• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брэменскія музыкі  Браты Грым

    Брэменскія музыкі

    Браты Грым

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 302с.
    Мінск 1999
    69.97 МБ
    — Люстэрка, люстэрка на белай сцяне, Хто самы прыгожы ў лясной старане?
    Адказала ёй люстэрка, як раней:
    — Вы, каралева, прыгожы сабой, Ды Снягурачка там, за гарамі, У карлаў сямёх між барамі Сваёй вас заслоніць красой.
    Калі яна пачула такі адказ, уся кроў прыліла ў яе да сэрца, так яна спалохалася, — яна зразумела, што Снягурачка ажыла зноўку.
    — Ну, ужо цяпер, — сказала яна, — я прыдумаю такое, што загубіць цябе напэўна, — і, ведаючы рознае вядзьмарства, яна падрыхтавала атрутны грэбень. Пасля пераапранулася яна і прыкінулася іншай бабуляй. I выправілася за сем гор да сямі карлікаў, — пагрукалася ў дзверы і кажа:
    — Прадаю тавары харошыя! Прадаю!
    Снягурачка выглянула ў акенца і кажа:
    — Праходзь сабе далей, у дом пускаць нікога не дазволена!
    — Але ж паглядзець, бадай, можна, — мовіла старая, выняла атрутны грэбень і, падняўшы яго ўгару, паказала Снягурачцы.
    Ён так спадабаўся дзяўчынцы, што яна дала сябе падмануць і адчыніла дзверы. Яны сышліся ў цане, і бабуля сказала:
    — Ну, а зараз дай жа я цябе як трэба прычашу.
    Бедная Снягурачка, нічога не падазраючы, дала старой сябе прычасаць; але толькі тая дакранулася грабянцом да яе валасоў, як яд пачаў зараз жа дзейнічаць, і дзяўчынка ўпала ў беспрытомнасці долу.
    — Ты, маляваная красуня, — сказала ліхая жанчына, — ужо ж цяпер настаў табе канец! — I, сказаўшы гэта, яна пайшла.
    Аднак, на шчасце, справа была пад вечар, і сямёра карлікаў неўзабаве вярнуліся дамоў. Яны заўважылі, што Снягурачка ляжыць на падлозе мёртвая, і адразу западозрылі ў гэтым мачыху, пачалі шукаць, у чым прычына, і знайшлі атрутны грэбень, і як толькі яны яго выцягнулі, Снягурачка зноў апрытомнела і распавяла ім аб усім, што здарылася. Тады карлікі яшчэ раз папярэдзілі яе, каб яна была асцярожнай і дзверы нікому не адчыняла.
    А каралева вярнулася дадому, села перад люстэркам і кажа:
    — Люстэрка, люстэрка на белай сцяне, Хто самы прыгожы ў лясной старане?
    I адказала люстэрка, як раней:
    — Вы, каралева, прыгожы сабой, Ды Снягурачка там, за гарамі, У карлаў сямёх між барамі Сваёй вас заслоніць красой!
    Пачуўшы, што мовіць люстэрка, яна ўся задрыжала, затрымцела ад гневу.
    — Снягурачка павінна загінуць, — крыкнула яна, — нават калі б гэта мне самой каштавала жыцця!
    I яна накіравалася ў патайны пакой, куды ніхто ніколі не заходзіў, і прыгатавала там атрутны-найатрутны яблык. Быў ён на выгляд вельмі прыгожы, белы з чырвонымі крапінкамі, і ўсякі, хто б яго ўбачыў, захацеў бы яго з’есці; але хто б з’еў хоць кавалачак, той абавязкова памёр бы.
    Калі яблык быў гатовы, каралева нафарбавала сабе твар, пераапранулася сялянкай і выправілася ў шлях-дарогу — за сем гор, да сямі карлікаў. Яна
    пагрукалася; Снягурачка высунула галаву ў акенца і кажа:
    — Пускаць у дом нікога не дазволена — сем карлікаў мне гэта забаранілі.
    — Яно правільна, — адказала сялянка, — але куды ж я падзену свае яблыкі? Хочаш, я табе адзін з іх падару?
    — He, — сказала Снягурачка, — мне браць нічога не дазволена.
    — Ты, што ж, атруты баішся? — спытала старая. — Паглядзі, я разрэжу яблык на дзве палавінкі: румяную з’еш ты, а белую я.
    А яблык быў зроблены так хітра, што толькі румяная яго палавінка была атручанай. Захацелася Снягурачцы пакаштаваць цудоўны яблык, і калі яна ўбачыла, што сялянка яго есць, дзяўчынка не стрымалася, высунула з акенца руку і ўзяла атручаную палавінку. Толькі адкусіла яна кавалачак, зараз жа ўпала як нежывая на зямлю. Паглядзела на яе сваімі страшнымі вачыма каралева і, гучна зарагатаўшы, сказала:
    — Белая, як снег, румяная, як кроў, чорнавалосая, як чорнае дрэва. Ужо ж цяпер твае карлікі не разбудзяць цябе ніколі!
    Яна вярнулася дамоў і пачала пытацца ў люстэрка:
    — Люстэрка, люстэрка на белай сцяне, Хто самы прыгожы ў лясной старане?
    I адказала люстэрка нарэшце:
    — Вы, каралева, прыгажэй у лясной старане.
    Супакоілася тады яе зайздроснае сэрца, наколькі можа падобнае сэрца знайсці сабе спакой.
    Карлікі, вярнуўшыся вечарам дахаты, знайшлі Снягурачку на зямлі, нежывую, мёртвую. Яны паднялі яе і пачалі шукаць атруту: яны расшнуравалі яе, прычасалі ёй валасы, абмылі яе вадой і віном, але ні-
    чога не дапамагло. — бедная дзяўчынка, як была мёртвай, так мёртвай і засталася.
    Паклалі яны яе ў труну, паселі ўсе сямёра вакол яе, пачалі яе аплакваць, і праплакалі так аж тры дні. Пасля яны вырашылі яе пахаваць, але яна выглядала, як жывая, — шчокі ў яе былі па-ранейшаму прыгожыя і румяныя.
    I сказалі яны:
    — Як можна яе такую ў зямлю закопваць?
    I яны загадалі зрабіць для яе шкляную труну, каб можна было яе бачыць з усіх бакоў, і паклалі яе ў тую труну, напісалі на ёй залатымі літарамі яе імя і што была яна каралеўскай дачкою. Занеслі яны труну на гару, і заўсёды адзін з іх заставаўся каля яе на варце. I з’явіліся таксама звяры і птушкі аплакваць Снягурачку: спачатку сава, затым крумкач і, нарэшце, галубок.
    I доўга-доўга ляжала ў сваёй труне Снягурачка, і здавалася, што яна спіць, — была яна белая, як снег, румяная, як кроў, і чорнавалосая, як чорнае дрэва.
    Але аднойчы здарылася, што заехаў каралевіч у той лес і трапіў у дом карлікаў, каб там пераначаваць. Ён убачыў на гары труну, а ў ёй красуню Снягурачку, і прачытаў, што было напісана на ёй залатымі літарамі. I сказаў ён тады карлікам:
    — Аддайце мне гэтую труну, я дам вам за гэта ўсё, што вы пажадаеце.
    Але карлікі адказалі:
    — Мы не аддадзім яе нават за ўсё золата на свеце.
    Тады ён сказаў:
    — Дык падарыце мне яе, — я не магу жыць, не бачачы Снягурачкі, я буду яе глыбока паважаць і шанаваць, як сваю каханую.
    Калі ён гэта сказаў, добрыя карлікі злітаваліся над ім і аддалі яму труну; і загадаў каралевіч сваім слугам несці яе на плячах. Але здарылася так, што яны спа-
    тыкнуліся ў кустах, і ад страсення кавалак атручанага яблыка выпаў з горла Снягурачкі. Тут расплюшчыла яна вочы, падняла века труны, а потым паднялася з яе і ажыла зноўку.
    — Ах, божа, дзе ж гэта я? — усклікнула яна.
    Каралевіч, узрадаваны, адказаў:
    — Ты са мной, — і расказаў ёй усё, што адбылося, і мовіў: — Ты мне мілейшая за ўсё на свеце; пойдзем разам са мной у замак майго бацькі, і ты будзеш маёй жонкай.
    Снягурачка згадзілася і пайшла разам з ім; і адсвяткавалі яны вяселле з вялікаю пышнасцю.
    Але на вясельны банкет была запрошана і ліхая мачыха Снягурачкі. Прыбралася яна ў прыгожую сукенку, падышла да люстэрка і сказала:
    — Люстэрка, люстэрка на белай сцяне, Хто самы прыгожы ў лясной старане?
    I адказала люстэрка:
    — Вы, каралева, канечне, прыгожы сабой, Ды вас каралеўна сваёй засланяе красой.
    I вымавіла тады ліхая жанчына свой праклён, і стала ёй так страшна, так страшна, што яна не ведала, як ёй з сабой саўладаць. Спачатку яна вырашыла зусім не ісці на вяселле, але не было ёй спакою — ёй хацелася пайсці і паглядзець на маладую каралеву. Яна зайшла ў палац і пазнала Снягурачку, і ад страху і жаху — як стаяла, так на месцы і застыла.
    Але былі пастаўлены ўжо для яе на вогненныя вугалі жалезныя туфлі, іх прынеслі, трымаючы абцугамі, і паставілі перад ёю. I яна павінна была ступіць нагамі ў дачырвана распаленыя туфлі і скакаць у іх да таго часу, пакуль нарэшце не грымнула, мёртвая, вобземлю.
    ТРЫ БРАТЫ
    Шмат гадоў таму назад жыў на свеце бацька з трыма сынамі. Выраслі сыны малайцамі, адзін за другога лепшы.
    Вось і кажа ім бацька:
    — Ідзіце, дзеці, па белым свеце падарожнічаць, людзей пабачыце і якой-небудзь справе навучыцеся. Таму з вас, хто самым лепшым майстрам вернецца, я свой дом пакіну.
    Пайшлі браты падарожнічаць*. Тры гады вандравалі яны па чужых краях, а пасля вярнуліся ўсе ў адзін дзень дамоў да бацькі.
    — Добры дзень, бацька, — кажуць яны.
    — Добры дзень, дзеці, — адказвае бацька. — Ну, што, навучыліся чаму-небудзь?
    — Так, — кажуць, — навучыліся.
    — Чаму ж вы, дзеці, навучыліся?
    — Я, — кажа малодшы сын, — галіць навучыўся.
    — Я, кажа сярэдні сын, — каваць навучыўся.
    — А я, — сказаў старэйшы сын, — фехтаваць навучыўся.
    \	— Ну і добра, — кажа бацька. — Хацеў бы я пагля-
    дзець, ці спрытна ўмееце вы галіць, каваць і фехтаваць.
    А ў гэты час бег полем заяц.
    — Эх’ — закрычаў малодшы сын, які галіць навучыўся. — Ты мне якраз і патрэбен!
    Схапіў ён тазік і мыла, узбіў памазком пену, а потым дагнаў зайца, на бягу намыліў яму пыску і пагаліў абедзве шчакі.
    Ды як чыста пагаліў! Hi разу не парэзаў і ніводнага валаска не пакінуў.
    — Добрая работа, — сказаў бацька. — Спрытна го\ ліш!
    I толькі ён гэта прамовіў, як на дарозе паказалася карэта.
    — Ану, — кажа сярэдні сын, які каваць навучыўся, — паглядзі, бацька, і на маё ўмельства!
    Пабег сярэдні сын за карэтай, дагнаў яе, адарваў у каня на ўсім скаку ўсе чатыры падковы і тут жа на ўсім скаку падкаваў яго ізноў.
    — Выдатная работа! — сказаў бацька. He горшая, чым у твайго брата.
    Тут загаварыў старэйшы сын:
    — Дазволь, бацька, і мне паказаць сваё ўмельства!
    — Што ж, — кажа бацька, — пакажы.
    А якраз у гэты час пайшоў дождж.
    Узяў старэйшы сын сваю шпагу ды як пачаў круціць ёю ў сябе над галавой! Так хутка верціць, што ні адна кропля на яго не трапляе. Дождж ліе ўсё мацней і мацней. Хвошча як з вядра, а старэйшы сын толькі круціць шпагай і стаіць сухі, быццам пад дахам. Усе кроплі дажджавыя шпагай адбівае!
    Убачыў гэта бацька, здзівіўся і сказаў дзецям:
    — Усе вы слаўныя майстры — не ведаю я, каму з вас дом пакінуць. Жывіце ўсе разам.
    Пагадзіліся з ім сыны ды так з таго часу разам і жывуць.
    МУЖЫЧОК
    Была адна вёска, дзе жылі спрэс адны сяляне-багацеі; і быў адзін толькі сярод іх бядняк, звалі яго Мужычком. He было ў яго ніколі каровы, ды і грошай, каб яе купіць, таксама не было; а яму і жонцы яго надта ж хацелася мець яе! Вось і кажа ён аднойчы:
    — Паслухай, жонка, мне прыйшла ў галаву добрая думка: кум жа наш цясляр, хай зробіць ён нам з дрэва цялушачку ды пафарбуе яе бураю фарбаю, каб была яна падобнай да цялят; з часам яна падрасце, вось і будзе ў нас карова.
    Жонцы яго гэта таксама спадабалася. I змайстраваў ім кум-цясляр цялушачку, і выстругаў яе, як след; фарбаю пафарбаваў як і патрабавалася, ды зрабіў яшчэ так, што і галаву яна нахіляла, быццам пасвіцца.
    Вось на другую раніцу пагналі кароў у поле, а Мужычок паклікаў да сябе пастуха і кажа: