Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Грай!
Сьпявай дружна Песьні райскай волі. Грай!Грай!
Гані быкоў — вярнецца доля!
2011 г.
Песня выконваецца музычным гуртом «Ляпис Трубецкой».
Наш сцяг
Словы Уладзіміра Някляева, Музыка Зьмітра Вайцюшкевіча
Лунае, нескароны,
На векавых вятрах Наш, ад крыві чырвоны, Ад болю белы, сцяг.
Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, смелы,
Наш бел-чырвона-белы, Наш сцяг.
Бясконца наша мангра аб свабодзе
Вядзе нас па зямлі і па вадзе, Як сонца, што ніколі не заходзе, Як зорка, што ніколі не ўпадзе.
Марш свабоды
Музыка і славы Мірона Вольнага
Грамадою ідзем мы з сівой даўніны, Беларусь!, за лепшай доляю.
Не згубілі мы сілы і душ чысціні
I любыя нягоды адолеем!
Прыпеу:
Беларусь, свабоду здабывай, Божым шляхам крон наперад смела!
Дух гартуй народны і яднай
Нас пад сцягам бел-чырвона-белым!
Каб заможна зажыў беларус-гаспадар,
Каб спрадвечныя мары збываліся, Мы прыносім сябе на народны алтар, Супраць цемры лукавай змагаемся.
Прыпеу.
Гэй, за лёс! Гэй, за Край паўставайма тарой! Свята праўды наблізма належнае!
Хай абудзіцца ў кожным святы і герой, Хай жыве Беларусь незалежная!
Прыпеу.
(Наша слова, 2000,12 красавіка.)
222
Міхась Дрынеўскі
Уладзімір Мулявін
Бывайце здаровы
Словы Адама Русака Музыка Ісака Любаиа
Бывайце здаровы, Жывіце багата, Ужо ж мы паедзем Да сваёй хаты.
Яшчэ вам жадаем Прыбытку ў хаце Hi мала, ні многа — Штогод па дзіцяці.
У зялёнай дуброве Мы начаваць будзем I вашае ласкі Вавек не забудзем.
Ня будзем у крыўдзе Яшчэ і на тое, Калі пашанцуе — На год і па двое.
У вашам калгасе Шырокае поле, Няхай жа на шчасьце Цьвіце ваша доля.
Дарогу ж мы знаем Да вас, ягамосьці I езьдзіць мы будзем Да вас часта ў госьці.
На рэчках на вашых Бурлілі каб воды, Каб плавалі з крыкам Гусей карагоды.
Эй, хто на адведы, Эй, хто на радзіны — Вазіць караваі Па дзьве паўасьміны.
Каб жыта ў полі Трубою вілося, Каб сала ў хаце Кубламі вялося.
Бывайце здаровы, Жывіце багата, Ужо ж мы паедзем Да сваёй хаты.
Штодзень у капусьце Каб плавала шкварка, Да шкваркі часінай Вялася б і чарка.
У зялёнай дуброве Мы начаваць будзем I вашае ласкі Вавек не забудзем.
1937 г.
Адна з самых популярных беларускіх песень савецкага часу. Яе спявалі на многіх бяседах і ўключалі ў зборнікі песень. Была перакладзена на рускую мову і на многіх канцэртах у СССР была апошняй песняй на развітанне.
Песні да танцаў
Беларускае танга
Словы і музыка Алега Лойкі
Танга, як чаканая зара, Узышло шыпшынай на гары. Толькі ж не сказала, дзе тара: Над Зяльвянкаю ці на Дняпры.
Прьтеу:
Беларускае танга!.. (2 разы) Беларускае танга — Незабыўны ўспамін.
Ты пакліч яго, Ганка, Прытулі яго, Ганка, Пацалуй яго, Ганка, У цвіценні шыпшын.
Танга сніць аб вечнай пекнаце, Танга цішыць смутак, боль і плач. Толькі дзе ж яно цяпер цвіце: Каля Белай Вежы ці Ушач?..
Танга нас да шчасця прывядзе, Толькі шчырым сэрцам прывітай. Танга не разлучыць нас нідзе, Як не разлучае родны край.
Прыпеў:
Беларускае танга!.. (2 разыў Беларускае танга — Незабыўны ўспамін.
Ты пакліч мяне, Ганка, Прытулі мяне, Ганка, Пацалуй мяне, Ганка, У цвіценні шыпшын.
(Роднае слова. 1995. № 7. С.186,187.)
Лявоніха
Словы і музыка народных
А Лявоніху Лявон палюбіў: Лявонісе чаравічкі купіў. Лявоніха — душа ласкавая, Чаравічкамі паплясківала.
Як я у роднага татулькі была, Дык, як вішанька ў садочку цвіла. Цвіла, цвіла ды пацвітывала, 3 малайцамі ды пагулівала.
Дасталася злому духу-мужыку — Высушыў мяне, як лісцінку ў духу. А чаму ж цябе Пярун не забіў, Як ты мяне маладую палюбіў.
Наехала повен двор казакоў, Ўзялі, ўзялі майго мужа ў палон. Ой, не жаль мне, што яго ўзялі, Толькі жалка, што не моцна звязалі.
Ой, не жаль мне, што яго ўзялі, Толькі жалка, што не моцна звязалі.
Ён, паганец, уцячэць, уцячэць, Мне галоўку натаўчэць, натаўчэць.
— А Лявоніха не жонка была, Не мытую мне кашулю дала, — Не мытую, не качаную, У суседа пазычаную.
Ай, Лявоніха, Лявоніха мая, Несалёную капусту дала.
А Лявона дык і чорт не бярэць: Несалёную капусту жарэць.
(Песня да танца «Лявон іха» ўзятая са зборніка «Анталогія белоруской народной песні» /Уклад., прадм. і камент. Г. Цітовіча. Мн., 1975. С. 418.)
Сучасныя прыпеўкі да «Лявоніхі» (Дзве перйіыя страфы застаюцца] Ой, Лявоніха, Лявоніха мая, Ты такою прыгажуняй не была. Як збяромся мы ў свята пагуляць. Нам Лявоніхі сваей не пазнаць.
Ах, Лявоніха. Лявоніха мая. Ты сягоння, нібы ружа расцвіла, — Расцвіла буйнымі кветкамі 3 добрым мужам, ды й з дзеткамі.
Полька беларуская
Слоем Леаніда Дранько-Майсюка Музыка Ігара Лучанка
1.	Толькі зойдзе ў хату госць — Будзе ўзята чарка.
Ёсць гармонік, бубен ёсць — Чым не гаспадарка!
I ад печы, ад сяней, Колькі маем духу, Мы заскачым, як раней, Полечку-трасуху.
Прыпеў:
Полька полечка-трасуха, Не чужая — нашая.
Абдымуха, паскакуха — Лепшае нямашака.
Для цябе штаны малыя, I спадніца вузкая, Паміж Полыпчай і Расіяй — Полька беларуская!
Між Літвой і Украінай — Полька беларуская!
Полька беларуская!
2.	Там дзе сосны — там і лес, Дзе парог — там ганак, Дзе Алеся — там Алесь, Дзе Васіль — там Ганна.
I не трэба нас вучыць, Абувацьулапці, Піць умеем і рабіць, Полечку скакаці.
Прыпеў.
3.	Не выкідвалі ікон. Не забылі Бога, Наша хата — пяць акон, Столя ды падлога.
Столя белая-бяла, А падлога суха, I ад печы да стала — Полечка-трасуха!
Прыпеў.
(Роднае слова. 1997. № 10. С. 206,207.)
На эстрадзе гэты твор паспяхова выконвае вокальнаінструментальны ансамбль «Сябры» (мастацкі кіраўнік Анатоль Ярмоленко).
Кракавяк
Бальны танец, які ўзнік у XIV ст. у горадзе Кракаве. Стаў вельмі папулярным сярод польскай шляхты. Спачатку танцавалі толькі мужчыны, а затым ён стаў парным. У XIX ст. яго скакалі на ўсіх балях у Беларусі. Тады ж ён пранік і ў Расію. А ў XX ст. на беларускіх вечарынках у вёсцы яго скакалі таксама часта, як вальс, падыспант I факстрот. Для гэтага танца існавала кароценькая песенька, якую спявалі пад танец, нават тыя, хто танцаваў яго.
Рускі, немец і паляк Танцавалі кракавяк. Танцавалі не спяша. Наступілі на мыша.
Рускі, немец і паляк
Танцавалі абы як: Яны так, яны сяк, Не выходзіць кракавяк.
Рускі, немец і паляк
Пагуляць пайшлі ў кабак.
Пагулялі, папілі, Усе грошы прапілі.
Вальс
Славы Эдуарда Акуліна
Час не шкадуе нас...
Будзем і мы старэць.
Трэба і нам свой вальс Датанцаваць паспець.
Прыпеў:
Гукаў плыве рака, А на маім плячы Ваша ляжыць рука. Кружымся і маўчым.
Жыць толькі можна раз. Раз можна шчасце мець... Трэба і нам свой вальс Датанцаваць паспець.
Прътеу.
Стомлены профіль Ваш Хіліцца долу ледзь.
Трэба і нам свой вальс Датанцаваць здалець.
(Песні Эдуарда Акуліна //Роднае слова.1993. № 7. С. 72.)
Валянціна Гаявая
Аксана Волкова
Чаму ж нам не пець...
У XIX і першай палове XX стагоддзях жыхары беларускіх вёсак і мястэчак стала захоўвалі мясцовыя традыцыі, выконвалі абрады, пры гэтым спявалі абрадавыя і іншы раз неабрадавыя песні. Умела спяваць амаль кожная жанчына. Былі спевакі і сярод мужчин. Дзяўчаты вучыліся песням у сваіх бабуль і матуль, а хлопцы — у сваіх дзядоў і бацькоў.
У другой палова XX стагоддзя абрадавыя песні пачалі знікаць з побыту бо перастал і выконвацца многія абрады. Аднак у той жа час аж да канца 60-х гадоў лірычныя песні і прыпеўкі выконваліся сялянамі на святах, падчас бяседы, на талацэ і пасучы жывёлу.
