Брэменскія музыкі
Браты Грым
Выдавец: Юнацтва
Памер: 302с.
Мінск 1999
Але з той пары кожны вечар у той жа час ён прыходзіў да іх, клаўся перад ачагом і дазваляў абедзвюм сёстрам тармасіць яго колькі ім захочацца.
Дзяўчаткі так прывыклі да яго, што нават дзверы не зачынялі, пакуль не прыйдзе іх калматы чорны прыяцель.
I вось надышла вясна. Калі ўсё навокал зазелянела, мядзведзь сказаў Беласнежцы:
— Бывай. Я павінен пайсці ад вас, і ўсё лета мы не ўбачымся.
— А куды ты ідзеш, мілы мядзведзь? — спытала Беласнежка.
— У лес — вартаваць сваё багацце ад злых карлікаў, — адказаў мядзведзь. — Зімой, калі зямля моцна замярзае, яны не могуць выкарабкацца наверх і нехаця сядзяць у сваіх глыбокіх норах.
Але цяпер сонца абагрэла зямлю, растапіла лёд, і яны ўжо, напэўна, праклалі дарогу са свайго падзямелля на волю, вылезлі наверх, усюды шнараць і цягнуць да сябе ўсё, што ім прыглянецца. А хай што трапіць ім у рукі і апынецца ў іх нары, не хутка выйдзе зноў на белы свет.
Шкада было Беласнежцы расставацца з добрым другам. Яна ў апошні раз адчыніла яму дзверы. А ён, прабіраючыся міма яе праз парог, зачапіўся неспадзявана за крук у дзвярах і вырваў кавалачак шэрсці. I тут Беласнежцы падалося, што пад калматай мядзведжай шкурай бліснула золата... Але яна вачам сваім не паверыла. Мядзведзь з усіх ног кінуўся ўцякаць і, перш чым яна паспела аглянуцца, знік за дрэвамі.
Неўзабаве пасля таго паслала маці абедзвюх дачок у лес па хвораст. У глыбіні лесу дзяўчаты ўбачылі вялікае дрэва, паваленае бурай. Яшчэ здалёк яны заўважылі, што каля ствала ў траве штосьці мітусіц-
ца, скача. Але што гэта такое — яны не маглі разабрацца.
Сёстры падышлі бліжэй і ўбачылі карліка — маленькага дзядка з маршчыністым тварам і доўгай, белай як снег барадой. Кончык яго барады трапіў у расколіну дрэва, і дзядок скакаў і мітусіўся, нібы сабачка на вяровачцы, але ніяк не мог вырвацца на волю.
Убачыўшы дзяўчат, ён выпучыў свае чырвоныя, іскрыстыя вачаняты і закрычаў:
— Чаго вы спыніліся? He можаце падысці бліжэй і дапамагчы?
— Ды што ты тут робіш, дзядок? — сказала Красназорка.
— Неразумная цікаўная гуска! — адказаў карлік. — Я хацеў расшчапіць дрэва, каб нарыхтаваць сабе дробных дроўцаў для кухні. На тоўстых паляняках прыгараюць нашы далікатныя, лёгкія стравы. Але мы ядзім патрошку, а не напіхваем свае жываты, як вы, грубы, прагавіты народ!.. Я ўжо амаль загнаў у дрэва клін, і ўсё ішло выдатна, ды праклятая дзеравяка папалася вельмі слізкая і ні з Taro ні з сяго выскачыла назад. Я не паспеў адскочыць, і маю цудоўную белую бараду прыхапіла, нібы ціскамі. Вось яна і сядзіць у расколіне, і я, колькі ні б’юся, не магу вырвацца... Ды вы што смеяцеся, таўсташчокія дурнічкі? Цьфу, і глядзець на вас праціўна!
Дзяўчаты з усіх сіл імкнуліся дапамагчы дзядку, але вызваліць яго бараду ім ніяк не ўдавалася: вельмі ўжо моцна заціснула яе расколіна.
— Я пабягу паклічу людзей, — сказала Красназорка.
— Пустыя барановыя галовы! — заскрыпеў карлік. — Вельмі патрэбна клікаць сюды людзей! Хопіць з мяне і вас дваіх. Няўжо вы не можаце прыдумаць нешта лепшае?
— Пацярпі трошкі, — сказала Беласнежка. — Зараз я цябе выручу.
Яна выцягнула з кішэні маленькія нажніцы і адрэзала яму кончык барады.
Ледзь толькі адчуў сябе карлік на свабодзе, схапіў схаваны ў карэнні дрэва і з коптурам напакаваны золатам мех, надзейна завязаў яго, выгукнуў буркліва:
— Неачэсаны народ!.. Адхапілі кавалак маёй цудоўнай барады... Каб вам пуста было!
3 гэтымі словамі ён узваліў мяшок на плечы і пайшоў, нават не глянуўшы на дзяўчат.
Праз некалькі дзён пасля таго Беласнежка і Красназорка вырашылі налавіць на абед рыбы. Прыйшоўшы на бераг ракі, яны ўбачылі вялікага коніка, які скакаў каля самай вады.
Яны падбеглі бліжэй і пазналі карліка, якога нядаўна бачылі ў лесе.
— Ды што з табой? — спытала Красназорка. — Ты, здаецца, збіраешся скочыць у ваду?
— Я не такі дурань! — крыкнуў у адказ карлік. — Няўжо вы самі не бачыце, што гэта праклятая рыба цягне мяне за сабой?
Сталася, што карлік сядзеў на беразе і лавіў рыбу. На бяду, вецер захацеў пагуляць з яго доўгай барадой і накруціў яе на лёску вуды. А тут, нібы знарок, клюнула вялікая рыбіна. У бяднягі не хапіла сілы выцягнуць яе на бераг. Рыба адолела рыбака і пацягнула яго за сабой у ваду. Ён хапаўся за травінкі і саломінкі, але ніяк не мог утрымацца. Рыба кідалася ў вадзе і цягала яго за сабой па беразе то ўправа, то ўлева... Яшчэ трохі, і яна пацягнула б яго на дно.
Дзяўчаты падаспелі якраз у час. Моцна схапіўшы карліка, яны спрабавалі разблытаць яго бараду. Але дзе там! Барада і лёска так цесна перапляліся, што думаць пра гэта было нечага.
Заставалася адно: зноў дастаць з кішэні маленькія нажніцы і адстрыгчы яшчэ жмут барады.
Ледзь толькі ляснулі нажніцы, карлік закрычаў не сваім голасам:
— Ды дзе гэта бачана, жабы вы лупатыя, так нявечыць чалавека! Мала таго, што вы ўжо адхапілі ў мяне канец барады, цяпер вы адрэзалі яе лепшую частку. Ды як я ў такім выглядзе пакажуся! Ах, каб вы, уцякаючы, свае падэшвы пагублялі!..
Тут ён схапіў мяшок з жэмчугам, закінуты ў чарот, і, не сказаўшы болып ні слова, знік за каменем.
Прайшло яшчэ тры дні, і вось маці паслала абедзвюх дачок у горад купіць іголак, нітак, шнуркоў і стужак.
Дарога ішла цераз пустэльную раўніну, па якой тут і там былі раскіданы агромністыя глыбы камянёў.
Дзяўчаты заўважылі, што ў небе лунае вялікая птушка. Павольна кружачыся, яна апускалася ўсё ніжэй і ніжэй і нарэшце села непадалёк ад дзяўчат, каля адной са скал.
У тое ж імгненне яны пачулі нейчы пранізлівы, жаласны крык.
Сёстры кінуліся на дапамогу і з жахам убачылі, што ў кіпцюры арла трапіў іх стары знаёмы — сівабароды карлік. Птушка развінула крылы і ўжо сабралася панесці яго.
Дзяўчынкі з усіх сіл ухапіліся за чалавечка і датуль тузалі і цягнулі яго да сябе, пакуль птушка не выпусціла сваю здабычу.
Толькі апомніўся карлік ад перапалоху, як закрычаў сваім скрыпучым, вісклівым галаском:
— Няўжо нельга было абысціся са мной як-небудзь асцярожней? Вы на шматкі парвалі кафтанчык з такога тонкага сукна!.. Эх вы, нехлямяжыя, непаваротлівыя дзеўчаняці!
Ён падняў мяшок, на гэты раз напакаваны каштоўнымі камянямі, і шмыгнуў у якуюсьці нару пад скалой.
А дзяўчаткі, зусім не здзівіўшыся, пайшлі далей: яны ўжо прывыклі да яго няўдзячнасці.
Вечарам, скончыўшы ў горадзе свае справы, сёстры вярталіся той жа дарогай і зноў нечакана сустрэлі карліка.
Выбраўшы чыстую, роўную мясціну, ён вытрас са свайго мяшка каштоўныя камяні і разбіраў іх, не думаючы, што хто-небудзь так позна пойдзе каля скал.
У праменнях вячэрняга сонца бліскучыя каменьчыкі так цудоўна мігацелі, пераліваючыся ўсімі колерамі вясёлкі, што сёстры міжволі спыніліся і залюбаваліся імі.
Карлік узняў галаву і заўважыў дзяўчынак.
— Ну чаго спыніліся, разявакі? — закрычаў ён, і яго попельна-шэры твар паружавеў ад злосці. — Што вам тут патрэбна?..
Ён адкрыў рот, каб вылаяцца, але тут пачулася грознае рычанне, і вялікі чорны мядзведзь шарам выкаціўся з лесу.
Страх адкінуў карліка ўбок, але дзядку не ўдалося ўцячы ў сваю надзейную нару: мядзведзь ужо быў у двух кроках ад яго.
Тады, калоцячыся ад страху, ён запішчаў:
— Дарагі пан мядзведзь, злітуйцеся нада мной! Я аддам вам сваё багацце! Паглядзіце хоць на тыя цудоўныя каменьчыкі, што ляжаць перад вамі... Толькі падарыце мне жыццё! Ну на што я вам, такі маленькі і шчупленькі? Вы нават не адчуеце мяне на зубах. Вазьміце лепш гэтых дрэнных дзяўчатак! Вось гэта будзе для вас смачны кавалачак, Вы ж самі бачыце, што яны больш тлустыя, чым маладыя перапёлкі. З’ешце іх абедзвюх на здароўе!..
Але мядзведзь і вухам не павёў, як быццам не чуў, што кажа яму злы карлік. Ён толькі стукнуў яму разок сваёй цяжкой лапай, і карлік больш не варухнуўся.
Дзяўчаткі вельмі напалохаліся і кінуліся бегчы, але мядзведзь забубніў ім услед:
Ю8 4^
— Беласнежка, Красназорка, не бойцеся, пачакайце! I я з вамі!
Тут яны пазналі голас свайго даўняга прыяцеля і спыніліся. Калі ж мядзведзь параўняўся з імі, тоўстая мядзведжая шкура раптам звалілася з яго, і яны ўбачылі перад сабой цудоўнага юнака, з ног да галавы апранутага ў золата.
— Я — каралевіч, — сказаў юнак. — Гэты злы карлік выкраў мае скарбы, а мяне самога ператварыў у мядзведзя. Дзікім зверам павінен я быў бадзяцца па лясных нетрах да таго часу, пакуль яго смерць не вызваліць мяне. I вось нарэшце ён пакараны па заслугах, а я зноў стаў чалавекам. Але я ніколі не забудуся, як вы пашкадавалі мяне, калі я быў яшчэ ў звярынай шкуры. Больш мы з вамі не расстанемся. Няхай Беласнежка стане маёй жонкай, а Красназорка — жонкай майго брата.
Так і адбылося. Калі прыйшоў час, каралевіч ажаніўся з Беласнежкай, а яго брат — з Красназоркай.
Каштоўныя скарбы, схаваныя карлікам у глыбокай пячоры, зноў заблішчалі на сонцы.
Добрая ўдава яшчэ доўга жыла ў сваіх дачок спакойна і шчасліва. Абодва ружовыя кусты яна ўзяла з сабою. Яны раслі пад яе акном і кожны год расцвіталі там цудоўныя ружы — белыя і чырвоныя.
СТАПТАНЫЯ ТУФЛІКІ
Жыў-быў некалі кароль. Меў ён дванаццаць дачок, адна за другую прыгажэйшая. Спалі яны ўсе ў адной зале, ложкі іх стаялі побач. Вечарам, калі яны клаліся спаць, кароль зачыняў дзверы на засаў-
ку. А раніцай, калі адкрываў дзверы, прыкмячаў, што туфлікі ў дачок ад танцаў стаптаныя.
Задумаўся кароль: што адбываецца ноччу ў спальні дачок?
Загадаў уладар клікнуць кліч па ўсяму каралеўству: той, хто даведаецца, дзе яго дочкі танцуюць ноччу, зможа выбраць адну з іх сабе за жонку. А пасля яго смерці стаць і каралём.
Была яшчэ адна ўмова. Той, хто возьмецца разгадаць тайну, але за тры дні і ночы не разгадае, пазбавіцца сваёй галавы.
Вось неўзабаве аб’явіўся адзін смелы каралевіч. Яго добра прынялі, а вечарам адвялі ў пакой, побач з залай-спальняй. Вартаўніку падрыхтавалі ложак, пакінулі дзверы ў дзявоцкую спальню адчыненымі.
Але каралевіч не вытрымаў і моцна заснуў. А раніцай усе ўбачылі, што каралеўны зноў хадзілі некуды танцаваць. Туфлікі іх стаялі ў зале, але падэшвы былі прашараваныя да дырак.
I на другую, і на трэцюю ноч здарылася тое ж самае. Каралевічу без шкадавання адсеклі галаву.
Багата адважных малойцаў браліся за рызыкоўную справу. Але ніхто не выканаў каралеўскага загаду.