Беларускія песні і гімны

Беларускія песні і гімны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 380с.
Мінск 2012
63.84 МБ
Беларусь — зямля святая. Заваёўнікам на страх У цябе з пляча ўзлятае Бел-чырвона-белы сцяг.
Дарэмна чакаюць спажыву сваю крумкачы. Народ богаверны мячамі сустрэне навалу.
3 легендаў і з неба сышлі на зямлю крывічы, Каб свету пазычыць Скарыну і Янку Купалу.
Мне чуецца поступ трывалых паганскіх багоў. I зоры гараць у далонях багоў светлякамі.
Выходзіць народ, як рака з маладых берагоў, I покліч «Жыве Беларусь!» устае над вякамі.
Рыгор Барадулін
БЗВ*
БЗВ — Бог Заклікаў Вас, Беларускага Войска воі. БЗВ — так чытае час: Беларусь Заваюе Волю!
БЗВ — Быць Заўжды Вякам Даўжнікамі ў крывіцкай славы. Нашай не аддамо чужакам Hi сцяжыны, а ні канавы.
Хросным бацькам Пан Грунвальд быў, Пані Ворша — маткаю хроснай. Беларускага Войска парыў Ткаўся на высакосных кроснах.
У Айчыны світае чало.
Досыць нас вадзілі па хлудзе. Беларускае Войска было. Беларускае Войска будзе!
На жалезны характар Руды Мае наша зямля святая.
Ведаем,
Дзе віры, дзе брады.
БЗВ — Бой Змаганцаў Вітае!
(Рыгор Барадулін, Евангелле ад мамы. Мн., 2000. С. 78.)
*БЗВ — абрэвіятуры грамадскага аб'яднання «Беларускае згуртаванне вайскоўцаў». Утворана на Устаноўчым з'ездзе БЗВ у Мінску 12-13 кастрычніка 1991 г. 8 верасня 1992 г. сябры БЗВ на плНезалежнасці прынялі прысягу на вернасць Беларусі. БЗВ спыніла існаваннеў 1996 г.
Рыгор Барадулін
Дваццаць пятага сакавіка
Дваццаць пятага сакавіка — Годны дзень Беларускай дзяржавы. Веснаплынных вятроў талака Пыл з кароны атрэсла іржавы.
Шматавалі нас досыць арлы I з адной, і з дзвюма галавамі. Мы не з нейкай бязроднай імглы, Нас вякі, як сваіх, Гадавалі.
Мы — ратаі святла,
Крывічы,
Верхачы неўміруючай Пагоні.
Маладзік сакалом на плячы, Гартны меч у цвярдое далоні.
Лучыць нашыя мары рака Бел-чырвона-белага сцяга. Дваццаць пятага сакавіка — Наша свята, Пароль
I прысяга!
(Барадулін Р. Збор твораў. Т. 2. Мн., 1998. С. 179.)
Уладзімір Жилка
Гімн беларускіх паўстанцаў
Час, Беларусь!, ужо час — Маці-Краіна нас кліча.
Устанема дружна, ураз — Сіл нашых вораг не зліча.
Рушыма ў бой
Усёй грамадой — За люд працоўны, За волю і роўнасць!
Грозны надходзіць мамэнт, Бой пачынаем рашучы: Скрытым старое ушчэнт, К волі змагарна ідучы.
Рушыма ў бой
Усёй грамадой — За люд працоўны, За волю і роўнасць!
У песнях бязудзерж таім;
Вецер штандарамі вее. Присягу складаема ім Родных не здрадзіць надзеі.
Рушыма ў бой
Усёй грамадой — За люд працоўны, За волю і роўнасць!
Бурны нас радуе дзень, Кліч агалошвае полі, Сонца вітайце прамень Праўды мужыцкай і волі.
Рушыма ў бой
Усёй грамадой — За люд працоўны, За волю і роўнасць!
Дружная моц — грамада 1 перамозе зарука, Больш нас не чэпіць бяда, Годзе напасцяў, прынукаў!
Рушыма ў бой
Усёй грамадой — За люд працоўны, За волю і роўнасць!
