• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія песні і гімны

    Беларускія песні і гімны


    Выдавец: Віктар Хурсік
    Памер: 380с.
    Мінск 2012
    63.84 МБ
    Аўгіню — за Мірона.
    А Аксіню — за Сапрона,
    А Тацюху — за Дзяміда.
    А Насьцюху — за Сыіірыда,
    Радзівону — Макрыну,
    А Харытону — Грыпіну, Хімку — за Кузьму.
    3.
    Як начала Чачотачка пасаг выдаваць.
    Як начала невялічкіх усіх надараць:
    Аўгіні — паясок.
    А Аксіні — кажушок,
    А Тацюсе — панчошачкі,
    А Насьцюсе — суконачку,
    А Грыпіне — чаравічкі,
    А Макрыне — рукавічкі,
    Хімцы — істужкі.
    4.
    Зазывала Чачотачка дзесяцёх мудрых,
    Зазывала Чачотачка браціткаў усіх:
    Адзін быў Савацей, Другі быў Цімпялей. Трэці быў Атрахім, А чацьвёрты — Гарасім, Быў Барыс і Дзяніс.
    I дудар удалец, Ды й слуга Карпец.
    5.
    Былі дзеўкі на вясельлі і малодзіцы.
    Былі старэнькія бабкі і удовіцы: Яся, Кася і Скрыпуся, Была Хвядора з Габрусяй I суседкі ўсе.
    6.
    Нанімала Чачотачка скочну музыку, Нанімала Чачотачка капэлю усю: Верабейка — на скрыпіцы, Салавейка — на прытыцы, А сарокі — у прыскокі.
    А вароны — у далоні, Чорны галкі — у цымбалкі. Дробны пташкі — на сьвісталкі. Люба слухаць, як зайгралі Музыку сваю.
    7.
    А Чачотка ня гуляла — варыла блыху; Доўга госьці блыху елі, пакуль зьелі. Аж на трэцюю нядзелю — ўсю. Госьці дамоў захацелі, Дзякавалі за вясельле — Ехалі дамоў.
    (Другая частка 3-га штрофуў некоторыхмяйсцох съпяваецца так: Аўгіні — кажушок.
    А Аксіні — хвартушок, А Тацюсе — пялёнкі,
    А Насьцюсе — суконкі, А Грыпіне — дзьве кошкі, А Макрыне — панчошкі. Хімцы — падвязкі.]
    Жартоўная песня, якая стала сапраудным помнікам беларускім асабовым імёнам. (Тэраўскі У. Беларускі лірнік. С. 13 —15.)
    Касіў Васіль сена
    Касіў Васіль сена, Шырокі пакосы, Да яго дзяўчына Дзяціну прыносіць.*
    — Васілю, Васілю, Забірай дзяціну, А як ты не возьмеш. На пакосе кіну.
    — Дам я табе, Галю, Да грошай багата, Не кажы нікому, Што я яе тэта.
    — Не хачу, Васілю, Я тых грошай браці, Усім буду казаці, Што ты яе тэта.
    Кінуў Васіль косу У самага долу, Узяў тую дзяціну Ды й панёс дадому.
    — Ой, маманька, мама, Што й та за прычына,
    У лесе на пакосе Ляжала дзяціна.
    —	Забірай дзяціну — Сораму не будзе, Цераз гадок-другі Табе помач будзе.
    — Ой, маманька, мама, Шчэ й друга прычына: У сенях за дзвярыма, Там плача дзяўчына.
    —	Бяры ту дзяўчыну Ды й вядзі ж у хату, Будзе табе жонка, А дзіцяці маці.
    —	Ой, даруй мне, матка, За маю правіну, Што я на пакосы Занясла дзяціну.
    —	Ой, дарую, доню, Я тваю правіну.
    Шануй майго сына, Як сваю дзяціну.
