Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Народны інструментальны ансамбль «Мінскія музыкі». Кіраўнік калектыву Дзмітрый Ровенскі (трэці злева)
Турыстычная песня
Верш Францішка Багушэвіча «Сьпеў» Музыка народная маршавая
Прэч бутэлькі, люлькі, карты! Марна траціць час не варта.
Хай жывыя рушаць з кіем У святы паход!
Нас не край далёкі кліча Вывучаць чужы нам звычай, Нас чакае ў нашым краі Родны наш народ.
Трэба ведаць наша поле, Блізкіх нам братоў нядолю, Што работай, кроўю, потам Кормяць усіх нас.
Панясём жа пад іх стрэхі Промень і святла, і ўцехі, I настане час світання — Абуджэння час!
Знаць Чачота ўсе павінны, I пра Зана дабрачыннасць, Пра Касцюшку і Манюшку, I пра песняроў.
Рукі ім падаўшы, знаю,
Зробім болей мы для краю, Чымся ў бойках разам стойка Праліваўшы кроў.
Хай жа ўсе, усе, хто можа, Возьмуць свой кіёк дарожны, У край айчынны час ісці нам Вывучаць свой люд.
Сонцу нашаму свяціцца, Піць нам са сваіх крыніцаў, — Вымятаем дружна з краю Мы замежны бруд!
20. VII. 1897 г.
Класік беларускай літаратуры Ф. Багушэвіч быў юристам. Ён збіраў старажытныя рэчы і ахвяраваў іх розным музеям. А ў 1897 годзе, у сталым узросце, ён здзейсніў воднае падарожжа па Вяллі і Немане. Тады ж Багушэвіч прыняўудзелу конкурсеў Вільні на лепшую турыстычную песню і перамогу ім. Тэты верш паэт назваў «Сьпеў». Тая песня не страціла надзённасці і актуальнасці і сёння. Вельмі бадзёрая і заклікальная песня.
(Содаль У. Першая беларуская турыстычная песня // Краязнаўчая газета. 2010, № 18.)
Ой, п'яна я, п'яна
Ой, п’яна я, п’яна. Не пайду дамоў рана. Абняла мяне цёмна ночанька Ля вішнёвага сада.
Там салавейка шчабеча, А зязюля кукуе.
Ой, Бог ведае, да Бог знае, Дзе мой мілы начуе.
Ой, калі ён у дарозе, Прынясі яго, Божа. Як у мілачкі на пярыначцы, Пакарай яго, Божа.
Чым жа я не такая, Як чужая другая? Я харошая, я пригожая, Толькі доля ліхая.
А калі б гэта знала, Што замужам ліха, Я сядзела б, бульбу ела б У матулечкі ціха.
Запісаў С. В. Барысу 1969 г. ад Соф'і Барыс.
Я гарэлку п'ю
Я гарэлку п’ю,
Я яе люблю,
А хто ж яе любіць будзе, Ды як я памру?
Гарэліца, гарэліца, Як я ж цябе люблю!
А хто б цябе любіць будзе Ды як жа я памру?
Як я памру, як я памру, Схавайце пры месце. Каля маёй галовачкі Барылку павесце.
А хто ідзець, а хто ідзець, Няхай прачытаіць, Які ж тут п'янічынька Ў зямлі спачываіць.
Запісаў Анатоль Барысу 1963 г. ад сваей маці Соф'і Барыс.
А ў полі, ў полі тры дарожанькі
А ў полі, ў полі тры дарожанькі, А ў полі, ў полі тры дарожанькі. Адзін жа ідзець — песянькі пяець, А другі ідзець — у скрыпачку йграець, Трэці ідзець — сільненька плачэць.
Што к жане йдзець — песенькі пяець, Што к мамачцы йдзець — ў скрыпачку йграець, Што к мачысе йдзець — сільненька плачэць. Мамачка сына ды пераймала Салодкім віном, белым пірагом.
А жана мужа ды пераймала
3 беленькім сырам, з маленькім сынам.
Мачыха сына ды пераймала: — Няўжо на свеце вайны не было, Ды майго пасынка не забіла?
Няўжо на свеце вады не было, Ды майго пасынка не ўтапіла? Няўжо на свеце агню не было, Ды майго пасынка не спаліла?
— Я каля вайны сокалам лятаў, А каля вады — белым лебедзем, А каля агню — сінім селязнём.
Запісала Галіна Супрун у 1960-х гадах ад Еўдакіі Аўдашкевіч (58 г.) з в. Воўча Докшыцкага равна. (Аірычныя песні/ Уклад, і рэд. Н. С. Гілевіча. Мн., 1976. С. 87, 88.)
Песні беларускіх партызанаў
Бабуся
Слова Максима Соболева
Музыка народная
— Бабуся, бабуся, и что тебя ночью
В отряд привело к нам сюда?
— Случайно, сыночки, случайно, родные, Иду и не знаю куда.
— Бабуся, бабуся, зачем ты, седая, До хаты своей не идёшь?	„	„
Максим Соболев
— Дотла погорела деревня родная, И хаты своей не найдёшь.
— А где старичок твой, куда он девался?
Где дочки твои, где сыны?
— Над дочками, мужем — снаряд разорвался, Ушли в партизаны сыны.
— Бабуся, бабуся, куда же теперь ты, Какую ты ищешь судьбу?
— Таких молодцов вот, как вы все, ищу я Со звездочкой красной на лбу.
— Ну, что же, бабуся, пойди обогрейся И с нами поешь из котла.
— Спасибо, сыночки, спасибо, родные, Я все, что искала, нашла.
Друкуецца па зборніку «Дясныя песні» (с. 152,153). С. Барыс запісаў яе ад партызан і потым сустрэўся ў Заслаўі з аўтарам верша. 1м аказаўся Максім Піліпавіч Собалеў (1912-1987), які працаваў перад войной дырэктарам Рагаўской сярэдняй школы Заслаўскага раёна. У час фашысцкай акупацыі ён пайшоўу партызаны і выпускаў газетуў партызанскай брыгадзе «Штурмовая».
Походная штурмовая
Слова Максима Соболева
Музыка Исака Дунаевского на мелодию «Песни трактористов» («Ой вы, кони, вы, кони стальные»)
Шумел дождик в ночном полумраке, По дорогам вода потекла.
Партизаны с лесов выезжают Совершать боевые дела.
Припев:
Мы при встрече с врагом Пулемётным огнём Дадим чосу фашистам германским.
Ты не думай, фашисцкая свора, Боевых партизан разгромить. Они тоже сумеют прекрасно Вас, фашистов, свинцом угостить.
Припев.
Нам не страшен ни дождь, ни прохлада, Ни страшна нам ночная езда.
Мы взорвём все мосты и дороги, Заминируем путь поездам.
Запісаў С. В. Барысу Мінскуў 1975 г. ад былога партызана Іпаліта Іванавіча Цімохіна, 1918г. нар. Затым гэты текст мной быўзвераны ўтым жа годзеў аўтара песні М. П. Соболева, які жыўу Заслаўлі.
Генадзь Цітовіч Рыгор Шырма
Хутка сонца заззяе над намі
Хутка сонца заззяе над намі — Сустракаць будзем волі зару.
У чужынцаў ляжаць пад нагамі Ты не будзеш, мая Беларусь!
Там, на ўсходзе, грыміць кананада, Ноччу неба гарыць у агні.
Гэта крышаць фашысцкага гада Пабрацімы твае і сыны.
Дзень і ноч ўсё мацнеюць раскаты, Дзень і ноч бой безупынку кіпіць: Гэта час надыходзіць расплаты. Гэта гнеў наш пажарам гарыць.
Беларусь, наша маці, краіна! Гэта дзень вызвалення ідзе, Узнімі ж ўсю нянавісць і сілу I абруш па варожай брыдзе...
Няхай помета твая запалае Ў кожнай скібе стаптанай раллі, Хай нямецкую набрыдзь змятае 3 нашай роднай пакутнай зямлі.
Хутка сонца заззяе над намі — Сустракаць будзем волі зару.
У чужынцаў ляжаць пад нагамі Ты не будзеш, мая Беларусь!
(Бацькаўшчына. Мн., 1996. С. 16.)
Песня ўзнікла ў гады Вялікай Айчыннай войны сярод беларускіх парты зон.
Любимая песня рогачёвских партизан
Мы шли на дело ночкой темной
Громить коварного врага, Кипели злобой неустанной — Нам жизнь была не дорога. (2 разы)
Подкравшись к вражескому тылу, Команда подана: «Вперед!» Залился песней неустанной
Наш друг «Максимка» — пулемет! (2 разы) В смертельном страхе враг отпрянул, Бежал, куда глаза глядят.
