• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 261с.
    Мінск 2016
    117.05 МБ
    . Структура папуляцыі — суадносіны асобін па якойнебудзь прыкмеце або па характары іх размеркавання ў асяроддзі пражывання. Адрозніваюць прасторавую, палавую, узроставую і эталагічную (паводзінскую) структуры папуляцыі.
    Прасторавая структура — характар размеркавання асобін папуляцыі на зайятай тэрыторыі. У прыродзе папуляцыям уласцівы тры тыпы прасторавага размеркавання асобін: выпадковае, раўнамернае, групавое (мал. 21). Яны фарміруюцца ў залежнасці ад ступені неаднароднасці асяроддзя пражывання, біялагічных асаблівасцей віду і паводзін асобін.
    Выпадковае размеркаванне адбываецца, калі асяроддзе пражывання адносна аднароднае па экалагічных умовах. Пры гэтым колькасць асобін у папуля
    цыі невялікая, і біялагічныя асаблівасці віду не дазваляюць ім утвараць групы. Напрыклад, у белай планарыі, прэснаводнага паліпа гідры, павукоў, двухстворкавых малюскаў адзначаецца выпадковае размеркаванне.
    Раўнамернае размеркаванне назіраецца ў відаў, якія жорстка канкурыруюць за харчовыя рэсурсы і тэрыторыю. Тэндэнцыя да раўнамернага размеркавання асобін у некаторых жывёл можа быць абумоўлена мечаннем і аховай месцаў пражывання. У прыродзе раўнамернае размеркаванне сустракаецца даволі рэд
    Мал. 21. Тыпы прасторавага размеркавання асобін у папуляцыях
    ка. Напрыклад, кусты ў пустыні, канкурыруючы за вільгаць, размеркаваны даволі раўнамерна. Падтрымліваюць паміж сабой пэўную дыстанцыю некаторыя віды драпежных рыб, птушак і млекакормячых, якія ахоўваюць свае кармавыя тэрыторыі.
    Групавое размеркаванне найбольш распаўсюджана ў прыродзе. Неаднароднасць асяроддзя, абмежаванасць месцаў пражывання, біялагічныя асаблівасці віду, спосабы размнажэння могуць прыводзіць да аб’яднання асобін у групы. Групавое размеркаванне ў раслін абумоўлена іх спосабамі размнажэння і распаўсюджвання насення і пладоў. Напрыклад, некаторыя расліны ўтвараюць буйныя, цяжкія плады (арэх ляшчыны, жолуд дуба), якія падаюць побач з дрэвам і тут жа прарастаюць, утвараючы групы. Пры вегетатыўным размнажэнні карэнішчамі ў раслін таксама фарміруюцца групы (пырнік паўзучы, ландыш майскі, канюшына паўзучая).
    У многіх млекакормячых і птушак назіраюцца сацыяльныя паводзіны, якія прыводзяць да ўтварэння груп з сацыяльнай іерархіяй (чароды, статкі, калоніі, табуны, сем’і, гарэмы). Выжывальнасць асобін у групе павышаецца дзякуючы лепшым магчымасцям для аховы ад ворагаў, выяўленню корму, процідзеянню неспрыяльным фактарам асяроддзя, фарміраванню мікраклімату. Напрыклад, зграям ваўкоў лягчэй паляваць, а табуну коней — абараняцца ад ваўкоў. Чарадзе гракоў прасцей ратавацца ад ястраба, касяку дробных рыб — ад буйных драпежных рыб. Пінгвіны ў калоніі, утвараючы плотную масу, лягчэй пераносяць холад. У сем’ях птушак і млекакормячых дзякуючы клопату бацькоў павышаецца выжывальнасць патомства. Група раслін здольна лепш процістаяць ветру, эфектыўней выкарыстоўваць ваду.
    <4/ Палавая структура — суадносіны колькасці асобін рознага полу ў папуляцыі. 3 курса геаграфіі Беларусі вы ведаеце аб залежнасці суадносін мужчынскага
    58 Раздзел 2
    і жаночага насельніцтва Беларусі ад узроставай катэгорыі людзей, а таксама аб яго змяненні ў сувязі з Вялікай Айчыннай вайной.
