Брэменскія музыкі
Браты Грым
Выдавец: Юнацтва
Памер: 302с.
Мінск 1999
I вось пасля таго, як кароль паабяцаў ёй такое, яна заплюшчыла вочы і памерла.
Доўга кароль не мог змірыцца са смерцю і не думаў аб тым, каб ажаніцца ў другі раз. Ды вось нарэшце кажуць яму дарадчыкі:
— Па-іншаму быць не можа, — павінен кароль ажаніцца ў другі раз, каб у нас была каралева...
Разаслалі тады ва ўсе канцы пасланцоў на пошукі нявесткі, якая б была прыгажосцю сваёй падобная на нябожчыцу каралеву. Але ва ўсім свеце нельга было знайсці падобнай, а калі б такую і знайшлі, то не магло быць хоць адной прыгажуні, у якой былі б такія залатыя валасы.
Ды была ў караля дачка; была яна такая ж прыгожая, як яе нябожчыца маці, і былі ў яе такія ж залатыя валасы. I калі яна падрасла, паглядзеў на яе аднойчы кароль і ўбачыў, што яна, ну, вылітая нябожчыца жонка, і нечакана загарэўся да яе моцным пачуццём. I сказаў ён сваім дарадчыкам:
— Я хачу ажаніцца на сваёй дачцэ, яна зусім падобная на маю нябожчыцу жонку, а ў свеце больш няма на яе падобных.
Пачулі гэта дарадчыкі, спалохаліся і кажуць:
— Богам забаронена жаніцца бацьку на сваёй дачцэ, ад такога грэху нічога людскага не будзе, а заадно спасцігне бяда і ўсё каралеўства.
А больш за ўсіх напалохалася дачка, даведаўшыся аб такім рашэнні бацькі, але яна спадзявалася адгаварыць яго ад гэтай задумы, і яна сказала яму:
— Перш чым выканаць вашы жаданні, я павінна атрымаць ад вас тры сукенкі: адну залатую, як сонца, другую — срэбную, як месяц, а трэцюю — зіхоткую, як зоры; акрамя таго хачу я мець мантыю, пашытую з тысячы розных шкурак і аўчынак, і каб з кожнага звера каралеўства нашага было на ёй па куску шкуры. Яна думала: «Усяго гэтага дабыць немагчыма, і я пазбаўлю бацьку ад гэтых дурных думак». Але кароль, аднак, задумы сваёй не пакінуў; самыя ўмелыя дзяўчаты каралеўства павінны былі выткаць тры сукенкі: адну — залатую, як сонца, другую срэбную, як месяц, а трэцюю — зіхоткую, як зоры; а каралеўскім паляўнічым загадана было злавіць самых розных звяроў у каралеўстве і выразаць у кожнага з іх па куску шкуры. I вось была гатова мантыя з тысячы розных шкурак і аўчынак. Нарэшце, калі ўсё было гатова, загадаў кароль прынесці яму мантыю; ён разгарнуў яе перад дачкаю і сказаў:
— Заўтра быць вяселлю.
Зразумела тады каралеўна, што няма ніякай надзеі пераканаць бацьку, і яна вырашыла бегчы. Ноччу, калі ўсё навокал спала, яна ўстала і ўзяла са сваіх каштоўнасцяў толькі тры рэчы: залаты пярсцёнак, залатое вераценца і маленькае залатое матавіла; а тры сукенкі, як сонца, месяц і зоры, яна схавала ў арэхавую шкарлупку; апранула мантыю з тысячы розных шкурак і вымазала сабе твар і рукі сажай. Яна даверылася волі божай і адправілася ў дарогу. Ішла яна ўсю ноч, пакуль не прыйшла ў дрымучы лес. Яна вельмі стамілася, прыгледзела дупло дрэва і там заснула.
Узышло сонца, а яна ўсё працягвала спаць, пакуль не ўсталяваўся ясны дзень. I здарылася якраз так, што кароль, якому належыў лес, у гэты час паляваў у
ім. Падбеглі каралеўскія сабакі да дрэва, учулі каралеўну, пачалі бегаць вакол дрэва і брахаць. Сказаў тады кароль егерам:
— Паглядзіце, што там за дзічына схавалася.
Егеры выканалі яго загад, вярнуліся назад і кажуць:
— Ляжыць у дупле дрэва дзіўны звер, мы такога яшчэ ні разу не бачылі; пакрыты звер поўсцю з тысячы розных шкурак, ляжыць і спіць.
Кароль ім кажа:
— Вы паспрабуйце злавіць мне гэтага звера жывым, прывяжыце яго да калёс і вазьміце з сабой.
Але толькі егеры дакрануліся да дзяўчыны, яна тут жа прачнулася, спалохалася і кажа ім:
■— Я бедная дзяўчына бацькам і маці пакінутая. Змілуйцеся нада мной, вазьміце мяне з сабой!
I сказалі тады егеры:
— Ды ты якраз спатрэбішся на кухні, пойдзем з намі, будзеш там попел выграбаць.
Пасадзілі яны дзяўчыну ў калёсы і адвезлі з каралеўскі замак.
Знайшлі дзяўчыне невялікі закутак пад лесвіцай, дзе і святла не было, сказалі:
— Звярок, вось тут ты будзеш жыць і спаць.
Потым яны паслалі яе на кухню, і яна пачала насіць дровы і ваду, сачыць за печкай, абскубваць птушак, чысціць розную гародніну, попел выграбаць і выконваць усялякую чорную работу.
Так жыла Дзікунка доўгі час у горы ды бядзе. Ах, цудоўная каралеўна, што яшчэ з табой будзе!
Вось здарылася так, што наладзілі аднойчы ў замку баль, і кажа яна тады повару:
— Можна мне падняцца наверх і крыху паглядзець? Я буду стаяць ля дзвярэй.
Повар адказаў:
— Добра ўжо, ідзі, ды толькі праз паўгадзіны ты павінна вярнуцца назад і прыбраць попел.
Узяла яна сваю масляную лямпачку, пайшла да сябе з каморку, зняла мантыю, змыла з твару і рук сажу, і вярнулася да яе зноў былая прыгажосць. Потым адчыніла яна арэшак і дастала адтуль сваю сукенку, што ззяла, як сонца. Яна адзелася і паднялася наверх у замак; усе ўступалі ёй дарогу, яе ніхто не пазнаў, і ўсе думалі, што не інакш як з’явілася якаясьці каралеўна. Выйшаў да яе насустрач кароль, працягнуў ёй руку, пачаў з ёй танцаваць, думаючы сабе: «Такой прыгажуні я яшчэ ніколі не бачыў». Вось закончыўся танец, яна пакланілася, і не паспеў кароль азірнуцца, як яна знікла, і ніхто не ведаў куды. Паклікалі вартаўнікоў, што стаялі ля замка, спыталіся ў іх, але ніхто яе не бачыў.
А забегла яна да сябе ў каморку, хуценька зняла сукенку, вымазала твар і рукі сажай, апранула мантыю, і зноў сталася Дзікункай. Прыйшла яна на кухню, хацела ўзяцца за работу — выграбаць попел, a noBap і кажа:
— Гэта ты адкладзі да заўтра, а звары зараз для караля суп, мне таксама хочацца зазірнуць наверх. Ды глядзі мне, каб ні адна валасінка ў суп не трапіла, a то потым я не дам табе нічога есці.
Повар пайшоў; і зварыла Дзікунка каралю суп; наварыла яна хлебнай сёрбанкі, пастаралася згатаваць яе як найлепш, і, калі страва зварылася, яна ўзяла свой залаты пярсцёнак і апусціла яго ў міску. Вось кончыліся танцы, і загадаў кароль прынесці яму суп, і ён так яму прыйшоўся даспадобы, што, здалося, лепшага ніколі ў жыцці і не еў. Даеў ён сваю міску — і ўбачыў на дне залаты пярсцёнак, і ніяк не мог зразумець, як ён туды трапіў. Загадаў ён тады паклікаць повара. Спалохаўся повар, пачуўпіы пра такі загад, і кажа Дзікунцы:
— Ты, напэўна, у суп абраніла валасінку; калі гэта праўда, я цябе паб’ю.
Прыходзіць повар да караля, а кароль у яго пытаецца, хто гэты суп варыў?
— Я яго варыў, — адказвае повар.
А кароль кажа:
— He, гэта няпраўда, ён звараны па-іншаму і куды лепш, чым раней.
I кажа повар:
— Я павінен прызнацца, што варыў яго не я, a варыла яго Дзікунка.
I сказаў кароль:
— Ідзі і пакліч яе мне сюды.
Прыйшла Дзікунка, а кароль у яе пытаецца:
— Ты хто такая?
— Я бедная сірата, няма ў мяне ні бацькі, ні маці.
Пытаецца кароль зноў:
— А ты кім ў мяне ў замку працуеш?
Яна адказвае:
— Ды я нічога не ўмею, хіба толькі здзекі цярпець.
Пытаецца кароль зноў:
— А дзе ты ўзяла пярсцёнак, што апынуўся ў супе?
I яна адказвае:
— Пра гэты пярсцёнак я нічога не ведаю.
Так і не змог кароль нічога ўведаць, і прыйшлося яму назад яе адсылаць.
Праз які час быў наладжаны новы баль, і Дзікунка папрасіла ў повара дазволу, як і ў мінулы раз, пайсці наверх і паглядзець. Повар адказаў:
— Добра, але глядзі, праз паўгадзіны вяртайся назад, ды звары каралю хлебнай сёрбанкі, якая яму так прыйшлася да смаку.
Пабегла яна ў сваю каморку, хутка памылася, дастала з арэхавай шкарлупкі сукенку, што была срэбная, як месяц, і надзела яе. Паднялася яна наверх у замак і была падобная на каралеўну. Выйшаў да яе насустрач кароль, быў рады бачыць яе зноў, і якраз у гэты час пачынаўся танец, — і яны танцавалі разам. Але толькі танец скончыўся, яна знікла так хутка.
што кароль не паспеў заўважыць, куды яна падзелася. А забегла да сябе ў каморку, сталася зноў Дзікункай і пайшла на кухню варыць хлебную сёрбанку. A повар быў на версе; і вось яна дастала залатое вераценца, кінула ў міску і наліла туды сёрбанкі. Падалі яе каралю, і ён яе еў, і сёрбанка яму спадабалася, як і ў мінулы раз; загадаў кароль паклікаць повара, і прыйшлося яму і на гэты раз прызнацца, што суп варыла Дзікунка. Паклікалі Дзікунку зноў да караля, але яна адказала, што адно толькі ўмее — гэта цярпець здзекі ды пабоі і што пра залатое вераценца ёй нічога невядома.
Наладзіў кароль і ў трэці раз баль, і атрымалася ўсё гэтак жа, як і раней. I хоць повар сказаў:
— Дзікунка, ты, напэўна, ведзьма, магчыма, у суп штосьці падсыпаеш, ад чаго ён робіцца такім смачным і падабаецца каралю больш, чым той, які вару я.
Але яна доўга яго ўпрошвала, і нарэшце ён адпусціў яе на паўгадзіны паглядзець на баль. Надзела яна сукенку, што ззяла, як зоры, і пайшла ў залу. I зноў кароль танцаваў з прыгажуняй, яму здавалася, што яна ніколі яшчэ не была такой прыгожай. У час танцу надзеў ён ёй незаўважна на палец залаты пярсцёнак і загадаў, каб танцы працягваліся даўжэй. Скончыўся танец, і ён хацеў утрымаць яе за руку, але яна вырвалася і тут жа згубілася сярод гасцей. Пабегла яна хуценька ў сваю каморку пад лесвіцай, але паколькі яна прабыла ў замку больш чым паўгадзіны, то не паспела зняць з сябе цудоўную сукенку, а ахінулася толькі ў мантыю і не змагла ў спешцы вымазацца ўся ў сажу, і вось адзін палец застаўся у яе белым. Прыбегла Дзікунка на кухню, зварыла каралю хлебную сёрбанку і, толькі повар выйшаў, паклала ў яе залатое матавіла. Убачыў кароль залатое матавіла на дне міскі і загадаў паклікаць Дзікунку. I раптам ён убачыў у яе белы палец, а на пальцы залаты пярсцёнак, які ён падарыў ёй «ф129 ф*
у час танцаў. Схапіў ён яе руку і моцна заціснуў, і толькі яна паспрабавала вырвацца і пабегчы, раптоўна расхінулася шыкоўная мантыя і заззяла на ёй зорная сукня. Схапіў кароль мантыю і сарваў яе з плеч. I тут ён убачыў залатыя валасы, і яна з’явілася перад ім ва ўсёй сваёй прыгажосці, — ніяк нельга было ёй ужо схавацца. А калі яна змыла з твару сажу і попел, то сталася яна прыгажуняй, і падобнай красы ніхто ў свеце яшчэ не бачыў.
I сказаў кароль:
— Ты мая нарачоная і мы назаўсёды з табой будзем разам.
А потым і вяселле згулялі, і жылі яны ў шчасці і радасці да самай смерці.
МАЛАДЫ ВЕЛІКАН
Уаднаго селяніна быў сын ростам з мезены палец. Праходзіў год за годам, а хлопчык не рос, усё заставаўся такім жа маленькім.
Вось аднойчы сабраўся бацька поле араць, а сын і гаворыць яму: