Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Масква стала наракаці, Места Воршу пакідаці. А як з Воршы ўцякалі, Рэчку невялічку пракліналі:
— Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала, Як наша слава тутака прапала;
Бадай высыхала да сканчэньня сьвету, Што нашай славанькі ўжо нету. Слава Воршы ўжо ня горша. Слаўся, пан Астрожскі!
(Wypisy z bietaruskaj litaratury. S. 55.)
Бітва пад Оршай адбылася8 верасня 1514 г. на рацэ Крапіўна паміж 35-тысячным войскам ВКЛ на чале з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім і 80-тысячным маскоўскім войскам, якое было разбіта. Узгаданыя ў песні «хлопцы-пяцігорцы» — гэта кабардзінцы, або чаркасы,якія перасяліліся з Пяцігор'я (Каўказ) у ВКЛ. Конныя атрады пяцігорцаў з'явілісяў войску ВКЛу 1560-я гг.,у час Лівонскай вайны. Пэўнаў гэты час і была створана «Песня пра бітву пад Воршай».
Із-за Слуцка, із-за Клецка...
Із-за Слуцка, із-за Клецка Едзе дружба маладзецка, Ад княжаці із-пад Мінска Ваяваці места Пінска.
Места Пінска ваяваці, Ад ляхаў абараняці.
Хоць прыйшлі — не далі рады: Пагінулі ўсе ад здрады.
А я пайду ў пост вялікі Да Турава, да ўладыкі, Каб малебен адслужылі, Ды й лакаюсь за грахі. Дзень і ноч буду маліці, Дзень і ноч буду прасіці, Каб загінулі ляхі.
(Заняпад і адраджэнне. Мн., 2001. С. 129.)
Упершыню надрукавана ў кнізе «Опыты в русской словесности воспитанников гимназий Белорусского учебного округа». Даследчыкі лічаць, што ў песні адлюстравана ўзяцце 9 кастрычніка 1648 г. отрадам стражніка літоўскага Юрыя Мірскага города Шнека, які падтрымаў казацкое паўстанне на чале з Богданам Хмяльніцкім.
Ляхаміў беларускіх песнях іншы раз называліся не толькі палякі, а і каталікі.
У каралеўскім войску...
У каралеўскім войску тры палкі стаяць: У першым палку ды конікі іржуць, У другім палку малойцы пяюць, У трэцім палку ды шабелькі звіняць.
Конікі іржуць, бо вайну чуюць, Малойцы пяюць — на вайну ідуць, Шабелькі звіняць — галовы сцінаць.
У каралеўскім войску тры палкі стаяць.
(Сацыяльна-бытавыя песні. Мн„ 1987. С. 187.) Пстарычная песня ХУІ cm. даеццаў незначнай апрацоўцы Зміцера Сасноўскага. Гэту песню выконвае самадзейны гурт «Стары Ольса».
Рыцар Байда
(Народная балада XVI ст.)
Словы і музыка народных
Аляксандр Рыпінскі і сучасныя даследчыкі лічаць, што прататыпам рыцара Байды паслужыў гетман ВКЛ Дзмітры Вішнявецкі (Украінська народна поэтична творчість. Кйів, 1958. Т. 1). Паводле польскай Хронікі Марціна Бельскага (XVI ст.), Д. Вішнявецкі вызначыўся ў сярэдзіне XVI ст. удалымі паходамі на туркаў. Пасля ён трапіў у палон і прыняў пакутніцкую смерць — па загаду турэцкага султана быў павешаны за рабро на жалезны гак. Фалькларыстка Лія Салавей лічыць, што гэтыя падзеі і натхнілі невядомага аўтара на стварэнне балады «Рыцар Байда» (Пазаабрадавая паэзія. Мн., 2002).
У песні,яктворы вуснай паэзіі, многія падзеі падаюццаўзмененым выглядзе. Рыцар Байда адмаўляецца ажаніцца з дачкой турэцкага цара, бо «яна паганачка, яе вера праклятая» (тут сустракаем падабенства антытурэцкіх матываў з песняй аб Будзінскай бітве).
У песні апавядаецца, што за абразлівую адмову турэцкі цар загадвае пакараць Байду тым страшным спосабам, што і рэальнага героя — на гак рабром (на крюк ребром). Але Байда помсціць — ён просіць свайго цюру (па-старабеларуску — слуга) прынесц! яму лук і стрэлы, страляе і забівае цара і царыцу. Свой учынак ён тлумачыць так: мужны рыцар Байда помсціць не за пакаранне, а за абражаную рыцарскую годнасць, за ганебны спосаб пакарання. Ён кажа цару: «Лепш бы табе было мне, як рыцару, галаву зрубіць і ў гонар мяне з гарматы страляць».
Адкрывальнік гэтай песн! А. Рыпінскі лічыў, што яна насычана вельмі патрыятычнымі матывамі. Свой учынак ён тлумачыць так: мужны рыцар Байда помсціць не за сваю смерць, а за абражанную рыцарскую годнасць, за ганебны спосаб пакарання. На яго думку, галоўная прычына адмовы Байды ў тым, што яму прапанавалі служыць чужому цару ў чужой краіне. Рыцар Байда не захацеў здрадзіць сваёй Радзіме і сваёй веры.
Вядома некаторая колькасць украінскіх варыянтаў балады, якія захоўваюць падабенства сюжэту з беларускімі варыянтамі. Цікава, што і ва ўкраінскім варыянце падзеі на пачатку разгортваюцца ў беларускім «Бярэстачку» (Брэсце).
Прывязка да рэальнай гістарычнай асобы дазваляе датаваць баладу XVI ст.
Дай у Слуцку на рыначку, Да піў Байда гарэлачку; Цар турэцкі да наяжджае, Маладога Байду намаўляе:
— Ой ты, Байда маладзюсенькі, 3 цябе ж рыцар да слаўнюсенькі! Будзеш ты панам, будзеш гаспадарам — Вазьмі маю дачку-царэўначку!
— Твая ж дачка паганачка, — Яе ж вера да праклятая!..
Тут крыкнуў цар на свае служкі, На свае служкі вярнюсенькі:
— Ой! Вы служкі вярнюсенькі,
Вазьміце ж Байду да й звяжыце, (2 разы) На гак рабром перачапіце!
Вісіць Байда не дзень, не два, Ані адну ночку, ані гадзіночку...
На трэці дзень ён праглядае, Да свайму цюры прамаўляе:
— Ой! Ты, цюры, ты вярнюсенькі, Падай ты лучок тугусенькі!
Забачыў я трох галубочкаў, Буду страляць цару на вячэру.
Трапіў цара пасярод лаба, А царыцы — у патыліцу. А царову дочку — падручочку!
— Вота ж табе, цару, за Байдаву кару.
Было табе знаці, як Байду караці: Лучша было б маю галаву з плеч зняці, А па маёй смерці з гармат страляці, А цяпер будзем разам паміраці.
Тэкст балады даецца паводлеА. Рыпінскага (Biatorus. Paryz, 1840), музыка — са зборніка БИТ: Балады. Кн. 2. Мн., 1978. С. 83.
Спіўся казак, спіўся...
Спіўся казак, спіўся, На свой дом забыўся, Каню вараному На грыву схіліўся. — Прадам цябе, коею, За мелкія дзеньгі, За дробны капейкі, За талер бяленькі, За мёд, за гарэлку, За краснаю дзеўку, За талер бяленькі.
} 2 разы
} 2 разы
— Успомні, казак, успомні,
Як мы ваявалі, На Прускай граніцы, На фронце стаялі. Гналіся за намі Туркі і палякі. Казак не ўважая 3 каня не злязая,
} 2 разы
} 2 разы
Падпружкай пад брушка,
Далей паязджая. Казак з вайны едзе, Браму адчыняе. Усяго яго радзіма Яго сустракае.
Уся ж яго радзіма I красная дзяўчына. — Дай табе, казаку, Діхая гадзіна
} 2 разы
Праз цябе адраклася ) ?
Уся мая радзіма. )
Ой, выракся ацец
I родная маці.
Ой, мушу дзяўчына Сама паміраці.
— Не ўмірай, дзяўчына, Гадуй майго сына.
Я з войска вярнуся, 3 табою ажанюся.
} 2 разы
Запісаў С.В. Барысу 1971 г.у пас. Сялец Слабадскога сельсовета Мінскага равна ад Веры Уладзіміраўны Мацулевіч (1904 г. нар.) і Настассі Ільінічны Пятліцкай (1908 г. нар.).
Песня пра Андрэя Баболю
— Свенты Андрэю*, Свенты Бамболею!
Да дай нам рады ў сваім вінаградзе.
— Рады бы я даў, да не мая воля, — Самога стварыцеля да ашчэ пана Бога. Каторы чалавек з вечара працуе, То на заўтрашні дзень яго Бог жалуе.
Галосікі былі, аж ножкі памлелі: Наехалі казакі да ўсе свавольнікі, Заганялі за пальцы смоляныя спіцы.
Прыехаў казак, старшы атаманец, Выняў селязёнку цераз патыленьку. Заснуў я вельмі смашна, Але ўсім людзям значна.
Нямножка я спаў — 180 лет.
Камень рубайце, а мяне вынімайце.
Царкву рабіце і мяне там станавіце;
Пастаўце маю трунку ў Брэсце на прастоле.
Адаўсюль будуць людзі прыбываці,
Да Пана Бога і мяне будуць выслаўляці,
То буду ж я ім ратунак даваці:
Ў шчасці, не ў шчасці кожнаму фрасунку.
Мушу дадаці пры шчырых модлах кожнаму ратунку.
Хоць я і не ў доле, але ў Боскай хвале.
Няхай вашы модлы Бог выслухае, Бо за вас мая кроў праліта, Свянтога ойца Бамбалея-езавіта. Амін.
ЗапісаўпсаломшчыкІ.О. Карскіў Гродзенскім павеце і губерні з такой заўвагай, якуюмы скарацілі: «И эту песню мне очень часто доводилось слышать до 1863 г. на фэстах преимущественно в костелах... Белорусы ещё далеко не утверждены в истинах православной церкви. И. Карский». (Надрукавана па зборніку П. В. Шэйна «Белорусские народные песни». М., 1874. С. 634, 635.]
*Андрэй Баболя (1591 —1657), беларускі каталіцкі святы місіянер. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654 —1667 гг.) быў схоплены і закатаваны ў в. Янаў Палескі (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобласці) отрадам казакаў палкоўніка А. Здановіча.
Песня пра Радзівіла
У нядзельку параненьку Загадаў кароль на службу Усім князём, усім баярам, Усім слаўным малойцам.
Атам маці прабывала, Яна тое прачувала, Радзівілу пабуджала:
— Устань, устань, Радзівіла, Устань, устань, мой сыночак: Вот жаўнеркі надходзяць, Самапалы, шаблі носяць.
— Адступіся, маці, адступіся, Дармо, маці, ня журыся: Я тром-пяцём ня паддамся!
От, тры шведы наскачылі, Радзівілу ўхапілі, Зараз ножанькі скавалі, Назад ручанькі звязалі.
Радзівіла страпянуўся,
Усе жалезы паляцелі, 1 вяроўкі загудзелі!
Схапіў шаблю, востры меч, Пагнаў шведаў у свет прэч.
(Wypisy z bietaruskaj litaratury. 5. 55.)
Януш Радзівіл апяваецца, як герой і абаронца радзімы ад шведаў, хоцъ на самай справе ёну 1655 г. заключыў з Швецыяй Кейданаўскую унію. Тым не менш, у народзе захавалася памяць пра Радзівіла як змагара супраць ворагаў роднага краю.
Засвісталі палячэнькі...
Засвісталі палячэнькі Ў паход ступаючы. Заплакала Марусенька Сваім ясным вокам.
— Не плач, не плач, Марусенька, Мы возьмем з сабою, Перавязём Дунай-рэчаньку, Назавём сястрою, Не сястрою, не радною — Салдацкай жаною.
Маці сына выпраўляла У вяліку дарогу: — О, едзь, о, едзь, мой сыночак, Да не забаўляйся, За чатыры нядзелечкі Дамоў варочайся.
— Бог ведаіць, матулечка, Як мне павернуцца, Мой конь добры вараненькі Ў варотах спаткнуўся. Гадуй маю Марусеньку За родную дочку.
— Ой, не тая, мой сыночак, Гадзіна паўстала, Каб чужая чужаніца За родную стала.
Ішла шляхта на тры тракта, Маскаль на чатыры, Пыталіся дарожачкі Да места Кракова, А з Кракова да Яркова — Шалёныя мілі, Ляжаць польскія жаўнеры Па тры, па чатыры.
Ляжыць, ляжыць пан Касцюшка А ж пад белым стогам;
Прыходзіла, прыязжала Жана маладая, Кітаечку падымала Ліцо цалавала:
— Ўстань, ўстань, пан Касцюшка, Полна ваяваці: Вялікую сілу маюць, Нам яе не ўзяці.
Запісаў М. А. Руберскі.
(Шейн П. В. Белорусские народные песни. СПб., 1873. С. 384.)
Песня беларускіх жаўнераў
Помнім добра, што рабілі, Як нас дзёрлі, як нас білі. Дакуль будзем так маўчаці? Годзе нам сядзецьухаце!
Нашто землю нам забралі?
Пашто ў путы акавалі?
Дочкі, жонкі нам гвалцілі.
Трэ, каб мы ім заплацілі!..
Здрада ёсць ужо ў сенаце. А мы будзем гніць у хаце? Возьмем косы ды янчаркі*, Пачнем гордыя гнуць каркі!..