• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія песні і гімны

    Беларускія песні і гімны


    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 380с.
    Мінск 2012
    63.84 МБ
    Прыпеў:
    Усе жаданні маладыя збудуцца I зробяцца легендою жывой.
    I нам ужо ніколі не забудуцца Вясновы Мінск і сцяг над галавой.
    I стануць парахнёй дары данайцаў,
    I з душаў страх апошні прападзе.
    I белае з чырвоным паяднаецца,
    I песня волі, і песня волі, I песня волі выплыве з грудзей.
    Прытіеў.
    (Песня была надрукаванаў газеце «Народная воля» за 22 лютага 2001 г.)
    Воля і Пятля
    Песня Сержука Сокалава-Воюша
    Гэй, ляці у высі, малады саколе, Быццам на далоні пад скрыдлом зямля, А па ёй, як глянуць, ходзяць наваколлем, Ходзяць наваколлем Воля і Пятля.
    Што ж яны блукаюць, што на сэрцы маюць? Недзе там у путчах аж займае дых, Маладыя хлопцы Вольніцу шукаюць, А Пятля шукае хлопцаў маладых.
    I няма спакою ў юначых душах, I зямля пад коньмі, як агонь, дрыжыць.
    Воля дасць ім крылы, а Пятля задушыць, Ды ўжо лепт з Пятлёю, чым без Волі жыць. Над сялянскай хатай, над сялянскім полем, Дзе ўздымае колас свежая ралля, Над маім народам, над ягонай доляй, Над ягоным лесам Воля і Пятля.
    (Сокалаў-Воюш С. Кроў на сумётах. Мн., 1989. С. 59.)
    Зварот да беларуса
    Песня Андруся Мельнікава
    Ад грознага замка — адна толькі вежа.
    Вяз даху касьцёл. Без крыжу царква.
    Ты — ix гаспадар, гаспадар неабмежаны, Зь дзяцінства привычны зьнявагу трываць. Ты — ix гаспадар. Гаспадар неабмежаны, Зь дзяцінства прывычны зьнявагу трываць.
    На гэтай зямлі, што крывёю адмечана, Дзе кожны з каменьняў — аб чымсьці ўспамін... Ня Польшча, ня Русь, ня Жмудзь, не Нямеччына. Тут наша краіна. I ты — яе сын.
    Ня Польшча, няРусь, ня Жмудзь, не Нямеччына. Тут наша краіна. I ты — яе сын.
    Дык што ж прымірыўся ты з уладай чужынскаю, Бязмоўны, бязьдзейсны стаіш у журбе?! Нашчадак ліцьвінаў, сьпіну сваю выпрастай! Зброя продкаў чакае цябе!
    Нашчадак ліцьвінаў, сьпіну сваю выпрастай! Зброя продкаў чакае цябе!
    Кожнаму — праўда! Кожнаму — воля! Досыць трымацца за рабскі хаўрус! У кожным сэрцы хай успыхне полымя! У кожнай душы хай жыве Беларусь!
    У кожным сэрцы хай успыхне полымя!
    У кожнай душы хай жыве Беларусь!
    Жыве Беларусь!
    Ворша, 3 — 4 мпеня 1989 г.
    Рэкруцкія і салдацкія песні
    Ішлі хлопцы — запыліліся глаза
    Ішлі хлопцы — запыліліся глаза. Гэй, гэй, запыліліся глаза, Сматрэць-глянуць нельзя.
    Гэй, гэй, сматрэць-глянуць нельзя.
    Аглянуліся назад — Тры красотачкі стаяць. Тры красотачкі стаяць, Паміж сабой гавараць.
    — Вы, красотачкі, не для нас, Бяруць у салдаты нас, Дай на дваццаць пяць гадоў. Дай на дваццаць шостаму году Адпускаюць дадому.
    Ох, прыйіпоў я да сяла, Дай пытаюсь, дзе мой род. Няма роду, ні атца —
    Айцец, матка памярлі. А брацішка маладой — Не жанаты, халастой.
    Запісаў Сымон Барыс у 1976 г. у г. Лунінец ад 85-гадовай Ганны Кацубы.
    У нашага караля...
    У нашага караля Вышла нова навіна. Клічыць войта са двара, А сотніка са сяла:
    — Хадзі, сотнік, хадзі, войт, Хадзі войт, бічавойт, Будзем думаць ды гадаць. Karo ў рэкруты аддаць:
    —	А дзе шэсць, там не ўлезць; — А дзе пяць, там не ўзяць;
    —	Дзе чатыры, не веляць;
    — А дзе тры, уцяклі; — А дзе два, там радня.
    А за рэчка, за ракой, Там удовачка жыве. У той удоўкі адзін сын. Ён і гож і маладзён. Ён і гож і маладзён, I ў рэкруты згадзён...
    А ў нядзельку паранку Пад’язджае фурманка.
    I ручанькі звязалі,
    I ножанькі скавалі, I павезлі малайца У сталічны гарадок. Ад'язджае ад ганку: — Бывай, родная мамка. Саязджая са двара: — Бывай, уся мая радня.
