Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
— Бадай цябе, жаўнер, ліхая гадзіна, Чураецца мною ўся мая радзіна. Вычураўся бацька, чураецца маці, Я праз цябе, жаўнер, мушу ўміраці. — Не ўмірай, дзяўчына, гадуй майго сына, Я з вайны вярнуся, з табой ажанюся.
Запісала Алена Лашуку 1966 г.у в. Альсевічы Мядзельскага равна ад Ганны Клямаціч [60 гадоў). (Песні сямі вёсак. С. 102,103.)
Дзяўчына ціха нарабіла ліха
Дзяўчына ціха Нарабіла ліха. Пусціла жаўнера У каморку ціха.
Жаўнер там пабыўшы, Прычынку зрабіўшы, Стаў каня сядлаці, Дзяўчыну пытаці.
Хай цябе, малойчык. Сырая зямелька: Праз цябе адраклася Ўся мая сямейка.
Бадай ты, малойчык, На вайне загінуў, Як мы кахаліся.
А цяпер пакінуў.
А яна стала,
Стала пастаяла, Стала пастаяла, Лісток напісала.
Адрокся і айцец Адраклася і маці, Праз цябе, малойчык, Трэба паміраці.
— Хай цябе, малойчык, Ліхая гадзінка. Праз цябе адраклася Ўся мая радзімка.
— Ах, Божа, мой Божа, Што буду рабіці?
Сем нядзель ляжала, Ніхто ня даў піці. Праз цябе, малойчык. Трэба паміраці.
Запісаў С. В. Барысу 1962 г. ад Соф’і Барыс.
Дзякуй Богу, што прыдаўся
Дзякуй Богу, што прыдаўся — Афіцэру спадабаўся.
Афіцэру служыць буду, Бацька, маці тужыць будуць. — Ах ты, мая маці міла, Нашто на свет нарадзіла? Чаму з печкі не спіхнула, Ручкі, ножкі не звярнула? Чаму мыла — не намыла, Чаму вочак не замыла? Лепей дома грабелькамі, Чым у войску шабелькамі.
Запісалі С. Саламевіч і Р. Сяменчыку 1968 г.у в. Целях! Налібоцкага сельсовета Стаўбцоўскага равна ад Стафаніі Хіліцкай (83 гады). (Песні сям! вёсак. С. 342.)
Ой, у полі сняжок трусіць
Ой, у ПОЛІ сняжок трусіць, А мой мілы убіт ляжыць, У левай руцэ каня дзяржыць, А праваю да расу бярэ. А праваю да расу бярэ, Расу бярэ і на сэрца лье:
— Раса мая крапучая, Душа мая живучая. Бяжы, коню, дарогаю, Дарогаю шырокаю, Да прыбяжыш к вароцеццам, Стукнеш-бразнеш капыцеццам. К табе выйдзе стара бабка — Гэта мая родна мамка, Да дасць табе аўса, сена, Будзе пытаць свайго сына:
— Ой ты, коню сівусенькі, Дзе ж мой сынку раднюсенькі? Ці ты яго ў лесе згубіў, Ці ты яго на вайне забіў?
— Я яго ў лесе не згубіў, Я яго на вайне не забіў, А твой сынок ажаніўся, Узяў жонку-валыначку, Узяў жонку-валыначку — У чыстым полі магілачку.
Узяў жонку-варшавянку — У чыстым полі жоўту ямку. Вазьмі, маці, пяску жменю, Пасей яго на каменю.
Як пясок жытам узыдзе, Тады сынок з вайны прыйдзе. Ждала ўсходу, ждала спору — Няма сыночка з паходу. Ждала ўсходу, ждала цвету — Пайшоў сынок па ўсім свету.
Запісала Аляксандра Прышчэпа ў 1962 — 1968 гг. у в. Арэшніца Клецкага раёна ад Алены Корань (42 гады). (Песні сямі вёсак. С. 207, 208.)
Чарнаморчык
Чарнаморчык міленькі, чарнаморчык, Вывеў мяне босую на марозік.
Вывеў босую і пытае:
— Чы е, дзеўка, марозец, чы адлягае? — Ой, няма марозіку, толькі раса, А я маладосенька стаю боса. Прастаяла ночаньку, стаю другую, Люблю чарнаморчыка і любіць буду. Палюбіла я яго за шынель, Я думала жыць буду пакуль з ёю. Я думала жыць буду, пажываці, А цяпер прыйшлося мне гараваці. А цяпер прыйшлося мне гараваці, На чужой староначцы жыта жаці. На чужой староначцы жыта жала, Сваю родную мамачкуўспамінала, Што за чарнаморчыка замуж аддала.
Запісана ў 1976 г. у в. Каменюкі Камянецкага равна ад Еўдакіі Апанасаўны Старун, 1904 г. нар.
Вясельная, калі брат маладой у войску
— Ці ты, дзеўка, роднага браткі не маеш, Што ты, дзевачка, чужых шафяроў саджаеш? — Майго брацеткі, майго роднага, дома нет. Да панёс жа ён галовачку на ўвесь свет.
— Да папрасі ты шэру зязюлю ў палёце, Няхай дагоніць твайго брацетку ў паходзе, На правым плячы вінтовачку нясучы, За чужым сталом пісямцо пішучы.
Ты прачытаеш пісьмяцо на каберцы стоячы:
— ЦІ ты, сястрыца, па родным братку не дбаеш, Што ты сягоння вяселлейка гуляеш?
Запісаў Сымон Барысу 1973 г.у в. Пяцюлі (цяпер Новая) Сычэўскага сельсовета Маладзечанскага равна ад Алены Міхайлаўны Забаронак (1910 г. нар., з в. Бары].
Зашумела дзераўца, зашумела дзераўца
Зашумела дзераўца, зашумела дзераўца. Над вадою стоячи.
Заплакала ўдовушка, заплакала ўдовушка,
Свайго сына радзячы:
— А сынок мой, сакалок, а сынок мой, сакалок, А што ж мне з табой рабіці?
Ці мне цябе ажаніць, ці мне цябе ажаніць,
Ці ў службачку аддаці?
Як я цябе ажаню, як я цябе ажаню,
Свае сэрца ўзвесялю,
Як я цябе ў службу аддам, як я цябе ў службу аддам, Свае сэрца засмучу.
— А матуля, матуля, а матуля, матуля, Ды спраў мне тры трубы.
Тры трубы срабраныя, тры трубы срабраныя, Чацвёртую залатую.
У адну трубу затрублю, у адну трубу затрублю, Коніка выводзячы,
У другую затрублю, у другую затрублю, Коніка сядлаючы.
А ў трэцяю затрублю, а ў трэцяю затрублю, К войску пад’язджаючы.
У чацвёртую затрублю, у чацвёртую затрублю, Сярод войска стоячы.
Сярод войска стоячы, сярод войска стоячы,
3 начальствам гаворачы,
Каб пачула матуля, каб пачула матуля,
У святліцы седзячы,
У святліцы седзячы, у святліцы седзячы,
У аконца гледзячы,
Белы ручкі ломячы, белы ручкі ломячы, Дробны слёзкі ронячы.
Запісала Алена Латуку 1970 г. у в. Альсевічы Мядзельскага раёна ад Ганны Клямаціч (60 гадоў). (Песні сямі вёсак. С. 150.)
Каліна
Як ты, каліна, ты цвіла, То ты ламай каліну.
Як жа ты ў арміі быў, То ты кахай дзяўчыну.
Прыпеў:
Я памятаю вечар той, Ты плакала са мною.
I на развітанне раз у раз Махала хустыною.
— Ой, буў у мэне Васылёк, Хотыў мэне браты.
Ой, Васылёк, мой Васылёк, Забралі ў салдаты.
Ой, помні, мілы Васылёк, Як цэ сыло горыло.
Як моё сэрцэ по тобі То млело, то болело.
— Як жа я ў армію ішоў, То ты була дзяўчынкай. А як я з арміі прыйшоў, То на руках дытына.
Як каліна расцвіла, Тады ламай каліну. Як я з арміі прыйшоў, Тады ты мела сына.
Запісанаў 1976 г. у в. Камянюкі Камянецкага равна ад Еўдакіі Апанасаўны Старун, 1904 г. нар.
Богдан Андрусішын (Данный)
Ой, моладзец, моладзец, чым ты нявесёл?
— Ой, моладзец, моладзец, чым ты невясёл? — А як жа мне, молайцу, вясёламу быць — Прыказалі молайцу на вайну ісці.
Былі ў таго молайца тры родны сястры, Усе тры раднюсенькі, усе тры халасты. Старшая сястрыца каня падвяла, Сярэдняя сястрыца сядло падала, Самая найменшая наперад зайшла, Наперад зайшоўшы, распрашчалася: — Прашчай, прашчай, брацетка, прашчай, братка мой.
Скажы, калі вернется із вайны дамоў? — Выйдзі, выйдзі, сястрыца, рана паутру. Выйдзі, выйдзі, сястрыца, на кругу тару, Ўзгляні, ўзгляні, сястрыца, на ціхі Дунай. На тым ціхім Дунаі бел камень ляжыць, На тым белым камені трусова пер’е.
Калі ж той бел камень наверх усплыве, А трусова пер’ейка на дно патоне, Вот тады вярнуся із вайны дамоў.
Ехалі салдацікі з Русі із вайны, Пыталіся сястрыцы брата-сакала.
— Ці не той твой брацетка, што ў трох палкох жыў. У чацвёртым палкочку галоўку злажыў?
Застагналі конікі, цела везучи, Плакалі чаляданькі, за ім ідучы, Кукавалі зязюленькі, над ім лятучы, Шчабяталі ластаўкі засыпаючы.
Запісала Вера Посаху 1964 — 1970 гг. у в. Мароські Лебедзеўскага сельсовета Маладзечанскага равна ад Алены Семашкевіч (1897г. нар.). (Песні сямі вёсак. С. 296.)
Там у полі-полі яліна стаіць
Там у полі-полі яліна стаіць, А пад той ялінаю ўбіты ляжыць, А над тым убітым сівы конь стаіць, Белым капытом ён зямлю сячэ, Ён зямлю сячэ, ён пана будзе:
— Устань-устань, пане, ужо даўно спіш. А там у полі казакі ідуць, Яны ж сядуць і на мне паедуць.
— Ты бяжы, коею, лужком-беражком, К новаму дварцу, к мацеры-атцу. Заржы ты, коею, сільна, жаласна, Выйдзе к табе, коею, тры панюхны:
Першая паня — мамачка мая, А другая паня — сястрыца мая, Трэцяя паня —мілая жана.
Не кажы ты, коею, што я ўбіты ляжу, А скажы ты, коею, што ў войску служу.
Дзе мамка плача — там рэкі ідуць, А дзе сястрыца — там ручаёчкі, Дзе мілая жана — і расіцы няма.
Як мамачка плача — век вяком, А сястрыца — год гадом, А мілая жана — да абедзейка. Паабедаўшы, у садок пайшла — У садок пайшла, дзесяцёх знайшла.
Запісана студэнтамі філфака БДУ ў 1971 г. у в. Дзмітравічы Бярэзінскага равна ад Агапы Ватошкі (80 гадоў). (Песні сямі вёсак. С. 255.)
Як на тым баку ракі...
Як на тым баку ракі Харошыя дварнякі, Дварненьчык маладой Красну дзеўку спалюбіў. Дай нямножка з ней пажыў. Злыя людзі давялі, У салдацікі пайшоў, У карчомку зайшоў.
— Шанкарачка малада, Дай мне мёду і віна.
— Двараненчык маладой, ЦІ на многа табе даць?
— Hi на многа, ні на мала, А на сто рублей давай?
— Двараненчык маладой, А ці выпіш ты адзін?
— Шанкарачка малада, Хоць я і не вып'ю, Таварышаў напаю, Сваю долю пракляну. — Прападзі, мая доля, Хоць сягоння ад мяне. Любіў дзеўку да канца, Но не судзіў Бог да вянца.
Запісаў Сымон Барыс у 1972 г. ад Сцепаніды Навумаўны Кажамячынка (1901 г. нар.), жыхаркі в. Страшных Дзёрнавіцкага сельсовета Верхнядзвінскага раёна.
I з далёкіх і з краёў...
I з далёкіх і з краёў Шлі салдацікі дамоў, Эй, шлі салдацікі дамоў.
Па вузенькай дарожцы Запыліла вочы ім, Эй, запыліла вочы ім.
То пясочак, то не дым, То Радзіма — не Берлін, Эй, то Радзіма — не Берлін.
Вот і роднае сяло На прыгорку відно. Эй, на прыгорачку відно.
Выхадзіце, сестры, брацця, Пераможцаў сустракаці, Эй, пераможцаў сустракаці!
I з далёкіх і з краёў Шлі салдацікі дамоў, Эй, іплі салдацікі дамоў.
(Беларускі фольклор. Хрэстаматыя: Мн., 1996. С. 727.)
Казацкія песні
Уставай, казак...
Уставай, казак, досыць спаць, (2 разы) А твайго каня не відаць.
А твой коею за тры мілі, Выеў травы тры даліны. Вады выпіў паў-Дунаю, А я стану падумаю.
Запрагайце каня ў санкі, (2 разы) Мы паедзім да каханкі.
Пад'язджаю пад вароты, Стаіць дзеўка ў ерэбры, злоце.
Узяла каня за цугельцы
I павяла да стаёнкі.
Дала каню аўса, сена.	(2 разы)
А казаку — мёду, віна.
Сама стала ў канцы стала, (2 разы) Да казака ані слова.
— Чаго, дзеўка, смутна стала, Да казака ані слова?
Ці жаль каню аўса, сена, Ці казаку мёда, віна?
—Не жаль каню аўса, сена, Не казаку мёду, віна.
Толькі жаль жа ўмывання, Суботняга ўмывання, Нядзельнага прыбірання.
Karo ждала — не даждала (2 разы) (Karo чакала — не дачакала), Аб старым казаку i не думала.
Запісаў С. В. Барысу 1962 г. ад Соф’і Барыс.
У канцы грэблі шумяць вербы
У канцы грэблі шумяць вербы, Што я пасадзіла.
Няма майго міленькага, Што я палюбіла.
Няма яго і ня будзе, Паехаў у Адэсу, А мне сказаў: «Расці, міла, Да другой вёсны».