Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
У XIV ст.цэнтры вялікіх княстваў Вільня і Масква пачалі сапернічаць за далучэнне альбо аб’яднанне ўсходнеславянскіх (старажытнарускіх) зямель, якое вылілася ў частыя і працяглыя войны, што вяліся з перапынкамі аж да канца XVIII ст., пакуль Беларусь (Літва) не была далучана да Расійскай імперыі. Аў імперыі нашы продкі тройчы паўставалі і браліся за зброю — у 1794,1830— 1831,1863—1864 гг..
Такія песні, як «Москва — Пекин», «Россия і Белая Русь» — гэта песні аднаго дня, як газета сярод кніг. Яны ніколі не стануць народным!
Няхай нашым сучаснікам і нашчадкам спадарожнічаюць толькі мірныя падзеі, пра якія яны будуць складаць урачыстыя песні. I няхай жа старадаўнія і новыя песні знойдуць сваё месца ў беларускай культуры, якую атрымаюць у спадчыну нашы нашчадкі.
1	Карскі Я. Беларусь!. Мн., 2001. С. 553.
2	Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992. С. 11.
3	Бараг Л. «Асілкі» белорусских сказок и преданий // Русский фольклор. 1963. № 8. С. 40.
4	Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. Мн., 1996. С. 597, 603,609, 685.
5	Карскі Я. Беларусь!. С. 583 — 584.
6	Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. С. 9.
7	Там жа. С. 65.
8	Ластоўскі В. Выбраныя творы. Мн., 1997. С. 436.
* Ліст АЛ.Станкевіча М. В. Зінчуку // Хрысьціянская Думка. 1993. № 1. С. 135.
10	Ластоўскі В. Выбраныя творы. С. 154, 218.
11	Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. С. 288.
12	Опыты в русской словесности воспитанников гимназий Белорусского учебного округа. Вильно. 1839. С. 79 — 83.
13	Коялович М.О. История русского самосознания. СПб., 1865. С. 77.
14	Гарэцкі М. Псторыя беларускае літаратуры. С. 67.
15	Віцьбіч Ю. Плыве з-пад Сьвятое Гары Неман. Мн., 1995. С. 14.
16	Цітавец I. Ёсць любоўу мяне... Зборнік песень. Мн., 1999. С. 135.
Сляпы з лірай. Мястэчка Петрыкаў. ПачатакХХ ст.
Народных гістарычныя творы пра падзеі і асобы
Песня а князю Вітаўце
Ідзе Вітаўт па вуліцы, За ім нясуць дзве шабліцы. Слаўны князь Вітаўт, Слаўны Гаспадару, Слаўна наша Гаспадарства!
Адна шабля на татара, Другая шабля для Спадара, Слаўны князь Вітаўт і г.д.
Гукнуў-пукнуў у падковы! Гэй, шыхуйся, пан кашовы! Слаўны князь Вітаўт і г.д.
Стаўляй войска ў бітным ладзе, Гэй, паслужым, брацця, праўдзе! Слаўны князь Вітаўт і г.д.
Ударым у бубны, бразнем у мечы, Усцелем поле трупам нейчым... Слаўны князь Вітаўт і г.д.
Надрукавана Вацлавам Ластоўскім у кнізе «Piersaja Су tanka» (Wilnia, 1916). Падрабязна пра гэтую песню сказана ў прадмове.
Вітаўт (1350 — 1430) — князь гарадзенскі, трокскі, луцкі, вялікі князь літоўскі (1392 — 1430 гг.), пры якім Вялікае Княства Літоўскае дасягнула сваёй магутнасці. Памяць пра Вітаўта захавалася ў беларускіх паданнях, назвах мясцовасцей (Вітаўтавы дарогі, Вітаўтавы масты, Вітаўтавы горы, Вітаўтавы гаці, Вітаўтавы лазні і г.д.), а таксамаў песенным фальклоры. Песня «Ідзе Вітаўт па вуліцы» хутчэй заўсё была напісанаўХУІ cm. і бытавалаў шляхецкім асяроддзі.
(Ластоўскі В. Выбраныя творы. Мн., 1997. С. 154.)
Песня Гараславы
Кругом поле, кругом поле, неба ды трава, Дзе ні выйду, дзе ні гляну — чужая старана. Тут у садочках, па кусточках пташанькі пяюць, Там у барах, там у гаях — зязюлі тужліва куюць. — Ой, зязюлка, ой, сястрыцца, пакукуй ты мне, А ці помняць, ці жалеюць мяне ў роднай старане.
Ох, я! Ох, я! Горка горанька мая! Яшчэ я, нішчаснай нарадзілася, Горка доля па дарожцы пакацілася!.. Ох, яшчэ я ў пялёнках ляжала, А ўжо ліха доля за ножкі дзяржала!.. Яшчэ я маленькая каля лаўкі хадзіла, А ўжо ліха доля за ручкі вадзіла.
Ох, як! Ox, я! Горка доленька мая!
(Ластоўскі В. Выбраныя творы. С. 150.)
Прыехаў дзед на паляначку...
...Прыехаў дзед на паляначку I пусціў коніка на папасачку, А сам лёг на аддыханнійка.
1 прышло к дзедушку сорак молайцаў, Сорак молайцаў, усе разбойнічкі. Хочуць дзеда ў палон забраць, Яго коніка ў табун загнаць.
А стары дзедзя не ўлекаецца, К сырому дубу прыграбаецца. Узяў дуба за вярхушачку, Прыгнуў дуба к сырой зямлі. Сырая зямля здрыганулася, — Сорак молайцаў улякнулася: — Ах, ты дзедушка, родны бацюшка, Не будзем цябе ў палон браць 1 твайго коніка ў табун гнаць, А будзем цябе аццом зваць.
Запісанаў 1929 г.у в. Рыжкаўцы Быхаўскага равна. (Беларускі эпас. Мн., 1959. С. 162.)
Ой, каму ж ты, айчэнька...
— Ой, каму ж ты, айчэнька, Купляеш канічэнька I так сільненька плачаш?
— Ой, каму ж ты, браценька, Сядлаеш канічэнька I так сільненька плачаш?
— Для цябе, мой сыночку, Паедзеш на вайночку, На чужую старонку!
— Для цябе, мой браточку, Паедзеш на вайночку, На чужую старону!
— Ой, не плач, айцец, па мне, Бо йшчэ я не на вайне, Я не ў чужой староне.
— Ой, не плач, браток, па мне, Бо йшчэ я не на вайне, Я не ў чужой староне.
Наплачашся даволі, Як не ўгледзіш ніколі Ты мяне, маладога,
Наплачашся даволі, Як не ўгледзіш ніколі Ты мяне маладога,
Ты мяне, маладога, Hi каня варанога, Hi сядла залатога!
Ты мяне, маладога, Hi каня варанога, Hi сядла залатога!
— Ой, каму ж ты, матулю, Каму шыеш кашулю I так сільненька плачаш?
— Ой, каму ж ты, сястронка, Каму рубіш платочкі I так сільненька плачаш?
— Для цябе, мой сыночку, Паедзеш на вайночку, На чужую старону!
—Для цябе, мой браточку, Паедзеш на вайночку, На чужую старону!
— Ой, не плач, матка, па мне, Бо йшчэ я не на вайне, Я не ў чужой староне.
— Ой, не плач, сястра, па мне, Бо йшчэ я не на вайне, Я не ў чужой староне.
Наплачашся даволі, Як не ўгледзіш ніколі Ты мяне, маладога.
Наплачашся даволі, Як не ўгледзіш ніколі Ты мяне, маладога,
Ты мяне, маладога, Hi каня варанога, Hi сядла залатога!
Ты мяне, маладога, Hi каня варанога, Hi сядла залатога!
(Бацькаўшчына. 36. гіст. літ. Мн. 1996. С. 9 —11.)
У нядзельку раненька
У нядзельку раненька Ўзышла зорка ясненька. Тата коніка поіць, Дужа жаласна плачыць.
— Чаго, татачка, плачыш? Нашто коніка поіш?
— Табе, табе, сыночак, На ваёнку паедзеш.
На ваёнку паедзеш Ды адтуль не прыедзеш.
Павязеш свае плечы
Над нямецкія мечы. Павядзеш ты галоўку У чуткую старонку.
— Ня плач, татачка, пры мне, Наплачышся без мяне, Наплачышся даволі Як ня ўвідзіш ніколі.
Соф’я Барыс
Запісаў Анатоль Барысу 1962 г. ад Соф'і Барыс (1907 г. нар.), жыхаркі х Струменне Рускасельскага сельсовета Вілейскага раёна.
У чистым полі бяроза стаяла...
У чыстым полі бяроза стаяла, На бярозе зязюля кувала. Годзе, годзе, зязюля, куваці, Бо ўжо едуць татары бярозу рубаці. — Ты, бяроза, хілява, бялява, Чаму ў полі ты не вясёла?
Чаму ты, бяроза, суха, не зялёна?
— Як жа мне зялёнай быці?
Пада мною татары стаялі, Татары стаялі, гольле рубалі, Гольле рубалі, карэнь выбівалі, Крынічнай вады дабывалі, Сваіх коней напавалі.
(Wypisy z bielaruskaj litaratury. S. 54. Месца i год выдання не указаны. Складальнік Вацлаў Ластоўскі.)
Балада пра Давыда Гарадзенскага
То не шум завірухі драпежнай, 1 не бор меддзю-соснамі звоніць. Гэта Нёман разліўся бязмежна I з князем Давыдам гамоніць.
«Над Гародняй праходзяць стагоддзі, А ты спіш у кургане князь любы!
Помніць вораг твой меч... Чуюць людзі — Гудзяць гарадзенскія трубы».
Над курганам ля кручы Каложы Ночкай ветрык плача, галосіць. А князю сніцца, што безліч з-за Гожы Крыжакоў да Гародні падходзіць.
I чуе — праз пушчы, лясы i туман, Ганцом праз нябачныя гоні, Склікае ў Гродзенскім княстве сурма Па вёсках і сёлах пагоню.
На кліч пагоні трывожнага дня 3 кургана князь спешна выходзіць. Дзед Русы яму сядлае каня — Пагрозна ён латамі звоніць.
Князь спрытна сядае — шпорыць каня! За ім беларусаў — лавіна.
3 камень высякаючы іскры агню — На ворага мкнецца дружына.
Дружыны гэтай не ў сілах стрымаць Hi пушчы, ні ветру, ні гоням!
Давыдавы воі на конях ляцяць На покліч крылатай пагоні.
А ў Замку над Нёманам, побач акна — Дачка Гедыміна — Бірута.
3 паходу Давыда чакае яна — У вачах яе слёзы 1 смутак...
Песня яўна літаратурнага паходжання, невядомага аўтара. Па лексіцы і стылі яе можно аднесці да XIX — першай половы XX стагоддзяў. У песні спяваецца пра славутага полководца Давыда Гарадзенскага (каля 1283 — 1326).
(Цыхун А. Легенды і балады Гродзеншчыны. Гродно. 1995. С. 64, 65.)
Падымалісь чорны хмары...
Падымалісь чорны хмары, Неба пакрывалі, Прыхадзілі злы татары Пад Крычавам сталі;
Запалілі стары Крычаў, — Канцы запылалі...
Наш Івашка падымаўся, Людзі ў рады сталі.
Палілася кроў, зьмяшалась 3 чорнаю зямлёю, — Злы татары падаліся
Уцякаць гурбою,
А Івашка гоніць, гоніць, Голасна смяецца, Што татарва ўцякае, Аж хахол трасецца!
(Wypisy z bielaruskaj litaratury. S. 54, 55.)
У песні, магчыма, адлюстраваныя падзеі 1508 г., калі на дапамогу рускім войскам пад Оршу ішлі загоны крымскіх татараў. Верагодна, адзін з гэтых загонаў напаў на Крычаў і быў разбіты абаронцамі города.
Генадзь Цітовіч з народным хорам (у цэнтры Міхась Дрынеўскі)
Зялёная дубровачка
Зялёная дубровачка, Баліць удоўцы галовачка* Едзе мілы са Ўкраіны, Пусціў каня ў край даліны.
— Ідзі, кося, папасіся, А я лягу адпачыну.
Ходзя косю гадзіначку,
Ходзя косю і другую, Выеў травы паўдаліны, Выпіў вады паўдунаю.
Стану млода падумаю, Як мілога разбудзіці, Каб мне яго не ўгнявіці.
А найду я ў садочык, Я выражу там розачку. Трону (крану) мілага ў ножачку.
— Устань, мілы, разбудзіся — Наехала татар многа.
Цябе заб’юць маладога, Каня возьмуць варанога. Каня возьмуць — другі будзя, Цябе заб’юць — жаль мне будзя.
— А мая ж ты, міленькая, Ці ж ты мяне верна любіш, Нашто ж мяне рана будзіш?
— Каб я цябе не любіла, Я б у твой сад не хадзіла, Цябе рана не будзіла.
Запісаў С. В. Барысу 1971 г. у пас. Сялец Слабадскога сельсовета Мінскага равна ад Веры Уладзіміраўны Мацулевіч (нар. у 1904 г. у в. Агаркі Рагаўскога сельсовета) і Настассі Ільінічны Пятліцкай (1908г. нар.).
* Кожны радок спяваецца двойчы.
Песня пра бітву пад Воршай
Ой, у нядзельку параненька, Ўзыйшло сонца хмарненька, Ўзыйшло сонца над борам, Па-над Сялецкім таборам.
А ў таборы трубы йграюць, Да ваяцкае парады зазываюць. Сталі рады адбываці, Адкуль Воршу здабываці:
— А ці з поля, а ці з лесу, А ці з рэчкі невялічкі?
— Ані з поля, ані з лесу, Толькі з рэчкі невялічкі.
А ў нядзельку параненьку
Сталі хлопцы-пяцігорцы Каля рэчкі на прыгорцы. Гучаць разам з самапалаў, 3 сяміпалых ад запалаў, Б’юць паўсоткаю з гарматаў.