Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Усіх нас трымалі ў здзеках, няволі, Нішчылі роднынаш край.
Доўга цярпелі, але даволі. Гэй, Беларусь, уставай!
Запісала Алеся Лявонаўна Фурс (Умпіровіч, 1925г. нар., в. Азяравы Пастаўскага раёна). Песню спявалі на Пастаўшчынеў 1930-х і 1940-х гг. (Гарт. С. 96.)
Песьня случакоў
Яшчэ паляк ня быў панам тут на Беларусь Яшчэ прыйдзе час наш.
Разам чужынцаў падушым.
Прыпеў:
Гэй, наперад, наш народзе, Моц наша ня слаба.
Зараз з могілак выходзіць
Атаман Нябаба.
Пойдзе бойка роўным тэмпам,
Даўнейшым не горша,
Што заможным нашим панам
Ня дасьць мейсца Польшча.
Прыпеў.
(Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах іўспамінах. Мн., 2006.
С. 280; Архівы БНР. Т. 1. Кн. 2. С.1027.)
Тры трубы залотыя
Ай, лес к лесу клоніцца, Вярхушачкі ломяцца. Ай, люлюхны, люлюхны, Тры трубы залотыя.
Як пачула матухна Тры трубы залотыя, Ай, люлюхны, люлюхны, Тры трубы залотыя.
«Ці ня мой жа то сыночак На вайну саружаецца?» Ай, люлюхны, люлюхны, На вайну саружаецца.
А ў першую зайгралі, Конікаў сядлаючы! Ай, люлюхны, люлюхны, Конікаў сядлаючы!
А ў другую зайгралі, 3 хаты выпраўляючы! Ай, люлюхны, люлюхны, 3 хаты выпраўляючы!
Аўтрэцюю зайгралі, Вайну падымаючы! Ай, люлюхны, люлюхны, Вайну падымаючы!
Ай, лес к лесу клоніцца, Вярхушачкі ломяцца! Ай, люлюхны, люлюхны, Вярхушачкі ломяцца!
Ай! Плакала матухна, Сыночка чакаючы.
Ай, люлюхны, люлюхны, Сыночка чакаючы.
[Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах іўспамінах. С. 282,283.) Са збора Лявона Вітана-Дубейкаўскага.
Ой, зашумеў лес
Ой, зашумеў лес, Затрашчала ляшчына. Паехаў мілы — Заплакала дзяўчына.
— Ой, не крой сэрца, Не ўмывайса* сьлязою, Скора вярнуса, Пабяромса з табою.
Бывай здарова Са старым! бацькамі, А я паеду, Стрэнуса з маскалямі.
Наляцеў віхор, Дай вецер з-пад Грозава, Зблытаў, паламаў, Голляйка бярозава,
Ой, зашумеў лес, Затрашчала ляшчына. Паехаў мілы — Заплакала дзяўчына.
Чорна грэчка
Чорна грэчка, белыя крупы, Трымаймаса, браткі, купы.
Як ні будам трымаціса, Будуць людзі сьмяяціса.
Ой, мой родзе, род вялікі, Хай зайграюць нам музыкі,
Каб здаровы пілі, елі, Самі сабе панства мелі,
Чорна грэчка, белыя крупы, Трымаймаса, браткі, купы!
* Неўмывайса — прыклад сакання случакоў. У песні захоўваецца саканне.
Цячэ рэчка з-пад мястэчка
Цячэ рэчка з-пад мястэчка, Долам ніглыбока, Ісьці мусіш ваяваці, Бо ўраг нідалёка.
Пакідаю цябе, люба, На людзей, на Бога, А ўжо ж мне. маладому, У войска дарога.
Усталі хмары на ўсходзя Чорнымі клубамі.
Забіў конік вараненькі Ў зямлю капытамі.
Сышлі хмары, згінуў вецер, Крумкач пралятая.
Усе хлопцы з войска ідуць, А мой дзе — хто зная?
Заплакала стара маці Горкімі сьлязамі, Ўбілі сына маладога Ў баі з маскалямі.
Апошнія тры песні, запісаныя Марыяй Сідаровіч ад Сяргея Шпакаў в. Сярэднікі Слуцкага равнаў жніўні 1999 г.
(Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах іўспамінах. С. 284.)
* * *
Балаховіч-Булак, Атаман наш ліхой, Толькі слова скажы — Мы пайдзём за табой.
(Стужынская Н. Беларусь мяцежная. Вільня. 2011. С. 93.) Песню гэту спявалі жаўнеры Станіслава Булак-Балаховіча ў пачатку 1920-х гадоў.
У чужацкай няволі
(Песня інтэрнаваных 1-й Слуцкай брыгады стральцоў)
Равуць-стогнуць лясы, горы, шырокія полі.
Плачуць-стогнуць беларусы ў чужацкай няволі.
Трацім тут мы свае сілы, церпім цяжкія мукі, За што ж, Божа міласэрны, зьвязаў ты нам рукі?
Гэй вы, гэй вы, браты нашы, дзеці горкай долі, Што ня йдзеце вызваляць нас зь цяжкае няволі?
ЗапісаўЯзэп Фарботка.
(Наша Думка. 1921, 6 траўня.)
Песня беларускіх работніц
Кому я горе и досаду, Кому я правду расскажу, Кому-кому на грудь больную Свою головку положу.
— Устань, мама, устань рано И послушай на зоре, Не твоя ли дочка плачет В чужой дальней старане.
1946 г.
Запісаў Міхась Тычына ў 1998 г. ад Еўдакіі Васілеўны Пекалюк (1927 г. нар.), якую ў 1945 г. па позве разам з равесніцамі з Ганнай Лабко і Вольгай Навіцкай з в. Жабін Старобінскага (цяпер Салігорскі) равна адправілі на прымусовую работу ў г. Манітагорск на завод «Северникель». Там яны склалі і спявалі гэтую песню разам з расейскімі дзяўчатамі. Там Е.В. Пекалюк адпрацавала два гады. Ей далі адпачынак, прыехала яна дамоў і адмовілася вярнуцца на завод. Ей прысудзілі тры месяцы прымусовай працы, алеў Беларусі.
У полі вецер воіць
У полі вецер воіць, Ваенны гром грыміць. Ніхто так не страдаіць, Як мілы на вайне.
Сам пушкі заражаіць, Стаў думаць аба мне. Ён пуляў не баіцца, Шлець лісты да мяне.
Прыйшоў лісток пячальны, Што мой мілы ўбіт.
Убітучыстым полі, Пад кусцікам ляжыць.
Шинель яго і фуражка На кусціку вісіць, А кроў яго гарачая Па камушкам бяжыць.
А каб я мела крылля, Злятала б на вайну, Сабрала б яго косці У платочык беленькі.
У платочык я сабраўшы, Да гробу адаслала.
Да гробу адаслаўшы, У манашкі жыць пайшла. Манашкаю жыць можна, Но пцічкай нікагда.
Адзену бела плацце, Да мамачкі пайду.
— Падружкі, сазнаюся — Век замуж не пайду.
Запісаўу 1963 г. Анатоль Барыс ад Соф'і Ільінічны Барыс. Песню спяваліў вёскаху 1945-1949 годах.
Літаратурныя творы
на гістарычныя падзеі
Еўфрасіння
Словы Івана Цітаўца Музыка Іны Філіповіч
3 малітвай і Богам адзіным Жыццё для царквы пражыла.
Святая патронка Радзімы Хрыстовай нявестай была.
Будоўлі твае не старэюць, Канонам у вечнасці жыць, Іконы твае не сатлеюць —
У іх тваё сэрца ляжыць.
Прыпеў:
Бяжыце, ляціце, стагоддзі, Кружыся адвечна, зямля.
Навек застанецца ў народзе Святой Еўфрасінні імя.
Святлом яно будзе сусвету.
У кожнае дойдзе акно. Як сонейка грэе планету, Так душы сагрэе яно.
Прад слава, князёўна-чарніца, Да Богшы не згіне твой крок. Ты ў келлі старой галубніцы Асветна рассоўвала змрок.
Свяшчэнныя кнігі пісала, Гаротным адмольвала рай, Ад княскіх усобіц збаўляла Свой родны пакутлівы край.
Прыпеў.
Паломніцтва подзвіг яскравы I той манастыр, што пяю, Бязмежна, навечна праславяць Ахвярную працу тваю.
Гарэць ёй агнём Праметэя На ўсёй хрысціянскай зямлі, Хай ружай яна расквітнее, Дабрэй каб мы, людзі, былі.
Прыпеў.
(Цітавец I. Ёсць любоўу мяне... С. 258.)
Тураў рог Гедзіміна. 1321 г.
Словы Яна Чачота
Музыка Васіля Купрыяненкі
Тут, у Вільні, на тары Туравай вядомай Гедэімін над стромай
Тура ўклаў быў пры бары, На тары.*
Нам на памяць — тураў рог Быў пазалачоны, Гожа аздаблёны.
Князь яго схаваў у лёх, Тураў рог.
3 рога тога Вітаўт піў Разам з каралямі, 3 важным! панамі.
Як ix з'езд у Луцку** быў,
3 рога піў.
Падарыў князь тэты рог За сталом, па-людску, Зыгмунту ў тым Луцку, Ды Літве ён не памог...
Дзе ж той рог?
(Часопіс «Роднае слова». 1996. № 11. С. 179.)
* Легенду пра тое, як Гедзімін забіў тура і заснаваў Вільню падаюць М. Стрыйкоўскі і іншыя крыніцы.
** На з’ездзе ў Луцку (Валынь) сабраліся ў студзені 1429 г. вялікі князь літоўскі Вітаўт, польскі король Ягайла ды рымскі імператар Сігізмунд I. Апошні выказаў прапанову абвясціць Вялікае Княства Літоўскае каралеўствам і каранаваць Вітаўта. За гэта Вітаўт падарыў яму дарагую родавую рэліквію — прыгожа аздоблены тураў рог. Ніхто не ведае, дзе той рог цяпер.
Бітва над Ворсклай 1399 г.
Словы Яна Чачота
Вунь стары ліцвін ля хаты Думку думае зацята.
Ля яго ягнятка скача, А ён, бедны, ледзь не плача.
Узгадаў, як над ракою Ворсклай, мутнаю, чужою Пацярпеў Вітаўт паразу, Дзе і ён тады быў разам.
— О, Вітаўце, слава наша, Хто цябе калі настрашыць? Пра карону ты шчэ дбаеш, Волас хоць зсівелы маеш.
Што ж казаць, як ты меў сілы. Звон мячоў быў сэрцу мілы.
Ды вось моцна пацярпелі, Як Эдыгу біць хацелі.
Варажбы не слухаў дзіўнай. Што тлумачыў Ян з Пакрыўнай, Не паслухаў Спыткі слова.
Гнеўны быў на хана мову.
Хан Эдыга ж так адмовіў, Як Кутлуку ты прамовіў: — Мне паддайся, я старэйшы— Што ж тут гневацца, мілейшы.
Ды хапіла гневу, пыхі. Лезлі ў бітву. як у ліха, I за справу Тахтам ыша Прападалі, быццам мышы.
Цяжка, цяжка нам прыйшлося. Тысяч сто там засталося, Што былі жывымі ўчора, Кроў струменем, трупаў горы.
Ледзьве ўцёк за ласку Бога, Смеласць Спыткі, Астрарога... ... Ой, маліся, дзед, маліся, Не давай улады пысе...
Бітва на рацэ Ворскле (левы прыток Дняпра) адбылася ў 1399 годзе, 12 жніўня, паміж войскамі Вялікага Кніства Літоўскага на чале з вялікім князем Вітаўтам і Залатой Ардой на чале з ханам Цімур-Кутлукам і цемнікам Едыгеем. Саюзнікам Вітаўта быў хан Тахтамыш з некалькімі тысячамі татараў. У той бітве загінула не менш за 16 беларускіх князёў, сярод іх і Андрэй Полацкі. Вітаўт і Тахтамыш з рэшткамі войска ўцяклі. Цімур-Кутлук сканаў ад ран, атрыманыху бітве. Гэта параза стала одной з прычын, якая вымусіла Вітаўта падпісаць Віленска-Радамскую унію 1407 года паміж ВКЛ і Польшчай. (Наша слова, 2009,12 жніўня.)
Хвацкія малойцы
Словы і музыка С. Сокалава-Воюша
Хвацкія малойцы, хлопцы-касінеры, Харалужны корд ды песьня на запас, Секлі вам галовы за цара, за веру, Толькі вашы коні ратавалі вас.
Толькі вашы коні ды ў душы адвага, Ды агонь вачэй, ды матчына сьляза.
I зіхцела воля над ваяцкім сьцягам,
I жыла надзея на канцы ляза.
I жыла надзея, і лілася песьня,
I гучала рэха хлопцам у адказ: «Калі лёс загінуць — справа ўваскрэсьне, Справа ўваскрэсьне, як прысьпее час».
(Песьні краю. Сьпеўнік. С. 15.)
Альгерд і Марыя
Словы Яна Чачота
Музыка Васіля Купрыяненкі
Над Дзвіною дзевіч-вечар, Тут Альгерд з раднёй:
Браць прыехаў шлюб з князёўнай
Нашай маладой.
Замак віцебскі ўсе свечкі
Сёння азараюцъ.
Ёй, князёўне, ёй, Марыі, Косу расплятаюць.
— Не плач, красна, не плач, міла, — Хто б ёй слёзы выцер?
I табе руку, і княству Падае твой рыцар.
3 ім табе і ўсяму княству Зажывецца ў шчасці.
Вы забудзеце з Літвою
Гора ды напасці.
Ты ідзі за князя з Богам, Каб жыць разам вечна.
Шчасце княстваў тых, што разам
Звязаны сардэчна*.
(Роднае слова. 1996. № И. С.182,183.)
* Віцебскае княства канчаткова ўвайшло ў склад ВКЛ у 1320 годзе: яго атрымаў Альгерд ваўладаннеякбацькоўскую спадчыну жонкі Марыі — дачкі віцебскага князя Яраслава.
Песня паходу ліцвінаў
Верш Уладзіслава Сыракомлі
Вось шуміць наш лес якраз: Князь у бой паклікаў нас; Узмацнімся сёння духам, Заутра хваляй пусцім юху — Дык у добры час!
Смела, коею, йдзем у бой!
Добры ты таварыш мой! Вораг ёсць не для прыязні, Гаспадар — не для баязні. Смела, мужна стой!