Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Шмат увагі надаецца захаванню спадчыны ў Гоцкай сярэдняй школе Салігорскага раёна, дзе працуе этнашкола пад кіраўніцтвам Людмілы Дайліда. Школьнікі з бацькамі праводзяць у школе розныя святы, у тым ліку і вячоркі.
У апошні час іншы раз нам здаецца, што беларуская песня страціла былое яе значэнне, не развіваецца і знаходзіцца ў заняпадзе, бо рэдка мы яе чуем. Аднак гэта не так, бо нам ёсць чым ганарьщца і чым парадавацца.
Па-першае, у сучаснай беларускай літаратуры ёсць шмат такіх вершаў, якія прыдатныя для таго, каб іх пакласці на музыку. Назаву паэтаў-песеннікаў: Алесь Ставер, Ніл Гілевіч, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Карызна, Іван Цітавец, Рыгор Барадулін, Адяксандр Лягчылаў, Генадзь Бураўкін, Лявон Пранчак, Міхаіл Ясень, Алесь Бадак, Леанід Дранько-Майсюк ды іншыя.
Выступление аркестра Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”
Вакальна-харэаграфічная кампазіцыя “Каляда” ў выкананні ансамбля “Харошкі”
Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І. Цітовіча
Вакальна-інструментальны ансамбль “Крупіпкія музыкі” (в. Крупіпа Мінскага раёна)
Смаргонскі ўзорны дзіцячы ансамбль танца “Вільяначка”
Пінскі народны ансамбль песні і танца “Палескія зоры”
Бярэзінскі народны вакальна-этнаграфічны ансамбль “Лявоніха”
Народны вакальны ансамбль “Берагіня”(г.Стоўбпы)
Па-другое, нас, беларусаў, Бог не пакрыўдзіў музыкай, нам грэх скардзіцца, бо музыкаў і кампазітараў у нас хапае. Нехта з ix у свой час атрымаў добрую музычную адукацыю ў Маскоўскай кансерваторыі, іншыя —у Беларускай кансерваторыі, а маладзейшыя музыкі скончылі Беларускую акадэмію музыкі. Спіс беларускіх кампазітараў, у якім 50 асоб, друкуецца ў гэтай кнізе. Укладальнік у яго ўключыў далёка не ўсіх, а таму ў астатніх прашу прабачэння, што так здарылася.
Па-трэцяе, ёсць у нас і такія паэты, якія самі кладуць свае творы на музыку і нават выконваюць іх. Так робяць Эдуард Акулін, Сяржук Сокалаў-Воюш, Алесь Камоцкі, Андрэй Мельнікаў ды іншыя.
Па-чацвёртае, хапае на Беларусі творчых мастацкіх прафесійных і самадзейных калектываў (хораў капэл, ансамбляў), якія выконваюць беларускія песні. Многія творчыя калектывы (прафесійныя і самадзейныя) запісалі свае песні і танцы на магнітафонныя касеты і пазней на кампакт-дыскі. Іх можна было набыць або ў самым калектыве пасля канцэрта ці ў некаторых кнігарнях.
Зразумела, што сучасная тэхніка — магнітафоны, тэлебачанне і камп’ютар — прычыніла пэўную шкоду доўгаму жыццю песні. Простаму чалавеку цяпер няма неабходнасці запамінаць і выконваць любімую песню, бо яе можна запісаць і праслухаць нават на плэйеры, едучы ў грамадскім транспарце на працу. Але цяпер тэхнічныя сродкі (радыё, тэлебачанне, кампакт-дыскі], кнігі, часопісы і газеты даюць магчымасць вельмі хутка пазнаёміць з новай песняй шырокую публіку. 1 тут поспех нашых песень ужо залежыць ад стаўлення беларускай дзяржавы да сваёй спадчыны і культуры. Добры прыклад у гэтым паказаў у 1990-х гадах часопіс «Роднае слова» (галоўны рэдактар Міхась Шавыркін), які знаёміў сваіх чытачоў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з песеннай культурай беларусаў. Матэрыялы друкаваліся пад рубрыкай: «I песню родную люблю я», «Песню бярыце з сабой», «Прэмёра песні». Потым яго ініцыятыву падхапіла газета «Звязда». Добрую паслугу аўтарытэту беларускай песні робяць яе славутыя выканаўцы Якаў Навуменка, Святлана Суседчык, Анатоль Ярмоленка, 1на Афанасьева, Віктар Скарабагатаў, Аксана Волкава ды іншыя.
Калі дзяржаўныя органы культуры будуць спрыяльна ставіцца да беларушчыны, можна не сумнявацца, што беларуская песня набудзе шырокія крылы і зойме вартае пачэснае месца ў славянским свеце 1 наогул у сусветнай культуры.
Паважаныя чытачы, пагартайце тэты зборнік, паглядзіце на нашу багатую спадчыну. А колькі створана папулярных песень нашымі паэтамі і кампазітарамі за некалькі дзесяткаў апошіх гадоў! Такой песеннай культуры заслугоўвае толькі вялікі народ. Беражыце родную мову і песню. Чаму ж нам не пець?!
Аўтары песень
Кампазітары
Алоўнікаў Уладзімір Уладзіміравіч (16.01.1919, г. Бабруйск — 31.07.1996, г. Мінск), народны артыст Беларусі (1970 г.). Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1941 г.
Атаманаў Алег нарадзіўся ў 1956 г. на Гродзеншчыне. Скончыў філалагічны факультэт БДУ ў 1982 г. Паэт, бард.
Багатыроў Анатоль Васілевіч (13.08.1913, г. Віцебск—19.09.2003, г. Мінск), педагог, народны артыст Беларусі (1968 г.). Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1937 г. 3 1948 па 1962 г. быў яе рэктарам.
БуднікУладзімір Іванавіч (28.04.1949, г. Жыткавічы — 07.08.2007). Закончыў Гомельскае музычнае вучылішча імя Н.Ф.Сакалоўскага і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю.
Войцік Віктар Антонавіч нарадзіўся ў 1947 г. у Гродне. Скончыў Беларускую кансерваторыю і аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі. Працуе ў Беларускай акадэміі музыкі.
Гінько Уладзімір Анатолевіч нарадзіўся ў 1961 г. у горадзе Докшыцы Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускую акадзмію музыкі. Жыве ў Мінску.
Грыневіч Антон Антонавіч (03.05.1877, фальварак Іваноўшчына Лепельскага пав. — 08.12.1937), фалькларыст, выдавец, педагог. У 1910 г. заснаваў прыватнае выдавецтва. Выдаў першы беларускі падручнік па музыцы «Навука сьпеваў» у 1923 г. Напісаў песні на вершы Я. Коласа, Я. Купалы, Г. Леўчыка.
Даўгалёў Дзмітрый Мікалаевіч нарадзіўся 28 снежня 1962 г. у Гродне. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Паклаўна музыку больш за 60 вершаў Уладзіміра Пецюкевіча. Жыве ў Мінску.
Захлеўны Леанід Канстанцінавіч нарадзіўся ў 1947 г. у Гродне. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Народны артыст Рэспублікі Беларусь (1997 г.). Мастацкі кіраўнік ансамбля народнай музыкі «Бяседа».
Зарыцкі Эдуард Барысавіч нарадзіўся ў 1946 г. у г. Чырвоны Кут Саратаўскай вобласці. Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Жыве ў Мінску.
Іваноў Валерый Кірылавіч нарадзіўся 4 студзеня 1948 г. у г.п. Глуск Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ў 1975 г. Працуе ў розных жанрах. Выкладчык Беларускай акадэміі музыкі.
Казловіч Алег Георгіевіч нарадзіўся 19 чэрвеня 1961 г. у Магнітагорску. Артыст Дзяржаўнага эстраднага ансамбля «Песняры». 3 1998 г. мастацкі кіраўнік ансамбля «Беларускія песняры».
Камоцкі Алесь Верамеевіч нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 г. у Барысаве. Бард, які напісаў дзесяткі песень на вершы беларускіх паэтаў. Закончыў філасофскі факультэт БДУ.
Кандрасюк Васіль Васілевіч нарадзіўся 10 студзеня 1954 г.у Брэсце. Скончыў Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю. Працуе ў Брэсцком тэатры драмы і музыкі.
