Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
У 1916 г. паэт Максім Багдановіч склаў славуты верш «Пагоня», а музыку да яго напісаў Мікола Шчаглоў-Куліковіч. Песьню палюбілі беларускія эсэры, нацыянал-дэмакраты. Цяпер яе ведаюць і сьпяваюць усе беларускія патрыёты.
Ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі...» (верш Макара Краўцова, музыка Ўладзімера Тэраўскага} напісаны, напэўна, у 1918 г. У 1919 г. ён стаў гімнам Беларускае Народнае Рэспублікі і захапляе кожнага беларуса, кранае яго душу, уздымае настрой, кліча на самаахвярны подзвіг. Дарэчы, абодва аўтары яго загінулі ў час рэпрэсій.
Мы маем і рэлігійны гімн-малітву «Магутны Божа» (словы Натальлі Арсеньневай, музыка Міколы Равенскага), які напісаны пазьней, у 1943 г. Ён атрымаў шырокае распаўсюджаньне сярод беларускіх эмігрантаў за мяжой, а ў канцы 1980-х гадоў гэты гімн вярнуўся ў Беларусь. Яго прынялі вернікі-беларусы ўсіх хрысьціянскіх канфесій. У Магілёве штогод цяпер праводзіцца фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа». Ва ўсіх беларускіх цэрквах за мяжой богаслужэньне заканчваецца духоўным гімнам.
Гімны «Пагоня», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Магутны Божа» ўдзельнічалі ў 1992 г. у конкурсе на права стаць Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь. Тады жудзельнічалі ўконкурсе ананімныя гімны «Жыве Беларусь!», «Радзіма Беларусь», «Не пакіне Бог нашу Беларусь», створаныя сучаснымі аўтарамі. Яны былі надрукаваныя
ў «Народнай газеце» (за 15 ліпеня 1992 г.) пад агульным загалоўкам «Хай стане сэрцам і душой народа».
Пракамуністычная большасьць дэпутатаў Вярхоўнага Савету БССР не магла прыняць ні адзін з гэтых клясычных нацыянальных гімнаў, а тамуз 19 верасьня 1991 г. і да 2 ліпеня 2002 г. па беларускім радыё, тэлебачаньні й на ўсіх афіцыйных дзяржаўных мерапрыемствах гучала толькі музыка Несьцера Сакалоўскага да гімна «Мы — беларусы». Па ініцыятыве рэдакцыі штотыднёвіка «Наша слова» яе чытачамі ў 1994 г. быў напісаны тэкст новага гімну «Жыве Беларусь!» на музыку Несьцера Сакалоўскага. Ён друкуецца ў гэтай кнізе.
Ёсьць у нас і жаночы гімн — лірычная песьня «Люблю наш край» (словы Канстанцыі Буйло, музыка Міколы Равенскага]. Мэлодыя гэтай песьні стала пазыўнымі беларускай рэдакцыі радыё «Свабода». Яе мэлодыю выбівае гадзіньнік на вежы ў Гомелі з 1 ліпеня 2002 г. У Савецкім Саюзе песьню «Люблю наш край» не забаранялі, а кампазітар Генадзь Цітовіч уключыў яе ў зборнік «Анталогія беларускай песні» без нумара, але першай. А каб са зборніка песьню ня выкінула цэнзура, укладальнік пазначыў, што музыка народная. Цітовіч ведаў, чыя музыка, але аўтар музыкі быў у эміграцыі, а такіх у Савецкім Саюзе не любілі, а таму і напісаў, што мэлодыя народная.
Своеасаблівым развітальным гімнам стала ў 1930-х гадохпесьня Ісака Любана «Бывайце здаровы» (на верш Адама Русака]. За савецкім часам яна была вельмі папулярнай. Ёю заканчвалі многія канцэрты, асабліва пры выступленні беларускіх артыстаў у Маскве.
Па пачатку 1980-х гадоў узьнікла песьня «Віншавальная». Верш напісаў Уладзімер Някляеў, а цудоўную музыку стварыў Васіль Раінчык. «Віншавальная» — гэта застольны гімн у гонар нашай дзяржавы. Такім чынам, можна ўпэўнена сьцвярджаць, што беларусы маюць адмысловыя гімны на многія выпадкі жыцьця.
