• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брэменскія музыкі  Браты Грым

    Брэменскія музыкі

    Браты Грым

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 302с.
    Мінск 1999
    69.97 МБ
    — Ты павінен дастаць мой пярсцёнак, які я ўпусціла ў Чырвонае мора.
    Вярнуўся каралевіч дамоў да сваіх слуг, расказ^ў і пра свой клопат.
    Адгукнуўся той, які меў востры зрок:
    — Я пагляджу, дзе пярсцёнак ляжыць.
    Зірнуў ён у глыб мора, сказаў:
    — Вісіць ён там на вострым камені.
    За далейшую працу ўзяліся Даўгалыгі і Таўстун. Падышлі яны да мора. Таўстун улёгся на зямлю, падставіў рот да вады. I паплылі хвалі яму ў рот, як бы ў бездань якую. Выпіў ён усё мора. Стала яно сухое, як луг. Тады нагнуўся Даўгалыгі і дастаў рукой пярсцёнак.
    Узрадаваўся каралевіч, калі атрымаў знаходку. Панёс старой каралеве. Здзівілася тая і кажа:
    — Так, гэта мой пярсцёнак! Першую задачу ты выканаў. Цяпер чарга за другой. Бачыш, вунь на лузе перад маім замкам пасвяцца трыста быкоў. Ты павінен іх усіх з’есці. Разам са скурай, поўсцю, косткамі, рагамі. А ўнізе ў склепе стаіць трыста бочак віна. Ты павінен іх усе выпіць. Калі ад быкоў застанецца хоць адна валасінка, а ад віна хоць адна кропля, развітвайся са сваім жыццём.
    Каралевіч удакладніў:
    — А ці можна да сябе гасцей запрасіць? Без людзей і абед нясмачны.
    Злосна засмяялася старая і адказала:
    — Каб не быць табе ў адзіноце, запрасі каго-небудзь. Але толькі аднаго!
    Пайшоў каралевіч да сваіх слуг і сказаў Таўстуну:
    — Будзеш маім госцем.
    А той даўно марыў уволю наесціся. Раздзьмуўся Таўстун і з’еў трыста быкоў. I валасінкі ад іх не засталося. Пасля ў адзін міг выпіў усё віно з бочак. Вылізаў да апошняй кроплі на затычцы.
    Закончыўся абед. Каралевіч з’явіўся да старой, паведаміў, што другая яе задача выканана. Здзівілася тая і кажа:
    — Гэтага яшчэ ніводзін чалавек выканаць не мог. Але ёсць для цябе яшчэ трэцяя задача. Вечарам я прывяду ў тваю спальню сваю дачку. Калі будзеце сядзець побач, глядзі, каб не заснуў. Я сама праверу апоўначы. Калі заснеш — загінеш!
    Падумаў каралевіч: «Гэта лёгкая задача. Хіба можна заснуць з маладой дзяўчынай?» Ён усё-ткі клікнуў сваіх слуг, параіўся з імі, а пасля прапанаваў:
    — Хто ведае, на якую хітрасць заманьвае вядзьмарка. Прашу вас: пастойце на варце, сачыце, каб дзяўчына не выйшла з маёй спальні.
    Вечарам з’явілася старая са сваёй дачкой і перадала яе ў рукі каралевічу. Абкруціўся Даўгалыгі вакол іх, а Таўстун стаў ля дзвярэй. Ніводная душа не змагла туды трапіць.
    Сядзелі маладыя моўчкі. Месячык высвечваў прыгожы твар дзяўчыны. Каралевіч не зводзіў вачэй з нявесты. Пачуццё радасці і кахання агарнулі яго душу. Так доўжылася да адзінаццаці гадзін. Ды раптам вядзьмарка напусціла на ўсіх свае чары. Усе заснулі. У гэты міг дзяўчына знікла.
    Прачнуліся яны, калі да апоўначы заставалася ўсяго пятнаццаць хвілін.
    — Box, якое няшчасце! — усклікнуў каралевіч. — Цяпер я загіну.
    Даўгалыгі і Таўстун таксама адчувалі сябе няёмка: падвялі гаспадара. Тады ўмяшаўся Слухач:
    — Ціха, дайце мне прыслухацца.
    Паслухаў ён крыху і кажа:
    — Яна сядзіць на скале і плача. Ісці да яе — трыста гадзін. Даўгалыгі, калі выцягнецца ў поўны рост, змсжа дайсці да яе за некалькі крокаў.
    — Добра, — адказаў Даўгалыгі, — але хай са мной пойдзе Вастравокі.
    Так яны і зрабілі.
    У адзін міг слугі каралевіча былі ля скалы. Зняў Вастравокі павязку з вачэй, толькі зірнуў на высокую скалу, яна і развалілася на тысячу кавалкаў. Узяў Даўгалыгі дзяўчыну на рукі і тут жа прынёс яе назад. Перанёс і свайго сябра Вастравокага.
    He паспеў гадзіннік прабіць дванаццаць, а маладыя зноў сядзелі ў пакоі, бадзёрыя і вясёлыя, як бы ніколі не развітваліся.
    Убачыла іх вядзьмарка, затрэслася ад злосці, перапалохалася і сказала сама сабе:
    — Гэты жаніх мацнейшы за мяне!
    Што ж, трэба выдаваць дачку замуж. I тут вядзьмарка выкарыстала свой апошні шанец. Яна падгаварыла дачку, каб тая прызначыла сваё выпрабаванне для жаніха. I дачка прыдумала.
    Яна загадала прывезці раніцай трыста вязанак дроў. Распалілі касцёр, і каралеўна папрасіла кагонебудзь са слуг сесці на вогнішча. Яна думала так: ніхто не захоча смажыцца на агні. Тады, можа, сам каралевіч будзе гатовы ўвайсці ў касцёр. А гэта смерць для яго, пра што марыць яе маці.
    Слугі сказалі каралевічу:
    — Мы тое-сёе для цябе зрабілі. Цяпер чарга Мерзляку праявіць сябе.
    — Я не супраць! — адгукнуўся той.
    Склалі дровы, пасадзілі пасярод іх Мерзляка, падпалілі. Зыркі касцёр гарэў цэлых тры дні. Калі полымя згасла, бачаць усе дзіўны малюнак: стаіць Мярзляк на папялішчы і дрыжыць, што асінавы ліст, кажа:
    — За ўсё сваё жыццё так холадна не было, як у гэтыя дні...
    I давялося цудоўнай дзяўчыне даць згоду выйсці замуж за невядомага юнака. А вядзьмарка ніяк не магла супакоіцца, усё паўтарала: «Як перанесці TaKyra ганьбу».
    Вось паехалі маладыя ў царкву павянчацца. Вядзьмарка паслала наўздагон ім сваё войска. Загадала: знішчыць усё, што трапіцца на шляху, і вярнуць назад дачку.
    Але гэты загад падслухаў каралевічаў слуга Слухач. Пытаецца ў Таўстуна:
    — Як нам цяпер быць?
    Таўстун ведаў што рабіць. Ён некалі выпіў цэлае мора. Цяпер варта было яму плюнуць раз-другі і разлілося за карэтай вялікае возера. Вядзьмарчына войска ў тым возеры ўтапілася.
    Даведалася пра бяду вядзьмарка і паслала наўздагон маладым сваіх закаваных у браню коннікаў. Слухач пачуў звон і ляск даспехаў, зняў у Вастравокага павязку з вачэй, — палопаліся коннікі, што шкліны.
    Далей жаніх і нявеста ехалі спакойна. Абвянчаліся ў царкве. Першымі іх павіншавалі верныя слугі і сказалі:
    — Вашы жаданні выкананы. Мы вам больш не патрэбны. Пойдзем падарожнічаць далей ды шукаць сваё шчасце.
    Развіталіся. Слугі пайшлі сваёй дарогай. Маладажоны — сваёй.
    Вырашыў каралевіч выпрабаваць сваю маладую жонку. У паўгадзіны хадзьбы ад замка была вёска. Пасвіў ля яе свой статак свінапас. Пад’ехалі яны да яго, каралевіч і кажа жонцы:
    — А ці ведаеш ты, хто я? Я ж зусім не каралевіч, a свінапас. А той вунь, хто пасе свіней, мой родны бацька. Нам трэба яму дапамагчы.
    181 ф»
    Выйшаў каралевіч з карэты, зайшоў у харчэўню, тайна шапатнуў гаспадарам, каб тыя ноччу аднялі ў каралевы плацце.
    Прачнулася яна раніцай, а няма ў што адзецца. Дала ёй гаспадыня сваю старую спадніцу ды шарсцяныя панчохі, зрабіла выгляд, што гэта вялікі падарунак, сказала:
    — Каб не ваш муж, я вам не дала б нічога.
    I паверыла каралеўна, што яе муж і напраўду свінапас. Пачала разам з ім пасвіць статак. Дакарала сябе: «Я гэтага заслужыла за свае высакамер’е і ганарыстасць».
    Так прадаўжалася восем дзён. Ногі каралеўны пакрыліся ранамі. Далей трываць яна не могла. Тады падышлі да яе двое сялян, пытаюцца:
    — А ці ведаеце вы, хто ваш муж?
    — Як жа, ведаю, — кажа, — ён — свінапас. Ён толькі што пайшоў, каб выручыць крыху грошай за перавяслы і аборы.
    А сяляне ёй адказваюць:
    — Пойдземце з намі, мы адвядзем вас да яго.
    Прывялі каралеўну ў замак. Увайшла яна ў залу, бачыць, стаіць там яе муж у каралеўскім уборы. Але яна яго не пазнала, пакуль ён не кінуўся да яе ды не пацалаваў.
    У апраўданне каралевіч сказаў:
    — Мілая, я так багата з-за цябе пакутаваў, што і ты павінна была дзеля мяне пацярпець.
    Адсвяткавалі яны сапраўднае вяселле. Пачалі пгчасліва жыць.
    НЕРАЗУМНЫ ГАНС
    Прыйшоў Ганс да маці.
    — Бывай, — кажа, — матухна.
    Маці пытае:
    — Ты куды, Ганс, сабраўся?
    Ганс адказвае:
    — Іду Грэтэль праведаць, матухна.
    — Маці кажа:
    — Глядзі ж, будзь разумны.
    Ганс адказвае:
    — Буду, матухна.
    Маці кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Ганс адказвае:
    — Бывай, матухна.
    Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
    — Добры дзень, Грэтэль.
    — Добры дзень, Ганс. Што ты мне ў падарунак прынёс?
    — Нічога не прынёс, — кажа Ганс. — Ты сама мне што-небудзь падары.
    Грэтэль дала яму іголку.
    Ганс кажа:
    — Бывай, Грэтэль.
    Грэтэль адказвае:
    — Бывай, Ганс.
    Узяў Ганс у Грэтэль іголку, пхнуў яе ў сена на возе і пайшоў за возам дадому.
    Прыйшоў Ганс дадому.
    — Добры вечар, матухна, — кажа Ганс.
    — Добры вечар, Ганс, — адказвае мутухна, — дзе ты быў?
    — У Грэтэль я быў, — кажа Ганс.
    — Што ты ёй падарыў? — пытае матухна.
    — Нічога не падарыў, сам ад яе ў падарунак іголку атрымаў.
    — А дзе ж гэта іголка, Ганс? — пытае матухна.
    — У сена на возе ўваткнуў.
    — Неразумна ты зрабіў, Ганс, — кажа матухна. — Табе б яе да рукава прыкалоць.
    — Добра, — кажа Ганс, — у другі раз так і зраблю.
    Сабраўся зноў Ганс у дарогу.
    Маці кажа:
    — Ты куды, Ганс, сабраўся?
    Ганс адказвае:
    — Іду Грэтэль праведаць, матухна.
    Маці кажа:
    — Глядзі ж, будзь разумны, Ганс.
    Ганс адказвае:
    — Буду, матухна.
    Маці кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Ганс адказвае:
    — Бывай, матухна.
    Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
    — Добры дзень, Грэтэль.
    — Добры дзень, Ганс. Што ты мне ў падарунак прынёс?
    — Нічога не прынёс, — кажа Ганс. — Ты мне штонебудзь падары.
    Грэтэль дала яму ножык.
    Ганс кажа:
    — Бывай, Грэтэль.
    Грэтэль кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Узяў Ганс ножык, уваткнуў ён яго ў рукаў і пайшоў дадому.
    Прыйшоў Ганс дадому, а ножыка ў рукаве няма. Толькі дзірка ў рукаве засталася.
    — Добры вечар, матухна, — кажа Ганс.
    — Добры вечар, Ганс, — адказвае матухна. — Дзе ты быў?
    — У Грэтэль я быў, — кажа Ганс.
    — Што ты ёй падарыў? — пытае матухна.
    — Нічога не падарыў. Сам ад яе ў падарунак ножык атрымаў.
    — А дзе гэты ножык, Ганс?
    — Ды я яго ў рукаў уваткнуў, ён і згубіўся.
    — Неразумна ты зрабіў, Ганс, — кажа матухна. — Трэба было табе ножык у сумку пакласці.
    — Добра, — кажа Ганс, — у другі раз так і зраблю.
    Вось зноў сабраўся Ганс у дарогу.
    Маці кажа:
    — Ты куды, Ганс, сабраўся?
    Ганс адказвае:
    Іду Грэтэль праведаць, матухна.
    Маці кажа:
    — Глядзі ж, будзь разумны.
    Ганс адказвае:
    — Буду, матухна.
    Маці кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Ганс адказвае:
    — Бывай, матухна.
    Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
    — Добры дзень, Грэтэль.
    — Добры дзень, Ганс. Што ты прынёс мне ў падарунак?
    — Нічога не прынёс, — кажа Ганс. — Ты мне штонебудзь падары.
    Грэтэль падарыла яму маленькую казу.
    Ганс кажа:
    — Бывай, Грэтэль.
    Грэтэль кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Узяў Ганс казу, засунуў яе ў сумку і пайшоў дадому.
    Прыйшоў Ганс дадому.
    — Добры вечар, матухна.
    — Добры вечар, Ганс. Дзе ты быў?
    — У Грэтэль быў.
    — Што ты ёй падарыў?
    — Нічога не падарыў. Сам ад яе маленькую казу атрымаў.
    — А дзе ж твая каза, Ганс?
    ф “4
    — А я яе ў сумку засунуў, — кажа Ганс. — Яна там і задыхнулася.
    — Неразумна ты зрабіў, Ганс, — кажа матухна. — Табе б казу на вяроўку прывязаць.