Брэменскія музыкі
Браты Грым
Выдавец: Юнацтва
Памер: 302с.
Мінск 1999
— Ах, вось вы якія! — закрычаў селянін. — Усё спрачаецеся ды мне не верыце! Дык бярыце ж, самі лічыце!
Узяў грошы і кінуў іх у ваду.
Потым сеў на беразе і стаў чакаць, ці хутка жабы грошы пералічаць і вернуць яму.
Чакае, чакае, а жабы па-ранейшаму крычаць: «Ква, ква, ква, ква!» I грошай не вяртаюць.
Раззлаваўся тады селянін і закрычаў:
— Ах, вы, вадаплясьніцы! Ах, ввх, тоўстагаловыя ды лупатыя! Крычаць вы ўмееце так гучна, што ад вашага крыку ў вушах звініць, а самі талеры злічыць не ўмееце! Ці не думаеце вы, лупатыя, што я буду чакаць тут да вечара, калі вы там у сябе падлік адолееце?
А жабы яму ў адказ: «Ква, ква, ква!»
Зусім раззлаваўся на іх селянін, плюнуў ад злосці і пайшоў дадому.
Мінула трохі часу, і вырашыў ён прадаць другую карову. Зарэзаў яе і павёз мяса на базар.
Пад’язджае ён да горада, а там каля самай брамы сабак вельмі многа сабралася. А паперадзе ўсіх стаіць вялізны гончы сабака. Учуў сабака мяса, пачаў скакаць вакол воза і брахаць: «Дай, дай, дай!»
А селянін кажа яму:
— Бач ты які хітры, нездарма кажаш: «Дай, дай». Гэта ты мяса хочаш. Ды я ж не такі дурны, каб яго Ta66 аддаць.
А сабака зноў брэша: «Дай, дай, дай!»
— Ну што з табой рабіць, — сказаў ён. — Ведаю я, у каго ты служыш, пакіну табе мяса. Толькі глядзі: праз два дні прынясі мне за яго грошы, а не то табе дрэнна будзе.
Скінуў ён усё мяса з воза і паехаў дадому.
А сабакі накінуліся на мяса і брэшуць:’ «Дай, дай, дай!»
Пачуў селянін іхні брэх і падумаў: «Гэта яны ад вялікага сабакі сваю долю патрабуюць. Ды ці ж мне не ўсё роўна: плаціць жа ён будзе».
Мінула два дні.
Прачнуўся селянін на трэці дзень раніцай і думае: «Ну, сягоння я багатым стану, сягоння мне сабака павінен грошы прынесці».
Аднак і дзень прайшоў, і вечар настаў, а грошай ніхто не прынёс.
— Ну і час настаў, — кажа ён, — нікому верыць нельга. Пайду да гаспадара гэтага сабакі, — гарадскога мясніка. Няхай ён мне грошы за мяса аддасць.
Так ён і зрабіў.
Прыйшоў да мясніка і кажа:
— Гэй, гаспадар, аддавай мне грошы за мяса, якое я твайму сабаку прадаў.
— Ды ты што, — кажа мяснік, — з глузду з’ехаў, ці што?
— He, — кажа селянін, — я пры сваім розуме, плаці грошы.
Тады мяснік раззлаваўся, схапіў палку і прагнаў яго.
— Ідзі, — кажа, — пакуль цэлы. А калі яшчэ раз сюды прыйдзеш, зноў на сваёй спіне палку адчуеш.
Пайшоў селянін ад мясніка.
«Куды, — думае, — ісці мне цяпер скардзіцца, хто мне дапаможа? Пайду ў каралеўскі палац».
Так ён і зрабіў.
Пусцілі яго ў палац.
Увайшоў ён у тронную залу, а там сядзяць на троне кароль і каралеўская дачка.
— На што скардзішся? — пытаецца ў яго кароль. — Хто цябе пакрыўдзіў?
— Ах, — сказаў селянін, — жабы ў мяне грошы адабралі, сабакі — мяса, а мяснік мяне за гэта палкай набіў.
Пачаў ён ім падрабязна расказваць пра свае няшчасці. А дачка каралеўская слухала яго, слухала ды раптам не стрымалася і зарагатала.
Тут кароль і кажа:
— Hi жаб, ні сабак я пакараць не магу, а вось з дачкой маёй ты можаш ажаніцца. Бо яна яшчэ ніколі не смяялася, і я абяцаў аддаць яе замуж за Taro, хто першы яе рассмяшыць. Бачыш, які ты шчаслівы!
— Ну і зрабіў ласку, — кажа селянін. — Я зусім жаніцца не хачу. У мяне дома свая жонка ёсць, навошта мне твая дачка. У мяне хата маленькая, не тое што твой палац, нам і дваім з жонкай цесна.
Тут кароль раззлаваўся і закрычаў:
— Ты няветлівы і грубы, вось ты які!
— Што ж, — адказаў яму селянін, — сам ведаеш: на свінцы не шоўк, а шчацінне.
— Ну, добра, — кажа кароль, — цяпер ідзі прэч. Я табе іншую ўзнагароду прызначу. Дні праз тры за-
ходзь у палац, тады я табе ўсе пяцьсот адсыплю спаўна.
Пайшоў селянін з палаца, а каля брамы спыніў яго салдат з каралеўскай варты і кажа:
— Ты рассмяшыў каралеўну, дык пэўна, ужо, за гэта атрымаеш добрую ўзнагароду.
— Так, — сказаў селянін, — неблагую. Мне будзе за гэта пяць сотняў выплачана.
— Паслухай, — кажа яму салдат, — навошта табе столькі грошай, даў бы ты мне трохі!
— Ну што ж, — адказвае селянін, — дзве сотні Mary табе аддаць. Прыходзь праз тры дні да караля і скажы, каб ён табе іх выплаціў замест мяне.
А тут адзін гандляр пачуў іх размову, падбег да мужыка і таксама пачаў яго ўгаворваць. Чым, кажа, Ta66 тры дні гэтых грошай чакаць, вазьмі ў мяне зараз сто пяцьдзесят. А ўсе астатнія я сам у караля атрымаю.
— Давай, — кажа селянін. — Мне грошы патрэбны.
Праз тры дні ён зноў прыйшоў да караля.
— Здымайце з яго адзенне, — загадвае кароль, — ён павінен атрымаць свае пяць сотняў.
— He, — кажа селянін, — нічога не атрымаецца. He мае гэтыя пяць сотняў. Я іх ужо твайму салдату ды аднаму гандляру падараваў.
I сапраўды, прыходзяць у гэты момант салдат і гандляр да караля і патрабуюць: салдат дзвесце, a гандляр трыста.
Так ім і далі: салдату дзвесце розгаў, а гандляру трыста.
Салдата на каралеўскай службе часта білі, дык ён асабліва не гараваў і вытрымаў, а гандляр увесь час крычаў:
— Ой, баліць! Ой, якія вашы грошы моцныя!
А селянін пайшоў дадому і ўсю дарогу радаваўся, што так лёгка каралеўскай узнагароды пазбавіўся.
ТРЫ ШЧАСЛІЎЦЫ
Уаднаго селяніна былі тры сыны. Неяк паклікаў ён да сябе ўсіх траіх і сказаў:
Я ўжо стары і вырашыў, пакуль жывы, падзяліць паміж вамі спадчыну. Грошай у мяне няма, і таму я пакідаю ў спадчыну аднаму з вас пеўня, другому — касу, а трэцяму — кошку. Рэчы не вельмі каштоўныя, але, калі пападуць яны ў добрыя рукі, могуць прынесці вялікую карысць. Паспрабуйце ж знайсці такую краіну, дзе людзі ніколі не бачылі гэтых рэчаў, і тады будзеце шчаслівымі.
I вось пасля смерці бацькі пайшоў старэйшы брат са сваім пеўнем шчасце шукаць. Але куды б ён ні прыходзіў, пеўні ўсюды былі ўжо знаёмыя. У гарадах ён яшчэ здалёк бачыў пеўняў на вокнах. Гэта былі флюгеры, яны ўвесь час трымалі кірунак па ветру. А ў вёсках пеўні так і заліваліся песнямі на ўсіх дварах. Нікому гэта птушка не была ў навіну, ніхто на яго пеўня і глядзець не хацеў.
Усё ж нарэшце старэйшаму брату пашанцавала — ён трапіў на востраў, жыхары якога яшчэ ні разу не бачылі пеўня.
— Глядзіце, якая цудоўная птушка! — сказаў старэйшы брат. — На галаве ў яе прыгожая карона, a на нагах шпоры. Яна кожную ноч кукарэкае тры разы, і заўсёды ў адзін і той жа час. Першы раз яна кукарэкае ў дзве гадзіны, другі раз — у чатыры гадзіны і трэці раз у шэсць гадзін раніцы. А калі яна закукарэкае днём, гэта значыць, што неўзабаве памяняецца надвор’е.
Певень вельмі спадабаўся ўсім жыхарам горада. Яны не спалі ўсю ноч і ўсё слухалі, як ён звонка выклікваў час у дзве гадзіны, у чатыры і ў шэсць. А раніцой яны спыталі, ці не прадаецца птушка і колькі яна каштуе. « Дайце мне за яе гэтулькі золата, колькі можа панесці асёл», — адказаў старэйшы брат.
— Ды ён амаль задарма аддае такую каштоўную птушку! — усклікнулі ўсе жыхары вострава.
I яны купілі пеўня.
Калі старэйшы брат вярнуўся дамоў, браты здзівіліся, што ён атрымаў за пеўня так многа грошай.
— Эх, пайду я пашукаю шчасця, — сказаў сярэдні брат. — Магчыма, мне таксама пашанцуе выгадна збыць сваю касу, — і адправіўся ў дарогу.
Але ўсюды, дзе ён праходзіў, былі ў сялян такія ж косы, як і ў яго.
Нарэшце і яму пашчасціла трапіць на востраў, дзе людзі яшчэ не бачылі касы. Калі ім трэба было збіраць ураджай, яны прывозілі на ніву гарматы, стралялі, і гарматныя ядры перабівалі сцяблінкі каласоў. Гэта было вельмі непрактычна, таму што ядры то праляталі міма, то пападалі па самых каласках і псавалі шмат зерня. Ды і грукату было шмат ад страляніны.
Падышоў сярэдні брат да гэтых людзей і так хутка і бясшумна пачаў касіць, што яны аж раты паразяўлялі ад здзіўлення. Пачалі жыхары вострава прасіць, каб ён прадаў ім касу.
— Дайце мне гэтулькі золата, колькі можа павезці конь, — сказаў сярэдні брат.
Атрымаўшы тое, што прасіў, ён, задаволены, вярнуўся дамоў.
Нарэшце адправіўся і трэці брат са сваёй кошкай шчасце шукаць.
Спачатку ў яго ўсё ішло так, як і ў першых двух братоў. Куды б ён ні прыйшоў, усюды было мноства кошак. Але вось і яму пашчасціла: ён прыплыў да такога вострава, дзе не было ні адной кошкі. Затое мышэй на гэтым востраве развялося безліч! Яны бегалі па сталах і лаўках і зусім не баяліся людзей.
Усе жыхары вострава вельмі пакутвалі ад іх, і нават сам кароль у сваім палацы не мог уратавацца ад
мышэй: мышы пішчалі па ўсіх кутках і згрызалі ўсё, што ім толькі траплялася.
Вось выпусціў малодшы брат сваю кошку, і яна тут жа кінулася лавіць мышэй.
Хуценька знішчыла яна ўсіх мышэй у двух вялікіх залах палаца.
Кароль захацеў купіць кошку і даў за яе гэтулькі золата, колькі мог павезці вярблюд. Так што трэці брат прывёз дамоў грошай больш за ўсіх.
А кошка ў каралеўскім палацы гэтулькі мышэй пералавіла, што і не злічыць. Яна вельмі стамілася, у яе нават у горле перасохла, і захацелася піць. Падняла яна ўверх мордачку і замяўкала: «Мяў, мяў!»
Пачулі кароль і яго прыдворныя гэты дзіўны крык, напалохаліся і ўцяклі з палаца.
Сабраў кароль сваіх дарадчыкаў, і пачалі яны думаць, як бы ім ад кошкі пазбавіцца.
Нарэшце прыйшлі да згоды:
— Ужо лепш мы будзем пакутваць ад мышэй, чым жыць з такой пачварай і рызыкаваць сваім жыццём. А да мышэй мы ўжо прывыклі.
I кароль паслаў да кошкі слугу з загадам пакінуць палац.
— Калі яна адмовіцца пайсці, папярэдзь яе, што ёй будзе дрэнна! — сказаў ён слугу.
А кошка за гэты час, пакуль ішла нарада, яшчэ больш піць захацела.
I калі слуга спытаў у яе, ці згодна яна пайсці па-добраму, яна ў адказ зноў прамяўкала: «Мяў, мяў!»
Слугу здалося, што яна гаворыць: «Не, не!»
Ён так і перадаў каралю.
— Ну што ж, — сказаў кароль, — не хоча падобраму ісці, давядзецца сілай выганяць!
Ен загадаў выкаціць у двор гарматы і страляць па палацы.
Палац загарэўся.
4^ 206
Калі агонь дабраўся да таго пакоя, дзе была кошка, яна вельмі спакойна выскачыла з акна і пабегла.
А па палацу ўсё палілі з гармат — да таго часу, пакуль ад яго засталася толькі куча ламачча.
РАПУНЦЭЛЬ1
Аднойчы жылі на свеце муж і жонка; ім даўно ўжо хацелася мець дзіця, але яго ўсё не было; і вось, нарэшце, з’явілася ў жонкі надзея, што літасцівы гасподзь здзейсніць яе жаданне.
А было ў іхнім пакойчыку маленькае акенца, адкуль быў бачны дзівосны сад, дзе расло шмат цудоўных кветак і ўсялякай зеляніны. Але сад быў абнесены высокай агароджай, і ніхто не асмельваўся ў яго заходзіць, таму што сад гэты належыў адной вядзьмарцы; яна валодала вялікай магутнасцю, і ўсе на свеце яе баяліся.