Карповіч Алесь (1909, в. Азёркі Гродзенскага раёна — 1992). Скончыў музычны тэхнікум ва Уладзікаўказе, затым Маскоўскую кансерваторыю. 3 1944 г. жыў у эміграцыі (Бельгія, ЗША),
Каруза Павел Язэпавіч (25.02.1906, в.Валкалатка Докшыцкага раёна — 20.02.1988, Вільня), грамадскі дзеяч, фалькларыст, педагог. Скончыў Віленскую кансерваторыю.
Кузняцоў Вячеслаў Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1955 г. у Вене (Аўстрыя). Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Выкладчык Беларускай акадэміі музыкі.
Купрыяненка Васіль Аляксеевіч нарадзіўся 20 чэрвеня 1950 г. у г. Магілёве. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Працаваўу харэаграфічным ансамблі «Харошкі». 3 1984 г. з'яўляецца мастацкім кіраўнікоў Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Сьвята». Заслужаны артыст Беларусі (1987 г.).
Лучанок leap Міхайлавіч нарадзіўся 6 жніўня 1938 г. у горадзе Мар'іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1961 г. Народны артыст Беларусі (1982 г.), народны артыст СССР (1982 г.).
Любан Ісак Ісакавіч (23.03.1906, г. Чэрыкаў 07.11.1975). Скончыў Беларускі музычны тэхнікум. Быў кіраўніком музычнага вяшчання Беларускага радыё і кіраўніком Ансамбля песні і танца Беларускай філармоніі.
Марозава Марына Генадзеўна нарадзілася ў 1958 г. у Дзяржынску Мінскай вобласці. Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерва­торыю ў 1983 г. Дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Мельнікаў Андрэй Міхайлавіч, паэт, бард. Нарадзіўся 24 лістапада 1965 г. у Гомелі. Доўгі час жыў і працаваў у г. Орша. Выдаў шэраг альбомаў сваіх песень. Цяпер вядомы як праваслаўны бард.
Молчан Таццяна Мікалаеўна нарадзілася ў 1963 г. у горадзе Горлаўка Данецкай вобласці. Закончыла Мінскае музычнае вучылішча імя М.І. Глінкі. Стварыла ў Мінску тэатр дзіцячай эстраднай песні.
Мулявін Уладзімір Геореіевіч (12.01.1941, г. Свярдлоўск, цяпер Екацярынбург — 26.01.2003), народны артыст Беларусі (1979 г.), народны артыст СССР (1990 г.), кіраўнік эстраднага ансамбля «Песняры».
Мушынская Таццяиа Міхайлаўна — журналістка, балетны крытык. Яна нарадзілася 26 чэрвеня 1958 г. у Мінску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Складае песні на свае вершы.
Новік-Пяюн Сяргей Міхайлавіч (27.08.1906, в. Лявонавічы Нясвіжскага раёна — 26.08.1994), паэт, кампазітар. Быўрэпрэсаваны акупацыйнымі ўладамі (пры паляках, немцах і балыпавіках). Стварыў у сябе на радзіме славуты Лявонавіцкі народны хор у 1926 г..
Навуменка Якаў Паўлавіч нарадзіўся 28 сакавіка 1959 г. у Оршы. Скончыў Мінскае музычнае вучылішча і Маскоўскі музычнапедагагічны інстытут імя Гнесіных. Народны артыст Беларусь Выдатны спявак, які напісаў шмат уласных песень. Жыве ў Мінску.
ПетрашэвічЯўген нарадзіўся 18 чэрвеня 1930 г.у вёсцы Падбараны Мастоўскага раёна. Музычны педагог. Кіраўнік фальклорнага ансамбля «Дударыкі» ў Гродне.
Пятрэнка Мікола Макаравіч (19.12.1919, в. Барбароў Мазырскага раёна — 03.01.1997), педагог. Працаваў выкладчыкам Полацкага педагагічнага вучылішча. Напісаў звыш 200 песняў.
Равенскі Мікалай Якаўлевіч (02.12.1886, в. Капланцы Бярэзінскага раёна — 03.03.1953). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю ў 1920-я гады. Памёр у эміграцыі.
Раінчык Васіль Пятровіч нарадзіўся 7 сакавіка 1950 г. у в.Чараны Шклоўскага раёна. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. 3 1974 г. мастацкі кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы».
Рашчынскі Алесь (Аляксандр) Уладзіміравіч нарадзіўся 2 красавіка 1949 г.уЛагойску. СкончыўМаскоўскі музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Працуе выкладчыкам БДУ.