Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Пакахала лейтэнанта, А пасля палітрука.
А пасля і вышэй і вышэй — Дабралась да пастуха.
Высока мілы лятае, Крылом неба дастае. Харашо мілы ласкае, Толькі замуж не бярэ.
Мілы мой! Пайдзём дамой, Ідзем, мая карціначка.
Цябе ў салдаты забіраюць — Астанусь сіраціначкай.
Дазволь, татачка, жаніцца, Дазволь узяць каго хачу. Не дазволіш добрай воляй — 3 любай у горад укачу.
Запісанаў 1976 г. у г. Кобрыне.
А ў дулі — дзве зязюлі, А ў вішні салавей. Як увіджу свайго мілога, Мне на сэрцы весялей.
Дайце з горачкі скаціцца, 3 ручайка вады напіцца. Дайце з міленькім сыйсціся Пра любоў нагаварыць.
Запісана ў 1970 г. у в. Клявіца Ашмянскага равна ад Ядвісі Доваль.
Запаліце лучыначку, Дайце асвяціцца.
Сам не знаю, з кім гуляю, Хаця б не забыцца.
За ракой сабачка брэшыць, Маленькі, удаленью.
Мяне дзевачкі ня любяць, Што я небагаценькі.
Хораша тады купацца, Як вада сагрэецца.
Хораша й з тым кахацца, Як з салдатаў верніцца.
Скора, скора я паеду Пад Варшаву ваяваць. Пакідаю свайго мілку Селядцамі гандляваць.
Да здалі мяне ў салдаты, Заганяюць у самы зад. Ты чакай, мая мілая, Цераз тры гады назад.
Ой, мілашка мая, Ужо мяне здалі. Не садзіся ля мяне Не задавай жалі.
Сыграйце мне, музыкі.
Вясёлую полячку. Паследні раз бяру гуляць Сваю чарнабровачку.
Здалі, здалі, запісалі, Здалі ў кавалерыю.
Далі шапачку-японачку, Шабельку халерную.
Здалі, здалі, запісалі, За каго буду служыць?
Каб сказалі: «За мілую» — Перастаў бы я тужыць.
Знаю, знаю, мой міленькі, Чаму цябе не здалі?
Па здароўю бракавалі, I даляры памаглі.
А чым, чым я не салдат? Чым я забракованы?
Рукі, ногі ў кандалах Да сцяны прыкованы.
Давай, мілка, забастуем, Тваю юбку прададзім. Галіфэ мае аставім.
У пастарунку пасядзім.
А мой мілы хіцер, хіцер.
На машынку сеў ды ў Піцер. Як я бліжэй падышла — Машына свіснула і пайшла.
Далоў цара! Далоў цара! Далоў цара з царыцаю!
А яшчэ далоў, далоў Ды польскую паліцыю.
Гітлер лапці пляцець, Герынг падплятаіць, Гебельс лапці прадаець, Капітал складаіць.
— А матулечка, што гэта за гульня?
Чаму падымаецца кашулечка мая?
— А ў матулі рускі поп начаваў, Дурэючы, ён палок паламаў.
Гавораць, платкі — разлука, Я мілому два дала.
Не платкі нас разлучаюць, А няшчасная вайна.
Прыпеўкі запісаўу 1963 г. А.В. Барыс
ад сваеймаці Соф'і Барыс.
Прыпеўкі калгаснікаў 1950-х гадоў
Едзіць Гітлер на машыне, Едзіць Сталін на быку.
— Куды едзеш чорт пузаты (вусаты)?
— У Расею па муку.
Украіначка хлебаробная, Полыпчы хлеб прадала — Сама галодная.
Сядзела баба на раллі
I лічыла працадні.
—Працадзень, працадзень, Дай мне хлеба хоць на дзень.
У калгасе добра жыць: Адзін робіць — сем ляжыць. А як сонца прыпячэць, Дык і той уцячэць.
Самагоначку мы гонім, Самагоначку мы п’ём. Апараты забіраюць, А мы новыя куём.
Не вядзі мяне ў агрэст, Бо я абкалюся.
Вядзі мяне ў лебяду — Сама загалюся.
У калгас ішла — спадніца новая,
А з калхозу ішла — жопа голая.
У калхоз ішла абуўшысь, А з калхозу басіком.
Мех азадкаў зарабіла За ўсё лета з мужыком.
Брыгадзіру падгадзіла, Прэдседацелю дала. На работу не хадзіла I стаханаўкай была.
Салавей мой, салавей, Што на свеце саладзей?
А ці цукар, ці мядок, А ці ў дзеўкі перадок?
Чаго ты, Ванька, ганарышся? Як ты, Янка, не садзіся Ты нікуды не гадзіся — Hi ў салдаты, ні ў матросы, Толькі змазываць калёсы.
Запісаў С. В. Барысу в. Касічы Вілейскага раёна. Спявалі жанчыны на вечарынкаху 1950 — 1960-х гадах.
Гарманіст, гарманіст. Выходзі на бугарок. Прынясі буханку хлеба I бульбачкі кацялок.
Лейценанты, лейценанты. Як жа вы ваюеце?
Ад вёскі і да вёскі Ўсіх дзяўчат цалуеце.
У мяне новая спадніца, Пад спадніцаю ларок. Паглядзіце, лейценанты, Самы лепшы там паёк.
Запісана студэнтаміў 1976 г. на Брэстчыне.
Мяне мілы правадзіў Да зялёненькіх рабін. Усіх трацкістаў корні знішчым, Не застанецца ні адзін.
(Правда истории: Память и боль / Сост. Н. М. Жилинский, Мн., 1991. С. 49.)
Ой, мамачка, я прапала — Любіць мяне, хто папала, I рускія, і палякі, I ўсякія пабасцякі...
Ленін у туфельках хадзіў, Людзей па сухенькім вадзіў, А як Сталін абуў боты, Дык павёў людзей у балоты.
Дзякуй мудраму грузіну, Што абуў нас у рызіну. Будзем Амерыку прасіць, Каб рэзіну не насіць.
Устань, Ленін, падзівіся Як калгасы разжыліся: Пуня ракам, хата бокам I кабыла з адным вокам.
У калгас дарога проста, А з калгасу касяком.
У калгас ішоў абуты, А з калгасу басіком.
Ганьба Гітлеру Адольфу, Што абуў ён нас у вольху.
Дзякую Сталіну-грузіну, Што абуў нас у рызіну*
Я раней быў басяком Па кішэннай часці, А цяпер я — камісар Пры савецкай уласці.
Камсамольцы чыста ходзюць — Як бы ix не замараць.
Нашы дзеўкі рукі мыюць, 3 камсамольцамі гуляць.
Ой, ты, мая Домна, Прыйдзі ка мне цёмна. Твая ступа, мой таўкач — Будзем крупы абтаўкаць.
Я бывала заўлякала То Ярому, то Фаму. А цяпер я заўлякаю Начальніка ГПУ.
Запісаў паэт Рыгор Барадулін.
(Барадулін Р. / Збор твораў. Т.4. Мн., 2002. С. 348, 349; Салюта палолініцтва. Мн., 1990. С. 15 — 54.)
* Пры фашысцкай акупацыі насілі дзеравяшкі (абутак з драўлянай падошвай), а пасля вайны рабілі бахілы — абутак з аўтамабільных шын («покрышек»).
Пайшла Дуня ў агарод
Пайшла Дуня ў агарод, Буракоў накрала,	(2 разы]
Водачкі нагнала.
Дуні водка ўдалася	(2 разы)
Уся брыгада напілася.
Брыгадзір, заліўшы вочы, (2 разы)
Ён не відзіць дзе рабочы.
Заатэхнік як набраўся, (3 разы)
I з даяркамі падраўся.
Быў там разам прадсядацель (3 разы)
I з райкома засядацель.
I міліцыя была,	(3 разы)
Самагоначку піла.
Ix зазвал! на бюро	(3 разы)
1	нікому не было.
Трэба Дуні прэмя даць, (2 разы) Што ўмеіць водку гнаць.
Запісаў С. В. Барысу 1970 г.у в. Гядуны Юргелянскага сельсовета Эйшышскага раёна ад Юзэфы Плюст (1919 г. нар.) і Яніны Мотус (1940 г. нар.). У Вілейскім раёне была вядома песня «ЗвеннявойДуня была» (варыянт гэтай). Адну жанчыну за выкананне такой песні адправіліў лагер на 5 гадоўза поклёп на савецкі лад.
Вокальнаінструментальны ансамбль «Крупіцкія музыкі»
Турэмныя і разбойніцкія песні
Спяіце, таварышы, песню маю
Спяіце, таварышы, песню мою.
Загінуў Арсенька ў польскім краю. Судзьбу мне такую назначыла маць. Загінуў я за дзевак, нягодных дзяўчат. Дзве дзеўкі — зладзейкі згубілі мяне, Няпраўду сказалі суддзі на мяне.
Наш бедны Арсенька сіроткаю быў, Па смерці яго ды ніхто не тужыў.
На ўказанае месца Арсеньку вялі, Сказалі: «Скідай жа з сябе кандалы». На ўказаным месцы Арсенька стаяў, Па беламу свету так цяжка рыдаў.
— Спявайце, таварышы, песню маю, Што бедны Арсенька прапаў за нішто. Дзве дзеўкі — зладзейкі здрадзілі мне, Няпраўду сказал! суддзі на мяне.
