Брэменскія музыкі
Браты Грым
Выдавец: Юнацтва
Памер: 302с.
Мінск 1999
I вось здарылася так, што ў той горад, дзе жыў кароль, завітаў адзін паранены салдат. Сустрэлася на яго шляху бабуля, пачала распытваць. Салдат жартуе:
— Ды я сам не ведаю, куды іду. Кажуць, тут ніяк не могуць дазнацца, дзе каралеўны свае туфлікі стоптваюць. Хачу разгадаць тайну. Можа, каралём зраблюся.
— Ды гэта не вельмі цяжка, — сказала бабуля. — Ты толькі не пі віна, якое вечарам табе прапануюць. Прытварыся, нібыта моцна спіш.
На развітанне добрая бабуля дала салдату плашчневідзімку.
Набраўся бедны салдат смеласці і да караля жаніхом аб’явіўся. Яго прынялі хораша, як усіх папярэднікаў. Прыбралі ў каралеўскую адзежу.
Наступіў вечар. Пара класціся спаць. Салдата адвялі ў пакой, побач са спачывальняй каралеўнаў, прапанавалі кубак віна. Але салдат схітраваў. Прывязаў да падбародка губку. У яе ўсё віно і ўвабралася.
Лёг салдат у ложак ды праз некалькі хвілін і захроп, нібыта заснуў моцным сном. Пачулі гэта дванаццаць каралеўнаў, засмяяліся, а старэйшая сказала:
— I гэты малойчык мог бы сваё жыццё паберагчы.
Адчынілі каралеўны шафы, куфэркі, шкатулкі, пачалі прыбірацца, прыхарошвацца. Малодшая раптам кажа:
— Вы ўсе радуецеся, а ў мяне на душы неяк цяжка. Адчуваю, нешта з намі сёння здарыцца.
— Эх ты, пужаная варона, — сказала ёй старэйшая, — усяго ты вечна баішся! Нас ужо вунь колькі каралевічаў вартавала, а гэты салдат і без соннага зелля захроп...
Сабраліся каралеўны, яшчэ раз зірнулі на соннага салдата, падумалі, што баяцца няма каго. Старэйшая пастукала па сваім ложку, і ён у той жа міг апусціўся ў падзямелле. Сышлі і каралеўны туды.
Салдат усё гэта прыкмеціў, бо ён жа толькі прытвараўся, што моцна спіць. Хуценька накінуў на сябе плашч-невідзімку і таксама пабег уніз па лесвіцы. Ды заспяшаўся, наступіў малодшай на плацце. Каралеўна спалохалася, крыкнула:
— Што гэта? Нехта пацягнуў мяне за плацце.
— He прыдумляй, — азвалася старэйшая. — Гэта ты, відаць, за кручок зачапілася.
Урэшце сышлі яны ўніз. Апынуліся на цудоўнай алеі. Лісце на дрэвах срэбранае. Ад гэтага алея зіхацела, свяцілася. Салдат вырашыў узяць для доказу галінку з дрэва. Толькі ламануў, як пачуўся страшны трэск.
— Вой, што гэта?! — ускрыкнула малодшая.
Старэйшая супакоіла:
— Гэта салютуюць на радасцях, што мы хутка вызвалім ад чараў нашых прынцаў.
I пайшлі каралеўны па залатой алеі, пасля — па алмазнай. Салдат і на іх адламаў з дрэваў па галінцы. Кожны раз малодшая ад трэску палохалася, a старэйшая сястра — супакойвала.
Так дайшлі яны да вялікай ракі. На беразе стаяла дванаццаць лодак. У кожнай з іх сядзеў прыгожы прынц. Пачалі каралеўны рассаджвацца: кожная да свайго прынца. Салдат ускочыў у лодку разам з малодшай каралеўнай.
Адплылі ад берага, прынц кажа:
— Нешта лодка сёння цяжкая. Грабу з усіх сіл...
— Гэта, відаць, ад спякоты. Мне таксама млява, — супакоіла малодшая.
Пераплылі раку, а на тым беразе стаяў прыгожы, асветлены замак. 3 яго лілася вясёлая музыка, гучалі трубы, літаўры. Увайшлі маладыя ў замак. I кожны прынц пачаў танцаваць са сваёй любай.
Салдат танцаваў разам з усімі. Ён быў нябачны, таму і пацяшаўся з гуляючых як хацеў. Паднясуць каралеўне кубак з віном, а ён возьме ды ціхенька вып’е. Асабліва жахалася ад гэтага малодшая, але старэйшая прымушала яе маўчаць.
Так яны пратанцавалі да трох гадзін раніцы. Туфлікі іх стапталіся. Давялося прыпыніць скокі. Перавезлі прынцы каралеўнаў цераз раку. Салдат на гэты раз сеў у лодку да старэйшай. На беразе каралеўны развіталіся з малойцамі, паабяцалі вярнуцца да іх з надыходам новай ночы.
Калі дзяўчаты падымаліся па лесвіцы, салдат забег наперад, лёг у ложак і захроп. Стомленыя каралеўны пачулі, як моцна спіць іхні ахоўнік, супакоіліся: гэтага чалавека баяцца няма чаго. Яны раздзеліся і леглі спаць.
«ВЕРНЫЯ ЗВЯРЫ»
«ЛІС I КОШКА»
Раніцай салдат вырашыў нічога не расказваць каралю. Ен задумаў пабываць з каралеўнамі на дзівосных танцах і на другую, і на трэцюю ноч.
Усё паўтаралася, як і ў першы раз. Каралеўны танцавалі з прынцамі ў замку да таго часу, пакуль туфлікі не стаптваліся. За трэцім разам салдат прыхапіў з сабою для доказу кубак, з якога пілі віно.
Вось закончылася салдатава выпрабаванне, пайшоў ён на споведзь да караля.
— Ну, сказвай, дзе мае дванаццаць дачок ноччу туфлікі стаптваюць? — грозна запытаў уладар.
— Разам з дванаццацю прынцамі ў падземным замку.
Салдат расказаў каралю ўсё падрабязна, а ў доказ перадаў тры галінкі з дрэваў — срэбраную, залатую і алмазную. Ды яшчэ кубак, з якога маладыя пілі віно. У гэты час каралеўны стаялі пад дзвярыма і ўсё чулі.
Загадаў кароль паклікаць сваіх дачок. Спытаў у іх:
— Ці праўду расказвае салдат?
Бачаць каралеўны, што на гэты раз раскрылася іх тайна, яны і прызналіся ва ўсім. Тады кароль кажа салдату:
— Якую ты хочаш узяць сабе за жонку?
Салдат адказаў:
— Я ўжо не малады, то аддайце мне старэйшую.
У той жа дзень і вяселле згулялі. Паабяцаў кароль салдату пасля сваёй смерці і ўсё каралеўства.
А прынцы былі заварожаныя на столькі дзён, колькі начэй яны танцавалі з каралеўнамі.
ЗАЯЦ I ВОЖЫК
Гэтай казцы вы, бадай, не паверыце. Аднак мой дзядуля, распавядаючы яе, заўсёды падкрэсліваў: — He ўсё ў гэтай казцы выдумка. Ёсць у ёй і праўда. Бо чаму б тады людзі сталі расказваць яе?
5 Зак. 737
Пачыналася гэта казка так:
Аднойчы ў ясны сонечны дзянёк стаяў вожык каля дзвярэй свайго дома, склаўшы рукі на жываце, і напяваў песеньку.
Спяваў ён сваю песеньку, спяваў і раптам вырашыў: «Пайду я ў поле, на сваю бручку пагляджу. Пакуль, — думае, — мая жонка-вожычыха дзяцей мые ды апранае, я паспею і ў полі пабываць, і дамоў вярнуцца».
Пайшоў ён і сустрэўся па дарозе з зайцам, які таксама ішоў у поле — на сваю капусту паглядзець.
Убачыў вожык зайца, пакланіўся яму і гаворыць ветліва:
— Дзень добры, паважаны заяц. Як вы маецеся? А заяц быў вельмі важны і горды. Замест таго каб ветліва прывітацца з вожыкам, ён толькі галавой хітнуў і сказаў груба:
— Чаму гэта ты, вожык, у такую рань па полі рыскаеш?
— Я пагуляць выйшаў, — кажа ён.
— Пагуляць? — спытаў заяц насмешліва. — А памойму, на такіх кароценькіх ножках далёка не зойдзеш.
Пакрыўдзілі вожыка гэтыя словы. He любіў ён, калі так гаварылі пра яго ногі, якія і сапраўды былі кароценькія і крывыя.
— Ці не думаеш ты, — спытаўся ён у зайца, — што твае заечыя ногі бегаюць хутчэй і лепш?
— Зразумела, — кажа заяц.
— А ці не хочаш ты са мной навыперадкі пабегчы? — пытаецца вожык.
— 3 табой навыперадкі? — кажа заяц. — He смяшы мяне, — калі ласка. Ну няўжо ты на сваіх крывых нагах мяне абгоніш?
— А вось убачыш, — адказвае вожык. — Убачыш, што абганю.
/as
— Ну, давай пабяжым, — кажа заяц.
— Пачакай, — кажа вожык. Спачатку я схаджу дамоў, паснедаю, а праз паўгадзіны вярнуся на сваё месца. Тады і пабяжым. Добра?
— Добра, — сказаў заяц.