Ответный залп нестройно грянул,
Влетел в деревню наш отряд. (2 разы) Свистели пули, ветер злился, Метели снежные крутя, Товарищ-друг наш повалился — Подкашен пулею врага.	(2 разы)
Прощай, товарищ, храбрый воин, Пусть пронесется злой буран! Высоких почестей достоин
Наш славный красный партизан. (2 разы)
Песню спявалі партызаны 8-й Рагачоўскай брыгадыў 1943 — 1944 гадах. Янаўзятая зуспамінаў рагачоўскіх партызанаў С. М. Свярдлова і П. Я. Вераб'ева. Успаміны знаходзяццаў Рагачоўскім музеі народной славы (ф.б). Копіі ўспамінаў Іван Ліхараў, выкладчык Магілёўскага каледжа культуры, перадаўу 2009 г. аўтару гэтай кнігі.
На ўзгорку пясчаным тры хвоі
На ўзгорку пясчаным тры хвоі Ад даўняга часу стаяць. Безумныя пусткі спакою Навокал наклалі пячаць.
Прыходзіць хвіліна цяжкая, Халодны і верны спакой. А там на яловых галінах Ляжыць нерухомы герой.
— Не ведаў ты страху ніколі, Быў храбры і верны ў баю. За край, за Радзіму, за волю Аддаў маладосць ты сваю.
Клянёмся табе над магілай, Наш верны таварыш і брат. Мы знішчым фашысцкую сілу, Ім не вярнуцца назад.
Запісаў Анатоль Барысу 1962 г. ад сваей маці Соф'і Барыс.
Ніколі не згіне ад лютых пажараў
Ніколі не згіне ад лютых пажараў Вялікі і слаўны наш край.
У бой за Радзіму збірайся, таварыш, Ідзі партызаніць у гай.
На прускага ката! За вёску і хату! — Кліч пометы народнай заве.
Ідуць у атаку
Лясныя салдаты, Грукочуць гранаты, Крычаць аўтаматы:
Жыве Беларусь!
Жыве!
Змагайся без страху з навалай варожай За шчасце калгасных палёў;
У путчах Палесся, на Нёмане й Сожы Грыміць навальніца баёў.
Адважныя хлопцы сядзяць у засадах, Разгневана путча гудзе: — Ад куль не схавацца вам, лютыя гады, Расплаты не ўнікнуць нідзе!
Ніколі не згіне ад лютых пажараў Вялікі і слаўны наш край.
У бой за Радзіму збірайся, таварыш, Ідзі партызаніць у гай.
(Бацькаўшчына. Мн., 1996. С. 17.)
Песня беларускіх партызану гады Вялікай Айчыннай вайны.
Иване, Иванушка — ты моя душа
Иване, Иванушка — Ты моя душа.
Мы с тобой, Иванушка, Не нажилися.
Едут партизаны — Аж шумят леса.
— Дайте, дайте Иванушку, Хоть на два часа.
Не дали Иванушку, Да дали Мишу.
— Через тебя, Мишенька, Жизнь свою лишу.
Запісала Клаўдзя Васілеўна Будчук у 1976 г. у в. Гадзічава Гомельскага равна ад Зінаіды Іванаўны Зайцавай, 1914 г. нар.
На лесной поляне старый дуб стоит
На лесной поляне старый дуб стоит, А под этим дубом партизан лежит. Он лежит, не дышит, будто сладко спит, Золотые кудри ветер шевелит.
У него головки мать его стоит.
Плачет и рыдает, сыну говорит:
— Я тебя родила, но не сберегла.
А теперь могила будет мать твоя.
Ты у меня родился, отец немцев бил, Где-то под Одессой голову сложил. Я вдовой осталась, пятеро детей.
Ты был самый младший, славный сын Андрей. Ты, Андрей, фашистов по-геройски бил, Ордена и медали на груди носил.
Долго за стеною слушал командир.
— Ты не плач, старушка, — он проговорил. Он — герой фашистов по-геройски бил, За страну родную голову сложил.
Запісаў Анатоль Барысу 1963 г. на х. Струменяв Рускасельскага сельсовета Вілейскага равна ад Альжбеты Каркоткі, 1906 г. нар.
Прыпеўкі і песні беларускіх калгаснікаў
Прыпеўкі
3 неба зорачка ўпала Брыгадзіру на рамень. Брыгадзіра любіць можна: Ён запіша працадзень.
А што гэта за сяло, Што мне так тут весяло? Хачу хлопца тут знайсці, Каб сюды замуж пайсці.
Скора, скора 7 нядзель, Дадуць мілому шынель, Шапачку ваенную, Пакіне мяне бедную.
Палюбіла лётчыка, Думала — лятае. Прыходжу на аэрадром, А ён падмятае.
Я любіла лейтэнанта, Падышоў ка мне маёр, Пакуль звёздачкі лічыла, Лейтэнант пайшоў з другой.
Ты пад акном не стой Да самай раніцы.
Я не пайду з табой: Ты горкі п'яніца.