Край абаронім грудзьмі Ад панавання палацаў. Вольнай, працоўнай сям’і Ўспор красаваціме праца!
Рушыма ў бой
Усёй грамадой — За люд працоўны, За волю і роўнасць!
(Жылка У. Выбраныя творы/Уклад. М.Скоблы. Мн., 1998.
С. 116,117.)
Янка Золак
Маці мая — Беларусь
Гарманізацыя Сымона Струменскага
Белая, светлая, чистая, Мой галасісты жаўрук! Ты — мая доля вячыстая, Маці мая — Беларусь.
Летняй вадою купаная, — Першага снегу бялей.
Толькі адна ты каханая, Цэлага свету мілей.
Свежай расою абмытая, Многа ты ведала й скрух. Сынам сваім не забытая Маці мая — Беларусь.
Доля твая незгалелая, Ты яшчэ ўбачыш зару, Светлая, чыстая, белая Маці мая — Беларусь!
1985 г.
(Туга па Радзіме. С. 260.)
Максім Багдановіч
***
Народ, Беларускі Народ!
Ты — цёмны, сляпы, быццам крот.
Табою ўсягды пагарджалі, Цябе не пушчалі зь ярма I душу тваю абакралі, — У ёй нават мовы няма.
Збудьзіўшысь ад грознай бяды, Увесь поўны сьмяротнай жуды, Ты крыкнуць ня вольны: «Ратуйце!» I мусіш ты «Дзякуй» крычаць.
Пачуйце жа гэта, пачуйце, Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!
(Багдановіч М. Зорка Венера. Творы. Мн., 1991. С. 213.)
Пімен Панчанка
Родная ллова
Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальных палескіх крыніц,
Сінь набору, і барвы зарніц, I буслінае клекатанне.
Калі ж хто загадае: «Не трэба!» —
Адрачэцца ад мовы народ, —
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба, Асудзіце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі, Пра якія з маленства ў блакіце Бор шуміць і пяюць жураўлі: Студзень — з казкамі снежных аблокаў, Люты — шчодры на сіні мароз, Сакавік — з сакатаннем і сокам
Непаўторных вясновых бяроз, Красавік — час маланак і ліўняў, Травень — з першым каханнем, сяўбой, Чэрвень — з ягаднаю зарой,
Ліпень — з мёдам,
3 пшаніцаю — жнівень,
Спелы яблычны верасень,
Светлы кастрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай.
Лістапад — залаты лістапад, Снежань — першы густы снегапад...
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю —
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю.
(Панчанка П. Прылучэнне: Верши і паэмы. Мн., 1987. С. 295.)
М. Арол
Сынам Беларусі
Часам мне жыць не пад сілу прыходзіцца, Часам смяртэльная думка зародзіцца, Сэрца нудою шчыміць.
Як пагляджу, што вакол мяне дзеецца, Сіл няма, веры на жыцце надзеяцца. Ажно не хочацца жыць.
Усё, што ўзрасціла старонка любімая,
Усё, што магла даць, як матка радзімая,— Усё на сынкоў аддала.
Чым жа ж сынкі ёй за ўсё адгадзіліся? Тым, што зусім ад яе адхіліліся, Быццам не маць ім была!
Сэрца ад гневу маё разрываецца, 3 вуснаў пракляцце ўсім вам зрываецца, Вам, Беларусі сыны!
Вы адракліся, забылі, пакінулі, Вы, быццам юды, урагам яе кінулі, Здраднікі вы, не сыны!
Усё, што магла, аддала вам, радзімая, Быццам як матка для дзетак любімая. Ждала карысці, уцех!
Доўгу свайго вы прад ёю не споўнілі, Грабіць — аграбілі, а не папоўнілі, Чы ж вам не ўстыдна, не грэх?!
(Арол М.Лірнік. Творы. Мн., 1991. С. 38.)
Алесь Салавей
Мой бел-чырвона-белы сцяг — Барвовы шлях зары крывавай, Зямлі мае краса і слава!	Нябёсаў гладзь, палёў прасцяг —
Імкненне ейнае і справа,	Мой бел-чырвона-белы сцяг,
Мой бел-чырвона-белы сцяг. Зямлі мае краса і слава!
