• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія песні і гімны

    Беларускія песні і гімны


    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 380с.
    Мінск 2012
    63.84 МБ
    Сядзеў браце на абедзе
    Сядзеў браце на абедзе, Ў акно глядзіць — сястра едзе.
    — Збірай, жана, хлеб, соль з стала: Едзіць госця — сястра мая.
    Збірай, жана, скарэй-скарэй, Вязець сястра цэлы воз дзяцей.
    Сястра гэта, як пачула, Назад коні адвярнула.
    — Мае конікі, мае мілыя, Мае конікі белагрывыя.
    Дарма я вас памарыла, Вось я ў брата пагасціла.
    Ёсць ў мяне хлеб у возе, Абед будзе ў дарозе.
    Ёсць у мяне дробныя крошкі, Праліваю горкія слёзкі.
    — Ці я цябе, брат, аб’ела, Каб у цябе пасядзела?
    Трава з травою звіваецца, А брат сястрой чураецца.
    Запісаў С. В. Барысу 1969 г. ад Соф'і Барыс.
    Панам мы песьні не сьпяваем
    С/іовы Францішка Аляхновіча Музыка Уладзіміра Тэраўскага
    Панам мы песьні не сьпяваем, Працоўнай служым мы бядноце.
    Даём, што ў душах нашых маем, Для тых, што жылі век у бядноце.
    Хто бачыў у жыцьці гора многа Сьпевы нашы будуць да спадобы.
    Да трону ён даляціць Бога, Зварушыць з мейсца нават гробы.
    Бо ў нашай песьні многа болю, Жальбы ёсьць шмат, сьлёз цэла мора, Праз нашу доўгую няволю.
    Праз нашу доўгую бяду-гора.
    Дык годзе, годзе сьлёзы ліці!
    Хапайце косы, стрэльбы ў рукі, Пачнём інакш мы хутка жыці — Пара закончыць нашы мукі.
    Той, кім дагэтуль пагарджалі, Адзін пры адным хай тут стане!
    Мы годзе, годзе часу спалі — Цяпер нам жыць пара настане!
    Цяпер ўсім горда ў вочы глянем, Галосна гукнем: «Зямлі, волі!» Усе, як адзін, сьмела паўстанем, Каб ратаваць сябе з няволі.
    (Тэраўскі У. Беларускі лірнік. С. 11 — 13.)
    Ды ляцяць міскі
    Словы народныя Гарм. У. Тэраўскага
    Ды ляцяць міскі і талеркі, што на мяне, Ой, люлі, ой, люлі, люлі, люлі, Пагаворкі, люляшкі*.
    Сама села, падпёрлася. Заплакала, уцёрлася.
    Людзі кажуць — што ёй стала, Чаму ж замуж не папала?
    Дзеўка замуж не папала, Бо чыноўніцаю стала.
    Як чыноўніцаю стала, Ахвіцэра пакахала.
    Ахвіцэра пакахала, У жыцьці бяды ня знала.
    Ой, ня доўга так жылося — Жыць на кухні давялося.
    Біць талеркі, міскі стала, Бо напрасна пакахала.
    (Тэраўскі У. Беларускі лірнік. С. 88, 89.)
    Паціхоньку, палягоньку
    Паціхоньку, палягоньку Гнаў Сымонька самагонку. Эй, і агоньчык раскладаіць I сам сабе прыпяваіць: — Давядзецца пацягнуць. Тут агоньчык разгарэўся, Канец трубкі задымеўся. Палілася самагонка — Вісялейшы стаў Сымонька: Давядзецца пацягнуць.
    Запісаў Анатоль Барысу 1963 г. ад Соф’і Барыс.
    * Пасля кожнага куплета хор спявае прыпеў: «Ой, люлі.....»
    He туманіцца i не дыміцца
    Не туманіцца і не дыміцца, Дробны дождж ідзець.
