• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія песні і гімны

    Беларускія песні і гімны


    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 380с.
    Мінск 2012
    63.84 МБ
    Расла-расла дзяўчынанька, Расці перастала.
    Ждала-ждала міленькага, Аж плакаці стала.
    Плачце, вочы, плачце, кары, Така ваша доля.
    Палюбіла казачэнька, Пры месяцы стоя.
    — Hi я яго палюбіла, Палюбіла маці.
    Яна мне загадала Ручнікі даваці.
    Адзін дала, другі дала, На трэцяму стала.
    А чацвертым шоўкам шытым Ручанькі звязала.
    I звязалі мне ручанькі, Ніхто не развяжа.
    Забалелі мне ручанькі, Ніхто не развяжа.
    Тады табе праўду скажаць, Як сонейка зайдзе.
    Тады табе праўду скажаць, Як міленькі прыйдзе.
    Запісана ў 1976 г. у в. Каменюкі Камянецкага равна ад Еўдакіі Апанасаўны Старун, 1904 г. нар.
    Аў полі бяроза стаяла
    А ў полі бяроза стаяла, Бяроза стаяла кудравістая, Кудравістая, не квяцістая.
    А пад тэй бярозай забіты ляжыць, Забіты ды не ажаніты.
    А над тым забітым сівы конь стаіць. Сівы конь стаіць, капытамі б’ець, Капытамі б’ець, ваду дастаець.
    — Табе, мой коею, вады не дастаць, А мне маладому ад зямлі не ўстаць.
    А ляці, косю, бітай дарожкай, (2 разы)
    А стань жа, косю, пад варотамі. (2 разы) Ды стукні, грукні капытамі, А там жа выдзіць старая бабка, Старая бабка — то мая мамка.
    Будзе пытаціся — ты сумей, як адказаціся.
    Не кажы, косю, што я забіты, (2 разы)
    А кажы, косю, што ажаніты. (2 разы) Былі свашачкі — з лесу пташачкі, Былі музыкі — з лесу вялікі.
    Былі большанкі — з лесу варонкі.
    Былі сваткі — з лесу сакалкі.
    Запісаў С. В. Барысу 1962 г. ад Соф'і Барыс. Мяркуючы па лексіцы апошняга куплета—гэта песня складзенаў Вілейскім раёне, магчыма, у адной з вёсак Нарачанскага краюў гады Першай сусветнай войны. Яна па змесце пераклікаецца з вядомымі казацкімі песням!
    Хадзіў, блудзіў казак па даліне
    Хадзіў, блудзіў казак па даліне I прыблудзіў к маладой дзяўчыне*.
    — Дзяўчыначка, пусці начаваці.
    — Ой, не путчу, будзеш жартаваці.
    — Ой, не буду, даліпан не буду: Да світання я ў цябе пабуду.
    Дзяўчыначка, будзі мяне рана: Ой, так рана, каб куры не пелі.
    * Кожны другі радок песні паўтараецца.
    Ой, так рана, каб куры не пелі.
    Каб казакі на коней не селі...
    — Казачэнька, хопіць табе спаці, Казачэнька, пара ўжо ўставаці.
    Бо даўно ўжо ўсе куры прапелі, — Ужо казакі на коней паселі.
    (Зянько У. Спадчына маёймаці. С. 182.)
    Каля грэблі стаяць вербы
    Каля грэблі стаяць вербы, Што я пасадзіла.
    Няма майго міленькага, Што я палюбіла.
    Няма яго і не будзіць,
    Паехаў у Адэсу, А мне сказаў: «Расці, дзеўка, 1 9 Да манго прыезду».	J
    Расла, расла дзяўчоначка, Расці перастала.
    Ждала, ждала казачаньку Да й плакаці стала.
    Плачце, вочы, плачце, кары, Така мая доля: Спалюбіла казачаньку Пры месяцы стоя.
    — Не сама я палюбіла, Палюбіла маці. Заставіла сваю дочку Ўвесь век гараваці.
    Гаравала дзяўчыначка, Гараваці будзіць.
    Яна свайго казачаньку Павек не забудзіць.
    2 разы
    2 разы
    ЗапісаўС. В. Барыс 2 чэрвеня 1963 г. ад ВерыДзямідаўны Шкляровай (1912 г. нар.) з в. Сальнікі Палёнскаўскага сельсовета Горацкага равна.
    Чырвона каліна
    — Чырвона каліна, Лістэчка зялёнэ. Обожджы, дэўчыно, Тры года на мэнэ.
    — Рада я, козачэ, Шчэй чатыры ждаці, Колі хоча маці За другога аддаці.
    — Якзахочэ маці За другога аддаці, Напішы пісёмцэ До мэнэ ў салдаты.
    У нэдзелю рано Шчэй сонцэ нэ сходзіць, Молады козачэнько По казармі ходзіць.
    По козармі ходзіць, Ліста ў руках носіць, Свайго командзіра Хорошэнько просіць:
    — Командзір-соколік Одпусці додому.
    Покінуў дэўчыноньку Сам нэ знаю кому.
