• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брэменскія музыкі  Браты Грым

    Брэменскія музыкі

    Браты Грым

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 302с.
    Мінск 1999
    69.97 МБ
    — Добра, — кажа Ганс, — у другі раз так і зраблю.
    Сабраўся Ганс зноў у дарогу.
    Маці кажа:
    — Ты куды, Ганс, сабраўся?
    Ганс адказвае:
    — Грэтэль праведаць, матухна.
    Маці кажа:
    — Глядзі ж, будзь разумны.
    Ганс адказвае:
    — Буду, матухна.
    Маці кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Ганс адказвае:
    — Бывай, матухна.
    Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
    — Добры дзень, Грэтэль.
    — Добры дзень, Ганс. Што ты мне ў падарунак прынёс?
    — Нічога не прынёс, — кажа Ганс. — Ты мне штонебудзь падары.
    Грэтэль дала яму вялікі кавалак свінога сала.
    Ганс кажа:
    — Бывай, Грэтэль.
    Грэтэль кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Узяў Ганс кавалак свінога сала, прывязаў яго да вяроўкі і пацягнуў за сабой. Прыходзіць дадому, а за ім толькі вяроўка цягнецца.
    — Добры вечар, матухна, — кажа Ганс.
    — Добры вечар, Ганс. Дзе ты быў?
    — У Грэтэль быў.
    — Што ты ёй падарыў? — пытае матухна.
    — Нічога не падарыў, сам ад яе кавалак свінога сала атрымаў, — кажа Ганс.
    — А дзе ж свіное сала, Ганс?
    — Прывязаў я яго да вяроўкі, пацягнуў дадому, ды па дарозе яго, пэўна, сабакі з’елі.
    — Неразумна ты зрабіў, Ганс, — кажа матухна. — Табе трэба было сала на галаве несці.
    — Добра, — кажа Ганс, — у другі раз так і зраблю.
    I зноў сабраўся Ганс у дарогу.
    Маці кажа:
    — Ты куды сабраўся, Ганс?
    Ганс адказвае:
    — Грэтэль праведаць, матухна.
    Маці кажа:
    — Глядзі, будзь разумны.
    Ганс адказвае:
    — Буду, матухна.
    Маці кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Ганс адказвае:
    — Бывай, матухна.
    Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
    — Добры дзень, Грэтэль.
    — Добры дзень, Ганс. Што ты мне прынёс у падарунак?
    — Нічога не прынёс, — кажа Ганс. — Ты мне штонебудзь падары.
    Грэтэль падарыла Гансу цяляці.
    Ганс кажа:
    — Бывай, Грэтэль.
    Грэтэль кажа:
    — Бывай, Ганс.
    Узяў Ганс цяляці, узваліў яго сабе на галаву і панёс.
    Нясе ён цяляці на галаве, а цяляці рвецца, брыкаецца, не хоча ў Ганса на галаве сядзець. Скінуў Ганс
    цяляці ў канаву, а сам прыйшоў дадому ўвесь у сіняках і гузаках.
    — Добры вечар, матухна, — кажа Ганс.
    — Добры вечар, Ганс, — кажа матухна. — Дзе ты быў?
    — У Грэтэль я быў, — кажа Ганс.
    — Што ты ёй падарыў? — пытае матухна.
    — Нічога не падарыў. Сам ад яе цяляці атрымаў.
    — А дзе ж цяляці, Ганс? — пытае матухна.
    — Ды я яго на галаве нёс, — кажа Ганс, — а яно дарогай брыкалася-брыкалася і столькі мне гузакоў на ілбе наставіла, што я яго ў канаву кінуў.
    — Неразумна ты зрабіў, Ганс, — кажа матухна. — Ты б цяляці дубцом пагнаў, травой пакарміў і ў нас у двары да плоту прывязаў.
    — Добра, — кажа Ганс, — у другі раз так і зраблю.
    — Вось зноў сабраўся Ганс у дарогу.
    Маці кажа:
    — Ты куды Ганс, сабраўся?
    Ганс адказвае:
    — Да Грэтэль, матухна.
    Маці кажа:
    — Глядзі, будзь разумны.
    Ганс адказвае:
    — Буду, матухна.
    Маці кажа:
    — Бывай, Ганс.
    • Ганс адказвае:
    — Бывай, матухна.
    Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
    — Добры дзень, Грэтэль.
    — Добры дзень, Ганс. Што ты прынёс мне ў падарунак?
    — Нічога не прынёс, — кажа Ганс. — Ты мне штонебудзь падары.
    — Грэтэль кажа:
    — Няма чаго мне табе падарыць, Ганс. Я сама з табой пайду.
    Узяў Ганс добры дубчык і пагнаў Грэтэль да сябе дадому.
    А дома травы ёй кінуў і моцна-моцна прывязаў яе да плоту.
    Прыходзіць Ганс да маці.
    — Добры вечар, матухна, — кажа Ганс.
    — Добры вечар, Ганс, — кажа матухна. — Дзе ты быў?
    — У Грэтэль я быў, — кажа Ганс.
    — Што ты ёй падарыў? — пытае матухна.
    — Нічога не падарыў, — кажа Ганс. — Сюды яе прывёў.
    — А дзе яна? — кажа матухна.
    — Ды я яе да плоту ў двары прывязаў і травы ёй пакінуў.
    Пабегла маці ў двор, а Грэтэль там ужо няма, — толькі вяроўка на плоце матляецца. Збегла Грэтэль.
    Так яе Ганс з той пары і не бачыў.
    РУМПЕЛЬШЦІЛЬЦХЕН
    Жыў калісьці на свеце млынар. Быў ён бедны, але была ў яго прыгажуня-дачка. Аднойчы надарылася яму гутарыць з каралём. I вось, каб выклікаць да сябе павагу, кажа ён каралю:
    — Ёсць у мяне дачка, якая можа прасці з саломы
    залатую пражу...
    Кажа кароль млынару:
    — Справа гэта мне вельмі падабаецца. Калі дачка ў цябе такая мастачка, як ты кажаш, то прывядзі яе заўтра да мяне ў палац, я пагляджу, як яна гэта ўмее рабіць.
    Прывёў млынар дзяўчыну да караля, адвёў яе кароль у пакой, у якім было шмат саломы, даў ёй калаўрот, верацяно і сказаў:
    — А цяпер прымайся за працу. Але калі ты за ноч да раніцы не перапрадзеш усю салому ў залатую пражу, то чакай смерці.
    Потым ён сам замкнуў яе, і засталася яна ў пакоі адна.
    Вось сядзіць бедная млынарова дачка, не ведае што ёй прыдумаць, як сваё жыццё выратаваць, бо не ўмела яна з саломы залатой пражы прасці. I зрабілася ёй так страшна, што яна заплакала. Раптам адчыняюцца дзверы і да яе ў пакой уваходзіць маленькі чалавечак і кажа:
    — Добры дзень, маладая млынарка! Чаму ты так горка плачаш?
    — Вой, — адказала дзяўчына, — я павінна перапрасці салому ў залатую пражу, але не ведаю, як гэта зрабіць.
    А чалавечак і кажа:
    — Што ты мне дасі, калі я табе яе перапраду?
    — Свае каралі, — адказала дзяўчына.
    Узяў чалавечак у яе каралі, падсеў да калаўрота, і — турр-турр-турр — тры разы пакруціцца кола — вось і намотана поўнае матавіла залатой пражы. I так працаваў ён да самай раніцы і перапраў усю салому, і ўсе матавілы былі поўныя залатой пражы.
    Толькі пачало сонца ўзыходзіць, а кароль ужо тут як тут: убачыў залатую пражу, вельмі здзівіўся, абрадваўся, але сэрца яго яшчэ болып зрабілася прагным да золата. I ён загадаў адвесці млынарову дачку ў другі пакой, а быў ён болыпы першага і таксама поўны саломы, і загадаў ёй — калі яна даражыць сваім жыццём — перапрасці ўсю салому за ноч.
    He ведала дзяўчына, што ёй рабіць, як свайму ropy памагчы. Але зноў адчыніліся дзверы, з’явіўся маленькі чалавечак і спытаў:
    — Што ты дасі мне, калі я перапраду табе салому ў золата?
    — Дам я табе з пальца пярсцёнак, — адказала дзяўчына.
    Узяў чалавечак пярсцёнак, пачаў зноў гудзець калаўротам і да раніцы перапраў усю салому ў бліскучую залатую пражу.
    Убачыўшы цэлыя кучы залатой пражы, кароль абрадваўся, але і гэтага яму было мала, і ён загадаў адвесці млынарову дачку ў яшчэ большы пакой, які быў увесь завалены саломай, і сказаў:
    — Ты павінна перапрасці ўсё гэта за ноч. Калі табе пашанцуе — станеш маёй жонкай.
    А сам сабе падумаў: «Хоць яна і дачка млынара, але багацейшай жонкі не знайсці мне ва ўсім свеце».
    Вось засталася дзяўчына адна, і з’явіўся ў трэці раз маленькі чалавечак і пытаецца:
    — Што ты дасі мне, калі я і на гэты раз перапраду за цябе салому?
    — У мяне болып няма нічога, што б я табе магла даць.
    Тады паабяцай мне свайго першынца, калі станеш каралевай.
    «Хто ведае, як яно там складзецца!» — падумала млынарова дачка. Ды і ці было ў яе іншае выйсце? Давялося паабяцаць чалавечку тое, што ён прасіў. I за гэта той яшчэ раз перапраў салому ў залатую пражу.
    Прыходзіць раніцою кароль і бачыць, што ўсё зроблена, як ён хацеў. Наладзілі вяселле, і прыгожая дачка млынара стала каралевай.
    Праз год нарадзіла яна прыгожае дзіця, а пра таго чалавечка і не думала больш. I раптам неяк уваходзіць ён у яе пакой і кажа:
    — А цяпер аддай мне тое, што абяцала.
    Спалохалася каралева і пачала яму прапаноўваць багацці ўсяго каралеўства — каб толькі ён пакінуў ёй дзіця. Але чалавечак сказаў:
    191 о
    — He, жывое мне падабаецца больш, чым усе скарбы ў свеце.
    Засумавала каралева, заплакала і пашкадаваў яе чалавечак:
    — Даю табе тры дні тэрміну, — сказаў ён, калі за гэты час ты даведаешся, як мяне зваць, дзіця застанецца ў цябе.
    Усю ноч каралева перабірала ў памяці розныя імёны, якія калі-небудзь чула, а ганца накіравала ездзіць па краіне і збіраць усе імёны, якія існуюць. На другі дзень з’явіўся маленькі чалавечак, і яна пачала пералічваць усё, што ведала, пачынаючы з Каспара, Мельхіора, Бальцара. Але на кожнае імя чалавечак адказваў:
    — He, мяне завуць не так.
    Тады каралева загадала даведацца, як завуць суседзяў. Цяпер яна называла чалавечку самыя рэдкія імёны:
    — А можа, цябе завуць Рэпенбіст або Гамельсвадзе або Шнюрбейн?
    Але ён адказваў:
    — He, мяне завуць не так.
    На трэці дзень вярнуўся ганец і сказаў:
    — Hi аднаго новага імя знайсці я не мог, але вось калі я падышоў да высокай гары, парослай густым лесам, дзе жывуць адны лісы ды зайцы, то ўбачыў маленькую хатку, перад ёй гарэў касцёр і праз яго скакаў смешны, цікавы чалавечак. Ёу скакаў на адной ножцы і крычаў:
    — Сёння пяку, заўтра піва вару,
    У каралевы дзіця адбяру.
    Ой, добра, што ніхто не знае,
    Што Румпельшцільцхен мяне называюць!
    Можаце сабе ўявіць, як абрадвалася каралева, пачуўшы гэта імя! I вось, калі ў яе пакой неўзабаве ўвайшоў гэты чалавечак і спытаў: «Ну, пані
    
    «ПТУШКА-ГРЫФ»
    «ВЫГАДНАЯ СПРАВА»
    каралева, як жа мяне завуць?», яна спачатку сказала:
    — Можа, Кунц?
    — He.
    — А можа, Гейнц?
    — He.
    — Дык, пэўна, ты Румпельшцільцхен!
    — Гэта табе сам чорт падказаў, сам чорт падказаў! — заенчыў чалавечак і так моцна тупнуў у гневе правай нагой, што праваліўся ў зямлю па самы пояс. А потым шалёна схапіў абедзвюма рукамі левую нагу і сам разарваў сябе папалам.
    ЖЫВАЯ ВАДА
    Жыў некалі кароль; быў ён хворы, і ніхто ўжо не верыў, што ён зможа калі-небудзь ачуняць. А было ў караля тры сыны; вось зажурыліся яны з-за гэтага, пайшлі ўніз у каралеўскі сад і заплакалі. Але сустрэўся ім у садзе нейкі дзядок, стаў пра іх гора распытваць. Яны яму гавораць, што іхні бацька вельмі хворы, відаць, памрэ, а дапамагчы яму нічым немагчыма. А дзядок і кажа:
    — Я ведаю яшчэ адзін сродак, — гэта жывая вада; калі хто той вады нап’ецца, дык зноў ачуняе; але ваду гэтую знайсці нялёгка.
    Старэйшы сын і гаворыць:
    — Вось я гэтую ваду і знайду.
    Пайшоў ён да хворага караля, пачаў яго прасіць, каб той адпусціў яго на пошукі жывой вады, што гэта толькі і можа яго вылечыць.
    — He, — сказаў кароль, — гэтая справа надта небяспечная, лепш ужо мне памерці.
    Але сын доўга яго ўпрошваў, і, нарэшце, кароль пагадзіўся. А прынц падумаў: «Прынясу я гэтую ва8* Зак. 737
    ду, стану ў бацькі самым любімым сынам і атрымаю ў спадчыну каралеўства».
    I ён рушыў у шлях-дарогу; праехаў ён некаторы час, зірк — стаіць на дарозе карлік. Карлік паклікаў яго і кажа:
    — Куды гэта ты так спяшаешся?
    — Дурны малыш, — горда адказаў прынц, — табе пра гэта не трэба ведаць, — і паскакаў далей.
    Разгневаўся маленькі чалавек і пажадаў яму зла. Трапіў прынц неўзабаве ў горную цясніну, і чым далей ён ехаў, тым усё болып сыходзіліся горы, і нарэшце дарога стала такою вузкаю, што ўжо нельга было і кроку ступіць; немагчыма было і каня павярнуць альбо ўстаць з сядла; і вось апынуўся прынц запёртым у скалах. Доўгі час прачакаў яго хворы кароль, але ён усё не вяртаўся.