    (Вянок беларускіх народных песень / Склад. Уладзімір Раговіч. Мн., 1988; Шавыркін М. КасіўВасіль сена //Звязда, 1996,5 снежня. С. 8.)
    Аў лузе, у лузе...
    А ў лузе, у лузе, Васіль сена косіць, А яму Марына Сыночка прыносіць. — Васілю, Васілю, Бяры свайго сына, А калі не возьмеш, На пакосе кіну.
    * Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
    — Дам табе, Марына, Сто рублёў грашыма, Не кажы на мяне, Кажы на другога.
    — Хай цябе, Васілю, Ліхая гадзіна. Як мы любіліся, А цяпер ты пакінуў.
    Запісаў С.В. Барысу 1969 г. ад Соф'і Барыс. У беларускім народным календарь! 13 сакавіка (па новым стылі) адзначаецца як дзень Васіля і Марыны. Магчыма гэтая акалічнасць знайшла адлюстраванне ў згаданай песні.
    Амаль аналагічная песня па зместу «Касіў Васіль сена», якая запісана ў 1983 г. у вёсцы Лядзец Столінскага равна ад Я. Майсак, Л. Кадоліч, Г. Глуско заканчваецца не праклёнам, а шчаслівым концом.
    У гушчарах
    Словы Наталлі Арсенневай Музыка Міколы Шчаглова-Куліковіча
    У гушчарах, затканых імглою, Шэрым змрокам, на зояку, ў зару Ахвяруем Табе мы сабою.
    Кожны дзень, кожны час, Беларусь.
    I няма ў сэрцах жаху ні жалю, Мы адвагай змагарнай гарым: Не чужыя жануць нас удалеч, Але Ты нас вядзеш да зары.
    I мы верым, яна разгарыцца, Ўстане зноў над краінаю дзень, Бо не стане змагар, не скарыцца Прад нягодай ніколі, нідзе.
    Хмараў дым над галовамі тае, Ведер дыхае мятой, быллём. Беларусь, Беларусь залатая, За Цябе, за Цябе мы ідзём!
    2 разы
    разы
    разы
    (Песніў летніку // Роднае слова. 1992, № 5. С. 62.; Туга па Радзіме. С.167.)
    У майго татачкі сад зеляненькі
    У майго татачкі сад зеляненькі, Люлі, люлі, сад зеляненькі. Пусці татачка ў сад пагуляці, Люлі, люлі, у сад пагуляці. А я не буду вішань ламаці, Люлі, люлі, вішань ламаці.
    Толькі я вырву адну квятачку, Люлі, люлі, адну квятачку. Понясу я к тату на радачку, Люлі, люлі, на радачку.
    — Парадзь, татачка, што мне рабіці, Люлі, люлі, што мне рабіці?
    Ці замуж ісці, ці дзеўкай быці, Люлі, люлі, ці дзеўкай быці?
    — Замуж зайшоўшы, нагаруешся, Люлі, люлі, нагаруешся.
    Дзеўкаю быўшы, нагуляется, Люлі, люлі, нагуляется.
    Замуж зайшоўшы — вялікае гора. Дзеўкай быці — людская мова.
    — Лепей я буду гора капаці, Люлі, люлі, гора капаці. Як і з нялюбым у шлюбе стаці, Люлі, люлі, у шлюбе стаці.
    Лепей я буду чорны хлеб есці, Люлі, люлі, чорны хлеб есці. Як і з нялюбым за стадом сесці, Люлі, люлі, за сталом сесці.
    Лепей сівую касу насіці, Люлі, люлі, касу насіці. Як і з нялюбым цэлы век жыці, Люлі, люлі, цэлы век жыці.
    Запісаў С. В. Барыс у 1962 г. ад Соф'і Барыс, жыхаркі хутора Струменне Рускасельскага сельсовета Вілейскага раёна. Друкуецца ўпершыню.
    Капаў, капаў крынічаньку
    Капаў, капаў крынічаньку Ў вішнёвым саду.
    Ці не прыйдзе мая мілка Сюды па ваду.
    Прыпеў:
    Жаль, жаль яе будзе, Возьмуць яе людзі — Мая ня будзе.
    Ой, жаль ні памалу Любіў дзяўчыну змалу, Любіў ды не ўзяў.
    Ужо тая крынічанька Травой зарасла.
    Ужо тая дзяўчыначка 1 замуж зайшла.
    Прыпеў.
    Капаў, капаў крынічаньку Нядзелечкі дзве.
    Любіў, кахаў дзяўчыначку Людзям не сабе.
    Прыпеў.
    Ужо тая крынічанька Засарылася.
    Ужо тая дзяўчыначка Зажурылася.
    Прыпеў:
    Ой, жаль яе будзе: Возьмуць яе людзі — Мая ня будзя.
    Жаль, жаль ні памалу Любіў дзяўчыну змалу, Любіў ды не ўзяў.
    Запісаў С. В. Барысу 1969 г. ад Соф'і Барыс.
    Беларусь мая
    Словы С. Сокалава-Воюша
    Музыка В. Навіцкага
    Аксамітны летні вечар Ахінуў зямлю, Я вазёрную сінечу Вёсламі лаўлю.
    Моўчкі слухаю ў росах Песню салаўя.
    Над маім лунае лёсам Беларусь мая!
    А над лесам, над сусветам Выпрастаў крыло Залацісты човен-ветах,
    Сяржук Сокалаў-Воюш
    Зорнае вясло.
    Стан дзявочы Белай вежы, Подых ручая.
    Я адной табе належу, ] 7
    Беларусь мая!	) Z Разы
    } 2 разы
    j 2 разы
    Там, дзе гойдае вятрыска Залаты мурог, Паўставалі камяніскі Ля тваіх дарог.
    Чырванее ранні золак Рэха ў гаях.
    У грудзях тваіх асколак, Беларусь мая!
    Мне краёў чужых ня трэба, Як не варажы.
    Не хачу чужога хлеба, Радасцяў чужых, Бо чужына сэрца жаліць, Цісне, як зьмяя.
    Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая!
    1985 г.
    У 1989 годзе ў Мінску гэту песню выконваў Данчык разам з Сяржуком Сокалавым-Воюшам.
    О, Беларусь, мая шыпшына
    Славы Уладзіміра Дубоўкі
    Музыка Міколы Шчаглова-Куліковіча
    О Беларусь, мая шыпшына, Зялёны ліст, чырвоны цьвет, У віхры дзікім не загінеш, Чарнобылем не зарасьцеш.
    Пялёсткамі тваімі стану, На дзіды сэрца накалю, Тваіх вачэй пад колер сталі Праменьне яснае люблю.
    Варожасьць шляху не зачыне, У перашкодах дух расьце.
    О Беларусь, мая шыпшына, Зялёны ліст, чырвоны цьвет.
    (Беларускія марты і песьні. Мн., 1998. С. 42.)
    Мілая спадарыня
    Верш Уладзіміра Пецюкевіча Музыка Дзмітрыева Даўгалёва
    Я сумую лебедзем, у віры купаюся:
    — Дзе ты, чарнабровая?
    То журуся жоравам, угару ўзнімаюся:
    — Адгукніся, родная!
    Прыпеў:
    Дзе ты, чарнабровая, дзе ты свеларусая? Пра цябе я думаю, думаю штодня, Бела-беларусачка, бела-белпрусачка, Мілая спадарыня!
    То ў зары, то ў месяца пра цябе пытаюся:
    — Дзе мая зараначка?
    То спакойна веру я: з выраю ты вернешся Веснавой журавачкай.
    Прыпеў.
    Мы з табою вернемся да бацькоўскіх весніцаў, Нізенька паклонімся,
    Упрыгожым песням! хату нашу веснюю — Зноў на свет народзімся.
    Прыпеў.
    (Роднае слова, 2000, № 4. С. 107.)
    Зорачка мая
    Верш Уладзіміра Карызны Музыка Леаніда Захлеўнага
    Мне ўсё даражэй зорны міг начэй, Звон азёрных гусляў, Месячкі тваіх вясновых вачэй
    I маладзічкі вуснаў.
    Прыпеў:
    Зорачка мая, светлая мая,
    Узімку і вясною,
    А ці снег мяце, а ці дождж ідзе.
    Ты заўжды са мною.
    Мілая далонь поўная цяпла, Як святла крыніца, Сілы удалой, звонкай, маладой Дай жа мне напіцца.
    Прыпеў.
    Ласка шчырых слоў дорыць мне святло, Сэрца маладзее.
    Гэтак першы гром будзіць ціхі дол, Траўка зелянее.
    Прыпеў.
    (Роднае слова. 1997. № 1. С. 209,210.)
    Гаю мой, не кліч
    Верш Уладзіміра Пецюкевіча Музыка Дзмітрыя Даўгалёва
    Гаю мой,не кліч пад каліны цвет
    Да крынічных вод, светлых, як вясна:
    Там яе няма — паляцела ў свет, 1 2 Наша рэчанька высахла да дна. J z разы
    Паляцела ў свет, русакосая, Стан рабінавы, вочы — сінь азёр. Не спяе ўжо мне мілым голасам Пра дзівосны край у зіхценні зор.
    I 2 разы
    Гаю мой, не кліч на шчаслівы смех —
    Касавіцаю весела ў лугах:
    Там яе няма — паляцела ў свет, азы Наш мядовы луг палыном прапах. J Z Разы
    Гаю мой, не кліч пад каліны цвет
    Да крынічных вод, светлых, як вясна:
    Там яе няма—паляцела ў свет, Наша рэчанька высахла да дна.
    J 2 разы
    (Роднае слова. 2000. № 4. С. 206.)
    Беларусачка
    Словы Алеся Ставера Музыка Юрыя Семянякі
    Я гляджу на твае косы русыя, Не магу наглядзецца ніяк, Беларусачка, беларусачка,	1 2 разы
    Дарагая сяброўка мая.	J
    У краёх незнаемых, нязведаных Буду ў радасці я ці ў журбе.
    Беларусачка, беларусачка,	1 2 разы
    Не забуду ніколі цябе.	J р
    Я вярнуся к табе, сінявокая, Калі ў кветкі адзенецца край.
    Беларусачка, беларусачка, 1 2 ы Тыхоцьзрэдкумянеўспамінай. )
    Ручнікі
    Словы Веры Вярбы
    Музыка Міколы Пятрэнкі
    У суботу Янка ехаў ля ракі, Пад вярбой Алёна мыла ручнікі. — Пакажы, Алёна, броды земляку, Дзе тут пераехаць на кані раку?
    — Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды, Не муці мне толькі чыстае вады.
    У маркоце Янка галавой панік, Упусціла дзеўка беленькі ручнік.
    — Янка, мой саколік, памажы хутчэй, Ой, плыве, знікае ручнічок з вачэй. — Любая Алёна, я вады баюсь.
    Пацалуй спачатку, бо я ўтаплюсь.
    Супыніўся гнеды пад вярбой густой, Цалаваў Алёну Янка над вадой.
    Стала ціха, ціха на ўсёй зямлі, 1 2 Da3bI
    Па рацэ далёка ручнікі плылі... ) н
    (Купалінка: Зборнік популярных беларускіх народных песень пра каханне. Мн., 1986. С. 120—121.)
    Раз ды разок
    Словы Уладзіміра Някляева Музыка Валерыя Івайова
    Ой ты, віно-гаркота, Піў бы, каб не лянота.
    Толькі я не зляную Чарыцу зеляную. Раз ды разок з разочкам Чарка пайшла кружочкам. Раз ды разок, чок-чок-чок-чок, Чарыца ходзіць кружочкам.