• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брэменскія музыкі  Браты Грым

    Брэменскія музыкі

    Браты Грым

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 302с.
    Мінск 1999
    69.97 МБ
    — Бачыш, ёсць цяпер у мяне цялушачка, ды яна яшчэ малая, яе трэба несці на руках.
    Сказаў пастух:
    — Што ж, добра, — узяў ён яе на рукі, вынес на пашу і паставіў на травіцу.
    Цялушачка ўсё стаіць, быццам траву скубе, а пастух і гаворыць: «Хутка яна стане сама бегаць; глядзі, яна ўжо і есці ўмее ».
    Вечарам сабраўся ён гнаць статак дамоў і кажа цялушцы:
    — Калі можаш стаяць і ўжо ўмееш есці як след, дык павінна сама і хадзіць, — не стану я цягнуць цябе дамоў на руках.
    А Мужычок стаіць ля варот, чакае сваю цялушачку. Вось гоніць пастух кароў па вёсцы, а цялушачкі і няма. Пытаецца Мужычок пра яе ў пастуха. А пастух адказвае:
    — Яна на лузе ўсё пасвіцца ды пасвіцца, ніяк ісці не хоча.
    Тады Мужычок кажа:
    — Як жа гэта так, ты павінен быў скаціну да мяне прыгнаць.
    I вярнуліся яны разам з пастухом на луг; але нехта цялушачку, відаць, украў, яны там яе не знайшлі. Вось пастух і гаворыць:
    — Яна некуды забегла.
    А Мужычок яму ў адказ:
    — Як бы не так! — і павёў пастуха да старасты; a той і прысудзіў, што павінен пастух за сваё нядбанне даць Мужычку заместа цялушачкі, якая прапала, карову.
    Вось і атрымаў Мужычок са сваёю жонкаю карову, якую ім так даўно хацелася мець. Яны вельмі ўзрадаваліся, але корму ж у іх не было і карову ім не было чым карміць, і вось давялося яе зарэзаць. Мяса яны засалілі, і Мужычок пайшоў у горад, каб прадаць там шкуру, а на ўтаргаваныя грошы купіць сабе новую цялушачку. Праходзіў ён міма млына; бачыць — сядзіць там крумкач са зламаным крылом. Пашкадаваў ён яго, узяў і загарнуў яго ў шкуру. Але надвор’е стала дрэнным, узняўся вецер, і дождж пачаў ліць, што з вядра, — далей ісці было цяжка.
    Ён вярнуўся на млын і папрасіў даць яму прытулак. Млынарыха была дома адна і гаворыць Мужычку:
    — Што ж, кладзіся на салому, — і дала яму кавалак хлеба з сырам.
    Мужычок паеў і лёг спаць, а шкуру паклаў каля сябе. Жанчына падумала: «Ён стаміўся і, напэўна, ужо спіць». А тут прыходзіць у госці non. Млынарыха сустрэла яго ласкава і кажа:
    — Мужа майго зараз дома няма, давай разам перакусім.
    Мужычок стаў прыслухоўвацца, і, калі гаворка зайшла аб пачастунку, ён пакрыўдаваў, што давялося яму здавольвацца адным толькі хлебам ды сырам. А млынарыха прынесла ежу і наставіла ўсякай усячыны — і варанага, і смажанага, салату, пірагі і віно.
    Толькі яны селі за стол і пачалі есці, як нехта пагрукаўся ў дзверы. Млынарыха гаворыць:
    — Ах, божа мой, гэта, відаць, мой муж.
    Хуценька сунула яна смажаніну ў печку, віно — пад падушку, салату — на ложак, пірагі — пад ложак, а папа ў шафу схавала, што ў сенцах стаяла. Затым адчыніла яна дзверы мужу і кажа:
    — Дзякуй богу, што ты вярнуўся! Вось ужо надвор’е, быццам канец свету настаў!
    Пабачыў млынар Мужычка на саломе і пытаецца:
    — А гэтаму чаго тут трэба?
    — Ах, — адказала жонка, — ды вось небарака трапіў у буру і дождж, ну і папрасіўся пераначаваць. Дала я яму кавалак хлеба з сырам і дазволіла легчы на саломе.
    Муж гаворыць:
    — Няхай сабе спіць, толькі дай жа ты мне чаго-небудзь паесці.
    А жонка кажа:
    — Няма ў мяне нічога, акрамя хлеба ды сыру.
    — Я і тым буду задаволены, — адказаў муж, — давай, хаця б, хлеба з сырам.
    Зірнуў ён на Мужычка і кажа:
    — Гэй ты, ідзі ды паеш з намі яшчэ раз!
    Мужычок не прымусіў сябе доўга прасіць, падняўся і стаў есці. Пабачыў млынар, што ляжыць на зямлі каровіна шкура і ў яе крумкач загорнуты, вось ён і пытаецца:
    — Што гэта ў цябе там такое?
    А Мужычок і гаворыць:
    — Ды там у мяне прадказальнік схаваны.
    — Можа, ён і мне што-небудзь прадкажа? — запытаўся млынар.
    — Магчыма, — адказаў яму Мужычок, — але ён прадказвае толькі чатыры разы, а на пяты ўсё ў сабе хавае.
    Млынара гэта зацікавіла, і ён пачаў прасіць:
    — Дык загадай ты яму што-небудзь прадказаць.
    Прыціснуў Мужычок крумкачову галаву, той адразу і крыкнуў і закаркаў: «кар-кар».
    Млынар спытаў:
    — Ну, што ён сказаў?
    Мужычок адказаў:
    — Па-першае, сказаў ён, што віно схавана пад падушкаю.
    — Гэта было б нядрэнна! — ускрыкнуў млынар; пайшоў ён туды і знайшоў віно.
    160 -ф»
    — Ну, кажы далей! — сказаў млынар.
    Мужычок прымусіў крумкача зноў закаркаць і сказаць.
    — Па-другое, ён гаворыць, што смажаніна стаіць у печцы.
    — Гэта было б дарэчы! — ускрыкнуў млынар; пайшоў ён туды і знайшоў смажаніну.
    Мужычок прымусіў крумкача яшчэ прадказваць і абвясціў:
    — Па-трэцяе, ён гаворыць, што салата ляжыць на ложку.
    — Гэта таксама было б нядрэнна! — ускрыкнуў млынар; пайшоў ён туды і знайшоў салату.
    Яшчэ раз прыціснуў Мужычок крумкача, ды так, што той запішчэў і закаркаў. I абвясціў Мужычок:
    — А па-чацвёртае, сказаў ён, што пірагі ляжаць пад ложкам.
    — Гэта было б някепска! — ускрыкнуў млынар, палез пад ложак і знайшоў там пірагі.
    Селі яны абодва за стол, а млынарыха да смерці перапалохалася, легла ў ложак і ўсе ключы пахавала. Схацелася млынару даведацца і пра пятае, а Мужычок кажа:
    — Давай спачатку паядзім усе чатыры, а пятае — яно будзе, бадай што, горшым.
    Вось паелі яны, сталі таргавацца, колькі павінен даць млынар за пятае прадказанне, і сыйшліся яны на трохстах талерах. Вось прыціснуў Мужычок яшчэ раз крумкачову галаву — той адразу і закаркаў на ўсё горла. Пытаецца млынар:
    — Што ж ён сказаў?
    А Мужычок адказвае:
    — Ён сказаў, што ў шафе ў сенцах схаваўся чорт.
    Млынар кажа:
    — Ну, чорта трэба будзе адтуль выгнаць, — адчыніў дзверы ў сенцы, і вось давялося жонцы аддаць мужу ключ.
    ф161 ф
    I Мужычок адчыніў шафу. I выскачыў стрымгалоў адтуль гэты самы non. А млынар гаворыць:
    — Бачыў я сваімі вачамі чорнага чалавека — гэта і быў чорт.
    Мужычок на другую раніцу, толькі стала світаць, захапіў свае трыста талераў і дай бог ногі. Вярнуўся Мужычок дамоў і прывёў мала-памалу сваю гаспадарку ў парадак, пабудаваў сабе прыгожую хату, і сяляне сталі пра яго гаварыць:
    — А Мужычок жа, напэўна, пабываў там, дзе падае дождж залаты і дзе грошы проста лапатамі грабуць.
    I паклікалі Мужычка да старасты, каб сказаў ён, адкуль у яго з’явілася такое багацце. I адказаў ён:
    — Быў я ў горадзе і прадаў каровіну шкуру за трыста талераў.
    Пачулі гэта сяляне, схацелася і ім таксама атрымаць такія ж грошы. Прыбеглі яны дамоў, усіх кароў сваіх пазарэзвалі, шкуры паздзіралі, каб прадаць іх у горадзе ды барыш узяць, як мага большы. А стараста і кажа:
    — Мая работніца няхай ідзе ў горад першая.
    Прыйшла тая да купца ў горад, і даў ён ёй усяго тры талеры за шкуру; а калі з’явіліся і іншыя, даў ён ім і таго менш і сказаў:
    — Ды куды ж мне ўсе гэтыя шкуры і дзяваць ужо?
    Раззлаваліся сяляне, што Мужычок іх гэтак спрытна падмануў, і вырашылі яму адпомсціць: падалі скаргу старасту, што ўвёў ён іх, маўляў, у зман. I ні ў чым невінаваты Мужычок быў адзінагалосна асуджаны да пакарання смерцю; і павінны былі яго спусціць у прадзіраўленай бочцы ў рэчку.
    Прывялі Мужычка і паклікалі папа, каб прачытаў ён па ім памінальную. А ўсім астатнім загадана было разысціся. Як пабачыў Мужычок папа, пазнаў у ім Ta­ro самага, што быў у гасцях у млынарыхі. Вось і кажа ён яму:
    — Я вызваліў вас з шафы, а вы вызвальце мяне з бочкі.
    А якраз на той час пастух гнаў авечак, а пра таго пастуха ён ведаў, што даўно яму хацелася стаць старастам. I вось закрычаў ён на ўсё горла:
    — He, я не згодны! Нават калі б увесь свет таго пажадаў, дык і тады б я не пагадзіўся.
    Пачуў гэта пастух, падышоў і пытаецца:
    — Што з табою? На што ты не пагаджаешся?
    А Мужычок адказвае:
    — Ды вось хочуць яны зрабіць мяне старастам, калі сяду я ў гэтую бочку, але я не згодны.
    Тады пастух і гаворыць:
    — Калі толькі гэта і патрэбна, каб стаць старастам, я зараз сяду ў бочку.
    А Мужычок кажа:
    — Калі згодны ты сесці, дык і старастам будзеш.
    Пастух пагадзіўся, сеў у бочку, і Мужычок донца ў бочцы забіў, а сам падышоў да статку і пагнаў яго замест пастуха. A non пайшоў да сваіх прыхаджанінаў і сказаў, што памінальную ён ужо прачытаў. I прыйшлі сяляне і скацілі бочку ў рэчку. Толькі пачала бочка каціцца, а пастух з яе як закрычыць:
    — Так, я ахвотна старастам буду!
    Падумалі яны, што гэта крычыць Мужычок, і кажуць:
    — I мы думаем тое ж самае; але ты спачатку агледзься, што робіцца там, унізе, — і скацілі яны бочку ў рэчку.
    Сталі затым сяляне па хатах разыходзіцца; прыйшлі ў вёску, бачаць — і Мужычок таксама вяртаецца, гоніць статак авечак, бы нічога і не было. Здзівіліся сяляне і пытаюцца:
    — Мужычок, адкуль гэта ты ўзяўся? Хіба што ты з вады вылез?
    — Ну так, — адказаў ім Мужычок, — я спусціўся глыбока-глыбока і трапіў на самае дно; выбіў з бочкі
    донца, вылез, а там унізе такія цудоўныя лугі, і пасвіцца на іх шмат ягнят, — вось і ўзяў я сабе цэлы статак.
    Пытаюцца сяляне:
    — А ці многа яшчэ іх там засталося?
    — О, многа! — адказаў Мужычок. — Куды болей, чым вам трэба.
    Дамовіліся тады паміж сабою сяляне, што і яны таксама б не супраць авечак раздабыць — кожны па цэламу статку.
    А стараста і кажа:
    — Я пайду першы.
    Вось прыйшлі яны ўсе разам да рэчкі, а па сіняму небу якраз на той час хадзілі аблачынкі, тыя, што называюць баранчыкамі; яны адлюстроўваліся ў вадзе. I вось закрычалі сяляне:
    — Колькі ж авечак бачна на дне!
    Прабіўся стараста наперад і гаворыць:
    — Я першы кінуся на дно, трэба ж паглядзець ды агледзецца; калі ўсё будзе як трэба, я вас паклічу.
    I вось кінуўся ён у ваду, «шабулдых» — адгукнулася на вадзе. А сяляне падумалі, што крычыць ён «Ідзіце», — і вось яны ўсім гуртам кінуліся ўслед за ім у ваду.
    I вымерла ўся вёска, і застаўся адзін Мужычок наследнікам усяго іхняга дабра і зрабіўся чалавекам багатым.
    ПТУШКА ГРЫФ
    Жыў ды быў некалі кароль, а дзе ён уладарыў і як яго звалі, гэтага я не ведаю. Сыноў кароль не меў, а была ў яго адна адзіная дачка, якая заўсёды хварэла, і ніводзін з дактароў не мог яе вылечыць. Але каралю было прадказана, што дачка ягоная акрыяе, калі з’есць яблычак. I ён абвясціў па ўсёй
    сваёй краіне, што хто прынясе ягонай дачцы такі яблычак, які верне ёй здароўе, той з ёю і ажэніцца і каралеўства атрымае ў спадчыну.
    Прачуў пра гэта і адзін селянін, які меў трох сыноў. I сказаў ён да старэйшага:
    — Ідзі ў склеп, набяры поўны кошык найпрыгажэйшых яблыкаў з чырвонымі шчокамі ды аднясі іх у каралеўскі палац. Можа, каралеўна і акрыяе, пакаштаваўшы іх, і ты ажэнішся з ёю ды за караля станеш.