Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Ў белай пене праносяцца коні, Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць... Старадаўняй Літоўскай (Крывіцкай) Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
У бязьмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі ўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?
Біце ў сэрцы іх, біце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці-Краіна!
Ня ўсьцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!..
Максім Багдановіч
Мікола ШчаглоўКуліковіч
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. 1916 г.
(Багдановіч М. Зорка Венера. Творы. Мн., 1991. С. 262,263.)
Міжнародны гімн «Інтэрнацыянал»
Словы Эжэна Пацье Пераклаў Янка Купала Музыка П'ера Дэгейтэра Гарм. Ул.Тэраўскага
1.
Паўстань, пракляццем катаваны, Паўстань, хто з голаду век пух! Бурліць наш розум ўзбунтаваны, Няволі кліча рваць ланцуг!
Стары парадак мы зруйнуем Магутным выбухам сваім I сьвет на новы лад збудуем: Хто быў нічым, той будзе ўсім!
. Гэта бой наш астатні За працоўны народ, Каб у злучнасьці братняй Узьняўся людскі род!
2.
Ніхто ня дасьць самохаць волі — Hi бог, ні цар, ні багатыр, Даб'ёмся самі лепшай долі...
Дабро для усіх — наш правадыр. Каб ня згібаці плеч пакорных, Каб волі дух лунаў у нас, — Адважна плаўма сталь у горнах. Пакуль у кузьні жар ня згас!
3.
Уласьць гняце, закон хітруе, Кроў з бедных ссуць, падаткі, чынш. Нішто багатых ня турбуе, Правы гаротных — сьмех адзін!
Даволі жыць чужою ласкай, Закон аб роўнасьці давёў: „Няма правоў без абавязкаў I абавязкаў без правоў!»
4.
Нікчэмны ў торжышчы ўсеўладным, Капальняў, фабрыкаў паны.
Чужую працу толькі складны Па-зьверску рабаваць яны.
У скрынкі-складні сытай банды Дабро працоўнае пайшло, Хай-жа бядак даб’ецца праўды. Каб што здабыў — яго было!
5.
Цары паілі нас маною, Дык нам спакой, а ім — вайна! Супроць вайны пайдзём вайною: Душа ў салдаты — ні адна.
Калі ж уладзяць з намі гулі — Пагоняць нас на бой за ix, — То будуць знаць, што нашы кулі Пачнуць страляць па іх саміх.
6.
Мы ўсе работнікі, сяляне — Сусьветны рой працаўнікоў — Мець будзем на зямлі ўладаньне — А дармаеды — прэч! далоў! Жывіцца целам нашим годзе, Усім трутнем і груганом!
Для нас, паўстаўшых, сонца ўсходзе, Сьвяціць нам будзе век вяком!
Гэта бой наш астатні За працоўны народ, Каб у лучнасьці братняй Узьняўся людскі род!
Поўны калектыўны пераклад, зроблены з арыгіналуў французской мове й зацъверджаны беларусамі-камуністамі.
УРасеікамуністаміпрынята пяяцъ толькі 1,2 і 6васьмірадковыя звароткі з прыпеўкамі посьля кожнае звароткі «Гэта бой наш астатні»... (Тэраўскі У. Беларускі лірнік. С. 7— 9J
Радзіма, мая дарагая
Словы Алеся Бачылы
Музыка Уладзіміра Алоўнікава
Радзіма мая дарагая, Ты ў шчасці жаданым жыві! Я сэрцам табе прысягаю У шчырай сыноўняй любві.
На рэках шырокіх і нівах, Заводах, будоўлях, — наўсцяж Народ наш працуе руплівы I край узвышаецца наш.
Навокал жыццё расцвітае —
I песня ўзлятае сама: Мне лепей ад роднага краю Нічога на свеце няма.
Чужое зямлі нам не трэба.
Пачуцці ў нас сёння адны: Мы хочам, каб мірнае неба Не знала пажараў вайны.
Мы дружбы народам жадаем
I шчырай братэрскай любві.
Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жывй
Гімнудзельнічаўу 2002 г. у конгу рее наДзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. (Звязда, 2002,8 чэрвеня.) Друкаваўсяў дзённіку школьніка.
Малітва (Магутны Божа)
Словы Наталлі Арсенневай Музыка Міколы Равенскага
Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых, над Беларусяй ціхой і ветлай, рассып праменне Свае хвалы.
Дай спор у працы будзённай, шэрай, на хлеб штодзённы, на родны край. Павагу, сілу і веліч веры у нашу праўду, у прышласць — дай!
Наталля Арсениева
Дай урадлівасць жытнёвым нівам, учынкам наіпым пашлі ўмалот. Зрабі свабоднай, зрабі іпчаслівай краіну нашу і наш народ!
1943 г., Мінск
(Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі. Мн., 1992. С. 88J
Гэта «Малітва» стала духоўным гімнам «Магутны Божа» для ўсех крысціянскіх вернікаўу Беларусі.
Ваяцкі марш
Словы Макара Краўцова Музыка Уладзіміра Тэраўскага
Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны наш прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор!
Хай аджыве закамянелы (Няхай жыве магутны, сьмелы) Наш беларусі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы Пакрыў сабой народны рух!
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі.
На бой! — усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той, Хто сьмее нам нясьці прымусы I першы выкліча на бой!
Браты, да шчасьця мы падходзім: Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім Жыцьцё Рэспублікі сваей!
Макар Краўцоў
Уладзімір Тэраўскі
1919 г.
(Сыны і пасынкі Беларусі/Уклад. С.В. Барыс Мн., 1996. С. 348.)
У БССР «Ваяцкі марш» выконваўся да 1930 г., алеў другой строфе трэці радок па прапанове Міхася Чарота быў заменены на такі: «Свободны сьцяг, штандар чырвоны».
Люблю наш край
Словы Канстанцыі Буйло Музыка Міколы Равенскага
Люблю наш край, старонку тэту, Дзе я радзілася, расла, Дзе першы раз пазнала шчасьце, Сьлязу нядолі праліла.*
Люблю народ наш беларускі, Ix хаты ў зелені садоў, Залочаныя збожжам нівы, Шум нашых гаяў і лясоў.
Люблю раку, што свае воды Імчыць ў няведамую даль, I жоўтасьць берагоў пясчаных, I яснасьць чыстых яе хваль.
Люблю вясну, што ў кветкі, у зелень Прыстроіць цэлую зямлю;
На гнёздах буслаў клекатаньне
I сьпеўжаўроначка люблю.
Люблю гарачу сьпёку лета
I буру летнюю з дажджом, Як гром грыміць, а ў чорных хмарах Маланка зігаціць агнём.
I жніва час душой люблю я,
I першы звон сярпоў ! кос, Кал! на поле выйдуць жнеі, А касары — на сенакос.
Люблю зіму з яе марозам,
Што вокны прыбярэ ў вузор, I белы сьнег, што, усё пакрыўшы, Ірдзіцца блескам ясных зор.
Люблю ў пагодную я ночку Дапозна ў садзіку сядзець, Сачыць за ясных зор мігценьнем, На месяц залаты глядзець.
Канстанцыя Буйло
Мікола Равенскі
* У кожным куплеце апошнія два радкі спяваюць двойчы.
Люблю, як сонейка заходзіць
I бераг хмаркі залаціць, Вячорнага як голас звону К нам з ветру хваляю ляціць.
I песьню родную люблю я, Што дзеўкі ў полі запяюць, А тоны голасна над нівай Пераліваюцца, плывуць.
Мне тут усё для сэрца міла, Бо я люблю край родны свой, Дзе з першым шчасьцем я спазналась I з першай горкаю сьлязой.
Песня стала народной і вядомаяў варыянтах.
Мой Край
Словы Мар'яна Віжа (Зайцава) Музыка Міхала Клеафаса Агінскага (паланеза «Развітанне з Радзімай»)
Край, мой любы, родны Край, Мілей за ўсё на свеце ты.
Квітней, руней, мой слаўны дзіва-Край. Для нас ты на зямлі святы.
Край, мой любы, родны Край, Не спі, народ, з калень уставай, Каб кожны бачыў, што ажыла зноў Краіна — вечная любоў.
Край, «Пагоню» ўздымі!
А заўтра спадчыну вазьмі!
3 вольнасцю заўжды ты будзеш жыць, А нам усім — свой Край любіць!
Край, мой любы, родны Край, Мілей за ўсё на свеце ты.
Квітней, руней, мой слаўны дзіва-Край, Для нас ты на зямлі святы.
1994 г.
(Літаратура і мастацтва, 1994,19 жніўня.)
Жыве Беларусь!
Словы Леаніда Пранчака Музыка Васіля Раінчыка
Жыве Беларусь!
Жыве Беларусь!
Веру — будзе жыць заўсёды.
Святло «Пагоні»
Будзе сэрцы нашы акрыляць.
Жыве! Жыве! —
Наш Край пакутны і свабодны, Нескароная нікім і святая зямля.
Беларусь, Беларусь,
Хай мінуць цябе ўсе нягоды.
Век у шчасці жыві, Ты — Радзіма мая.
Жыве Беларусь — Нашай волі абуджэнне.
Краіна-Маці, Ты прызнанне шчырае прымі.
Жыве! Жыве! —
Гучыць узнёсла блаславенне.
Беларускі горды дух
Уваскрос з даўніны.
Беларусь, Беларусь, Мы тваё вітаем Адраджэнне. Будзеш вечна вольнай ты, Будзем вольным! мы.
Жыве Беларусь!
Нас нядоля не здалела.
Магутны Божа,
Беражы Айчыну з году ў год.
Жыве! Жыве! —
Як непагасны сімвал веры: Будзе вечна на зямлі Паспаліты наш род.
Беларусь, Беларусь!
Пад штандарам бел-чырвона-белым Век у шчасці жыві, Беларускі народ!
1992 г.
Васіль Раінчык
Маладая Беларусь
Словы Янкі Купалы
Музыка Анатоля Багатырова
Вольны вецер напеў вольных песень табе, Бор зялёны ўзняў дружным гоманам, Сонца полымем вызвала к слаўнай сяўбе, Зоры веру ўлілі сілам зломаным.
Падымайся з нізін, сакаліна сям'я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;
Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народам!!
Анатоль Багатыроў
Смела ў сонцы ідзеш, як жывы агняцвет. Сееш ласкава сны залацістыя;
Не пужае сумежны дакучны сусед, Не пужае пуціна цярністая.
Падымайся з нізін, сакаліна сям’я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі; Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народам!!
Ад мяжы да мяжы, ад капца да капца Абнаўлення павевы расходзяцца, Абнімае душу без граніц, без канца Маці-радасць, што лепшы дзень родзіцца.
Падымайся з нізін, сакаліна сям’я,
Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;
Занімай, Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасад м!ж народам!!
Гэтаму тэксту аддало перавагужуры конгурсу на Дзяржаўныгімн Рэспублікі Беларусь у 1992 г. Для гэтай песні з верша Янкі Купалы, які мае 12 строф,узятыя толькі 4, а апошняя страфа стала прыпевссм. (Беларуская мінуўшчына. 1994, № 1. С. 2.)
Радзіма Беларусь
Словы Аляксандра Лягчылава Музыка Ігара Лучанка
Радзіма Беларусь.
Мы не згубіліся ў свеце, Мы збераглі свой дом — Нам пераможна свеціць Грунвальд сваім шчытом. Зніч святы ўзыходзіць У святле зары.
У сваёй гасподзе Мы — гаспадары.
Прыпеў:
Радзіма Беларусь, Ты сцяг свой узняла, Сатканы з белых руж I чырвані-святла.
Прыпеў:
Радзіма Беларусь, Ты сцяг свой узняла, Сатканы з белых руж I чырвані-святла.
Волю сваю абаронім, Нас не пакіне Бог. Кліч баявы «Пагоні» Славу здабыць памог. Ласкаю і згодай Наш багаты дом. Мы да ўсіх народаў, Як браты, ідзём.
Дух наш у слове Скарыны, Ён і дасюль не згас. Доля слабых скарыла — Загартавала нас.
Прыпеў:
Радзіма Беларусь, Ты нам жьщцё дала.
Дзяржава Беларусь, Хвала табе, хвала!
Застаецца з намі Іратуезноў	1992 г.
Чыстымі званамі Спадчына вякоў.
Гімнудзельнічаўу конкурсе наДзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь у 1992 г. Быў надрукаваны ў «Народной газеце»за 15 ліпеня 1992 г.