Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Ой ты, любоў-ламота, Млеў бы, каб не лянота. Толькі я не зляную Дзеўчыну маладую.
Раз ды разок з разочкам, Ды над бачок на ночку. Раз ды разок, ды пад бачок, Ды пад бачок на ўсю ночку.
Ой ты, жыццё-маркота, Жыў бы, каб не лянота. Толькі я не зляную Маці-зямлю сырую.
Раз ды разок з разочкам Вырасту васілёчкам.
Раз ды разок сінь-васілёк Ціха празвоніць званочкам.
Ой ды я не зляную Маці-зямлю сырую, Чарыцу зеляную, Дзеўчыну маладую. У распісным вазочку Дням пралятаць і ночкам... Раз ды разок, чок-чок-чок-чок, Чарыца ходзіць кружочкам, Раз ды разок, ды пад бачок, Ды пад бачок на ўсю ночку.
Уладзімір Някляеў
Валерый Іваноў
(Роднае слова. 1998, № 1. С. 179,180.)
Каля броду каліна
Верш Уладзіміра Някляева Музыка Леаніда Захлеўнага
Каля броду каліна, Пад калінай дзяўчына Мые косы, мые плечы белыя.
Косы вымывав. Скоса паглядае: Дзе вы, хлопцы, дзе вы, хлопцы смелыя?
Прыпеў:
Каліна-ягада яшчэ няспелая, Не баіцца хлопцаў дзеўка смелая.
Дзеўка смелая, спелый гады, Ой, пара з ёй ісці па ягады!
Леанід Захлеўны
Хлопцы малы-драбненькі, Ды адзін удаленью, Ён да дзеўкі пад прыпеўкі коціцца. Ну яго прыпеўкі, Пачакай ты, дзеўка, Каля броду ваяводу ці купца.
Прыпеў.
Каля броду каліна, Пад калінай дзяўчына, Берагамі быстрая бяжыць вада. Едуць ваявода Ды купец да броду, А з каліны ўжо сарвана ягада.
Песня «Каліна-ягада» напісана ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Спачатку яе спявала Святлана Суседчык, салістка ансамбля «Бяседа». Цяперяе выконвае вакальны гурт «Пліса» са Смалявічаў.
Віншавальная
Верш Уладзіміра Някляева
Музыка Васіля Раінчыка
Уславім любоў і ў гонар любві спяём.
Вясёлым віном бакалы паўней нальём.
I вып’ем з любоўю, дай Бог не ў апошні раз, — яшчэ раз, За тых, каго помнім, яшчэ раз за ўсіх за нас.
Прыпеў:
Мы першы бакал уздымаем па праву
За Беларускую нашу Дзяржаву.
За славу яе, за гордую славу, — Нам ёй даражыць.
За спеў салаўёў
У вечных дубровах,
За сінь васількоў
На ўзмежках жытнёвых, за шчасце любіць, За шчасце на свеце жыць.
Уславім сяброў і ў гонар сяброў спяём, Вясёлым віном бакалы паўней нальём.
I вып'ем з сябрамі, дай Бог не ў апошні раз, — яшчэ раз, За тых, хто не з намі.
Яшчэ раз за ўсіх за нас.
Прыпеў.
Уславім жыццё і ў гонар жыцця спяём.
Вясёлым віном бакалы паўней нальём.
I вып’ем да донца, дай Бог не ў апошні раз — яшчэ раз, За яснае сонца,
Яшчэ раз за ўсіх за нас.
Прыпеу.
Песня «Віншаеальная» надрукавана ў газеце «Звязда» (2001, 1 студзеня).
Песня напісана ў пачатку 1980-х гадоў. Васіль Раінчык стварыў жыццярадасную музыку. Потым яна трапіла пад антыалкагольную кампанію. Яе спявалі эстрадныя і оперныя спевакі. Найбольшае ўражанне пакідае выкананне заслужанага артыста Беларусі Мікалая Скорыкава. Яго магутны барытон вельмі глыбока выяўляе сутнасць гэтай песні.
Толькі з табою
Iсак Любая
Верш А. Русака
Музыка I. Любана
Толькі з табою мне хочацца быць, Толькі з табою.
Радасць, і гора, і шчасце дзяліць Толькі з табою*.
Ранняй часінай к табе я лячу
Позняй парою,
Толькі к табе прыхіліцца хачу Сэрцам, душою.
Выйсці у поле дзе нівы шумяць, Там над ракою.
Першую зорку на небе спаткаць Толькі з табою.
Цяжкія будуць хай наши шляхі —
3 горам, з бядою...
Гэтак ісці неразлучна ў жыцці Толькі з табою!
