Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Пакалечаны салдат
Паранены, замучаны Крываваю вайной, На палку апіраючысь, Ідзе салдат дамоў.**
Ідзе, а думкі чорныя
Плывуць у галаве: — Чаму ж я не забіты там У крывавай той вайне?
* Другі радоку кожнай стпрафе паўтараецца.
** Апошнія два радкі кожнага куплета паўтараюцца.
Уся сіла ўцякла з мяне Ад незлічоных ран, А дома ўсе галодныя, Я буду лішні там.
Расейскі наш цар-бацюшка
У акопы пасылаў, Пакуль былі здаровыя, Нам многа абяцаў.
Пакуль былі здаровыя, Нам многа абацаў, Як сталі мы калекамі, Нам палкі ў рукі даў.
Ідзіце вы, салдатушкі, У свой радзімы дом, А вам Расея матухна Аддзякуе патом.
Запісанаў в. Селяўцы Маладзечанскага раёна. (Зянъко У. Спадчына маёй маці. №253. С. 182,183.)
У чужой карчме
Зайшоў, зайшоў бел малойчык Ў чужую карчомку, Налівалі малойчыку Тры поўныя чаркі.
—	Прымай, белы малойчык, Нашу гасціну, Забывай, белы малойчык, Пра сваю радзіму.
—	Ой, хоць буду піць-гуляці, Але п'ян ня буду, Ды пра сваю староначку Павек не забуду.
Аўнашай староначцы Сады зеляныя.
Ўсе садочкі зеляныя, Людзі удалыя.
(Зянько У. Спадчына маёй маці. № 251. С. 181.)
Ой, у ПОЛІ, ПОЛІ
Ой, у полі, ПОЛІ Не дым, не туман, А за тым туманам Тры войскі стаяць.
А ў першым войску Конікі іржаць, А ў другім войску Шабелькі звіняць.
А ў другім войску Шабелькі звіняць, А ў трэцім войску Брат брата забіў.
Брат брата забіў, Сеў лісты пісаці, Сеў лісты пісаці, Да матачкі слаці.
Сеў лісты пісаці, Да матачкі слаці: — Прыедзь, прыедзь, матуленька,
Сыночка хаваці.
Не паспела матачка Сыночка хаваці, А паспела матачка Суды судаваці.
— А што ж гэта, людзі, Да здарылася?
За што ж вы, сыночкі, Да пабіліся?
— Мы служылі, мамачка, У адным палку, Мы любілі дзяўчыну Удвух адную.
Мы ехалі, мамачка, Цераз яе двор, Ды ўпала шапачка 3 галоўкі далоў.
Я прасіў падаць мне,
А ён не падаў, То я яму, мамачка, 3 плеч галоўку зняў.
Запісала Аляксандра Прышчэпа ў 1962 — 1968 гг. у в. Арэшніца Клецкага равна ад 68-гадовай Вольгі Валодзька. (Песні сямі вёсак. С. 206,207.)
Ой, з-пад поля ды з-пад белага
Ой, з-пад поля ды з-пад белага, Эй, ды з пад белага.
Цячэ рэчка, рэчка быстрая, Эй-эй, рэчка быстрая.
А па той рэчцы карабель плыве, Эй-эй, карабель плыве.
А ў тым караблі тры палкі салдат, Эй-эй, тры палкі салдат.
Первы полк салдат — маладых рэбят, Эй-эй, маладых рэбят.
Другі полк салдат — усё жанатых, Эй-эй, усё жанатых.
Трэці полк салдат — усё старычкі, Эй-эй, усё старычкі.
Маладыя йдуць — песенькі пяюць, Эй-эй, песенькі пяюць.
Жанатыя йдуць — сільненька плачуць, Эй-эй, сільненька плачуць.
Старычкі йдуць — разгаваруюць, Эй-эй, разгаваруюць:
— Ціхаце, братцы, не журыцеся, Эй-эй, не журыцеся.
Пойдзем у Расею — ўсе пажэнімся, Эй-эй, усе пажэнімся.
ЗапісалаА. Шаўляковаў 1960-х гадах ад 55-гадовай МарыіДулебаў саўгасе «Раванічы» Чэрвенъскага равна. (Лірычныя песні/Уклад, і рэд. Н. С. Гілевіча. Мн., 1976. С. 86, 87.)
Ой, ляцелі гусачкі
Ой, ляцелі гусачкі, Ой, ляцелі дробныя. Напаткалі маладыя хлопчыкі Да прыёму ідучы.
Прыйшлі да прыёманьку, Скінулі адзежаньку.
Скуль узялася шэрая зязюля, Стала кукаваці.
Гэта не зязюленька —
Родная матуленька. Яна прыйшла з дому Да прыёмаў сына выручаці.
— Ой, не трэба, матуля, Ой, не трэба выручаці.
А хто ж будзе на шырокім полі 3 немцам! ваяваці?
Запісала Ірына Канстанцінаўна Маліноўская ў 1976 г.у Лідскім раёне.
Зялёны дубок, чаго пахіліўся?
Зялёны дубок, Чаго пахіліўся? — Малады малойчык, Чаго засмуціўся? Ці атца баішся, Ці маці жалееш? — Отца не баюся, Амаці не маю. Маладу дзяўчыну Моцна я жалею. — Не жалей дзяўчыну — Дурны розум мае. Па садзіку ходзіць, Ручанькі ламае.
— Ты не плач, дзяўчына, Гадуй майго сына. Я з войска вярнуся, 3 табой ажанюся.
Запісала I. К. Маліноўская ў 1976 г. у в. Губейкі Лідскага раёна ад Галіны Змітраўны Роўбуць, 1920 г. нар.
Гэй, там дарожка высаджаная
Гэй, там дарожка высаджаная, На гасцінец вываджаная. Гэй, той дарожкай Навабранчыкі ідуць, гэй! Харошыя яны песенькі пяюць. А за імі — бацькі, маці, гэй! Белы ручкі ламаючы, Свайго сына навучаючы, гэй! — Будзь ты, сынку, разумёны, Усяму войску дагаджоны, гэй. 1 старому і маленькаму, Гасудару маладзенькаму, гэй. — Позна стала мяне маці навучаці. Было мяне на свет белы не пускаці, гэй. Было мяне сінім камнем радзіці, Было мяне ў сіню рэчку ўтапіці, гэй. Быстру рэчку пераплыў бы я, Царскай службы не служыў бы я, гэй.
Запісала I. К. Маліноўскаяў 1976 г. у Лідскім раёне.
Ой, у лузе, у лузе, бяроза стаяла
Ой, у лузе, у лузе, бяроза стаяла, Тонкая, высокая, лісцейкам шырокая. Тонкая высокая, каранём глыбокая. А на той бярозе зязюля кукавала, Маці свайго сына ў войска выпраўляла: — Ідзі, мой сыночак, ды не забаўляйся, Цераз год, другі, дамоў ты вяртайся. Год праходзіць, другі наступав — Маці свайго сына з войска дажыдае. А ў нядзелю рана сонейка ўсходзе, Малады малойчык па падворку ходзе. — Ой, здравствуй, здравствуй, маці, Ці рада ты мною?
Ці рада ты мною і маёй жаною? — Ой, рада, рада, дзіцятка, я табой. Толькі не рада я тваёй жаной.
Я свайму дзіцяці дала крэсла сесці, А сваёй нявесце на парозе сесці. Я свайму дзіцяці дала віна напіцца, А чужой дзяўчыне дала атруціцца. — А я гэта віна на каня выллю, А тую атруту напалову вып’ю. Не ўмела ж маці мяне шанаваці, Умей жа, маці, цяпер пахаваці.
Запісала I. К. Маліноўская ў 1976 г. у в. Макары Лідскага равна ад Сцефаніды Кірылаўны Пазьняк, 1933 г. нар.
Барабаншчыкі б'юць, у засадачку ідуць
Барабаншчыкі б'юць У засадачку ідуць.
Там народушка прыасталіся, 3 сястрой, з матушкай распрашчаліся. Матка плакала — урыдалася.
Сястра плакала — ручаём слёзкі ішлі. Жана плакала — ніякай расы нет.
ЗапісаўА. В. Барысу 1963 г. у в. Касічы Вілейскага равна ад Хвядосі Уладзіміраўны Варановіч, 1880 г. нар.
Ой, у лузі, у лузі каліна стаяла
Ой, у лузі, у лузі Каліна стаяла. А на той каліне Зозюля ковала. Гэта не зозюля, То родная маці. Вона выражала Сынаў салдаты.
—Ідзі, ідзі, сынку, Ідзі не барыса. Чэраз тры годыкі Дадому вярніся. Праходзіць гадочак — Сыне нэ мае.
На трэці гадочак Лісты прысылае.
—Чы рада ты, мамка, Чы рада ты мной? Чы рада ты, мамка, Моей жэною?
—Ой, рада я, сынку, Ой, рада тобою. Толькі я нэ рада Твоею жэною. Посадзіла сына За стол на розі. Нэ любу нэвестку У сенях на парозі. Наліла сыну Гарачага чаю, Нэ любай нэвестцы — Горкага печалю.
Запісала Надзея Піліпаўна Гарагляду 1976 г.у в. Варані Столінскага равна ад Марыны Аляксееўны Несцяровіч, 1928 г. нар.
Салдацкая 1914 года
На возморье мы стояли, На возморье мы смотрели. Как волнуецца волна.
Не туман с моря поднялся — Сильный дождичек пошёл. Посулился враг-германец Русско вайско победить.
Врешь ты, врешь, Враг-германец, Русско войско победить Ох, у русских войска много. Русский любит угостить, Угостить свинцовой пулей. На закуску стальной штык. Штык стальной четырехгранный Грудь германскую пронзит.
Запісаў Міхаіл Кахановіч у 1976 г. у в. Бобрык Шнскага равна ад Івана Майсеевіча Кахановіча (89 гадоў).
Былі ўудоўкі тры сыны
Былі ў удоўкі тры сыны, Сталі браць іх на вайну. Большы кажыць: мне не хочацца, Меншы кажыць: не прыходзіцца. Сярэдненькі сабіраецца, Маці з жалі аж валяецца. Жана-шэльма насміхаецца.
— Пабудзь, шэльма, хоць гадок без мяне — Будзеш рада, каб увідзець мяне.
А ў нядзелю, чуць на зорачку, Выйшлі салдаткі на вулачку. А ўсіх мілыя з ваёнкі йдуць, А як майго — не чуваць, не відаць. А як майго дык нідзе не відаць, Толькі яго да два конікі вядуць. Два конікі вараненькія, А сядзельцы залаценькія, Пад сядзельцамі рубашачкі, А рубашачкі крывавенькія, А платочкі два слязавенькія.
Напісана, запячатавана, Каб нікому не паказавала, Каб без вады было выбелена, Каб без сонца было высушана, Без валачка слізка выкачана.
А я ж молада дагадліва была, Я слязамі бела выбеліла, Ташнатою суха высушыла, Далонцамі слізка выкачала.
Загасала Алена Лашуку 1966 г.у в. Альсевічы Мядзелъскага равна ад Ганны Хілы [77 гадоў). [Песні сямі вёсак. С. 149.)
Ой, чаму нас здаюць у салдаты?
Ой, чаму нас здаюць у салдаты, Пасылаюць на Дальні Васток? А ці мы ў тым вінаваты, Што мы выраслі лішні вяршок?
ЗапісаўС. В. Барысу 1970г.у в. Клявіца Ашмянскага раёна адЯдвігі Уладзіміраўны Доваль, 1920 г. нар.
Салдацкая песня 1915 года
— Солдатушки-ребятушки, Где ваши матушки?
— Наши матушки — Белые палатушки.
— Салдатушки-ребятушки А где ваши сёстры?
— Нашы сёстры — Сами пики остры, — Салдатушки-ребятушки, А где ваши детки?
— Наши детки — Сами пули метки.
— Салдатушки-ребятушки.
А где ваши тётки?
— Наши тётки —
Зелёные лебёдки (лафетки).
— Салдатушки-ребятушки, Где ваши деды?
— Наши деды —
Над немцами победы (Громкие победы)
— Салдатушки-ребятушки, А где ваши жёны?
— Наши жёны —
Ружжа заряжёны.
Запісаў С. В. Барысу 1971 г. у в. Збляны Лідскага раёна ад Сцяпана Андрэевіча Гемзы, 1905 г. нар.
Ой, пры дарозе бяроза стаяла
Ой, пры дарозе бяроза стаяла.
Маці свайго сына ў войска выпраўляла.
У войска выпраўляла і яго навучала:
— Ідзі, сынок, у войска, толькі не бойся (баўся), Цераз годзік, другі дамоў вярніся.
Ужо год праходзіць, другі наступаіць, Маці свайго сына з войска дажыдаіць. Прыехаў сыночак, стаў з маткай вітацца Стаў з маткай вітацца ў яе пытацца:
— Здарова, мамаша, ці рада ты мною, Ці рада ты мною, маею жаною.
— Рада ж я, рада, мае ты, дзяціна, Толькі я не рада чужой чужанінай.
Пасадзіла сына, дала піці, есці, А чужой нявесцы на парозе сесці. Паставіла сыну салодкае віно, А чужой нявесцы горкай атравы.
Сама пайшла ў сені, горка затужыла: — А божа, мой божа, што ж я нарабіла. Родную сямейку навек загубіла.
Запісаў С. В. Барысу 1972 г. у в. Камарышкі Рускасельскага сельсовета Вілейскага равна ад Настассі Рыгораўны Дзямідовіч, 1900 г. нар.
Дзяўчыначка пыха нарабіла ліха
Дзяўчыначка пыха нарабіла ліха, Зазвала жаўнера ў каморачку ціха. Жаўнерык пабыўшы, на коніка сеўшы, На вайну паехаў, дзяўчыну забыўшы.
Дзяўчыначка мала ўсю ночку не спала, Усю ночку не спала, лісточкі пісала Да таго жаўнера, што даўна кахала.
Жаўнер рана ўстаўшы, лісток прачытаўшы, Цяжка ўздыхнуў і жальненька заплакаў.
— Пусці мяне, цару, на тую ўскраіну.. Мела дзеўка сына, там мая прычына.
Жаўнерык прыехаў, каня да стаёнкі, Каня да стаёнкі, а сам да свяцёлкі. — Чаго ж ты, дзяўчына, так цяжка гаруеш, Ці таго сыночка так крэпка шкадуеш?