• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брэменскія музыкі  Браты Грым

    Брэменскія музыкі

    Браты Грым

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 302с.
    Мінск 1999
    69.97 МБ
    — Бацька, вазьмі мяне з сабой.
    — Што ты, — кажа бацька, — заставайся лепш дома: ты такі маленькі, глядзіш, і згубішся.
    А сын гаворыць:
    — He, я не згублюся, вазьмі мяне з сабой.
    — Ну што тут рабіць? Запхнуў яго бацька сабе ў кішэню і паехаў на поле.
    Вось прыехалі яны на поле. Пачаў бацька зямлю араць, а сына пасадзіў у свежую баразну.
    Бацька арэ, а сын па баразне гуляе.
    Раптам выходзіць з-за гары велікан.
    — Бачыш велікана? — гаворыць бацька сыну. — Глядзі, далёка не адыходзься, a то ўбачыць цябе велікан і забярэ з сабою.
    Так і здарылася. Велікан зрабіў два крокі і апынуўся ля той самай баразны, па якой гуляў хлопчык.
    Нахіліўся над ім велікан, падняў яго асцярожна двума пальцамі, агледзеў з усіх бакоў, потым запхнуў сабе ў кішэню і пайшоў.
    Бацька так перапалохаўся, што слова вымавіць не мог.
    «Прапаў, — думае, — мой сын, ніколі мне больш яго не ўбачыць. Чаму толькі я яго з сабой на поле ўзяў?»
    А велікан занёс хлопчыка да сябе ў горы і пачаў яго там карміць горнымі арэхамі са свайго саду. Хто гэтых арэхаў паесць, той веліканам стане.
    Два гады жыў хлопчык у велікана, два гады лускаў арэхі і з кожным днём рабіўся вышэйшым і дужэйшым.
    I вось вырашыў нарэшце велікан выпрабаваць сілу хлопчыка.
    Павёў ён яго ў лес і сказаў:
    — Ану, пакажы сваю сілу. Хлопчык схапіў дзвюма рукамі маладое дрэўца і вырваў яго з коранем.
    — He, — гаворыць велікан, — відаць, ты мала сілы набраўся. Трэба табе яшчэ ў мяне пажыць, яшчэ арэхаў паесці.
    Зноў прайшлі два гады. I зноў павёў велікан хлопчыка ў лес.
    На гэты раз хлопчык вырваў з зямлі старое дрэва з тоўстымі і доўгімі каранямі.
    Але і тут велікан сказаў:
    — He, мала яшчэ ў цябе сілы, ідзём дамоў.
    I яшчэ два гады пражыў хлопчык у велікана. Арэхі еў, сілы набіраўся. I так вырас за гэты час, што стаў ужо не хлопчыкам, а маладым веліканам.
    Трэці раз пайшлі яны ў лес.
    — Ану, пакажы сваю сілу, — сказаў яму велікан.
    ■	131 -ф»
    Хлопчык паглядзеў навокал, выбраў самы тоўсты дуб і пачаў вырываць яго з коранем. Па ўсім лесе трэск пайшоў, калі ён цягнуў дрэва з зямлі.
    — Вось цяпер у цябе сілы даволі, — сказаў яму велікан і павёў на тое ж самае поле, адкуль прынёс хлопчыка шэсць гадоў таму назад.
    А бацька хлопчыка, як і шэсць гадоў таму назад, араў у гэты час зямлю.
    Раптам падходзіць да яго малады велікан і гаворыць:
    — Дзень добры, бацька. Бачыш, якім малайцом я стаў.
    Бацька спалохаўся.
    — Што ты, — гаворыць, — я цябе не ведаю, ідзі сваёй дарогай.
    А малады велікан кажа:
    — He, я твой сын. Дай ты мне паараць, я не горш за цябе спраўлюся.
    He верыць бацька.
    — Зусім ты не мой сын, — гаворыць. — Ідзі адсюль, ты мне ўсё поле стопчаш.
    А велікан стаіць і не з месца.
    Кінуў тады бацька плуг, адышоўся ўбок і сеў на камень.
    Ухапіўся малады велікан за плуг, націснуў на яго злёгку адной рукой, ды так, што ўвесь плуг у зямлю ўвайшоў.
    Разгневаўся бацька.
    — Гэй, — крычыць, — што ты робіш? Хіба так аруць? Ты плуг паломіш!
    Тады малады велікан выпраг коней, а сам упрогся замест іх. А бацьку крыкнуў:
    — Ідзі ты дамоў ды загадай маці ежы пабольш нарыхтаваць, пакуль я тут поле ару!
    Бацька махнуў рукой і пайшоў дамоў. Малады велікан хутка ўзараў усё поле. Потым упрогся ў дзве бараны і імгненна забаранаваў яго. А калі закончыў
    працу, вырваў на ўзлессі два дубы з каранямі, узваліў іх сабе на плечы і падвесіў да іх верхавін і каранёў плуг, коней, і бароны.
    Прыходзіць ён у двор да сваіх бацькоў. А маці глядзіць на яго і не пазнае.
    — Хто гэты страшны велікан, які нясе нашых коней? — пытаецца яна ў бацькі.
    — Гэта наш сын, — адказвае ёй бацька.
    — Што ты, — гаворыць маці. — Хіба наш сын такі быў? Наш быў маленькі.
    А сын паставіў коней у канюшню, даў ім аўса і сена, а плуг і бароны занёс у хлеў. Потым гаворыць мацеры:
    — Матуля, я прагаладаўся. Ці няма ў цябе чаго-небудзь паесці?
    — Зараз, — гаворыць маці, — прынясу.
    Прынесла яна дзве вялікія місы бульбы. Ёй з бацькам хапіла б гэтага на восем дзён, а сын праглынуў усю бульбу зараз і яшчэ папрасіў. Дала яму маці поўны кацёл свініны. Ён і свініну з’еў, а ўсё яшчэ галодны.
    — Ну, — кажа ён бацьку і маці, — бачу я, не пракарміць вам мяне. Дайце мне жалезны кій, ды Ta­Ki моцны, каб яго аб калена зламаць я не мог. I пайду я з гэтым кіем па свеце вандраваць.
    Пайшоў бацька ў кузню і заказаў яму вялікі жалезны кій.
    Выкаваў каваль кій, ды такі доўгі і цяжкі, што яго двое коней ледзь прывезлі.
    Узяў яго велікан за абодва канцы, упёрся ў сярэдзіну каленам — кій трэснуў і зламаўся.
    Тады бацька запрог дзве пары коней і паехаў у кузню па новы кій.
    Яшчэ таўсцейшы новы кій, яшчэ цяжэйшы.
    А велікан і гэты кій зламаў аб калена.
    Запрог тады бацька чатыры пары коней. Ледзь дацягнулі яны дамоў трэці кій.
    А сын узяў яго, зламаў і кажа:
    — Бачу, бацька, не здабыць табе для мяне добрага кія. Прыйдзецца мне без яго вандраваць.
    Развітаўся ён з бацькамі і пайшоў з дому.
    Ішоў дзень, ішоў другі, а на трэці дзень дабраўся да адной вёскі, дзе стаяла вялікая кузня.
    Гаспадар гэтай кузні быў багаты і скупы каваль.
    Зайшоў малады велікан у кузню і кажа:
    — Ці не патрэбны табе, гаспадар, работнік?
    — Што ж, — кажа каваль, — работнік мне патрэбны. А ці многа ты за работу просіш?
    — He, — адказвае малады велікан. — Мне грошы зусім не патрэбны, я дарма буду працаваць. Толькі кожныя два тыдні буду табе па два выспяткі даваць. Згодзен?
    Абрадаваўся скупы каваль. Думае — выспятак не бяда, былі б грошы цэлыя.
    — Згодзен, — гаворыць, — заставайся ў мяне.
    Выцягнуў каваль з горна раскаленую паласу жалеза, а малады велікан як стукне па ёй молатам — жалеза, нібы шкло, рассыпалася, а кавадла ў зямлю ўвайшло.
    Разгневаўся каваль.
    — Што гэта ты, — гаворыць, — разбойнік, робіш?
    Хіба можна так біць? Кажы, колькі хочаш за гэты ўдар атрымаць, ды ідзі адсюль хутчэй.
    — Грошы твае мне не патрэбны, — гаворыць малады велікан. — Расплачвайся, як абяцаў.
    Даў ён гаспадару выспятка, і паляцеў гаспадар, як пёрка, — праз чатыры стагі сена пераляцеў.
    А малады велікан знайшоў сабе ў кузні тоўсты жалезны кій і пайшоў далей.
    Ішоў ён, ішоў і прыйшоў нарэшце да варот багатай сядзібы.
    На шырокім двары стаяў сам памешчык.
    Малады велікан пакланіўся яму і кажа:
    — Ці не патрэбны табе работнік?
    — Работнік мне патрэбны, — адказвае памешчык, — але ці шмат ты за год грошай хочаш?
    — Грошы мне не патрэбны, — кажа малады велікан. — Вось папрацую я ў цябе год і дам табе тры выспяткі, і не болей.
    А памешчык скупы быў, яшчэ скупейшы за каваля. Абрадаваўся ён, што грошай плаціць не прыйдзецца, і кажа:
    — Я згодзен.
    На другі дзень паслаў памешчык усіх сваіх работнікаў у лес па дровы.
    Сабраліся работнікі, запрэглі коней, а малады велікан яшчэ спіць.
    Упраўляючы падышоў да яго і крычыць на самае вуха:
    — Уставай хутчэй! Усе ўжо ў лес паехалі!
    — Ну і няхай едуць, — кажа малады велікан. — А я пасплю ўволю, бо ўсё роўна раней за ўсіх работу закончу.
    Пайшоў упраўляючы да памешчыка і пачаў яму скардзіцца:
    — Спіць велікан і на працу ісці не хоча. Што з ім рабіць?
    Тут памешчык сам пайшоў будзіць велікана.
    — Ты чаго валяешся, гультай, уставай хутчэй!
    — Добра! — адказвае малады велікан. — Зараз устану! Устаў ён, апрануўся не спяшаючыся. Прынёс два мяшкі гароху, зварыў сабе вялікі чыгун кашы, з’еў усю кашу начыста, а потым запрог коней і паціху паехаў у лес.
    Прыехаў у лес, вырваў з зямлі два вялізныя дрэвы, кінуў на воз і павярнуў коней дамоў.
    Толькі ўехаў у вароты — насустрач яму памешчык. Глядзіць на яго сярдзіта і кажа:
    — Ты чаму так хутка вярнуўся, гультай?
    Малады велікан узяў дрэва адной рукой і паказаў памешчыку.
    — Чаго ты, — кажа, — дарэмна лаешся? Тут з аднаго дрэва гара дроў будзе.
    Памешчык яму нічога не адказаў, а дома пахваліўся жонцы:
    — Добры нам работнік папаўся. Хоць і спіць больш за ўсіх, ды затое і працуе лепш за ўсіх.
    Цэлы год пражыў малады велікан у памешчыка, прыйшоў ён да гаспадара і кажа:
    — Ну, гаспадар, плаці за работу — атрымлівай тры выспяткі.
    Спалохаўся памешчык, пачаў прасіць велікана:
    — He давай ты мне выспяткаў, лепш стань замест мяне памешчыкам, а я буду работнікам тваім.
    — He, — адказвае малады велікан. — Як дамовіліся, так і расплачвайся. Атрымлівай выспяткі.
    Пачаў яго памешчык угаворваць:
    — Пажыві ў мяне, калі ласка, яшчэ два тыдні. Папрацуй яшчэ трошкі.
    — Ну, два тыдні — тэрмін невялікі, — кажа малады велікан. — Так і быць, пажыву.
    А памешчык сабраў усіх сваіх суседзяў-памешчыкаў, і пачалі яны ўсе разам думаць, як загубіць маладога велікана. Думалі яны, думалі і прыдумалі.
    — Загадай, — кажуць, — маладому велікану калодзеж вычысціць. А як спусціцца ён туды, мы на яго зверху жорны скінем і заб’ём яго.
    Так і зрабілі.
    Палез малады велікан у калодзеж, а памешчыкі на яго самыя цяжкія, млынавыя, жорны скінулі.
    «Ну, — думаюць памешчыкі, — цяпер ужо мы забілі велікана, цяпер ужо мы ад яго пазбавіліся!»
    А малады велікан крычыць з калодзежа:
    — Гэй, вы, адганіце курэй ад калодзежа! Яны там наверсе грабуцца, а на мяне пясочак сыплецца!
    Закончыў велікан работу і вылез адтуль з жорнамі на шыі.
    — Глядзіце, — кажа, — якія ў мяне каралі.
    Зняў ён з сябе жорны і падышоў да памешчыка.
    — Ану, — кажа, — гаспадар, плаці спаўна, атрымлівай выспяткі.
    Стукнуў ён яго разок — і ўзляцеў памешчык пад самыя аблокі.
    А велікан пайшоў да жонкі памешчыка.
    — Дай жа, — гаворыць, — я і табе заадно выспятка дам, каб мужу твайму аднаму сумна не было.
    Памешчыца ад выспятка яшчэ вышэй за памешчыка ўзляцела. Яна трошкі лягчэйшая за яго была. Вось лятаюць жонка і муж пад аблокамі.
    Муж кажа:
    — Жонка, спускайся да мяне.
    А жонка адказвае:
    — He, муж, ты да мяне падымайся.
    Муж кажа:
    — He, ты спусціся, я не магу да цябе падняцца.
    А жонка адказвае:
    — He, ты падыміся, я не магу да цябе спусціцца.
    Так яны і да гэтага часу ўсё лятаюць і спрачаюцца.
    А велікан узяў свой жалезны кій і пайшоў далей хадзіць па свеце.
    КАРОЛЬ 3 ЗАЛАТОЙ ГАРЫ
    Было ў аднаго купца двое дзяцей, хлопчык і дзяўчынка, і былі яны маленькія і не ўмелі яшчэ хадзіць. Адправіў аднойчы купец за мора караблі з усім таварам сваім, і спадзяваўся шмат грошай з таго займець; але вось прынеслі вестку, што караблі тыя пайшлі на дно, патапіліся. I зрабіўся ён замест багатага чалавека бедным, застаўся ў яго толькі кавалачак зямлі за горадам. Каб неяк пра гора забыцца, выйшаў чалавек з дому ў поле і там пачаў хадзіць, і раптам з’явіўся перад ім маленькі чорны чалавечак і пытае, ча-