Гімны «Пагоня» й «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» займаюць пачэснае мейсца сярод іх, бо яны ўздымаюць маральны дух беларускае нацыі. Так уздымаюць патрыятычны настрой украінцаў песьні «Шчэ не змерла Украіна» й «Рэве та стогне Дніпр шырокі», або ў душы палякаў — гімн «Ешчэ польска не згінэла», або ў немцаў песьня «Дойчланд, Дойчланд...».
Конкурсы патрыятычных песень на Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, што праводзіліся Міністэрствам культуры, ў 1992 і ў 2002 гадох, дабавілі нам гімнаў. Яны былі надрукаваны ў адной або дзьвюх газэтах. Напрыклад, Мар'ян Віж (Зайцаў) напісаў верш «Мой край», які сьпяваецца на мэлодыю раманса Міхала Клеафаса Агінскага «Развітаньне з Радзімай». Ён надрукаваны ўштотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» за 19 жніўня 1994 г. Двойчы ўдзельнічала ў конкурсе на Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь песьня «Красуй, Беларусь!» (верш Леаніда Пранчака, музыка Васіля Раінчыка].
Раней была вельмі папулярная патрыятычная песьня «Радзіма мая дарагая» (верш Алеся Бачылы, музыка Юрыя Семянякі). Яе мэлодыя стала пазыўнымі Беларускага радыё. У 2001 г. тэту песьню надрукавалі нават у «Дзённіку школьніка». «Радзіма мая дарагая» і «Квітней, Беларусь!» — клясычныя беларускія гімны, якія становяцца ў адзін шэраг з такімі славутымі творамі, як гімны «Мы выйдзем шчыльнымі радамі...», «Пагоня», «Магутны Божа». У наш час асабліва велічна і ўрачыста гучыць на святочных канцэртах гімн «Жыве Беларусь!» у выкананні народнага артыста Беларусі Мікалая Скорыкава.
Дай нам, Божа, усім розуму ведаць свае гімны й часьцей іх сьпяваць, бо, як казаў Рыгор Шырма, «Песьня — душа народа». Беларускія гімны — наш маральны дух, наша душа й духоўная Сіла беларускае нацыі.
I яшчэ варта нагадаць пра нацыянальны дэвіз. Многія дзяржавы маюць свае нацыянальныя дэвізы, якія аб'ядноўваюць свой народ. Нацыянальны дэвіз у кожнай краіне гуртуе яе грамадзян. Звычайна ён выражае нацыянальную ідэю дзяржавы — мэту, да якой імкнецца яе народ. Назаву нацыянальныя дэвізы некаторых краін: у Польшчы «Бог, гонар, Айчына», у Літве — «Квітней, адзінства», у Латвіі — «За Айчыну й свабоду», у Сербіі — «Толькі адзінства выратуе Сербію», у ЗША — «Мы верым у Бога», у Аўстрыі — «Аўстрыя загіне апошняй». Як бачыце, у многіх зь іх адна мэта — гэта заклік суайчыньнікаў для адзінства, каб выжыць у гэтым супярэчлівым сьвеце.
Беларусь! таксама маюць свой неафіцыйны народны дэвіз — гэта «Жыве Беларусь!» Хто супроць яго?! Хто ня хоча, каб існавала дзяржава Беларусь? Толькі праціўнікі нашае дзяржаўнае незалежнасьці будуць выступаць супроць беларускага дэвізу. А нашаму дэвізу ўжо больш за сто гадоў. Яго аўтарам быў Янка Купала, які ў 1905-1907 гг. напісаў верш «Гэта крык, што жыве Беларусь». Зь яго лёгкай рукі нацыянальны кліч «Жыве Беларусь!» падхапілі славутыя беларускія паэты Якуб Колас, Натальля Арсеньнева, Ларыса Геніюш ды йншыя. Беларускія патрыёты пры сустрэчы вітаюць адзін аднаго так. Адзін зь іх кажа: «Жыве Беларусь!», а другі адказвае яму: «Жыве!» Наш дэвіз узяты ў якасьці эпіграфа да «Народнай газеты».
За апошнія сто гадоў беларускаму народу давялося выжываць у неверагодна цяжкіх умовах—дзьве сусветныя войны й савецкапольская война пракаціліся агнём па нашай шматпакутнай зямлі, дзьве н^цецкія й польская акупацыі, двойчы былі бежанцамі, рэпрэсіі, генацыд, русіфікацыя й паланізацыя, нарэшце радыяцыя ад Чарнобыльскай трагедыі, але беларусы выжылі й захаваліся ў сьвеце як нацыя са сваёй мовай, культурай і дзяржаўнасьцю. Беларусь жыве, бо беларускі народ мае сваю незалежную дзяржаву — Рзспубліку Беларусь. Жыве Беларусь! Хай жыве вечна!
Афіцыйныя гімны
Дзяржаўны гімн Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (1944 г.)
Словы С. Михалкова і Г. Эль-Рэгістана Музыка А.В. Аляксандрава
Саюз непарушны рэспублік свабодных, З’яднала навекі Вялікая Русь, Няхай жыве створаны воляй народаў, Адзіны, магутны Савецкі Саюз!
Слаўся, Айчына, ты наша свабодная, Дружбы народаў апора і моц!
Сцягі савецкія, сцягі народныя Хай нас вядуць па шляху перамог!
Праз буры свяціла нам сонца свабоды, 1 Ленін вялікі нам шлях азарыў.
Нас вырасціў Сталін на вернасць народу, На подзвігі нас і на працу натхніў.
Слаўся, Айчына, ты наша свабодная, Шчасця народаў апора і моц!
Сцягі савецкія, сцягі народныя Хай нас вядуць па шляху перамог!
Мы армію нашу расцілі ў змаганні, Захопнікаў подлых з дарогі змяцём.
Мы лёс пакаленняў рашаем баямі, Да славы Радзіму сваю павядзем!
Слаўся, Айчына, ты наша свабодная, Славы народаў апора і моц!
Сцягі савецкія, сцягі народныя Хай нас вядуць па шляху перамог!
Пераклад П. Броўкі, К. Крапівы, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі.
Дзяржаўны гімн Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (1977 г.)
Словы С. Міхалкова і Г. Эль-Рэгістана Музыка А. Аляксандрава
Саюз непарушны рэспублік свабодных З’яднала навекі Вялікая Русь.
Няхай жыве створаны воляй народаў Адзіны, магутны Савецкі Саюз!
Слаўся, Айчына, ты наша свабодная, Моцная дружбай савецкіх людзей!
Партыя Леніна — сіла народная Нас да вышынь камунізму вядзе!
Праз буры свяціла нам сонца свабоды, I Ленін вялікі нам шлях азарыў: За праўду змагацца ўзняў ён народы, На подзвігі нас і на працу натхніў!
Слаўся, Айчына, ты наша свабодная, Моцная дружбай савецкіх людзей!
Партыя Леніна — сіла народная Нас да вышынь камунізму вядзе!
У ззянні ідэй камунізму няспынным Мы бачым наступныя нашы гады, I сцягу Чырвонаму слаўнай Айчыны Мы верным! будзем бязмежна заўжды!
Слаўся, Айчына, ты наша свабодная, Моцная дружбай савецкіх людзей! Партыя Леніна — сіла народная Нас да вышынь камунізму вядзе!
Пераклад П. Броўкі, К. Крапівы, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі, Р. Барадуліна.
Гімн Беларускай ССР
Словы Міхася Клімковіча
Музыка Несцера Сакалоўскага
Мы, беларусы, з братняю Руссю Разам шукалі к шчасцю дарог. Ў бітвах за волю, у бітвах за долю 3 ёй здабылі мы сцяг перамог!
Нас аб’яднала Леніна імя, Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход. Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, беларускі народ!
Сілы гартуе люд Беларусі Ў братнім саюзе, у мужнай сям'і. Вечна мы будзем, вольныя людзі, Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!
Нас аб’яднала Леніна імя, Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход. Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш свабодны народ!
Несцер Сакалоўскі
Дружба народаў — сіла народаў, К шчасцю працоўных сонечны шлях Горда ж узвіся ў светлыя высі, Сцяг камунізму — радасці сцяг!
Нас аб’яднала Леніна імя, Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход. Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш савецкі народ!
З’яўляўся Дзяржаўным гімнам БССРу1955—1991 гадах. Потым да 2002 г. гімнам Рэспублікі Беларусь была толькімузыка без тэкста, аў 2002 г. на музыку гэтага гімна паэт Уладзімір Карызна перапрацаваў верш Міхася Клімковіча. Так быў створаны Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Гимн Белорусской ССР
Слова М. Климковича Музыка Н. Соколовского
(Перевод с белорусского)
Мы, белорусы, с братскою Русью, Вместе искали к счастью дорог.
В битвах за волю, в битвах за долю, С ней мы добыли флаг побед.