Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Жыве Беларусь
Словы У. Жыгалкі і інш.
Музыка Н. Сакалоўскага
Мы, беларусы — вольныя людзі! Наша «Пагоня» імчыць у вяках.
Рэе высока сімвал Радзімы — Бел-чырвона-белы велічны Сцяг.
Прыпеў:
Разам ніколі мы не загінем,
3 Богам сустрэнем шчасця зару. Наша адданасць — вечнай Радзіме. Хай жа заўсёўды жыве Беларусь!
Дружная праца сілу мацуе, Годнасць гартуе з году ў год. Веліч Радзімы — мужнасць народа. Мы — беларусы, слаўны наш род.
Прыпеў.
Край беларускі — шчодры, дзівосны.
Рэкі, азёры чыстыя тут.
Мірна гамоняць бярозы ды сосны. Слаўце, нашчадкі, родны наш кут.
Прыпеў.
1994 г.
Напісаны зудзелам чытачоў штотыднёвіка «Наша слова».
Не пакіне Бог нашу Беларусь
Словы Уладзіміра Мархеля
Музыка старадаўняя з «Полацкага сшытка» Гарманізацыя Вячаслава Кузняцова
Не пакіне Бог Нашу Беларусь — Яна ў вяках Адшукае свой шлях!
Годзе ўжо марна жыць У пакорнай згодзе, Крыўду сваю, як крыж, Несці на плячах!
Люд свой збірай Пад Айчыны вольны дах, Вышэй уздымай Бел-чырвона-белы сцяг!
Час не здолеў нас Вынішчыць на звод.
Руш у паход, Нескароны народ!
Родная Беларусь, Пад крысом Пагоні Шчасце сваё будуй, Вольна расцвітай!
Гонар трымай,
Шчыра праўду спавядай, Бацькоўскі край Мірнай працай услаўляй!
Гонар трымай,
Шчыра праўду спавядай, Бацькоўскі край Мірнай працай услаўляй! Не пакіне Бог нашу Беларусь!
(Народная газета, 1992, 15 ліпеня.)
Гимн Минска
Слова И. Панкевича
Музыка В. Оловникова
Широким проспектом шагаю, И сердце от счастья поет, Я песню тебе посвящаю, Мой город, герой-патриот.
Припев:
Пусть взлетает песня птицей Над родимой стороной.
Пой, мой Минск, моя столица Белоруссии родной!
Повсюду счастливые лица Встречаются мне на пути. Ну как мне, друзья, не гордиться, Ну как же без песни идти?
Припев.
И парки твои и бульвары Люблю я вечерней порой, Близки мне влюбленные пары И шелест листвы молодой.
Припев.
Тобою горжусь я по праву. И радостно мне от того, Что в этой красе величавой Есть доля труда моего.
Припев.
(Беларусь у песні / Склалі В.Л. Аўраменка і Л. А. Раманоўская. Мн., 1988. С. 144.)
Нёман
Словы А. Астрэйкі
Музыка Н. Сакалоўскага
Ой, Нёман, і слава, і песня Народа майго і зямлі,
Магілаю ворагам цеснай 1 2 азы Не раз твае хвалі былі. J z Разы
Рака наша слаўная Нёман,
Чысцейшая чэрвеньскіх рос,
Хто мар не ўплятаў у твой гоман, ) 2 Da3bI Табе хто пашаны не нёс.	J р
Ой, Нёман, ой, бацька наш родны, Як сонца, як дзень дарагі,
Садамі цудоўнай Радзімы j 2	(
Твае расцвілі берагі. J р
1941г.
(Анталогія белоруской народной песні / Уклад., прадм. і камент. Г. Цітовіч. Мн., 1975. С. 521.)
Беларусь перад усім
(гімн СБМ)
Словы імузыка АСтаповіча
Беларусь, хай слова гэта Будзіць новы дух між нас. Нам дабро яе — во мэта I найвышшы нам наказ.
Hi сьляза, ані стагнаньне
Hi пакора, ані страх.
Толькі праца і змаганьне — Гэта наш да мэты шлях.
Беларусі сын ніколі Не зрачэцца сваіх праў. Знойдзе дужасьці даволі, Каб нявольнікам ня стаў.
Дык ці ў шчасьця дзень пагодны, Ці ў буры дні благім
Знайма першы кліч народны: «Беларусь перад усім!»
1943 г.
(Гарт. 3 успамінаў пра Саюз беларускіх патрыётаў. Мн., 1997. С. 104.)
Марш Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Славы П. Саковіча
Музыка Э. Зарыцкага
Мы долі шчаслівай народу жадаем
I крочым наперад адзінай сям'ёй.
Сцяг працы і міру высока трымаем
1 множым багацці Радзімы сваёй.
