Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Ты разбудзіш прыспаныя сілы
I на вольны паклічаш прастор 3 забыцьця беспрасьветнай магілы Да бліскучага сонца, да зор.
Схамяніся ж ты, моладзь арліна! Ў бок другі віхры веяць прымусь, Бяры сьветач, ідзі за судзьбінай, Ідзі з словам сьвятым: Беларусь!
1941г.
(Беларускія марты і песьні. С. 36.)
Хацела ж мяне маці замуж аддаці
С/іовы і музыка народныя
Ой, хацела ж мяне маці Ды за першага аддаць.
А той першы,	"I
Нервы ды няверны — Ой, не аддай мяне, маць!
f 2 разы
Ой, хацела ж мяне маці Ды за другога аддаць. А той другі	'
Ходзіць да падругі —	2 разы
Ой, не аддай мяне маць! J
Ой, хацела ж мяне маці Ды за трэцяга аддаць. А той трэці,	'
Як у полі вецер —	Зразы
Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне маці За чацвёртага аддаць.
А той чацвёрты	'
Hi жывы, ні мёртвы —	. 2 разы
Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне маці
Ды за пятага аддаць.
А той пяты	1
П’яніца пракляты —
Ой, не аддай мяне, маць! j
[ 2 разы
Ой, хацела ж мяне маці Ды за шостага аддаць. А той шосты	'
Малы, недарослы —	. 2 разы
Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне маці Ды за сёмага аддаць. А той сёмы Прыгожы ды вясёлы — Ён не схацеў мяне ўзяць!
1 2 разы
Класічная беларуская народная песня, надрукавана ў многіх зборніках. Яна змешчана іў песенніку «Гуляць дыкгуляць! Застольныя песні беларусаў» (с. 50, 51). Яе спадабаліў Расеі, што нават пераклалі на рускую мову і змясцілі ў песенніку «Лучшие застольные песни» (с. 47,48), алезабыліся напісаць, што песня беларуская. А сёмы куплет перакласці на рускую мову неўдалося. Мяріуйце сам!, як атрымалася па-руску:
Как хотела меня мать
Да за сёмого отдать.
А тот семы,
Пригожий, да весёлый, Он не хотел меня брать!
У верасні 2009 г. эстрадная спявачка Надзея Бабкіна выконвала нашу песню «Как хотела меня мать» на рускай мове ў Крамлёўскім паркуў Вялікім Ноўгарадзе, кал! старажытны горад святкаваў своё 1150-годдзе. I песня ў наўгародцаў мела поспех.
Адлятаюць гусі
Словы Аляксандра Лягчылава Музыка Уладзіміра Будніка
Надвая разрэжуць Неба клінам гусі, На зямлю жалобна Кінуўшы «Бывай!» Хіба гэта, мусіць, Плач па Беларусі, Ці сказаць хацелі: «Родная, чакай!»
Уладзімір Буднік
Прыпеў:
Можа, ўсё — так, Можа быць — не, Толькі свой край Як жа вам не любіць.
Можа, ўсё — так, Можа быць — не... Адлятаюць гусі, Толькі Беларусі не забыць.
1996
Мы ЛЯЦІМ, як гусі, Ўслед за чарадою, I чамусьці верым Толькі важакам. I сабе мы хлусім У сваёй-спакусе: Хто ўзляцець гатовы, Крылы знойдзе сам.
Прыпеў.
[Лягчылаў А., БуднікУ., «Атэль пад ліпамі». Мн., 1999. С. 48.)
Родная хата
Верш Аляксандра Роўды Музыка Леаніда Захлеўнага
У гэтым жыцці з яго звонам і гулам, Калі ты стаміўся ад доўгіх дарог, Адзіны на свеце знойдзеш прытулак — Заўжды прывітае бацькоўскі парог.
Прыпеў:
Родная хата — няхай не багата, Родная хата — такая, як ёсць.
Родная хата і ў будні і ў свята Сустрэне заўсёды хоць сын ты ці госць.
Тут не бывае ні позна, ні рана Стомлены прыехаў ці вельмі прамок. Маці спытае зажды спачувана, 3 лёгкім дакорам: «Як жыў ты, сынок?»
Прыпеў.
Калі тут бывает, дык многа не трэба, Тут і дыхаць лягчэй ды й сніцца цяплей.
Заўжды адшукаецца хлеб і да хлеба I добрае слова для добрых людзей.
Прыпеў.
Куды б не кідаўся ў тлумных патрэбах I дзе б не заснуў ля чужых берагоў, Няхай табе сніцца бацькоўскае неба I матчыны казкі маленства твайго.
Варыянт апошняга куплета:
Куды б не кідаўся па сваіх ты патрэбах
I дзе б не заснуў ля чужых берагоў, Заўсёды прысняцца бацькоўская хата I матчыны казкі дзяцінства твайго.
Прыпеў.
Верш напісаны 10 студзеня 1995 г. Песня ўпершыню выканана ў тым жа годзе вокальным ансамблем «Бяседа». Цяпер яе спявае і самадзейны гурт «Пліса».
Бадзяга
Вітаўт Мартыненка паводле расейскага фальклёру
Па стэпах чужых Забайкальля, Дзе золата поўна ў гарах, Бадзяга на лёс наракае Ды цягнецца з кайстрай бяз сна.
Кашулька на ім састарэла, Што лапінаў болей на ёй, Картуз арыштанцкі ня грэе, Чугай жа — турэмны, ня свой.
Даў цягу з турмы цёмнай ноччу, Пакуты за праўду трываў.
Ды йсьці болей ногі ня хочуць, А далей чакае Байкал.
Да возера ўрэшце падходзіць
I човен рыбацкі бярэ, Стамлёныя цягліцы ўзводзіць Ды вёслы натужна дзярэ.
Заводзіць самотныя сьпевы Пра край свой забраны і дом.
Айчыны гаротнай павевы Настрой разьвярнулі ўверх дном.
Нат вецер яму падпявае: Навошта сьпяшаесься ты?
Стамлёнае сэрца ня знае, Што хата і веска пусты.
Бадзяга Байкал перадолеў. Да матчынай хаты дайшоў, А думкамі ўсё у няволі, Чакае бацькоў-сваякоў.
I вось яна, родная хата, I маці насустрач ідзе. Бадзяга пытае: «Дзе тэта?
I Янка, браточак, мой дзе?»
— Твой бацька ляжыць у магіле, Зямлёй прыхаваны даўно, А брат апынуўся ў Сібіры, Дзе цягне чужое ярмо.
Са стэпаў, лясоў Забайкальля, Празь немач, сьнягі і вятры Бадзяга вярнуўся да краю, Скуль зьбег ад чужынскай муштры.
Веру я ў Беларусь
Верш Аляксандра Лягчылава Музыка Васіля Кандрасюка
Пашкадуюць без слёз за пакутлівы лёс Дабрадзеі, што любяць спакой, А ў блакіце нябёс сярод белых бяроз Я заўсёды, Радзіма, з табой!
Прыпеў:
Горка толькі за тых, што ганьбіў услых Шматпакутную нашу зямлю.
Крыкну свету за ўсіх — за старых і малых: «Веру я ў Беларусь і люблю!»
Што мы веры не той у краіне сваёй?!
Толькі сэрцу ніколі не хлусь...
Дзе б ні быў — я з табой, берагу твой спакой. Я цябе берагу, Беларусь!
Прътеу.
Як Хрыстос на крыжы, смела ў вочы скажы: «Можа, хопіць нікчэмных спакус?..
На апошняй мяжы ад сябе не бяжы, Ад Радзімы сваёй, беларус!»
Прыпеу.
(Роднае слова. 2002. № 1. С. 112.)
Прысяга
Славы Наталлі Арсеньневай Музыка Міколы Шчаглова-Куліковіча
Беларусь, наша маці-краіна, Ты з нас моцных зрабіла людзей.
Не загінулі мы, і ня згінем, Пакуль ты нас наперад вядзеш.
Не загінулі мы, і ня згінем, Пакуль ты нас наперад вядзеш.
Пастаім за Цябе, як асілкі,
Нашы сэрцы палаюць агнём, Дружна, модна за лес Твой расьцьвілы Супраць Чорнае Моцы мы йдзём.
Дружна, моцна за лес Твой расьцьвілы Супраць Чорнае Моцы мы йдзём.
Не шкада нам жыцьця маладога,
Не шкада нам гарачай крыві, Абы толькі праменнай дарогай Крочыў горда народ наш жывы.
Абы толькі праменнай дарогай Крочыў горда народ наш жывы.
Прысягаем Табе мы сягоньня, Што пакуль хоць адзін з нас жыве Нашай слаўнай крывіцкай Пагоні, Мы ня зганьбім, мы ўславім яе.
Нашай слаўнай крывіцкай Пагоні, Мы ня зганьбім, мы ўславім яе.
(Беларускія марты і песьні. С. 24-
Міхась Забэйда-Суміцкі
Петра Конюх
■26.)
Белы ветразь
Словы і музыка Святослава Ковалёва
Ускрай дарогі широка поле, Ускрай дарогі вольная воля, У белой далоні вянок ружовы, Вянок ружовы ў белай далоні.
Родны краю! Родны край!
Сваю долю выбірай. Гайда, усім народам Па сваю Свободу.
Над Белавежай гуляе вецер, Над Белавежай ружовы вечар. У чыстым полі вольныя коні, Вольныя коні ў чыстым полі.
