок, цок-цок — I штандар з Пагоняй, Цок-цок, цок-цок — Кліча ў паход!
Ты сядла не пакідай, Вер, што не зманю, Толькі болей волі дай Мне, свайму каню. Толькі болей волі дай: Куля не кране, Ты сядла не пакідай I не цугляй мяне.
Недзе там на беразе, Проста ля ракі Нас чакаюць свежыя Царскія палкі, А за імі вольныя Неба і мурог, Прага неадольная Новых перамог.
Цок-цок, цок-цок — Вершнікі на конях, Цок-цок, цок-цок — Ты зважай, народ. Цок-цок, цок-цок — I штандар з Пагоняй, Цок-цок, цок-цок — Кліча у паход!
(Сокалаў-Воюш С. Кроу на сумётах. Вершы і паэма. Мн, 1989.
С. 57, 58.)
Гимн норильских повстанцев
Слова Рыгора Климовича
Не страшны нам тиранства большевизма, Мы знали горе свыше всяких мер.
Известны нам все ужасы чекизма И плачь людей на землях СССР.
Познали мы застенки заключенья И лагеря, где каждый жертвой был.
Расстрел безвинных в зоне оцепленья Ответным воплем тундру разбудил.
Мы заявили всей орде кремлевской Святой протест насилию и злу.
И черный флаг с кровавою полоской — Псов на цепь взять приказывал Кремлю.
Мы встали рядом брат около брата, За право жить без тюрем и цепей.
Напрасно смерть дышала с автоматов И псы рычали в ярости своей.
Нас не сломить рукой раба-солдата!
Свободы клич сгибает сталь штыков И не сдержать кровавым водопадом Растущий гнев антибольшевиков.
В крови зэка омылась наша слава
В режимных зонах Горных лагерей.
Из тьмы встает свободная держава.
Огни Норильска не погаснут в ней.
Дыханье жертв Комиссии московской Мы возродим, напомнив о себе, И черный флаг с кровавою полоской Нам путь осветит в праведной борьбе.
1953 г.
(Климович Р. Конец Горл ага. Мн., 1999. С. 11.)
Гімн нарыльскіх паўстанцаў
Словы Рыгора Клімовіча
Музыка — мелодыя песні УПА «Мов той олень, що загнаній в болото»
Не страшны нам тыраны бальшавізму, Мы зведалі гора звыш усякіх мер.
Вядомы нам усе жахі чэкізму I плач людзей на землях СССР.
Цярпелі мы пакуты і глумление
У лагеры, дзе кожны ахвярай быў. Расстрэл бязвінных у зоне ачаплення, Ён гучным крыкам тундру разбудзіў.
Мы заявілі ўсёй ардзе чэкоўскай, Святы пратэст насіллю ды злу.
I чорны сцяг з крываваю палоскай — «Сабак на ланцуг!» — загадваў Крамлю.
Мы сталі побач брат каля брата За права жыць без турмаў для людзей. Дарэмна смерць пужала з аўтаматаў I псы рычалі ў лютасці мацней.
Нас не зламаць рукой раба-салдата!
Свабоды кліч згібае сталь штыкоў.
I не стрымаць крывавым патокам Растучы гнеў супраць бальшавікоў.
У крыві зэка абмылась наша слава
У рэжымных зонах Горных лагяроў.
I з цемры ўстане вольная дзяржава.
Агні не згаснуць нарыльскіх змагароў.
Дыхание ахвяр Камісіі маскоўскай Мы адродзім, напомнім аб сабе, I чорны сцяг з крываваю палоскай Нам шлях асвеціць ў новай барацьбе.
Пмн складзены ў 1953 годзе палітвязнем Рыгорам Сяргеевічам Клімовічам (1924 — 2000) у баржы, на якой перавозілі з Нарыльска ў Красноярск удзельнікаў Нарыльскага паўстання. Гімн пераклаў на беларускую мову С. В. Барыс 2 мая 2010 года.
Наша памяць
Словы Генадзя Бураўкіна Музыка Міколы Яцкова
У памяці нічога не закрэслена Са смутнай і бязлітаснай пары — Казённы дом на вуліцы Акрэсціна I Валадаркі, і Валадаркі, I Валадаркі змрочныя муры.