    Ой, сабралася бедна басота, П’ець гарэлку, п'ець.
    Пілі гарэлку, пілі вішнёўку, Сталі піць віно.
    А хто да нас прыйдзець, 3 нас насмяецца, Будзем біць таго.
    Ой, прыйшоў, прыйшоў
    Дзядзька багаты насміхаецца: — А за што, за што бедна басота Распіваецца?
    — А ты ня смейся, дзядзька багаты, Маем грошы й час.
    Ой, сядай, сядай, дзядзька багаты, Выпі каля нас.
    2 разы
    2 разы
    2 разы
    2 разы
    —Ой, нету, нету, хлопцы-малойцы, Я не буду піць.
    Бо маю, маю 100 рублей грошай, Не хачу міняць.
    } 2 разы
    Адзін за руку, другі за другую, Трэці ў карок б'ець.
    — Хай ня йдзець, ня йдзець дзядзька багаты, Дзе басота п'ець.
    2 разы
    Дзядзьку звязалі, грошы аднялі, Сталі водку піць.
    Хай ня йдзець, ня йдзець дзядзька багаты, Дзе басота п’ець.
    2 разы
    Запісана мной у 1969 г. нах. Струменне Рускаселъскага сельсовета Вілейскага равна ад Соф'і Ільінічны Барыс, 1907 г. нар.
    Варыянт гэтай песні «Ой, ходзяцъ хмары...» надрукаваны ў кнізе Уладзіміра Зянькі «Спадчына маёй маці» (№ 250. С. 180,181).
    Ой вы, дзевачкі-беларусачкі
    Ой вы, дзевачкі-беларусачкі, Не ўлюбляйціся ў васточных рабят, Бо васточныя — усе жанатыя, Да абману даводзяць дзяўчат. Бо васточныя — усе жанатыя, Да абману даводзяць дзяўчат.
    Адна дзевачка лет 16, Лет 16, як роза цвіла.
    I гуляла з ім, і не знала з кім, Што ў яго на вастоке жана.
    I гуляла з ім, і не знала з кім, Што ў яго на вастоке жана.
    Гаварыў ён ёй: «Міла Олечка, Міла Оля, люблю я цебя, Сабірайся ты і паедзім мы. Сабірай, што ёсць у цебя.
    Сабірайся ты і паедзім мы, Сабірай, што ёсць у цебя».
    Вот сабралася бедна Олечка I пусцілась у далёкую пуць. Толькі з горачкі апусцілася. Мама крыкнула: «Оля, вярнісь!» Толькі з горачкі апусцілася, Мама крыкнула: «Оля, вярнісь!»
    Даў у рукі ёй чамадан пустой I сказаў: «Оля, здесь ты пастой». Сам пайшоў кругом, сеў у другой вагон I так нежна на Олю глядзеў.
    I сказаў ён ей: «Ты не ждзі меня, Не вярнуся я, Бо ў меня на вастоке жана».
    Вярнулась дамоў бедна Олечка, I прайшлі маладыя гады.
    Запісаў С. В. Барысу 1970 г. у в. Гядуны Юргелянскага сельсовета Эйшышскага равна (Літва) ад Яніны Ігнатаўны Матус, 1940 г. нар.
    У гэту вёску я паехаў з в. Клявіцыў час фольклорной экспедыцыі АН БССР па прапанове М. Грынблата і Г. Цітовіча. Праслухаўшы песні, запісаныяў в. Гядуны, М. Грынблат сказаў: «Сцерці запісы, іх нельга вязці ў Мінск, у Акадэмію навук», а сам выйшаў з хаты. «Што рабіць, Генадзь Іванавіч?»—папытаўсяяўЦітовіча. Ён даўмне такую параду: «Схавай сабе на памяць». Так я і зрабіў.
    Уж сонца калесіцца
    Уж сонца калесіцца — Наш паночак павесіцца. Наш пан-баран, баран, Не пускае дамоў зарань.