Ты мне вясною прыснілася
Верш Міхася Шушкевіча Музыка Юрыя Семянякі
Ты мне вясною прыснілася Летняя ночка купальная Яснай растаяла знічкаю. Падаюць зоры світальныя Ў чыстыя воды крынічныя.
Ой ты, дзяўчыначка мілая, Як жа ты свет упрыгожыла!
Ластаўка ты лёгкакрылая, Светлы мой сон растрывожыла**. Ты мне вясною прыснілася Неразгаданымі чарамі.
Сэрца парыўна забілася Вольным! крыламі-марамі.
Пэўна, цябе, ненаглядная, Стрэў я часінай удалаю. Ты — мая доля спагадная, I не шкадую німала я!
Юрый Семяняка
*У кожнай страфе апошнія 2 радкі паўтараюцца.
**Другі і чацвёрты куплеты паўтараюцца.
Каханую засватаю
Конь капытам б’е, ваду дастае. — Hanai, сястра, ты майго каня, А паеду я ды за край сяла — Каханую засватаю *	(2 разы)
— Ой ты, мой сівы конічак, Чаму ж ты рыссю не бяжыш? Чарнабровая мая Мальвіначка, Чаго засмучана сядзіш? (2 разы)
— Ой, учора я ды надвячорачкам,
Ой, там у зялёным садочку, Ай, згубіла я свой пярсцёначак
Дык і цяпер я не знайду. (2 разы)
— Ой, не журыся ты, бо тут няма бяды. Мальвінка мая, рыхтуй ручнікі.
Прывязу я табе пярсцёнак залаты,
Пярсцёнак залаты да правай рукі. (2 разы)
Мой конік заржаў — ён мне падсказаў. — Ой, запрагай, татку, каня сівога.
Ой, паеду я ды за край сяла,
Каханую засватаю. (2 разы)
Варыянт народной песні «Шэрая лашадачка...» Аппаратурная апрацоўка Сымона Струменскага.
*Апошнія два радкіў кожным куплеце паўтараюцца.
Мікалай Скорыкаў
Якаў Навуменка
Чаму ж мне не пець!
(Народная песня)
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Калі ў маёй хатачцы Парадак ідзець*.
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець — Мышка на акенцы У цымбалкі б’ець.
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець — Павучок на сценцы Красёнцы снуець.
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець — Парсючок пад лаўкай Бульбачку грызець.
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець — На століку пеўнік Крошачкі дзяўбець.
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець — Дзіцятка ў калысцы, Як бычок равець...
Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Калі ў маёй хатачцы Парадак ідзець!
*У кожнай страфе апошнія 2 радкі паўтараюцца.
Там за гаем зэлэненькім
Там за гаем зэлэненькім, там за гаем зэлэненькім, брала ўдова лён дробненькі, брала ўдова лён дробненькі. Вона брала выбірала, вона брала выбірала, тонкі голас падавала, тонкі голас надавала.
Тонкі голас галасочак, тонкі голас галасочак, чэраз цёмненькі лясочак, чэраз цёмненькі лясочак. Там Васылька сена косіць, там Васылька сена косіць, тонкі голас пераносіць, тонкі голас пераносіць.
Кінуў косу на пракосу, кінуў косу на пракосу, а сам пайшоў да дамоньку, а сам пайшоў да дамоньку. Як прыходзіць вон да дому, як прыходзіць вон да дому, за шырокі стол садзіцца, за шырокі стол садзіцца. За шырокі стол садзіцца, за шырокі стол садзіцца, скланіў свою галавоньку, скланіў свою галавоньку.
Выйшла маты із комнаты, выйшла маты із комнаты, стала Васыля пытаты, стала Васыля пытаты: — Чого, сынку, зажурыўся, чого, сынку, зажурыўся? чому ны п’еш, ны гуляеш, чому ны п’еш ны гуляеш? — Пазволь, маці, ўдову ўзяці, пазволь маці ўдову ўзяці, тады буду піць гуляці, тады буду піць гуляці.
— Нэ пазволю ўдову ўзяці, нэ пазволю ўдову ўзяці, удова ўмее чароваці, удова ўмее чароваці.
Зчаровала мужа свого, зчаровала мужа свого,
ды зчаруе сына мого, ды зчаруе сына мого. — А я чару нэ баюся, а я чару нэ баюся, дай на ўдове ажанюся, дай на ўдове ажанюся.
Вокальны гурт «Крывічы» (г. Іркуцк, 2011 г.)
Запісанаў201 Іг.ув. Тургенеўка Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобл. Спявала Ніна Кузьмінічна Дакучыц (у дзявоцтве Самасюк, 1935 г. нар.).
Такую ж песню «Па-за лугам зеляненькім» С. Барыс запісаўу 1971 г. у вёсцы Аронава Слабада Сёмкаўскага сельсовета Мінскага раёна ад маладой дзеўкі Святланы Мікалаеўны Рабушкі (1951 г. нар.). Яна выканала яе на тутэйшым дыялекце.
Зяляны дубочак, чаго пахіліўся?
— Зяляны дубочак, чаго пахіліўся? Малады казача, чаго зажурыўся? Малады казача, чаго зажурыўся? Чы волы прысталі, чы з дарожкі збіўся? — Волы не прысталі, з дарожкі не збіўся, Бацька з маткай помер, а я не жаніўся. Бацька з маткай помер, а я не жаніўся. Пайду ў чыста поле шукаць сабе долю, Пайду ў чыста поле шукаць сабе долю. Не знайшоў я долю, знайшоў рыбалоўню. Не знайшоў я долю, знайшоў рыбалоўню. Рыбалоўцы-хлопцы, малады малодцы, Рыбалоўцы-хлопцы, малады малодцы, Закідайце сеці на быстрыя рэкі. Закідайце сеці на быстрыя рэкі, I паймайце долю хлопцу маладому. I паймайце долю хлопцу маладому, Не паймалі долю, а паймалі шчучку. Не паймалі долю, а паймалі шчучку, Шчучка-рыбка йграе, сабе пару мае. Шчучка-рыбка йграе, сабе пару мае, А я маладзенькі без пары адненькі.
Запісаная ў 2010 г. у в. Тургенеўка Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобл, ад Ніны Кузьмінічны Дакучыц (у дзявоцтве Самасюк, 1935 г. нар.) Заўвага. Абедзьве папярэднія песні запісаныя з захаваннем пінскага дыялекту (вымаўлення) ад інфарматаркі, якая з'яўляецца нашчадкам перасяленцаў па Сталыпінскай рэформе ў 1909 г. з Шнскага павета Мінскай губерні. Гэтыя песні сібірскіх беларусаў прыслаў для спеўніка Алег Рудакоў з Іркуцка. Яны ўключаныя ў рэпертуар самадзейнага вакалънага гурта «Крывічы», які існуеў Іркуцку некалькі гадоў.
Гуляць дык гуляць!
Словы Уладзіміра Някляева Музыка Валерыя Іваноеа
Сёння ў нашай хаце свята, Калі ласка ў нашу хату. Гэй, рады прыняць — Гуляць дык гуляць!
Прыпеў:
Сёння гудзе ад ранку Ў нас гулянка, Аўчора з вячора 3 намі гуляй, хто хоча, Хоць да ночы.
А хто адгуляў — спачывай.
Ліха з горам ды бядою, Скосім разам з лебядою. Гэй,кінь гараваць — Гуляць дык гуляць!
Прьтеу.
Пакуль жывы ў свеце людзі, Так ці гэтак — неяк будзе. Гэй, жыць — не ўміраць, Гуляць дык гуляць!
Прыпеу.
(Гуляць дык гуляць. Мн., 1995, С. 115.)
Жураўлі на Палессе ляцяць
Словы Алеся Стовера
Музыка Ігара Лучанка
Каб любіць Беларусь нашу мілую, Трэба ў розных краях пабываць. Разумею цяпер, чаму з выраю Жураўлі на Палессе ляцяць!
Што ім тыя пагоды паўднёвыя, Што ім пышны платанавы рай, Калі клічуць іх далі сасновыя I азёрны, рабінавы край.
Сакавітыя пожні мурожныя Не заменіш нічым і нідзе, I зямлю, дзе сцяжыначка кожная У прыветлівы двор прывядзе.
Каб любіць Беларусь нашу мілую, Трэба ў розных краях пабываць. Разумею цяпер, чаму з выраю Жураўлі на Палессе ляцяць...
Алесь Ставер
Ігар Лучанок
Зямля Беларусі
Словы Івана Цітаўца Музыка Анатоля Багатырова
Абмытая потам, Крывёю паліта, Зямля Беларусі Сусвету адкрыта.
Табою дзіўлюся, Табой ганаруся, Зямля маіх продкаў, Зямля Беларусі.
А ты не забіта, А ты не забыта.
I, змогшы віхуры, Шуміць тваё жыта.
Табою дзіўлюся, Табой ганаруся, Зямля-партызанка, Зямля Беларусі.
Чарнобыля гора — Бяздоннае мора. А я ў Беларусі Навек застаюся.
Табою дзіўлюся, Табой ганаруся, Мой лёс, маё шчасце, Зямля Беларусі.
(Цітавец I. Ёсцъ любоў у мяне... С. 26,27.)
Марш беларускае моладзі
Словы Янкі Купалы
Музыка Міколы Шчаглова-Куліковіча
На цябе, наша моладзь, надзея Нашай сумнай забранай зямлі; Твой арліны палёт цьму разьвее I запаліць веквечны агні.