Родны краю! Родны край!
Нехта кліча з выраю.
На раздоллі белы конь Калыхае грываю.
Высока ў небе нястомны вырай, Высока ў небе белыя крылы.
У свеце белым чырвона сонца Чырвона сонца ў свеце белым.
Родны краю! Родны край!
Белы ветразь подымай.
Скора сонца ўстае
На белым — чырвонае.
(Перадрукаваиа з газеты «Народная воля» за 13 красавіка 2001 г.)
Птушкі
Словы Алеся Камоцкага (белорусках версія песйі Міхаіла Ісакоўскага «Летят перелётные птицы») Музыка Мацвея Блантара
Блакітам нябёсаў асенніх, Паветрам празрыстага дня, Лятуць пералётныя птушкі Цяплейшага сонца дагнаць.
Аяна зямлі застаюся, Чакаць маразм і снягі.
У роднай сваёй Беларусі, Дзе кожны куток дарагі.
Растане ільдзінка растання, Развеецца смутак стары.
Стагоддзі лічыць не прыстане Зязюля ў зялёным бары.
Мая маладзее надзея
I робіць салодкі палын.
Тут нават, калі захварэю — Ніколі не буду адзін.
Калі яшчэ вернуцца гусі?
Калі яшчэ прыйдзе вясна? Да печы пакуль прытулюся, Зірну на падворак з вакна.
Цяплей мне віхор снегавею, Што гоніць сняжынкі на тын.
Ці ж гэтак душу мне сагрэе Спякотнае сонца пустынь?
Песня выконвае аўтар тэксту Алесь Камоцкі.
Я застаюся тут
Словы Кастуся Цыбульского Музыка Кастуся Герашчанкі
Хтосьці кідае свой дом і ляціць на чужыну, Дзе аксамітныя пальмы і водар віна.
Я застаюся навек, дзе набор і ажына, Дзе ў нарачанскім бярэзніку плача жаўна.
Прыпеў:
Тут Сож і Дняпро, дубы Белавежы, Тут песні крыніц і споведзь званоў. Са мной Беларусь і ня трэба замежжа, Бо тут карані і дубоў, і сяброў.
Хтосьці мяняе жытло на прапіску ў Мантана
I забывае ў «Штатах», як ліпа цвіце.
Я застаюся навек, дзе грыбныя туманы, Дзе на Купалле вяночкі плывуць па вадзе.
Прыпеў:
Тут Сож і Дняпро, дубы Белавежы, Тут песні крыніц і споведзь званоў. Са мной Беларусь і ня трэба замежжа, Бо тут карані і дубоў, і сяброў.
Хтосьці кідае свой дом і ляціць на чужыну, Толькі вяртае Радзіма з-за мора буслоў. Ім, як і мне, да спадобы набор і ажына, Ім крылы дае, як і мне, да Радзімы любоў.
Прыпеў:
Тут Сож і Дняпро, дубы Белавежы, Тут песні крыніц і споведзь званоў. Са мной Беларусь і ня трэба замежжа, Бо тут карані і дубоў, і сяброў.
Песня складзена ў 2008 годзеў гурце «Пліса» (г.п. Смалявічі) для ўдзелуу республикански* конкурсе патрыятычнай песні, об'яўленым Беларускім тэлебачаннем.
Шлях да Беларусі
Верш Ніла Гілевіча
Музыка Мікалая Сацуры
За векам век плыве-цячэ, А мы ідзем, ідзем... I што ж?
О, як далёка нам яшчэ Да Беларуси!
Ужо няўсцерп нам крыж пакут, I мы крычым, крычым, але — Не дакрычаліся пакуль Да Беларуси!
А можа быць, яна — міраж, I ўсе мы трызнім? Бо чаму. Не далятае голас наш Да Беларусі?
Відаць, пракляцця знак ляжыцъ На нас ад роду, і таму
Так цяжка шлях нам церабіць Да Беларусі.
Равуць вятры, грымяць грамы, Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж, I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы Да Беларусі!..
Ніл Гілевіч
Анатоль Ярмоленко
(Роднае слова. 1995. № 11. С.141, 142.)
Песня атрымала шырокае прызнанне ў выкананні эстрадного ансамбля «Сябры» под кіраўніцтвам Анатоля Ярмоленкі.
Грай!
Словы і музыка Сяргея Міхалка
Напілісь быкі,
Скачуць па краіне, Топчуць ручнікі Капытамі ў гліне.
Скачуць па дварах, Адчыняюць хаты. Хто не пахаваўся — Будзе вінаваты
Ім ня трэба сонца, Цемры ім багата. 1м вясны ня трэба, Ім — зімы паболей, Каб ты, хлопец, спаў быў На пячы ў няволі.