    — Я й адпусцю тэбэ Да й шчэ нэ самого, Сэдлай ты, козачэ, Коня вороного.
    Коня вороного, Золотэ сэдэльцэ. Поезджай до дэўчыны Розвесэлі сэрцы.
    Едэ, Йванко, едэ, Ворота мінае.
    Его жа дэўчына Стаіць да й пытае:
    — Куды, Йванко, едэш, Куда ўезджаеш?
    Я твоя дэўчына — Хіба ж ты нэ знаеш?
    — Знаю, дзеўко, знаю, Знаю добрэ тэбе.
    Еду до другоі, Забувай про мэнэ.
    Запісала Надзея Піліпаўна Гарагляду 1976 г. у в. Варані Столінскага равна ад Марыны Аляксееўны Несцяровіч, 1928 г. нар.
    Галя
    Ехалі казакі з дому і дадому, Падманулі Галю, забралі з сабою. — Едзьма, Галя, з намі, з намі казакамі. Будзе табе лепей, як у роднай мамы. А ў тваей мамы кашулі латаны, А ў нас, казакаў, шолкам вышываны.
    I павезлі Галю цёмнымі лясамі. Прывязалі Галю к сасне валасамі. Накрасалі агню з чорнага камення. Падпалілі сосну зверху да карэння. Сосна дагарае, Галя вымаўляе: — Хто ў лесе начуе, няхай мяне чуе. А хто дочкі мае, няхай навучае. Няхай з казакамі гуляць не пушчае.
    Запісалі вучаніцы 10-га класа Хадакоўскай сярэдняй школы Марыя Жабінская і Вера Міраноўская ў 1976 г. у в. Корачын Жытлінскага сельсовета Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ад Варвары Міхайлаўны Жабінскай, 1910 г. нар.
    Не сядзела б я позна звечара...
    Не сядзела б я позна звечара*, Не паліла б я ні лучыначкі. I ня шыла б я не кашулячкі, А купіла б я злота крыллейка. Паляцела б я на Ускраіначку, Села-пала б я сярод рыначку. Да на рыначку казак-войска ідзець, А мой міленькі наўпярод ідзець. — Здраствуй, мілая чарнабрывая! — Здраствуй, дарагой, мой мілёначак! Якаго табе ў чужой старане?
    — Плоха, плоха мне ў чужой старане: Баляць ножачкі ад паходачкі, Баляць ручачкі руж’я дзержачы. Баляць плечачкі, ранцы носячы.
    Запісаў Анатоль Барыс ад Соф'і Барыс. Песня адносіцца да падзей XVII — XVIII стст., кал! на Украіне існавала Запорожская Сеч.
    * Кожны радок паўтараецца.
    Ехаў казачынька даліною
    Ехаў казачынька даліною, Спаткаў дзяўчыну за тарою, Мусіў каня прытрымаці 1 ў дзяўчыначкі спытаці: — Якое імене табе даці?
    — Ах ты, казачынька, Ах ты, дурань неразумны. Мяне Бог сатварыў.
    Мяне маці парадзіла, Мяне папы ахрысцілі, А далі мне імене Кулінова.
    — Ах ты, казачынька. Ах ты, пан мой, А дзе будзе ды начлег твой?.
    — На паповым лугавішчы.
    Там убіты 2 калішчы.
    Там казакі начавалі
    I Куліну сагравалі.
    — Хаця ж ты, Куліна, не журыся.
    — Ах ты, казачыньку.
    Ах ты, пан мой, •
    А дзе будзе ды абед твой?
    — У роўненькім полі карчомка, У той карчомачцы кухарачка. Яна таргуіць піражкамі. Калі будзе, дык з’ядзем, А ня будзець, дык так будзем, Хаця ж ты, Куліна, не журыся.
    Запісаў Сымон Барысу жніўні 1962 года ад Соф'і Ілычны Барыс.
    Казацкая доля
    Спіўся казак, спіўся, 3 дарожанькі збіўся, Вараному каню На грыву схіліўся. .
    — Ах, коею, мой коею, Я збыць цябе хачу На мёд, на гарэлку, На красную дзеўку.
    — Прашу я цябе, казак, Не збывай ты мяне, Як мы з табой, казак, Войска ваявалі, Сады аб'язжалі.
    } 2 разы
    } 2 разы
    } 2 разы
    У першым садочку Брат з сястрой ходзіць. Брат з сястрой ходзіць, Паціху гаворыць:
    — Сястра, мая сястра, Сястра, мая сястра, Жаль мне жану кінуць 1 -	,
    _	v»	■	I	“	Pdobl
    I дом свои пакінуць. J
    Надаела мне Жоўтая павязка, Жоўтая павязка Й няшчасная доля.
    Доля, мая доля, Каб яна згарэла, Як мне гэтае Жыццё надаела.
    За шыей хустка: Уся яна струхлела. Платочык бяленькі Ад слёзак макрэнькі.
    2 разы
    2 разы
    Запісаў Сымон Барыс 2 чэрвеня 1963 г. (у в. Жасцяная Горка, каля Вялікага Ноўгарада) ад Веры Дзямідаўны Шкляровай (1912 г. нар.) з в. Сальнікі Палёнкаўскага сельсовета Горацкага раёна Магілёўскай вобл.
    Сацыяльна-бытавыя песні
    Да ў нашага пана
    Да ў нашага пана, Да нядобрая слава. Па месяцу жыта жалі, Па зорам копы клалі. Цёмна ў полі, цёмна, Бадай таму цямней было, Хто да хаты не пушчае, Да на полі нас трымае. Да мы позна з поля йдзём, Да прыганятага клянём.
    Друкуюцца па кнізе: Дмитриев М. А. Собрание песен, сказок, обрядов и обычаев крестьян Северо-Западного края. Вильно, 1869. С. 117,118.
    Аставайся, мая мамачка, здарова
    Аставайся, мая мамачка, здарова.
    Выпала мне на Украіначку дарога.
    — А ці будзеш па мне, мая мамачка, тужыці, Як я буду на Украіначцы служыці.
    А ці будзеш па мне, мая мамачка, бядаваць.
    Як я буду на Украіначцы гараваць.
    Запісаў С. В. Барыс у 1974 г. у в. Камароўка, каля Плешчаніцаў, Лагойскага раёна ад Надзеі Восіпаўны Бараноўскай, 1904 г.нар.
    Гэтую песню і блізкія да яе варыянты я запісваў як вяселъныя. Аднак па змесце яна магла мець і гістарычную основу. Напрыклад, выход замуж за казака і выезду Запорожскую Сеч.
    А пайду я тарой, даліною
    А пайду я тарой, даліною.
    Спаткаў мяне казак маладою, Стаў у мяне дарожкі пытаці: — Дзяўчыначка, дзяўчыначка росла, Куды гэта дарожанька пойшла, Ці ў бор, ці ў луг? Ці ў роўнае поле?
    — У роўненькім полі пшанічынька росла, Туды ж гэта дарожанька пошла.
    У тэй пшаніцы — ліповы кусточак.
    На тым кусце — шырокае лісце.
    На тым лісце — салавейка свішчыць.
    Мяне свекар да хатачкі клічыць.
    — Хоць кліч, ня кліч, я не адклікнуся: Без мілога дамоў не вярнуся.
    А мой мілы дома не начуіць, Ночку ў ночку на кані гарцуіць. Ён гарцуіць гаем зеляненькім, Прыгарцуіць ка мне маладзенькай.
    Запісаў Анатоль Вікенцьевіч Барысу верасні 1962 года ад Соф 'І Ілычны Барыс, 1907г. нар.
    Зорушка
    — Ой ты, зорушка, чаму ты рано ны заходыла?
    — Ой, я рано і скотылася.
    За месяцам погонылася,
    Край Дуная станавылася.
    А там крынічынька, чыста водычынька.
    Там дыўчыначка ўмывалася.
    — Ой ты, красата мая, ты, красівая.
    У каго ты ўлюбылася?
    Чы ў генерала, чы ў палкоўніка?
    Чы ў генерала, чы ў палкоўніка?
    — Ны ў генерала, ны ў палкоўніка, Да ў рускага пагалоўніка.
    Запісаў Георгій Шалдзіцкіў 1976 г. у е. Жытнавічы Малоткавіцкага сельсовета Пінскага равна ад Аляксандры Дзъяканчук, 1894 г. нар.
    А ў лузе, пры даліне...
    А ў лузе, пры даліне, Случылась навіна. Падманула Кацярына Хазяйскага сына,
    — Кідай бацьку, кідай матку, А я кіну дзеці.
    I мы пайдзём на ўскраіну Навіну глядзеці.
    Ідуць яны, ідуць яны, На дом паглядаюць. — Ці баішся, Кацярына, Каб нас не дагналі?
    — Не баюся, Арсенюшка, Няма каму гнаці.
    Выправіла свайго мужа У поле араці.
    Арэць Арцём, арэць Арцём, На дом паглядаіць.
    Усе жонкі абед нясуць, А мая чорт знаіць.
    Кінуў плугі на ўсе лугі.
    Сам пайшоў да хаты.
    Пытаецца ў дзетачак: — А дзе ваша маці?
    — Пайшла маці, пайшла маці, У луг па каліну.
    Адходзячы, сказала нам: — Навек вас пакіну.
    Пайшла маці, пайшла маці, У поле па цяляты.
    Адходзячы, сказала нам: — Я не ваша маці.
    Пайшоў Арцём у камору, Паглядзеў у скрыню.
    Няма злота, няма срэбра, Няма і Кацярыны.
    Заплакаў жа Арцём з бяды Горкімі слязамі:
    — Дзеткі мае маленькія, Што рабіць мне з вамі?
    Як стукнуўся Арцём з бяды Аб печ галавою.
    — Загінуў я, прапаў жа я
    3 такою жаною.
    Запісаў С. В. Барысу 1962 г. ад Соф'і Барыс (1907 г. нар.), жыхаркі х. Струменне Рускасельскага сельсовета Вілейскага раёна.