    У прыродных папуляцыях пры палавым размнажэнні ў момант апладнення суадносіны зігот па палавой прыналежнасці, як правіла, блізкія да 1 : 1 — гэта перійасныя суадносіны полаў. У далейшым суадносіны полаў на эмбрыянальнай стадыі могуць мяняцца ў залежнасці ад розных фактараў асяроддзя. Напрыклад, змяненне суадносін полаў на эмбрыянальным этапе развіцця адзначаецца ў тутавага шаўкапрада. Пол асобіны ў яго залежыць ад тэмпературы навакольнага асяроддзя. Гэтую асаблівасць выкарыстоўвае ў шаўкаводстве чалавек. Паколькі ў коканах, завіваемых самцамі, шоўку на 25 % больш, то для атрымання большай колькасці самцоў яйцы вытрымліваюць пры тэмпературы, спрыяльнай для іх развіцця.
    Такім чынам, у эмбрыянальны перыяд на генетычную абумоўленасць полу накладваецца ўплыў фактараў асяроддзя, што прыводзіць да фарміравання другасных суадносін полаў.
    Да моманту палавога выспявання суадносіны полаў мяняюцца і фарміруюцца трацічныя суадносіны полаў. Яны залежаць ад устойлівасці асобін рознага полу да фактараў асяроддзя, што звязана з фізіялагічнымі, экалагічнымі, паводзінскімі і іншымі асаблівасцямі самцоў і самак. Так, у папуляцыях фазанаў, вялікіх сініц, крыжанак адзначаецца перавага колькасці самак, а ў папуляцыях пінгвінаў, наадварот, пераважаюць самцы.
    Суадносіны асобін рознага полу і асабліва доля самак, якія размнажаюцца, значна ўплываюць на колькасць, шчыльнасць, нараджальнасць папуляцыі. Таму азначэнне палавой структуры дазваляе чалавеку прагназаваць будучыню папуляцыі і правільна будаваць з ёй узаемаадносіны.
    3) Узроставая структура — суадносіны ў папуляцыі ўзроставых груп асобін, якія адрозніваюцца па здольнасці да ўзнаўлення. У прыродных папуляцыях жывёл вылучаюць тры ўзроставыя групы. Перадрэпрадуктыўныя асобіны — маладыя асобіны, якія не дасягнулі палавога выспявання і яшчэ не здольны даваць патомства. Рэпрадуктыўныя асобіны — палаваспелыя асобіны, якія размнажаюцца. Пострэпрадуктыўныя асобіны — старыя асобіны, якія страцілі функцыю размнажэння і ўжо не даюць патомства.
    Працягласць існавання кожнай узроставай групы ў адносінах да працягласці жыцця пакалення моцна вар’іруе ў розных арганізмаў. У сучаснага чалавека гэтыя тры ўзроставыя перыяды па працягласці прыкладна аднолькавыя. У першабытных людзей пострэпрадуктыўны
    перыяд быў значна карацейшым, чым цяпер. Перадрэпрадуктыўны перыяд у некаторых арганізмаў вельмі працяглы ў параўнанні з астатнімі. Напрыклад, у цыкад ён доўжыцца 17 гадоў, у той час як
    рэпрадуктыўны перыяд працягваецца толькі адзін летні сезон, а пострэпрадуктыўны ўвогуле адсутнічае. Адсутнасць пострэпрадуктыўнага перыяду назіраецца ў некаторых насякомых (аўсянікі) і рыб (ласосевыя).
    Структура папуляцыі
    59
    Колькасныя суадносіны розных узроставых груп у папуляцыях жывёл выражаюць з дапамогай узроставых пірамід (мал. 22). Яны дазваляюць прагназаваць далейшае змяненне колькасці папуляцыі. Папуляцыя з вялікай доляй перадрэпрадуктыўных асобін будзе мець узроставую піраміду з шырокай асновай. Такая папуляцыя будзе павялічваць сваю колькасць. Яна называецца папуляцыяй, якая развіваецца, або расце. Пры раўнамерным размеркаванні асобін па ўзроставых групах папуляцыя знаходзіцца ў стабільным стане. Пры малой долі перадрэпрадуктыўных асобін папуляцыя будзе мець узроставую піраміду з вузкай асновай. Яе колькасць будзе зніжацца. Такая папуляцыя называецца выміраючай або старэючай. Яна патрабуе аховы або дадатковага ўсялення асобін.
    Узроставыя адрозненні ў папуляцыі істотна ўзмацняюць яе экалагічную неаднароднасць, г. зн. забяспечваюць асобінам неаднолькавую супраціўляльнасць да асяроддзя. Узроставая структура папуляцыі мае прыстасавальны характар. Яна фарміруецца на аснове біялагічных уласцівасцей віду, але заўсёды адлюстроўвае і сілу ўздзеяння фактараў навакольнага асяроддзя. Узроставая структура папуляцыі ўплывае як на нараджальнасць, так і на смяротнасць у дадзены момант і паказвае, што можа адбыцца з папуляцыяй у будучыні.
    Вывучэнне суадносін узроставых груп у папуляцыі мае практычнае значэнне для чалавека. Яно дазваляе ацаніць, якую ўзроставую групу і ў якім аб’ёме можна выкарыстаць. Або наадварот, якая ўзроставая група асобін у найбольшай ступені патрабуе аховы.
    60
    Раздзел 2
    Мал. 23. Парадак размеркавання асобін у статку павіянаў: першае кола ўтвараюць самцы, другое — самкі, у цэнтры — маладняк
    Эталагічная (паводзінская) структура — суадносіны асобін паводде тыпу ііаводзінскіх рэакцый. Гэтая структура характэрна для жывёл. Пры вывучэнні біялогіі ў 8м класе вы пазнаёміліся з разнастайнасцю паводзінскіх рэакцый розных жывёл. У некаторых папуляцыях асобіны вядуць адзіночны спосаб жыцця. Па паводзінах яны раўназначныя і не залежаць адзін ад другога (божыя кароўкі, жужалі, матылі). У большасці выпадкаў асобіны аб’ядноўваюцца ў сацыяльныя групы — сем’і, калоніі, статкі, чароды і інш. Пры сямейным спосабе жыцця ў птушак і млекакормячых паводзіны бацькоў адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, хто з іх даглядае патомства. У сувязі з гэтым адрозніваюць сем’і бацькоўскага, мацярынскага і змейіанага тыпаў. У калоніях пчол, тэрмітаў, мурашак эталагічныя групы фарміруюцца ў выніку раздзялення працы і спецыялізацыі асобін.
    Найбольш складаная эталагічная структура адзначаецца ў чародах і статках, дзе мае месца сістэма «дамінаванняпадпарадкавання». У розных відаў жывёл яна залежыць ад тыпу іерархіі. Пры іерархічнай арганізацыі папуляцый асобінам уласцівы заканамерны парадак перамяшчэння, размяшчэння на адпачынак, пэўная арганізацыя пры ахове ад ворагаў (мал. 23).
    
    Для папуляцый характэрны прасторавая, палавая, узроставая і эталагічная структуры. Прасторавая структура — выпадковае, раўнамернае або групавое размеркаванне асобін. Палавая структура — першасныя, другасныя або трацічныя суадносіны полаў. Узроставая структура — суадносіны перадрэпрадуктыўных, рэпрадуктыўных і пострэпрадуктыўных асобін. Эталагічная структура — суадносіны асобін, якія адрозніваюцца паводле комплексу паводзінскіх рэакцый.
    Дынаміка колькасці папуляцый і яе рэгуляцыя
    61
    9
    1. Назавіце тыпы прасторавай структуры папуляцый і прычыны іх фарміравання. 2. У папуляцыях якіх арганізмаў ёсць групавое размеркаванне: пырнік, гідра, асіна, воўк, планарыя, ландыш, грак? 3. Чаму змяняюцца суадносіны полаў у папуляцыях на розных стадыях жыццёвага цыклу асобін? 4. Прывядзіце прыклады розных тыпаў эталагічнай структуры ў сацыяльных групах жывёл. 5. Якое значэнне для гаспадарчай і прыродаахоўнай дзейнасці чалавека мае значэнне ўзроставая структура папуляцый? 6. Складзіце план мерапрыемстваў у адносінах да дзвюх папуляцый прамысловых рыб, якія пражываюць у розных вадаёмах і маюць розную ўзроставую структуру. У адной папуляцыі ўзроставая піраміда з шырокай асновай, а ў другой — з вузкай. 7. Дзве папуляцыі паўночных аленяў апынуліся ў розных умовах асяроддзя, што паўплывала на іх узроставую структуру. У першай папуляцыі было 140 перадрэпрадуктыўных асобін, 80 асобін рэпрадуктыўнага і 40 асобін пострэпрадуктыўнага ўзросту. У другой папуляцыі аказалася 60 перадрэпрадуктыўных, 140 рэпрадуктыўных і 80 пострэпрадуктыўных асобін. Пабудуйце ўзроставыя піраміды, выкарыстоўваючы маштаб 1 см = 20 асобін. Дайце прагноз на будучыню гэтых папуляцый. Вызначце, што павінен зрабіць чалавек у адносінах да кожнай з папуляцый, каб яны захавалі сваё існаванне.