I штык жа сагнуўся, грудзей не прабіў, Напэўна, што суд за няпраўду садзіў. А куля-зладзейка прабіла мне грудзь — Загінуў Арсенька, прапаў назаўжды. Аднойчы гулянию прыходзіць канец — Дзве дзеўкі-зладзекі не ідуць пад вянец.
Запісаў С. В. Барысу 1962 г. ад Соф'і Барыс.
Усе бутылкі шавяляцца
Усе бутылкі шавяляцца. Усе стаканы гавараць.
Усе людзі весяляцца, (2 разы) А я молад у цюрме.
Нічога ў цюрме не слышна, Нічога там не чуваць.
Толькі слышна звон ключыны, (2 разы) Ключнік камеру адкрыў.
Ключнік камеру адкрываіць, Пісар з кнігаю ідзецы Сюды, сюды, сын крэсцьянскі, Сюды, сюды суд цябе завець. (2 разы)
Як я выйшаў на крылечка, Нехта крыкнуў: «Дзева, стой!» Як я выйшаў за вароты, Акружыў мяне канвой. (2 разы) — Ох вы, суддзі, мае суддзі, Нашто мяне судзіце?
Я душу не загубіў,
Нашто смяне мучыце? (2 разы)
Мяне на судзе асудзілі
На тры доўгія гады.
А ў цямніцы закавалі
У цяжкія кайданы. (2 разы) — Ой вы, птушкі-канарэйкі, Не лятайце высако.
Занясіце маёй маме,
Што ссылаюць далеко. (2 разы)
Ой вы, птушкі-канарэйкі, Не садзіцесь на дзвярах. Занясіце маёй маме, Што закуты ў кайданах. (2 разы)
Запісаў Анатоль Барысу 1962 г. ад Соф'і Барыс.
Туман, туман па даліне
Туман, туман па даліне — Шырок лісток на каліне.
Яшчэ шырэй на дубочку — Плачыць дзеўка ў церамочку.
Запрагу я каня ў санкі, Сам наеду да каханкі.
Еду поле і другое, На трэцяе ўз'езджаю. Разбойнічкі ўстракаюць, Разбойнічкі ўстрачаюць, Майго каня адбіраюць, Мяне, малойца, убіваюць. — Разбойнічкі, братцы мае, Што хаціце вазьміце, Толькі мяне не губіце.
Каня майго ўзялі, А мяне малойца не чапалі.
Спявачкі Вера Шклярова (злева] і Ганна Плоткіна
Каня возьмуць — другі будзіць, А мяне заб’юць — мяне не будзіць.
Запісаў Сымон Барыс 26 ліпеня 1963 года ад непісыменнай Веры Дзямідаўны Шкляровай (1912 г. нар.), з в. Сальнікі Палёнкаўскага сельсовета Горацкага раёна.
Мать принесла сыну передачу
В воскресенье мать-старушка К воротам тюрьмы пришла, В узелке родному сыну Передачу принесла.
— Передайте хлеб сыночку,
А то люди говорят,
Что в тюрьме всех заключенных Сильно голодом морят!
Усмехнулся надзиратель
И, подумавши, сказал:
— Твой сыночек прошедшей ночью На покой уже ушел.
Твоего сыночка расстреляли
У тюремной, у стены.
А как приговор читали — Слыхали звёздочки одни.
Пошатнулась старушка, От ворот тюрьмы пошла И никто того не знает, Что в груди она несла.
Запісанаў 1976 г.у г. Лунінец ад Ганны Кацубы.
Пройдет зима, настанет лето
Пройдет зима, настанет лето, В садах цветочки расцветут, А мне бедняжку той порою Железом ножки закуют, В Сибирь на каторгу сошлют.
А приведут меня в деревню, Начальник спросит: «Кто таков?» — А я скажу, что я бродяга, Не знаю родины своей.
Я назову себя бродягой, Не знаю родины своей.
Запісаў Анатоль Барысу 1963 г. ад Соф'і Барыс.
Злые люди завидовать стали
Злые люди завидовать стали, Что судьба нас так рано свела. А мы горя с тобою не знали, Полюбила ты крепко меня.
Полюбить ты меня, полюбила, Приласкать не умела меня.
Жить, сойтися с судьбою хотела, Поздно было, голубка моя.
Я по свете, как сокол, скитался — Всё добычу себе я искал.
Воровством, грабежом занимался И теперь за решетку попал.
За решеткой сижу и мечтаю, Как вернуться весёлому мне. Часто, милка, тебя вспоминаю, Как прощался с тобой на зоре.
И так крепко, так крепко рыдаю, Что приходится редко встречать. Я вернусь домой — твердо знаю, И прошу тебя меня ждать.
ЗапісаўАнатоль Барысу 1962 г. ад Соф'і Барыс.
Шырока наша дзярэўня
Шырока наша дзярэўня,