    Саязджая са варот: — Ты бывай, увесь народ, Ад бацюшкі, ад айца, Як заблюдшая аўца.
    Ад матулі, ад роду Як бел-камень у воду.
    Запісанаў 1935 г. у вёсцы Пакоціна Расонскага равна. (Беларускі эпас. С. 251 — 252.)
    Ой, у гаю, гаю цёмным
    Ой, у гаю, гаю цёмным, 3-пад берэзнічку зялёнага, Там маеты усе машчоны, Ўсе машчоны ды памошчаны;
    Па тых мастах ахвіцэры йдуць, Ахвіцэры йдуць, барабанючы, За німі сіроткі, сільна плачучы.
    Былі ў бацькі тры сыны, тры сыны Васілі;
    Катораму сыну ў салдаты ісці: Ці болыпаму, ці срэднему, Ці самому апаследнему?
    Ў большага сына дзеткі дробны.
    Ў срэдняга жана маладая, Ў паследняга — заручаная. Большаму сыну ў салдаты пайсці.
    Да па ім жана занудзілася, Занудзілася, затужылася, Дзеткі дробныя заплакалі.
    — Ня тужы, ня плач, жана маладая.
    Я сваіх дзетак па палках разашлю.
    Цябе, маладзенькую, з сабой вазьму. Чы я ў цябе, бацька, ня касіў, ня араў. Што ты мяне, бацька, у салдаты аддаў?
    Запісаў Н.А. Рубяроўскі ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Рэкруцкая песня пра трох сыноў, але з рэдкім вырашэннем пытання, бо даводзіцца ісці старэйшаму сыну,уякога малыя дзеткі.
    (Шэйн П. В. Белорусские народные песни. С. 380,381, № 710; Беларускі эпас. С. 258.)
    Па вулачцы новенькай...
    Па вулачцы новенькай Ішоў Ванька малодзенькай Люлі, люлі, Ішоў Ванька малодзенькай.
    — Чаго ты зажурыўся?
    Чаго запячаліўся?
    Люлі, люлі, Чаго запячаліўся?
    — А як мне ня журыцца, Як мне не пячаліцца?
    Люлі, люлі, Як мне не пячаліцца?
    Усе мае таварышы Даўно пажаніліся, Люлі, люлі, Даўно пажаніліся.
    А я маладзюсенькі Хаджу халасцюсенькі, Люлі, люлі, Хаджу халасцюсенькі.
    Пайду я да Дунаю, Стану ды падумаю.
    Люлі, люлі, Стану ды падумаю.
    — А ці мне ўмыцеся, Ці мне ажаніціся?
    Люлі, ЛЮЛІ, Ці мне ажаніціся?
    А ці мне ўмыціся, Ці мне ўтапіціся?
    Люлі, люлі, Ці мне ўтапіціся? — Не тапіся, Ванечка, Не губі душы сваёй, Люлі, люлі, Не губі душы сваёй.
    Бяры сабе жоначку, Каторую ўмную, Люлі, люлі, Каторую ўмную.
    Умную-разумную Салдацкую ключніцу, Люлі, люлі, Салдацкую ключніцу.
    Што ключыла-ключыла, Нас з табой разлучыла, Люлі, люлі, Нас з табой разлучыла.
    Разлучыла нас з табой, Як рыбачку й з вадой, Люлі, люлі, Як рыбачку й з вадой.
    Як рыбачку ад вады, Так нас з табой ад радні, Люлі, люлі,
    Так нас з табой ад радні.
    Як рыбачку ад лёду, Так нас з табой ад роду, Люлі, люлі, Так нас з табой ад роду.
    Запісаў С. В. Барысу 1962 г. ад сваёй маці Соф’і Барыс (Варановіч), 1907 г. нар.
    Прыляцела птушка з Польшчы на Расію
    Прыляцела птушка з Польшчы на Расію. Чаму ў цябе, птушка, чырвона галоўка, Чырвона галоўка і сівенькі хвосцік?
    Дзе ж ты, птушка, зіму зімавала, Зіму зімавала, весну веснавала, Весну веснавала, лета летавала?
    — Зімавала зіму, дзе снягі бяленькі, Веснавала весну, дзе вада чысценька, Лета летавала, дзе белыя макі.
    Дзе белыя макі ў полі расцвіталі, Усе нашы салдаты ў паход выступалі.
    Маці свайго сына ў паходзе пазнала, У паходзе пазнала, дадому чакала.
    —Ой, вярніся, сынку, з паходу дадому, Хто табе ў паходзе вячэру згатуе?
    — А ў лесе, лесе зязюлька кукуе, Усім нашым салдатам вячэру згатуе.
    — Ой, вярніся, сынку, з паходу дадому, Я табе, мой сынку, надзену кашулю.
    — Матка мая, матка, у полі ветрык вее, Ён на салдата кашулю надзене.
    — Ой, вярніся, сынку, з паходу дадому, Хто табе ў паходзе пасцельку пасцеле?
    — А ў лесе, лесе траўка зеляная, Усім нашым салдатам пасцелька мяккая. Яловая шышка — пад галаву падушка, Кляновы лісточак — наверх апрануцца.
    — Ой, сынку, мой сынку, зайдзі ка мне ў госці, Ды я табе, сынку, вымыю галоўку.
    — Матка ж мая, матка, у полі дожджык хвошча, То ён для салдата галоўку спалошча.
    — Ой, вярніся, сынку, з паходу дадому, Хто табе ў паходзе галоўку аплача?
    — А ў лесе, лесе чорны воран грача, Усім нашым салдатам галоўкі аплача.
    (Бацъкаушчына. 36. гіст. літ. Мн., 1996. С. 12.)
    Бяжыць конік дарогаю
    Бяжыць конік, Бяжыць конік дарогаю, да гэй! Не якою — шырокаю.
    Падбег конік, Падбег конік пад вароты, да гэй! Стукнуў-грукнуў капыткамі,
    Аж вароты,
    Аж вароты разляцелі, да гэй!
    I падкоўкі зазвінелі:
    — Вазьмі, маці,
    Вазьмі, маці, пяску жменю, да гэй!
    Пасей, маці, на каменю.
    Як той пясок,
    Як той пясок жытам зыдзе, да гэй!
    Тады твой сын з войска прыйдзе!
    (Бацькаўшчына. 36. гістп. літ. Мн., 1996. С. 8.)
    Ой, крутая дарожанька
    Ой, крутая дарожанька, Ой, крутая, крута.
    Дурная дзіўка, безразумна, Што любіць рэкрута.
    Запісаны ў салдаты, Рэкрут сабірайся.
    А ты, дзіўка безразумна, Слязамі аблівайся.
    Паклічу таварыша, Паклічу, паклічу.
    На якаго таварыша Сваю дзіўку зычу?
    —Ой, зыч жа ты, таварышу, Зыч жа ты для мэнэ, То я буду доглядаты Шчэ лепшэй за тэбэ.
    Праслужыў я цэлэ войска, Трэба ісці да хаты, А ў дзіўчыны — мало дзіця Трэба калыхаты.
    Ой, лепшэй было з каня ўпасці, Галоўку зламаты, Чым цяпэрэ дзіўчынынэ Дзіця калыхаты.
    Запісала Клаўдзія Будчуку 1976 г.у в. Гадзічава Гомельскага равна ад Зінаіды Іванаўны Зайцавай, 1914 г. нар.
    Лет 17 я вдовочкой была
    Лет 17 я вдовочкой была, Четырех сынов на службу отдала. Не успела сына пятого отдать, Как вернулся тот стрелковый полк назад.
    На квартиру к нам заехал генерал Весь израненный так жалобно стонал, Он поехал — я смотрела ему вслед. Только стала — засмутился белый свет.
    На квартиру к нам заехал офицерик молодой, И сказал мне: «Красавица, напой водой».
    А напившись, крепко рученьки пожал, На прощанье он меня поцеловал.
    ЗапісаўА.В. Барысу 1963 г. ад Соф'і Барыс.
    Я не спала, не драмала
    Я не спала, не драмала, Ну, я таго не сазнала, Што мой мілы проч паехаў, Воран каня асядлаўшы.
    Воран каня асядлаўшы, Саколіка ў ручкі ўзяўшы. Ехаў Дунай, ехаў морам, А на поле ўз’язджае:
    Воран конік спатыкнуўся, Сакол ў ручках страпянуўся. — Вот я знаю, я ведаю, Што ў доме бяда стала:
    Ацец з маткай памірае, Старша брата ў войска ўзялі, Старша брата ў войска ўзялі, Меншу сястру замуж далі.
    — Айца з маткай не падняці, Брата з войска не сыскаці, Сястры з мужам не разлучыш, Шэльмы-жонкі не навучыш.
    Запісанаў в. Селяўцы Маладзечанскага равна. (ЗянъкоУ. Спадчына маёймаці. №233. С. 167.)
    Я ў войску быў, я цару служыў
    Я ў войску быў, я цару служыў.
    Я цару служыў, дзіўны сон сасніў.*
    Што ў маім доме ды бяда стала, Ды бяда стала — жана сканала.
    Асядлаў каня, паехаў дамоў:
    Мой жа конь заржаў — мне туту задаў.
    Еду праз лясы — лясы не шумяць, Еду праз лугі — лугі не звіняць.
    Прыехаў у сад — мой сад не зялён, Мой сад не зялён — сакол не вясёл.
    Прыехаў на двор: цеслі цяслююць — То ж маей жане труну гатуюць.
    У хату ўвашоў: ложа заслана, Ложа заслана — жана прыбрана.
    У галовачках свечачкі гараць, А ў ножачках дзетачкі стаяць.
    Чужыя дзеткі па вулцы бягуць — А мае дзеткі дробны слёзкі льюць.
    Запісана ў в. Селяўцы Маладзечанскага равна ад Зосі Зянько (1892 г. нар.). (Зянько У. Спадчына маёй маці. №231. С. 165,166.)