Пайшоў ён дадому. Ідзе і думае: «Заяц, вядома, хутчэй за мяне бегае. Але ён дурны, а я разумны. Я яго перахітру».
Прыйшоў ён дадому і кажа жонцы:
— Жонка, збірайся хутчэй, прыйдзецца табе са мной у поле ісці.
— А што здарылася? — пытаецца вожычыха.
— Ды вось мы з зайцам паспрачаліся, хто хутчэй бегае — я ці ён. Я павінен зайца абагнаць, а ты мне ў гэтай справе дапаможаш.
— Што ты — з глузду з’ехаў? — здзівілася вожычыха. — Куды табе з зайцам цягацца? Ён цябе адразу абгоніць.
— He твая справа, жонка, — сказаў вожык. — Збірайся і пойдзем. Я ведаю, што раблю.
Вожычыха пайшла з вожыкам у поле.
Па дарозе ён гаворыць жонцы:
— Мы пабяжым з зайцам вось па гэтым доўгім полі. Заяц пабяжыць па адной баразне, а я па другой. A ты, жонка, стань у канцы поля ля маёй баразны. Як толькі падбяжыць да цябе заяц, ты крыкні: «Я ўжо тут!» Зразумела?
— Зразумела, — адказвае жонка.
Так яны і зрабілі. Адвёў вожык вожычыху на пачатак сваёй баразны, а сам вярнуўся на тое месца, дзе пакінуў зайца.
— Ну што, — кажа заяц, — пабяжым?
— Пабяжым, — кажа вожык.
— Раз, два, тры! — крыкнуў заяц.
I абодва яны пабеглі з усіх ног.
Зрабіў вожык крокі тры-чатыры, а потым ціхенька вярнуўся на сваё месца і сеў. Сядзіць і адпачывае.
А заяц усё бяжыць і бяжыць. Дабег да канца сваёй баразны, а тут вожычыха яму і крычыць:
— Я ўжо тут!
А трэба сказаць, што вожык і вожычыха вельмі падобныя адзін на аднаго. Здзівіўся заяц, што вожык яго абагнаў.
— Бяжым цяпер назад, — кажа ён вожычысе. — Раз, два, тры!
I паімчаўся заяц назад хутчэй, чым раней. А вожычыха засталася сядзець на сваім месцы.
Дабег заяц да пачатку баразны, а вожык яму крычыць:
— Я ўжо тут!
Яшчэ больш здзівіўся заяц.
— Бяжым яшчэ раз, — кажа ён вожыку.
— Добра, — адказвае вожык. — Калі хочаш, пабеглі яшчэ раз.
Так семдзесят тры разы бегаў заяц туды і назад. А вожык усё абганяў яго.
Прыбяжыць заяц да пачатку баразны, а вожык яму крычыць: «Я ўжо тут!»
Пабяжыць заяц назад да канца баразны, а вожычыха яму крычыць: «Я ўжо тут!»
На семдзесят чацвёрты раз дабег заяц да сярэдзіны поля і зваліўся на зямлю.
— Стаміўся, — кажа, — не магу больш бегаць.
— Вось бачыш цяпер, — кажа вожык, — у каго ногі хутчэйшыя?
Нічога не сказаў заяц і пайшоў з поля.
А вожык з вожычыхай паклікалі сваіх дзяцей і пайшлі з імі гуляць.
ХЛОПЧЫК ЯК ПАЛЬЧЫК
Жыў калісьці на свеце бедны селянін. Сядзеў ён аднойчы вечарам ля печы і прысак варушыў, a жонка сядзела і прала. Вось ён і кажа жонцы:
— Так прыкра, што няма ў нас дзяцей. Вельмі ж у нас ціха, а вось у іншых хатах, ты толькі зірні, як шумна ды весела.
— Гэта праўда, — адказала жонка і ўздыхнула, — каб было ў нас хоць адно, хай сабе такое маленькае, як мезены пальчык, дык і то я была б шчаслівая. А як мы любілі б яго!
I здарылася так, што жонка стала цяжарнай і праз сем месяцаў нарадзіла немаўлятка, і было яно здаровае ды статнае, але росту мела не болей за палец.
I сказалі яны:
— Вось так яно і сталася, як мы хацелі: сыночка нашага мы будзем любіць, — і імя яму далі за яго рост Хлопчык як пальчык.
Яны добра яго кармілі, але хлопчык усё не рос ды не рос і заставаўся такім, якім і нарадзіўся; аднак вочы ў яго былі разумныя, быў ён кемлівы і руплівы, і ўсё, за што ён ні браўся, яму ўдавалася.
Сабраўся аднойчы селянін у лес дровы секчы і сказаў сам сабе: «Вось было б добра, каб нехта прыехаў па дровы з возам».