Пачынаючы з 1970-хгадоўколькасцьжыхароўна вёсцы паступова скарачаецца. Складваецца там такое крытычнае становішча, калі няма каму спяваць, нямаў каго і вучыцца. Моладзь падалася ў горад, а там пераважае руская мова і зусім іншыя песні. Аднак многія ўчарашнія вяскоўцы, трапіўшы ў горад на жыхарства, хацелі б пачуць свае родныя песні, пры якіхяны выраслі.
Грамафоны, патэфоны, магнітафоны, радыё і тэлебачанне паступова пацяснілі родную песню і на вёсцы, бо стала магчымым паслухаць цікавыя песні ў выкананні лепшых экстрадных спевакоў. Паступова і сельскія жыхары ператвараліся ў спажыўцоў музыкі і самі не хацелі быць горшымі выканаўцамі. Аднак у той жа час магнітафоны, радыё і тэлебачанне садзейнічалі папулярызацыі некаторых народных твораў па ўсёй краіне.
Аднак беларуская песня не знікла. Цяпер яна бытуе ў іншых умовах і формах. Адзначым, што і бытавыя ўмовы сельскіх жыхароў у бягучым стагоддзі набліжаюцца ў многім да гарадскіх, асабліва ў былых мястэчках і аграгарадках.
У наш час народная родная песня трапіла ў клубы. Дамы культуры, Палацы культуры, на эстраду ў парк! і ў школы. Даўней у брацкіх, прыходскіх, парафіяльных школах, школах граматы, народных вучылішчах і гімназіях быў такі вучэбны прадмет як спевы. Быўёніўсавецкай школе, захаваўся іўсучаснай. Менавітаў школах, клубах і Дамах культуры дзейнічаюць гурткі і творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці, якія паказваюць свае дасягненні на школьных вечарах, святах вёскі ці горада, розных фестывалях і конкурсах песні (напрыклад, маладых выканаўцаў «Адна зямля»), Праводзяцца абласныя і раённыя фестывалі, рэспубліканскія фестывалі фальклорнага мастацтва «Берагіня», дзе выступаюць творчыя калектывы.
У 1920-х гадах настаўнік Рыгор Рамановіч Шырма пачаў ствараць народныя хары: у Пружанах, у Беларускай гімназіі і ў 1931 г. Хор беларускага саюза студэнтаў у Вільні. У 1931 г. быў створаны хор пры Беларускім радыёцэнтры. Важнае значэнне для станаўлення прафесійных творчых калектываў мела дзейнасць такіх выдатных музыкаў, як Рыгор Шырма, Генадзь Цітовіч, Уладзімір Мулявін, Валянціна Гаявая, Васіль Раінчык, Міхаіл Фінберг, Леанід Захлеўны, Анатоль Ярмоленка, Міхаіл Дрынеўскі.
У1940 г. Рыгор Шырма арганізаваў Дзяржаўную харавую капэлу БССР, у 1939 г. Генадзь Цітовіч — Падлескі народны хор у Ляхавіцкім раёне, а ў 1952 г. — Дзяржаўны акадэмічны народны хор, у 1969 г. Уладзімір Мулявін — эстрадны ансамбль «Песняры», у 1974 г. Валянціна Гаявая — фальклорна-харэаграфічны ансамбль «Харошкі», а Анатоль Ярмоленка—вакальна-інструментал ьны ансабль «Сябры» (у Гомелі, з 1990 г. — у г. Мінску), у 1993 г. Леанід Захлеўны — ансамбль народнай музыкі «Бяседа». У тэты ж час стварыліся і аматарскія хары, гурты, ансамбль Некаторыя з іх атрымалі звание «узорны» або «народны». Самы старэйшы з ix—Лявонавіцкі народны хор Нясвіжскага раёна. Яго арганізаваў Сяргей Новік-Пяюн у 1926 г. Назаву некалькі найбольш вядомых калектываў: ансамблі — «Верасы» (мастацкі кіраўнік Васіль Раінчык), «Лявоніха»(Генадзь Яфрэмаў, цяпер Марыя Палянская) «Крупіцкія музыкі» (Уладзімір Гром у 1982-2008 гг., Наталля Лісіца з 2008 г.), «Палескія зоры» (Міхаіл Цурканаў), «Мінскія музыкі» (Дзмітрый Ровенскі); гурты — «Берагіня» (Тамара Бахарэва), «Пліса» (Кастусь Герашчанка ў г.п. Смалявічы), «Стары Ольса» (Зміцер Сасноўскі), «Ліцьвіны» (Уладзімір Бербераў) ды іншыя. Выклікаюць захапленне сваім майстэрствам выступленні дзіцячых самадзейных калектываў — гэта Смаргонскі ўзорны дзіцячы ансамбль танца «Вільяначка», Мінскі ўзорны дзіцячы ансамбль «Дударыкі», якім кіруе Д. Ровенскі ў гімназіі № 14.