Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Такая архаічнасць песні для будаўнікоў камунізму зусім не падыходзіла. Пасля запісу песні «Па вулачцы новенькай» я прапанаваў народнаму артысту СССР Рыгору Шырму, каб ён адкінуў канцоўку песні і даў ёй новае жыццё. Аранжыроўка песні ўдалася, і яна ў 1968 г. пайшлаўсвет.
Гістарычныя песні рэдка трапляюць на эстраду. Многія з іх забываюцца і не ўспрымаюцца новымі пакаленнямі. Старыя людзі паміраюць, і яны забіраюць з сабой гістарычныя песні. А таму фалькларыстам сёння запісаць гэтыя творы рэдка калі ўдаецца. Аднак такія музычныя ансамблі, як, напрыклад, «Стары Ольса», «Пінская шляхта», гурты «Крэсіва», «P.L.A.N.» спрабуюць выкарыстаць гістарычныя песні ў сваім рэпертуары. У рэпертуары гурта «Стары Ольса» нямала гістарычных песень, сярод іх «У нядзельку параненька»,
«Едзе Вітаўт па вуліцы», «Пахвала Вітаўту», «Грунвальдская бітва 1410 г.», «Багародзіца», «Клецкая бітва 1506 г.», «Аршанская бітва 1514 г.» ды іншыя. Спяваюць песні на гістарычную тэматыку Алесь Камоцкі і Андрусь Мельнікаў. Зрэдку некаторыя нашы аўтары песень складаюць вершы на мелодыю рускіх песень. Так Алесь Камоцкі склаў і выконвае песню «Птушкі» (на мелодыю песні М.Блантэра «Летят перелетные птицы»), а Андрэй Плясанаў спявае песню «Бадзяга» (пераклад Вітаўта Мартыненкі рускай народнай песні «По диким степям Забайкалья»). У апошні час з’явіліся ў продажы і кампактдыскі з запісам самадзейных гуртоў, напрыклад, дыск «Гераічны эпас. Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Л ітвы», падрыхтаваны гуртом «Стары Ольса». У некаторых з іх ёсць запісы для «караоке» (для праслухоўвання і спеваў).
Кожная эпоха нараджае свае песні і пакідае ix новым пакаленням. У адпаведнасці з гістарычнымі падзеямі мы вылучылі пэўныя трупы іх. Класіфікацыя наша досыць умоўная. Ix мы адносілі да вядомых гістарычных падзей і асоб (войны, паўстанні, асобы) або да пэўных сацыяльных труп (рэкруцкія, салдацкія, матроскія, антыпрыгонніцкія, турэмныя, казацкія, побытавыя, партызанскія, бунтарскія). Апрача названых песень, у зборнікуключаны прыпеўкі, рамансы і ў дадатку некалькі вершаў, што маюць адносіны да гісторыі.
На лексіку песень, што змешчаны ў зборніку, значны ўплыў аказала тое асяроддзе, у якім яны ствараліся. У адных песнях заўважаецца насычэнне пал анізмамі, а ў іншых — найбольш русізмаў. Некаторыя рэкруцкія, салдацкія, матроскія і турэмныя песні яўна запазычаны з рускай мовы і рускія словы (лексіка) перапрацаваныя з правіламі беларускага маўлення (граматыка). Напрыклад, песня «Усе бутылкі шавяляцца» спяваецца на «трасянцы» (руска-беларуская ці беларуска-руская). У нашым зборніку ёсць рускія песні сярод салдацкіх, матроскіх, турэмных (арыштанцкіх), разбойных, партызанскіх, «афганскіх». Беларусь!, трапіўшы ў рускамоўныя калектывы, самі гаварылі па-руску і засвойвалі рускую мову і спявалі рускія песні. Іншы раз яны самі складалі рускую песню для ўсіх. А пасля, калі яны вярталіся ў Беларусь, у родную вёску, мястэчка або горад, дык і прыносілі гэтыя песні, якія станавіліся вядомымі амаль для ўсіх жыхароў гэтага населенага пункта. Вось вам прыклад не прымусовай русіфікацыі, або павольнай лінгвістычнай акупацыі.
Салдацкія песні ўзнікалі пераважна ў вайсковым асяроддзі. Беларусь!, якія служылі ў расійскім або польскім войску, запаміналі іх, і, вярнуўшыся дадому, выконвалі. Песні набывалі беларускае вымаўленне, але ў іх захоўвалася вялікая колькасць русізмаў або паланізмаў. У выніку беларускія фалькларысты не прызнавалі іх за беларускія, а таму ў фальклорныя зборнікі не ўключалі.
Ваенныя падзеі, якія часта адбываліся на Беларускай зямлі, аднаўлялі ў памяці народа эпічныя творы. Так, у 1945-1946 гг. беларускія мужчыны, якія вярталіся пасля вайны дамоў, прыносілі з сабою запісаныя або вывучаныя на памяць песні, якія маглі ўзнікнуць у гады Першай сусветнай вайны, грамадзянскай або ў час падзей 1941г. Такімі з’яўляюцца песні «Ішлі два салдаты», «У полі вецер веіць», «По Дону гуляет козак молодой» ды іншыя. Песні гэтыя рускія, і іх спявалі расійскія салдаты, але ў пасляваенныя гады яны бытавалі і ў Беларусь Іх спявалі ў час застолля па-беларуску з некаторымі рускімі словамі.
Асобна трэба сказаць пра песні Вялікай Айчыннай вайны. У час трохгадовай нямецка-фашысцкай акупацыі людзям было не да песень. Але наш народ і ў цяжкі час спяваў. Спявалі раней вядомыя гістарычныя і даваенныя песні. Сярод іх салдацкія, казацкія і сямейна-бытавыя. 3 пашырэннем партызанскага руху ўзнікалі і партызанскія песні на рускай або беларускай мове. Сярод савецкіх (чырвоных) партызан была папулярнай песня «Бабуся», напісаная былым настаўнікам Максімам Піліпавічам Собалевыму партызанскай брыгадзе «Штурмавая». Яго песні пашэнціла стаць папулярнай і ў іншых партызанскіх брыгадах і зонах. Паколькі партызанскія атрады і брыгады знаходзіліся на значнай адлегласці і паміж імі не існавала цеснай сувязі, а таму ў кожным падраздзяленні або партызанскай зоне ствараліся свае партызанскія песні. Так узніклі песні «Марш бярозаўцаў», «Нарачанка», «Случанін, мой брат і таварыш», «Пінская партызанская», «Любимая рогачевских партизан». Зразумела, сваіх кампазітараў сярод партызанаў не было, а таму часта складалі верш на вядомую ўсім мелодыю. Так з’явіліся партызанскія песні «Ой, Лявоніху Лявон палюбіў», «Бывайце здаровы!», «Катюша», «Крутится, вертится враг под Москвой», «Партызанскае яблычка». Некалькі партызанскіх песень чытач знойдзе ў гэтай кнізе.
Чырвоная Армія двойчы ваявала з Польшчай, двойчы з Японіяй, па адным разе — з Кітаем і Фінляндыяй. Чырвонаармейцы і савецкія салдаты ваявалі ў многіх лакальных войнах, якія не згадваюцца ў школьных падручніках па гісторыі, апрача дзвюх.
Савецкі Саюз вёў дзве яўна агрэсіўныя войны: савецкафінляндскую (1939-1941 гг.) і савецка-афганскую (1979-1989 гг.). За першую, начатую і аб’яўленую Савецкім Саюзам вайну, яго выключылі з Міжнароднай арганізацыі Лігі Нацый, за другую, не аб’яўленую (акупацыю Афганістана і вайну з маджахедамі, інакш паўстанцамі) многія краіны байкатавалі Алімпійскія гульні ў Маскве ў 1980 г. Савецка-фінляндская ваенная кампанія праходзіла непрацяглы тэрмін у жорсткіх зімовых умовах і таму фактычна не пакінула гістарычных песень, тым больш на беларускай мове. А савецка-афганская вайна, якая афіцыйна аб’яўлялася ў СССР як увод
абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Афганістан, д оўжылася больш за 9 гадоў — з 30 снежня 1979 г. па 15 лютага 1989 г. За тэты час на неаб’яўленай вайне пабывалі некалькі дзесяткаў тысяч савецкіх салдат. На ёй загінулі 13 833 савецкія воіны, у тым ліку 789 беларусаў. Шмат нашых землякоў вярнуліся з вайны калекамі. Толькі ў Магілёўскую вобласць прывезлі з Афганістана 220 калекаў. Вялікія страты нанесены і Афганістану: каля 1,5 млн чалавек забіта, 3—4 млн сталі ўцекачамі. Мужна змагаліся ў Афганістане савецкія салдаты, сяржанты і афіцэры, якія выконвалі па загаду свайго камандавання «інтэрнацыянальны абавязак» («долг»]. «Долг» невядома перад кім?! Перад палітбюро ЦК КПСС, якое задумала тэту авантуру для пашырэння савецка-камуністычнага ўплыву ў Цэнтральнай Азіі. У выніку вайны — гібель юнакоў у тарах і пустынях Афганістана, няпоўныя працоўныя калектывы, расколатыя сем’і і маральна пакалечаныя душы тых, хто пабываў на гэтай несправядлівай вайне.
Значныя падзеі той вайны і перажыванні салдат знайшлі адлюстраванне ў песнях воінаў-інтэрнацыяналістаў, якіх у нас называюць «афганцы». Песні пра тую вайну складаліся на рускай мове і толькі некалькі ёсць беларускіх, якія напісаныя ў Беларусі пасля 1988 г. Правёўшы кароткае даследаванне рэпертуару песень «афганцаў», мне ўдалося выявіць найбольш папулярныя з іх. Такімі з’яўляюцца «Кукушка» Ю. Кірсанава, «Прикрой меня, ведомый» С. Волкава, «Этот мир без тебя» I. Марозава, «Второй батальон» В. Пятраева, «Черный тюльпан» А. Розенбаўма, «То, что я должен сказать» А. Вярцінскага, «Ордена не продаются» Ю. Слатава ды іншыя. Песня «То, что я должен сказать» (інакш «Мальчики») складзена ў 1917 г., але ў 1980-я гады стала зноў злабадзённай.
Беларускі кампазітар Ігар Лучанок напісаў пра Афганістан некалькі рускіх песень: «Бессмертие» на словы Уладзіміра Дабранравава, «Без вести пропавшие» на словы Сяргея Астравога, «Кукушка» на словы Уладзіміра Качаткова, «Остров слёз» на словы Канстанціна Нілава і нарэшце гімн беларускіх афганцаў «Афганистан» на словы Рыгора Сакалоўскага. Некалькі папулярных песень «афганцаў» трапілі ў тэты зборнік. Як праціўнік любых войнаў, я згодны з высновай А. Чэмберлена «У вайне не бывае выйграўшых — толькі прайграўшыя». Варта нагадаць і выказванне Дж. Кенадзі: «Альбо чалавецтва пакончыць з вайной, альбо вайна пакончыць з чалавецтвам». Пры сучаснай зброі і тэхніцы гэтыя словы гучаць усім нам, як перасцярога, каб мы не дапусцілі Апакаліпсіса.
У кожны гістарычны прамежак часу ствараюцца песні на злобу дня. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў СССР была вельмі папулярная песня «Москва майская». Яе ўзнёслы настрой прыпеву («Кипучая, могучая Никем непобедимая Страна моя, Москва моя — Ты самая любимая») захоўваў яе ў памяці аднаго пакалення. Лёс песень
залежыць ад многіх прычын. Іх узнікненню іншы раз спрыяла накіраваная палітыка кіраўнікоў дзяржавы. Так у Савецкім Саюзе ўзнікла песня «Масква — Пекін». Абвастрыліся палітычныя адносіны СССР з Кітаем і пра тэту песню забыліся. У канцы XX ст. ў Беларусі была створана руска-беларуская песня «Россия і Белая Русь» (на верш Івана Цітаўца музыку напісалі кожны асобна Сяргей Клыкаў і Вольга Патрый). Такім чынам ёсць адна песня ў дзвюх мелодыях.Напэўна, на думку іх аўтараў, яна павінна была задаволіць інтарэсы прыхільнікаў «Союзного государства». Каб у чытача было ўяўленне аб асаблівасцях гэтай песні, складзенай на штучнай «трасянцы», прачытайце апошні куплет песні, які друкуецца з захаваннем стилю і правапісу:
Иваны ды Мар'і, Міколы и Дарьи В семейные узы сплелись навсегда. Мы вместе сильнее, мы разам мацнее. Было так заўсёды. Так будет всегда.
А ў прыпеве песні ёсць вось такія словы:
Шырокія песні, знаёмыя словы... Слотили Россию и Белую Русь16.
Тое, што беларускі выходзілі замуж за жаніхоў іншых народаў, нічога дзіўнага няма. I некаторыя беларускія дзецюкі ажаніліся нават на немках. Ну што тут такога! Усякае здараецца. А вось, што такой дзяржавы і нават краіны з назвай «Белая Русь» няма сёння, вядома нават школьніку. Нават у гісторыі назва «Белая Русь» была часовая і вандроўная. А што датычыцца сказа «Было так заўсёды», дык гэта хлусня. Якраз усё было наадварот.