Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Ведаем кожнага ў твар.
Ім паратунку не будзе.
Бачыш, на небе пажар.
Бачыш, ідуць нашы людзі.
Божая маці, даруй
I захіні нашых дзетак.
Цяжка адольваць гару Сьцежкай, дзе церні. Без кветак.
2002 г.
Песню выконвае народны вокальны гурт «Пліса» (кіраўнік К. Герашчанка) са Смалявічаў.
Палеская зона
(Трыпціх)
Словы Івана Цітпаўца Музыка Уладзіміра Будніка
Палеская зона маўкліва, Тут спеў чалавечы душу не кране.
I толькі здзічэлы сабака жахліва, Як цень, па дварах мільгане.
Па вузкіх сцяжынках планеты Пайшлі жыхары ад абжытых мясцін.
I паліць ім сэрцы зімою і летам Аб родных кутках успамін.
О, мілая Маці-Радзіма, Як моцны, як вабны твае карані! Якою высокай, магутнаю сілай Прыцягваюць сэрцы яны.
Ад дзён нараджэння да скону Дзяды і бацькі тут спрадвеку жылі.
I крочыць бабулька ў «мёртвую зону» — Памерці на роднай зямлі.
А ў вымерлых хатах Палесся Калючы вятрыска гайдае палын, Ды сумам балючым ірве паднябессе Гусей адлятаючых клін.
(Цітавец I. Ёсць любоўу мяне... С. 30,31.)
Ад Чарнобыля холадам вее
Славы Івана Цітаўца
Музыка Уладзіміра Будніка
Ад Чарнобыля холадам вее. Кроўдзіцячую смокча мароз. Галава нібы лунь пасівее, I аслепне матуля ад слёз.
Пасталеюць дзіцячыя твары У няволі бальнічных палат.
I пагаснуць ружовыя мары У азёрах жывых вачанят.
Адлятаюць імгненні няўпынна.
Адраджае зямля ўсё сама.
Толькі край той здзічэлы, пустынны Не загоіць стагоддзем яна.
Невідзімкай мяцеліцы злыя Рассяваюць пакутную смерць. Так аблятаюць пялёсткі жывыя, Не паспеўшы ў пару расквітнець.
(Цітавец I. Ёсць любоўу мяне... Зборнік песень. Мн., 1999. С. 35,36.)
Як жила і жывеш, будзеш жыць, Беларушчына: Зразумеў іўспомніў цябе твой мільённы народ.
Янка Купала. Беларушчына
Беларускія гімны
Беларускія сімвалы і гімны
Беларусь!, як і іншыя народы, абралі сабе сімвалы. 3 птушак яны спадабалі сабе белага бусла з чырвонымі нагамі. Бусел — любімая птушка беларусаў. Буслы таксама палюбілі Беларусь. Яны на поўначы, далей беларускіх этнічных межаў не гняздзяцца. Беларусь! зжыліся з бусламі. Яны шануюць іх, што і адлюстравалі ў сваім фальклоры. Магчыма, нашыя далёкія продкі зьявіліся тут разам з бусламі ды разлучаюцца зь імі толькі на зіму. А сустракаюць у нас бусла на Дабравешчаньне. Лічаць яго даром птушак і таму называюць «бацян» і «буська». Заўважым, што словы бацян і бацька маюць адзін корань. У нас шмат такіх і прозвішчаў: Бацян, Буська, Бусел, Бусловіч. Можа, таму й сваю незалежнасьць БНР аб'явілі ў сьвяточны дзень, на Дабравешчаньне — 25 сакавіка, калі з выраю вяртаюцца буслы. Але болып за ўсё буслы паважаюць наша Палесьсе, дзе яны селяцца на хлявох і воданапорных вежах. Сяляне там зацягваюць на стрзхі хлявоў і гумнаў старый бароны, каб яны паслужылі асновай для гнязда любімай птушкі.
Са зьвяроў сімвалам Беларусі зьяўляецца зубар, які цяпер гадуецца толькі ў Белавежскай пушчы, якая ў Беларусі й Польшчы. А з дрэваў? Безумоўна, дуб-волат, бо беларусы, як тыя даўнія велічныя дубы, мала думаюць, але цьвёрда стаяць на пясчанай зямлі й выжываюць, якія б не былі віхуры. Мо’ з тае нагоды сваю сялянскую партизанскую арганізацыю ў часы барацьбы за незалежнасьць у 1918-1920-я гады яны назвал! «Зялёны Дуб». У беларускіх народных песьнях апеты клён-явар, каліна ды бяроза. А ўспомніце нашу песьню «Ой, бярозы ды сосны...» Янка Купала падслухаў, як «шэпчуцца явар з калінаю». Уладзімер Дубоўка, якога не зламалі й не загубілі сібірскія лягеры, спадабаў шыпшыну, хоць яна й нагадвала яму ды беларусам пра бальшавіцкія колеры Дзяржаўнага сьцяга БССР. Ён радаваўся тым, што мы маем хоць залежную савецкую, але нацыянальную дзяржаўнасьць Беларусі.
Сяродпакаёвыхкветак.якія маюць нашыя нацыянальныя колеры, выбар зусім невялікі. Магу назваць мураю («рабінка»), якая цьвіце
белым колерам і дае чырвоныя зьядобныя ягады, клерадэндрум Томсана («беларускі сьцяг» — цьвіце бела-чырвоным колерам) ды бальзамін («панскае жыцьцё»),
Беларускія нацыянальныя колеры — чырвонае на белым. Яны нам дасталіся ад бацькоў і прадзедаў. Наш беларускі арнамент (крыжыкі, ромбы, кругі) мы бачым на наших ручнікох, абрусох, навалачках, надзорах, кашулях і каўнярох, фартухох і нават на верхний вопратцы. Нацыянальныя колеры беларусаў — на гербе «Пагоня», які быў уведзены ў карыстаньне яшчэ пры вялікім князю літоўскім Віценю каля 1293 г. Герб «Пагоня» — гэта выява коньніка зь мячом і чырвоным шчытом на белым кані. Меч узняты й гатовы для таго, каб абараніць сваю Радзіму, свой народ. У старажытныя часы пагоня аб’яўлялася тады, калі ўзьнікала неабходнасьць адбіць ад захопнікаў нашых суродзічаў, узятых у палон, і нарабаванае імі дабро.
Галоўны сьцяг ВКЛ yXVI—XVIII стст. — гэта вял ікая чатырохкутная харугва чырвонай кітайкі, у сярэдзіне герб «Пагоня» — узброены рыцар на кані белым, зверху княжацкая карона. На другім баку сьцяга — тры слупы (герб «Калюмны») у полі чырвоным або выява Багародзіцы Марыі з дзіцём Хрыстом. Харугву найвышэйшага гетмана ВКЛ таксама ўпрыгожваў герб «Пагоня» ў чырвоным полі. Паводле сусьветнай хронікі М. Бельскага, звычайна герб ВКЛ зьмяшчаўся ў чырвоным полі ва ўсіх ваяводзствах, апрача Полацкага й Менскага, дзе Пагоня была ў белым полі. Дзяржаўны герб «Пагоня» быў сімвалам незалежнасьці ВКЛ. Нават пасля далучэньня да Расійскай імпэрыі ён увайшоў у склад Вялікага гербоўніка Расійскай імпэрыі. «Пагоня» — Дзяржаўны герб Беларускае Народнае Рэспублікі й Рэспублікі Беларусь у 1991-1995 гадох.
Наш нацыянальны сьцяг зьявіўся недзе ў час паўстаньня Кастуся Каліноўскага*. Аднак як вымпелы ваяроў і сьцягі харугваў ён фіксуецца ўжо з часоў Аршанскай бітвы 1514 г. Яны паказаны на карціне Яна Матэйкі «Аршанская бітва». У часы сярэднявечча, калі змагаліся мячамі й дзідамі ды прыкрываліся шчытамі, герб «Пагоня» на шчыце ды бела-чырвона-белыя вымпелы на дзідах был! гал оўнымі прыкметамі адрозненьня свайго ваяра ад чужога.
У 1917-1918 гадох бела-чырвона-белымі сьцягамі карысталіся ўсе беларускія нацыянальныя арганізацыі. Эскіз нацыянальнага Дзяржаўнага сьцяга БНР у 1918 г. распрацаваў Клаўдзій Дуж-Душэўскі. У 1941-1944 гадох беларускія арганізацыі на акупіраванай немцам! тэрыторыі карысталіся нацыянальнымі сімваламі: гербам «Пагоня» й бела-чырвона-белым сьцягам. Акупанты такім
* У Віленскім гісторыка-этнаграфічнызч музеі знаходзіцца тагачасны трохкутны сьцяжок, у якім у сярэдзінне, уздоўж белага поля, праведзена чырвоная паласа.
чынам у процівагу расейскім савецкім бальшавікам, не забаранялі нацыянальныя сімвалы, бо яны ім мала заміналі. Для іх было галоўнае, каб беларусы ставіліся да немцаў як да хаўрусьнікаў. У 1945 г., калі Беларускую ССР, прымалі ў склад ААН, спатрэбіўся й Дзяржаўны сьцяг БССР. Пры яго распрацоўцы былі ўлічаны нацыянальныя колеры — каля дрэўка зьявіліся нацыянальныя ўзоры. Да рэвалюцыйнага чырвонага сьцяга дабавілі ўнізе прадольную зялёную паласу. Дарэчы распрацаваў яго рускі мастак М. Гусеў, а нацыянальны ўзор ён узяў з ручніка, зробленагаў вёсцы Касьцілішча Сенненскага раёна сялянкай Матронай Маркевіч у 1917 г. Аднак узор быў перайначаны — паказаны белы на чырвоным.
Дзяржаўны герб БССР некалькі разоў зьмяняўся. Зьмест яго ў многім нагадваў Дзяржаўны герб СССР. На стужках Дзяржаўнага гербу БССР надпісы «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!» былі зроблены ў 1920-х гадох на беларускай, рускай, габрэйскай і польскай мовах. Пасьля прыняцьця Канстытуцыі БССР у 1937 г. надпісы на Дзяржаўным гербе БССР засталіся на дзьвюх мовах: па-беларуску й па-руску. У 1995 г. у адпаведнасьці з праведзеным Рэспубліканскім рэферэндумам у Беларусі прыняты сучасныя Дзяржаўны герб Рэспублікі Бекларусь і Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь. Адзначым, што сваім зьместамяны шматучым паўтараюць дзяржаўныя сімвалы БССР. На сучасным Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь пасьля выступленьня мастацтвазнаўцы Марыі Жабінскай у газеце «Звязда» ў 1995 г. беларускі ўзор каля дрэўка стаў нацыянальны — чырвоны на белым палатне.
Зьменены й Дзяржаўны гімн БССР «Мы, беларусы з братняю Руссю» (музыка Несьцера Сакалоўскага, словы Міхася Клімковіча), які быў зацьверджаны ўказам Прэзідыуму Вярхоўнага Савету БССР 24 верасьня 1955 г. Тэкст сучаснага Дзяржаўнага гімну Рэспублікі Беларусь «Мы, беларусы — мірныя людзі» быў дапрацаваны паэтам Уладзімерам Карызнам і быў афіцыйна зацьверджаны 2 ліпеня 2002 г.
Што датычыцца да беларускіх нацыянальных гімнаў, дык, магчыма, мы наперадзе многіх народаў. Чаму? Напэўнатаму, што мы ў сваім фальклоры маем ня толькі шмат жаласьлівых сіроцкіх песень, а й многа песень віншавальных, валачобныхі велічальных. Віншаваць і велічаць на вясельлях і хрэсьбінах — даўняя традыцыя беларусаў. Першы беларускі вайсковы духоўны гімн «Багародзіца» адносіцца да XIV ст. Яго словы на старабеларускай мове былі надрукаваны ў 1529 г. у Статуце Вялікага Княства Літоўскага.
Беларусы стварылі гімны ня толькі для сябе, але й для сваіх суседзяў. Першы расейскі гімн «Гром победы, раздавайся!» напісаў кампазітар Восіп Казлоўскі, а музыку «Марша Дамброўскага» (сучасны польскі гімн «Яшчэ польска не зьгінэла») — наш зямляк Міхал Клеафас Агінскі (вучань В. Казлоўскага).
Мы багатыя на таленавітых людзей. Шляхціц зь Вялейшчыны Піліп Орлік стаў украінскім дзяржаўным дзеячам і ў 1710 г. распрацаваў першую Украінскую Канстытуцыю.Яго імяўвекавечана ў Вялейцы ў 2007 г. у назве вуліцы.
Стварэньне беларускага гімну зьвязана з паэтычнай дзейнасьцю Янкі Купалы. Яго вершы «А хто там ідзе?» й «Не загаснуць зоркі ў небе» — першыя прэтэндэнты для нацыянальнага гімну. Да другога верша музыку стварыў Мікалай Янчук. Песьня «Не загаснуць зоркі ў небе» была папулярнай сярод беларускай рэвалюцыйнай моладзі ў 1920-х гадох. Да верша Янкі Купалы «Маладая Беларусь» музыку напісаў Анатоль Багатыроў і новая песьня ўдзельнічала ў 1992 г. у конкурсе на Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, але ня стала ім.
У 1904 г. Аляксандар Міхальчык напісаў верш «Ад веку мы спалі...». Падчас першай расейскай рэвалюцыі сьпявалі «Беларускую марсельезу» — рэвалюцыйны гімн «Ад веку мы спалі...», які ў гады ўзмацненьня рэпрэсій быў забаронены ў Заходняй Беларусі й затым і ў Савецкай Беларусь
«Ад веку мы спалі...» — гэта адна з самых папулярных песьняў у 1920-я гады. Яна была фактычна гімнам Беларускае сялянскаработніцкае грамады. «Беларускую марсельезу» штодзённа сьпявалі ў школах Беларускай ССР аж да 1928 г. уключна.