    Наша пані самашэшча — Наварила сачавіцы Да ўкінула чамярыцы.
    Ужо сонца за бор, за бор, Пускай, панок, дамоў, дамоў. Наша пані авечая — Дзержыць нас да вечара.
    Запісаў Сцяпан Прохаравіч Бойка ў 1976 г. у в. Сітніцкі Двор Лунінецкага равна ад Евы Іосіфаўны Ляўковіч, 1919 г. нар.
    Цякла рэчка быстрая
    Цякла рэчка быстрая, Вадзіца халодная.
    Там казак каня паіў, Ён сваю жану тапіў. Яна ў яго прасілася:
    — Не тапі мяне ўдзень, Не смяшы сваіх людзей. Тапі мяне апоўначы, Як мае дзеткі паснуць, Прасіціся ня будуць.
    Прачнуліся дзетачкі, Пытаюцца ў татачкі, Пытаюцца ў татачкі: — Куды пайшла мамачка? — Пайшла ваша мамачка У сыры бор па ягодкі, (2 разы) Па чорныя смуродкі.
    Пайшлі дзеткі скачучы, Матку пераймаючы.
    I не знайшлі мамачкі У бары з ягодкамі.
    Увідзелі мамачку У віры пад калодаю, У віры пад калодаю, Пад белай бярозаю.
    — Ціха, дзеткі, не плачце, Я збудую хатачку, Я збудую хатачку, Новую, вясёлую, Я прывяду мамачку, Маладу, прэкрасную.
    — Прападзі ты, татачка, 3 сваёй новай хатачкай, Прападзі ты, татачка, I з маладой мамачкай.
    А табе, наш татачка, Ёсць табе і мамачка. Не трэба нам маладой: Добра нам было з старой.
    Запісаў С. В. Барысу 1970 г. ад сваёймаці Соф’і Барыс.
    Я каліну, малінуламіла
    Я каліну, маліну ламіла*, Паціхоньку вячэру варыла. — Кіпі, кіпі, вячэранька, ціха, Буду ждаці свайго жаніха (Цімоха). Ужо вячэра мая закіпае, А мой мілы на парог ступае.
    — Сядзьма, міла, з табой на парозе, Раскажу, што чуў у дарозе.
    Чуў я, міла, такую навіну, Што ты маеш малую дзяціну.
    — Начавалі цыганы на палатцы Дый пакінулі дзяціну на лаўцы. — Давай, міла, каней запрагаці Ды паедзім цыганоў даганяці.
    — Нашто, мілы, коней таміці, Давай будзем праўду гаварыці:
    А як выпаў сняжок бяленькі, Начаваўу мяне казак тры ночы, Дай пакінуў мне карыя вочы.
    Начаваў вун у мэнэ усю зіму Дай пакінуў малую дытыну,
    Песняю перапісаў С. В. Барыс у 1980 г. з рукапіснага зборніка былой настаўніцы Лідзіі Андрэеўны Кошалевай у в. Шэйкі Крупскага раёна. Апошнія два радкі для гэтай перапісаны з такой жа песні, якую запісала В. В. Трафімава ў в. Бродніца Іванаўскага раёна ад І.Н. Чаплюк, 1907 г. нар.
    *Кожны няцотны радок паўтараецца.
    Свеціць сонца і зара
    Удовачка малада Па садочку хадзіла. Па садочку хадзіла, Двух сыночкаў радзіла.
    Двух сыночкаў радзіла,
    У белы полы спавіла, (3 разы) Сама бабачкай была.
    Сама бабачкай была,	(2	разы)
    Без папы імя дала,	(2	разы)
    У карзіну лажыла,	[2	разы)
    У ціхі Дунай пусціла.	(2	разы)
    — Ой ты, ціхі Дунаёк, Калышы маіх дзяток.	(2 разы)
    — Ах, ты, жаўценькі пясок, Прыкармі маіх дзяток.	(2 разы)
    — Ой ты, зялёненькі лісток,
    Прыадзень маіх дзяток.	(2 разы)
    Дунай кажыць: «Калышу».
    Пясок кажыць: «Прыкармлю». (2 разы) Лісток кажыць: «Адзену». (2 разы)
    На сямнаццатым гаду
    Пайшла ўдоўка па ваду. (2 разы)
    Стала ўдоўка ваду браць, (2 разы) Стаў карабель прыставаць.
    А ў тым жа караблі
    Два малойцы сядзелі,	(3 разы)
    На ўдовачку глядзелі.	(2 разы)
    —Чаго, ўдовачка, стаіш?
    Чаго вады не бярэш?	(2	разы)
    —А я хачу пастаяць, На малойцаў паглядзець.	(2 разы)
    — За старшага сама иду, За младшага доч даю.	(2 разы)
    —А дзе тая старана,
    Што маць сыну дый жана?!	(2 разы)
    А дзе тая граніца, Што брат з сястрой жэніцца? (2 разы)
    Запісаў С. В. Барысу 1962 г.у г. Ноўгарадзе ад Соф'і Барыс.
    Чые ж гэта валы
    Чые ж гэта валы Па полю хадзілі? Ці таго казака, Што дзеўкі любілі?
    Адна палюбіла— Казака губіла, Другая любіла — Пасцеьку паслала. Трэцяя любіла — Казака будзіла:
    — Чаго, казак, ляжыш? А што ты думает?
    Бяры ў рукі валы Ідзі ў поле араці,
    — Не магу ўстаці, Валамі араці, Бо я не здолею Галоўку падняці.
    Прыйшла яго сястра, Стала пабуджаці: — Уставай, мой брацетка, Мы пойдзем гуляці.
    — Не магуўстаці, Не магу гуляці, Бо я не здоляю Галоўкі падняці.
    Прыйшоў яго браце I стаў пабуджаці: — Уставай, мілы браце, Мы пойдзем касіці.
    — Не магу ўстаці, Не магу касіці, Бо я не здоляю Галоўку насіці.
    Прыйшоў яго бацька I стаў пабуджаці: — Уставай, мілв сынку, Мы пойдзем араці.
    — Не магу ўстаці, Валамі араці, Валамі араці, Hi сошкі насіці, Бо я не здоляю Галоўку насіці.
    Прыйшла яго маці, Стала навучаці: — Было табе, сынок, Дзевак не кахаці.
    — Нічога не нада, Толькі сажань зямлі I чатыры дошкі, Яшчэ пятай трошкі Ў галоўку і ножкі.
    Запісаў Сымон Барыс у лістападзе 1962 г. у Ноўгарадзе ад сваёй маці Соф’і Барыс. Песня ўдакладнена ў 1968 г.
    Гэта песня была велычі популярной у веска* Вілейскага равна на той час.
    . •	•А*-’ •
    У суботу Янка грошы атрымаў
    Славы народный
    Музыка Міколы Пятрэнкі
    У суботу Янка грошы атрымаў. Крочыў ён да хаты і дружка спаткаў.
    — Ой ты, Янка, Янка, дай сваю руку I пастаў, будзь ласкаў, чарку земляку.
    — Адчапіся, Васька, глупства не мялі. Жонцы на сукенку я нясу рублі.
    Абурыўся хлопец, так Янку сказаў: — Быў ты чалавекам, а скнараю стаў.
    Зажурыўся Янка і махнуў рукой: — Раз такая справа, вып’ем па адной.
    На беразе селі прама ля ракі— Паплыла сукенка, паплылі рублі.
    Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі.
    Як з-пад дуба Янку п’янога вялі.
    Запісаў Сымон Барыс у 1978 г. у в. Родзевічы Рускасельскага сельсовета Вілейскага равна ад Таісы Радзевіч (каля 30 гадоў), выхавальніцы дзіцячага сада з г. Вілейка.