Прыпеў:
Федэрацыя на марты, 3 ёю кожны прафсаюз.
Мужнасць нашу, мэты нашы Паважае Беларусь.
Ідзе Федэрацыя шляхам яднання
I гонар працоўны ўзнімае вышэй. Заўжды падтрымаем яе намаганні Для славы Айчыны і шчасця людзей!
Прыпеў.
Мы дужыя нашым адзінствам і згодай. Няма гэткай сілы, каб нас раз’яднаць. За ўсё даражэй нам давер’е народа I гонар вялікі — яго апраўдаць!
Прыпеў.
Красуй, Беларусь!
Славы Леаніда Пранчака
Музыка Васіля Раінчыка
Красуй, Беларусь! Край мой родны, край свабодны, Жыві і слаўся, — як прызнанне вымаўляю я.
Жыві, жыві! Красуйся ў радасці заўсёды, Блаславенная мая дарагая зямля.
Беларусь, Беларусь, ты красуйся ў радасці заўсёды.
Слаўся, слаўся ў вяках ты — Радзіма мая!
Красуй, Беларусь! Дзе б ні быў я — ты са мною.
Сваёй пяшчотай нашы сэрцы аб’яднала ты. Жыві, жыві! Люблю цябе я ўсёй душою, Гордых продкаў вольны край, край пакутны, святы.
Беларусь, Беларусь, я люблю цябе ўсёй душою. Ты — Айчына мая назаўжды, назаўжды!
Красуй, Беларусь! Наша спадчына і слава, Краіна — маці, ты жыві ў шчасці з году ў год. Жыві, жыві! Красуйся, родная Дзяржава. Будзе вечна на зямлі старажытны наш род. Беларусь, Беларусь, слаўся наша родная Дзяржава! Слаўся, слаўся у вяках, беларускі народ!
2002 г.
Удзельнічаў у конкурсе на Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь у 2002 г. (Звязда, 2002, 8 чэрвеня.)
Гімн клуба «Спадчына»
Слоем У. Пецюкевіча*
Паклікала Радзіма — Беларусь Пад родны Сцяг з Пагоняю святою — I мы, як Волі родную зару, Вітаем слаўнае Былое.
Прыпеў:
У нашай «Спадчыне», Што ў садзе казачным, Цвіце сыноўняя любоў Да веры матчынай, Да песні матчынай, Да першародных каранёў!
Лунае тут натхнёна вольны дух Скарыны, Багушэвіча, Куналы, Што ўзнеслі Беларусь на крылах дум Да зораў вечнасці і славы.
Прыпеу.
У велічным вянку былых падзей — I Чарадзей, і Вітаўт, і Астрожскі...
— Прыходзьце, людзі, у спадчынны музей, Вас там чакае памяць продкаў!..
Прыпеў.
*Пецюкевіч Уладзімір — сябра клуба «Спадчына». ( г. Менск, 7.03.2004 г.)
Гімн БНФ
Словы і музыка Сяржука Сокалава-Воюша
Айчына, сьветлы вобраз твой — Нязьменны наш маяк!
Хай цемра ладзіць нам канвой —
Я добра бачу, як
Працяг суседняга пляча
Жыве ў маім плячы,
I людажэрам-крумкачам Нас не перамагчы!
Рэфрэн:
Фронт! Фронт! Фронт!
Ён маё і тваё абуджэньне, Ён народу майго Адраджэньне, Фронт! Фронт! Фронт!
Там сталініст, там бюракрат —
Рабы старых ідэй.
Яны ствараюць штурматрад — Вандэю ўсіх вандэй.
Яны вядуць сьмяротны бой —
Ярлык, дубінка, газ,
I не валодаюць сабой, Пачуўшы наш адказ:
Рэфрэн.
Я цьвёрда веру ў свой народ, Абуджаны ад сну.
Вясны адчуўшы надыход,
Вітае ён вясну.
Якія б беды ні былі,
Запомні добра ты:
Каб жыць і выжыць на зямлі, У Фронт яднай шыхты!
Рэфрэн.
1989 г.
Хрысціянскі гімн
Чакаем Цябе, наш Ісус, I молім прыйдзі Ты да нас. Мы любім сваю Беларсь 1 хонам, каб Ты яе спас.
Прыпеў:
Прыйдзі ў яе Ты двары, У вёскі прыйдзі, ў гарады, Жыві ў яе сэрцы, Ісус, Чакае Цябе Беларусь.
Засмучана моцна яна, Нялёгкі дастаўся ёй лёс, I колькі ўжо слёз праліла, Пацеш яе, любы Хрыстос.
Прыпеў. Пройгрыш.
У грахах сваіх гіне народ, Няпраўда, як цемень, лягла. Знімі ж, Ісус, тэты гнёт I вызваль ад лютага зла.
Прыпеў. Павольна.
Як добра з Табой, Ісус, Як хораша там дзе ты ёсць. Няхай Табе ўся Беларусь Аддасць свае сэрца і лёс.
Прыпеў. Хутчэй.
Песня ўзнікла ў Гародні. Аўтар невядомы. Тэкст быў досланы ў рэдакцыю вядомым літаратарам Адамам Мальдзісам. Надрукавана ў штотыднёвіку «Наша слова» за 23 сакавіка 2011 г.
Папулярныя песні
Беларусь! — пявучы народ. I сярод славянскіх народаў мы з рускімі можам аспрэчваць другое месца пасля ўкраінцаў. Украінцы заслужана займаюць першае. А сярод беларусаў найбольш пявучыя паляшукі, якія жывуць у вялікіх вёсках ды трывала трымаюцца і захоўваюць традыцыі сваіх бацькоў і дзядоў. Песня ў нас раней гучала штодзённа: і ў будні, і тым болып на святы. На некаторыя каляндарныя і сямейныя святы беларусы віншавалі песняй аднавяскоўцаў з нагоды нейкай урачыстасці.
У мінулым хадзілі па вёсках жабракі і вандроўнікі. Адныя з іх ішлі з малітвай, а іншыя на святы з песняй. У народзе гзтых вандроўнікаў называлі лірнікамі, а часцей — песнярамі. Вандроўнікі або вясковыя музыкі спявалі на фэстах. Песенныя традыцыі вандроўнікаўу нейкай ступені працягвалі ансамблі «Песняры» (узнік у 1969 годзе], «Крупіцкія музыкі» (існуе з 1982 года] ды іншыя. Яны выконвалі найболып папулярныя песні.
Да папулярных песень адносяць тыя, якія карыстаюцца сімпатыяй у людзей. Праўда, мода з цягам часу на некаторыя песні праходзіць, а таму, магчыма, не ўсе адабраныя ўкладальнікам песні спадабаюцца многім чытачам. Але яны некалі былі любімымі ў беларусаў, якія іх спявалі. I яны былі вядомы ў розных варыянтах.
Папулярнымі песнямі становяцца як народный, так і напісаныя кампазітарамі. Ствараюць песні і сучасныя кампазітары на вершы беларускіх паэтаў і на свае ўласныя. Некаторыя паэты складаюць такія вершы, якія лёгка кладуцца на музыку. Для рускай песні такую славу ў мінулым стагоддзі зрабілі вершы Міхаіла Ісакоўскага, якога можна лічыць нашым земляком, а для беларускай песні — вершы Адама Русака, Наталлі Арсенневай, Анатоля Астрэйкі. У ix творах стыль сказа і рытміка верша запазычаны з народнай паэзіі. Можна назваць прозвішчы і такіх паэтаў, як Максім Багдановіч, Макар Краўцоў, якія напісалі зусім няшмат вершаў, але іх творы сталі нават гімнамі, што ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе на Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Папулярнасць любой песні — з'ява часовая: сёння яна папулярная, а праз нейкі час мода на яе праходзіць. Назаву характэрны прыклад. У 1960-х гадах на верш Веры Вярбы «Ручнікі» напісаў песню Мікола Пятрэнка. Гэта песня пра каханнехутка стала вядомай ваўсім Савецкім Саюэе. Яе лічылі папулярнай нават у Раей. Ад чаго залежыў поспех гэтай песні? У змест верша паэтка паклала вясельную сімволіку, запазычаную з беларускай народнай паэзй, а музыка выкарыстаў плаўную плыткую мелодыю, як плынь спакойнай ракі. А ўжо ў 1970­х гадах загучала на эстрадзе сатырычная песня пра п'янага Янку на тую ж мелодыю — «У суботу Янка грошы атрымаў...». Яна ж адразу
была падхоплена ў народзе. I папулярнасць песні «Ручнікі» начала паступова знікаць.
Сучасных песень у нас шмат, але стануць папулярнымі і вытрымаюць выпрабаванне часам толькі адзінкі. I толькі некаторыя з іх захаваюцца ў памяці народа.
Чачотачка
1.
Спарадзіла Чачотачка семера дачок.
Спарадзіла, спарадзіла Чачотачка семера дачок,
Невялічка семера малых.
Спарадзіла і ўзрасьціўшы спарадзіла.
I Тацюху, і Насьцюху, і Аўгіню замуж аддала,
Семера дачок.
I Аксіню, і Марыну, і Грыпіну,
Сёмую Хімку,
Сёмую Хімку.
Усякіх музык.
Чачотачка — сёмую Хімку.
2.
Спарадзіўшы і ўзрасьціўшы, замуж аддала.
(Бадай наша Чачотачка здарова была]: