Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Станіслаў Булок-Балаховіч
Покліч бацькі
Праз цёмныя хмары на чужой старонца Зірнула на нас цёпла роднае сонца, I томан пачуў я з радной стараны: «Свабода калоціцца ў наша ваконца, За бацькаўшчыну ўсталі яе ўсе сыны!»
Сынкі! А мы што жа! Нам будзе нягожа, Каб мы не пайшлі на падмогу! Сьмялей, не аглядайцесь, Хутчэй сабірайцесь I будзем гатовы ў дарогу!
25. XI. 1919 г., Рэвелъ
Такімі словам! генерал С. С. Булак-Балаховіч заклікаў сваё войска з Эстоніі рушыць на Беларусь, каб служыць ураду БНР. (Спадчына. 1991, №6. С. 17.)
Уладзімір Жылка
Беларусь
Беларусь, Беларусь — тэты зык Паліць душу маю, як агнём. Я не ведаю, чым ён вялік, Але думак не змог я аб ём. Як пачую яго, задрыжыць Маё сэрца, заные ў грудзях, I балюча так робіцца жыць, I шукаеш чагосьці ў людзях.
Беларусь, Беларусь... гэтых слоў Пойме музыку, хто ўсёй душой Іх магутны, тужлівы іх зоў Зловіць думкай сваёю жывой, — Затрапеча, бы ранены, ён, Задрыжыць пад навалаю дум: Гэткі страшна-пакутны ix стогн I аб волі бязмерны ix сум.
Беларусь, Беларусь — гэта дзей 1 разумных, і слаўных прыклад; Край вялікіх і дум, і людзей, 1 бяздольна схліўшыхся хат, Дзе нядоля і гора спрадвек I бяднота сярмяжных жывуць, Крыўда дзе, паняверка і здзек Краскай макавай ярка цвітуць.
Беларусь — край замчышч, курганоў, Дзе таяцца страхоцці і звод, Дзе русалкі выходзяць з віроў 1 начніцы вядуць карагод, Дзе пад шум каласоў ведзьмары На палетках заломы кладуць 1 ў купальскую ноч у бары Забабоны ў пацёмках снуюць.
(Жылка У. Выбраныя творы / Уклад. М. Скоблы. Мн., «Беларускі кнігазбор». 1998. С. 24,25.)
Уладзімір Жылка
Покліч
Пад штандар бел-чырвона-белы Гартуйся, раць, ад важна, смела Адважных, храбрых ваякоў! I ўспомняцца старых вякоў Паходы мужныя ў славе, Часы Альгерда, Ізяслава, Грунвальдскі з немцам бой! I боек даўні цяг з Масквой!
Пад знак Літоўскае Пагоні — Абараняць краіны гоні, Народ забраны вызваляць, Ісці к святлу, святлом палаць — Спяшайся той, хто к волі рвецца, Ў кім беларуса сэрца б'ецца! Збірайцесь — ўсе, як бы адзін, — Арлы радзімых пушч, нізін!
Не плач, не плач па сыну, маці, — Сягоння сорам быць у хаце, Бо ўзнят за волю грозны меч, Бо хутка будзе злая сеч, Няхай і ён, юнак адважны, Ідзе туды, дзе б’ецца кажны За волю новую без слёз, За лепшы Бацькаўшчыны лёс.
Пад штандар кожны знатны, гожы, Досць нас наезнікам варожым Трымаць у прыгоне, беднаце. Смяяцца нашай цемнаце, Багацце краю нішчыць, пляжыць — Чужынцу годзе намі княжыць I карыстацца з нашых плеч!
Мы к волі йдзем — з дарогі прэч!..
1920 г.
Гэта першы надрукаваны верш Уладзіміра Жылкі, які быў змешчаны ў газеце «Беларусь» 25 струдзеня 1920 г. (Жылка У. Выбраныя творы. Мн., 1998. С. 25,26.)
Міхась Кавыль
Песьня-кліч
Арляняты маладыя, маладыя, сьмелыя, падымайце ў сонца сьцягі бел-чырвона-белыя!
Падымайце і нясеце, дзе маданкі бліскаюць, каб у сонечнае заўтра крочыць сьцежкай блізкаю!
Каб у сонечнае заўтра, у сям’ю вялікую зь песьняй гучнаю зьявіцца, зь сілай мнагалікаю.
Каб зьвінела наша песьня над старонкай роднаю, каб гарэла наша сэрца радасьцю народнаю.
Дык наперад, арляняты, маладыя, сьмелыя, падымайце ў сонца сьцягі бел-чырвона-белыя!
1943 г.
(Спадчына. 1998, №1. С. 17,18.)
Касту сь Акула
Прысяга маладога беларуса
Перад будучыняй нашай, перад родным краем Прысягаю аж да смерці служыць роднай справе. Працай сілай маладою буду памагаці, Каб на попеле нязгоды лёс наш будаваці. Калі ж здарыцца патрэба бараніць краіну, Я да волі для народу пракладу сцяжыну. Бяда, гора мне не страшны, бо нядолю знаю, Дык змагацца за свабоду жыццём прысягаю!
(Усякаяўсячына. Таронта. 1984. С. 105.)
Рыгор Барадулін
Да беларусаў свету
Беларусь! ўсіх краін, яднайцеся! Нас няшмат, а будзе меніп яшчэ, Як адступім, зломімся пад націскам. Як ад нас рашучасць уцячэ.
Праз усе вякі нас толькі ціснулі I хадзіць хацелі як па тлі, Нас душылі волгамі і вісламі, Кожны тужыў зашмарку пятлі.
Нас турылі з Бацькаўшчыны, з Дзедзіны, Нам, панам крывіцкае зямлі, Котласы, Чарнобылі адведзены, Маем права мы на мазалі.
Нас палілі, катавалі, праталі, Малацілі нас, нібы кулі, Каралі, забойцы, імператары I бацькі працоўных мае, Калі
Беларусь, як палатніну, кроілі На мундзіры ды на каптаны, Каб магілы з нашымі героямі Уціскалі валуны маны.
Над святынямі пазруйнаванымі Пакланёмся дбаць пра карані. Будзем Янкамі, а не Іванамі, Што не ведаюць свае радні.
Працавалі мы на ўсе імперыі, Папрацуем на сябе, браты, Дык адродзімся душой і вераю, 3 намі Бацька Бог
I Дух Святы!
(Барадулін Р. Збор твораў Т. 2. С. 220.)
Верш быў напісаны адмыслова для I з'езду беларусаў свету і зачитаны на з’ездзе самім аўтарам 8 ліпеня 1993 г.
Міхась Чарот
Звон
Зазвані моцна, звон, загудзі, Каб пачулі цябе на ўвесь край, Беларуса хутчэй разбудзі, Хоць цяпер яму спаць ты не дай!
Прыйшоў час, калі сорамна спаць; Ўсе так шчыра за працу ўзялісь, Усе жыццё пачалі будаваць, А ты спіш... Хоць ад звону праснісь!
Паглядзі, як сусед пачаў жыць, Што нядаўна нявольнікам быў.
Ён не спаў,— і цяпер ён не спіць, Усім кажа, што ён яшчэ жыў.
А чаго, беларус, ты маўчыш?!
I табе годзе, братка, драмаць: Калі можна гукаць — ты маўчыш, Каб пасля не прыйшлось шкадаваць...
Кінь саромецца мовы сваёй, Зваць сябе беларусам пачні, Папрацуй над сядзібай сваёй, А пасля з ціхатой адпачні!..
Дык звані моцна, звон, і гудзі, Сваім тукам трывож увесь край! Хто шчэ спіць — ты таго разбудзі, Хто не спіць — тых да працы збірай!
1919 г.
(Расстраляная літаратура:Творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органам! бальшавіцкай улады / Уклад. Л. Савік, М. Скоблы, К. Цвіркі. Мн., 2008. С. 365.)
Уладзіслаў СЫРАКОМЛЯ
Паштальён
— Тут пяюць і гуляюць, адзін ты не п'ян, А сумны, як вязень прыкуты.
Вазьмі сабе чарку, сядай на тапчан, Скажы, што ў цябе за пакута?
Hi бомы, ні дудка, ні смех вечарын Развеяць твой смутак не могуць, Два леты жывеш тут, а светлай пары Ці меў ты часінку, нябога?
— Ой, горка і смутна мне ўсюды, браток, Няміла на свеце, няміла!
Дай чарку! Скажу, калі вып’ю глыток, Як доля мяне падкасіла...
На пошту я трапіў зусім малады, Фурман з мяне ўдаўся зухвалы, А волі не меў, дый ганялі тады: Хоць свята, хоць ноч — усё мала!
Ад рання да змроку, ад змроку да дня Вазіў я паноў і пакеты;
Заробіш рубля — і пад карчму каня: Гуляй, весяліся да свету!
Ашукваў дзяўчат, зневажаў дружбакоў, Быў з пісарам запанібрата!
На коні як свісну — аж іскры з падкоў, — I лейцамі сівых не кратаў.
На мосце зайграю ў вясёлы свой рог, Кагось абганю ці спаткаю.
Вязу паніча ці паненку, дальбог, Два злотых, як бач, атрымаю.
Ды сэрца аддаў я дзяўчыне-красе 3 убогай вясковай хаціны.
Дарогі туды кіраваліся ўсе, — Пабыць з ёй хацеў хоць хвіліну.
Была неяк у пісара справа ўначы, Паклікаў мяне да сябе ён.
Іду, сваю долю цішком кленучы, А ў полі скуголіць завея.
«Вязі эстафету!» — «Ой, ліха звяло, —
Шапчу сабе, — у полі ні тропу...» А сам за пакет, за каня, за сядло! Ганю каркаломным галопам.
Мяцеліца круціць, упыну няма, Страшэннае скрозь бездарожжа, Слупы верставыя мільгаюць старчма, Пад’ехаў пад трэці — а божа!
Пачуўся мне плач, хоць віхура гула, Хтось клікаў, прасіў дапамогі, Падумаўя: «Згіне, сляпая імгла, У снезе не знойдзе дарогі...»
Каня павярнуў, аж здалося, нібы Хтось шэпча: «Куды ты, дзівача?
Ды лепей у вёсцы той час перабыць, —
Дзяўчыну сваю хоць пабачыш!»
Страх сэрца мне сціснуў, забіла духі, Чало зледзянела ад поту;
Я ў рог затрубіў, каб не чуць, стаць глухім, Пагнаў сівака праз сумёты.
Я еду дадому, за трое ганей Вяртаецца страх непазбыты, А сэрца усё шзпча крадком, як раней, Бразджыць, як званочак разбіты.
Конь чмыхнуў пры слупе, спыніўся наўзбоч: У снезе, пад плахтаю белай, Жанчыну я згледзеў, яна ўжо за ноч, Як дрэва, уся скасцянела.
Я снежную намець абтрос з яе шат
I труп падцягнуў да дарогі...
Абцёр ёй аблічча... Была гэта, брат...
Дай чарку... Не маю больш змогі!
1844 г.
Пераклаў з польский мовы Максім Лужанін.
Гэты верш з польской мовы на рускую пераклаў Леанід Трэфалёў. I хутка верш «Когда я на почте служил ямщиком» стал популярной песняй. Імя кампазітара невядома. Дарэчы, «Паштальён» — першы надрукаваны верш Людвіка Кандратовіча (такое яго сапраўднае імя).
(Сыракомля У. Выбраныя творы/Уклад., прадм. і камент. К. Цвіркі.
Мн., 2006. С. 101 — 103.)
Сяргей Дзяргай
Бульба
Гарні бульбу, гарні з поля, Гарні бульбу як найболей.
Бульба трэба для багацця Кожнай хаце, кожнай хаце.
Урадзіла бульба ўдала, Як ніколі не бывала, Як ніколі не бывала, А яе ўсё мала й мала.
Бульбу горнуць, бульбу вараць, Ну і бульба! Бульбу хваляць, Бульбу возяць, бульбу носяць, А яе ўсё болей просяць.
Мала бульбы! Бульбы мала! 3 бульбы ж мяса, з бульбы сала! Бульбу фабрыцы, заводу!
Болей бульбы для народу!
Патрабуе бульбы повар, Патрабуе бульбы бровар, Патрабуе бульбы пральня, Патрабуе і крухмальня.
Гарні бульбу хутка-шпарка, Будзе скварка, будзе чарка, I прысмакі, і ласункі Для дзяўчат на пачастункі.
У руплівай гаспадыні Поўны кублы, поўны скрыні, А да слова і дарэчы
I цукеркі для малечы.
Не, цяпер ніхто не скажа: — Прападзі ты, доля наша!
Глянь у хату, выйдзі ў поле: Сонцам ззяе наша доля.
1954 г.
(Роднае слова. 1993, №7. С.. 48.)
Ларыса Геніюш
Моладзі
Гэй збірайцесь, крывіцкія дзеці, Пад народны, пад горды наш сцяг! Воля Краю нам зоркаю свеціць, Яго шчасце — у нашых руках!
Мы за волю крывіцкіх прастораў, Мы за спадчыну нашых дзядоў Аддамо, каб насыціўся вораг, Жыццё наша і нашую кроў.
Але Краю, што Неман галубіць, Гэтых сэрцаў, што воляй гараць, Ўжо не будзе арол крывадзюбы Да крыві пазурамі здзіраць!
Нам не страшны сібірскі больш холад, Нам не страшны маскаль або лях, Чужы серп непатрэбны, ні молат Мы разгорнем крывіцкі наш сцяг!
Нашы сэрцы гімн родны зайграюць!.. Адгукнецеся, сёлы, ў адказ!
Мы нясём жыццё наша для Краю, Мы нясём жыццё наша для вас!
Станем дружна ўсе брат каля брата, Абаронім Краіну грудзьмі, Воля будзе вялікай заплатай За нягоды цяжкой барацьбы!
1941г.
(Наша слова, 2001 г., 22 жніўня.)
Рыгор Барадулін
Голас вякоў
Мне чуецца голас душой не забытых вякоў, Званы даўніны захлынаюцца ў ранішнім звоне.
Мне чуюцца стогны і цокат вясёлых падкоў Гарачай віхуры нястомнай крывіцкай Пагоні.