1943г.
(Спадчына. 1998, №1. С. 11.)
Янка Золак
Брату Беларусу
Прачынайся, мой брат, мой нябога, Прачынайся з адвечнага сну Ды выходзь да шырокай дарогі Сустракаць маладую вясну!
Станавіся пад сьцяг вызваленьня, Станавіся сьмялей і ня трусь;
Хай квітнее ў сваім адраджэнні Дарагая табе Беларусь!
Прачынайся! Свой голас магутны Загучэць па-свабоднаму змусь;
Па ўсім сьвеце няхай будзе чутна, Што жыве родны край — Беларусь!
(Грунвальд. Незалежны беларускі часопіс. 1991, №1. С. 8.)
Гальяш Леўчык
♦ **
Хто адрокся сваіх, Хто стыдацца нас стаў I прыліп да чужых,— Каб ён свету не знаў!
Мову родную хто Пазабыў, асмяяў, Загубіў за нішто,— Каб ён свету не знаў!
Сваю родну зямлю Хто чужынцу прадаў, Скрыўдзіў вёску сваю,— Каб ён свету не знаў!
Хто з народам не жыў 1 карысці не даў, Хто сваіх не любіў,— Каб ён свету не знаў!
(Леўчык Г. Доля і хлеб. Мн., 1980. С. 29.)
Уладзімір Караткевіч
Беларуская песня
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа, Там, дзе Неман на захадзе помніць варожую кроў, Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровый вежы I вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца, Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель... Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб'ецца, Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе. Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры, Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў, Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах, I бары-акіяны, і неба — разлівы ільноў.
Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі, Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны, як скалы, — ударыш, і зломіцца меч. Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі, Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары, А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі, Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныягрудзі, Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок. Тая гордая мова, якую і тады не забудзем, Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок. Ты — наш край. Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам, Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць, Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць. Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі I апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі не кінем,
Не кінем,	' ■ •
Не кінем цябе.
(Караткевіч У. Збор твораў. У 8 т. Т. 1 Вершы. Паэмы. Мн., 1987. С. 136,137.)
Гэты верш на музыку паклаў ужо кампазітар, музыка і спявак Зміцер Вайцюшкевіч. Ён спявае песню на канцэртах. Яна ўвайшла ў кружэлку «Дзе мой край?», прысвечаную юбілею класіка нашае літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Але лічым, што гэты зборнік скончыць менавіта гэтым текстам было б лагічна і сімвалічна. Спадзяемся, што яшчэ многія беларускія вершыўвасобяццаў добрыя песні, якія годна прадставяць душу нашага народа. У тым ліку і за межамі Беларусі.
Літаратура
Aramowicz I. Marzenia. Pami^tnik о ruchu partisanckim w wojwodstwie Grodzienskim w 1863-1864. Bendlikon, 1865.
Афганістан мне сніцца, сніцца, сніцца. Мн., 2009.
Афганские звезды. Песни Михаила Мишунова на стихи Станислава Волкова. М., 1991.
Балады. Кн. 2. Мн., 1978.
Барадулін Р. Збор твораў. Т. 2. Мн., 1998. Т. 4. Мн., 2002.
Барадулін Р. Евангелле ад мамы. Мн., 2000.
Барыс С. У свет на матчыну песню // Літаратура і мастацтва, 1980, 29 лютага.
Барыс С. Перад будучыняй // Наша слова, 2001, 27 чэрвеня.
Барыс С., Чаропка В. Беларускія гістарычныя песні//Беларускі гістарычны часопіс. 2004. №2. С. 38 — 48. №3. С. 53 — 60.
Бацькаўшчына. Зборнік гістарычнай літаратуры. Мн., 1996.
Беларускі фальклор. Хрэстаматыя. Мн., 1977. Мн., 1996.
Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1961.
Беларускі эпас / Пад рэд. П. Глебкі і 1. Гутарава. Мн., 1959.
Беларускія маршы і песьні. Лірыка змаганьня. Мн., 1995.
Беларусь мая... Беласток, 1989.
Беларусь у песні I Склалі В. Я. Аўраменка і Л. В. Раманоўская. Мн., 1988.