• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брэменскія музыкі  Браты Грым

    Брэменскія музыкі

    Браты Грым

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 302с.
    Мінск 1999
    69.97 МБ
    Паеў вугальшчык і кажа:
    — Ага, вось ляжыць наверсе ў мяне на паліцы старая, паношаная шапка, але ў яе дзівосныя ўласцівасці: варта яе надзець ды павярнуць на галаве, і ўмомант з’явяцца гарматы, і будзе наведзена іх аж дванаццаць у рад, і яны ўсё перастраляюць, — ніхто перад імі не выстаіць. Шапка ж мне не патрэбна, а за твой абрус я ахвотна яе табе аддаў бы.
    — Што ж, гэта, бадай, падыходзіць, — адказаў хлопец, узяў шапку, надзеў яе, а вугалыпчыку пакінуў свой абрус.
    Прайшоў ён частку дарогі і стукнуў аб свой ранец, і яго салдаты прынеслі яму назад абрус. «Адно да аднаго падыходзіць, — падумаў ён, — але мне здаецца, што шчасце маё яшчэ наперадзе». I спадзяванні яго не падманулі.
    Прайшоў ён яшчэ дзень і прыйшоў да трэцяга вугалыпчыка; гэты таксама запрасіў яго, як і тыя, паспытаць яго бульбы без сала. Але ён запрасіў яго паесці з ім на абрусе-самаборы, і гэта так прыйшлося вугальшчыку да густу, што ён прапанаваў яму ражок, які валодаў зусім іншымі уласцівасцямі, чым шапачка. Калі на гэтым ражку зайграць, то паваляцца ўсе сцены і крэпасці і ператворацца ўсе гарады і вёскі ў разваліны. I вось, хаця ён і аддаў вугальшчыку за ражок абрус, але зараз жа загадаў сваім салдатам яго зноўку вярнуць. Нарэшце апынуліся ў яго і ранец, і шапачка, і ражок.
    — Цяпер, — сказаў ён, — у мяне, бадай, ёсць усё; час і дамоў вяртацца і паглядзець, як маім братам жывецца.
    Вярнуўся ён дамоў, а браты тым часам пабудавалі сабе за срэбра і золата цудоўны дом і жылі прыпяваючы, Зайшоў ён да іх у дом у пашарпанай світцы, на галаве зашмальцаваная, паношаная шапачка ды стары ранец за плячыма — яны яго і за брата свайго прыняць не хацелі. Пачалі над ім насміхацца і кажуць:
    — Ты вось сябе нашым братам лічыш, а срэбрам ды золатам пагрэбаваў і пажадаў сабе большага шчасця. He, наш брат з’явіцца акружаны пышнасцю багацеем, ужо ж напэўна магутным каралём, а не якімсьці жабраком, — і прагналі яны яго з двара.
    Тут разгневаўся ён і пачаў біць па сваім ранцу да таго часу, пакуль не сталі перад ім у шарэнзе сто пяцьдзесят салдат. Ён загадаў ім акружыць дом сваіх
    братоў, а двум салдатам сказаў узяць пруты і надзерці скуру двум ганарліўцам, пакуль тыя не пазнаюць, хто ён такі. Паднялася вялікая мітусня, збегліся людзі, каб пасобіць братам у бядзе, але з салдатамі ніяк не маглі справіцца. Нарэшце далажылі аб тым каралю, і быў кароль незадаволены і загадаў выслаць свайго начальніка з атрадам салдат, каб выгнаць з горада парушальнікаў парадку; але ў чалавека, які валодаў ранцам, аказаўся неўзабаве куды болыпы атрад, і ён прымусіў адступіць каралеўскага начальніка і яго салдат з разбітымі насамі назад. I сказаў кароль:
    — Гэтага збеглага злодзея трэба, аднак, злавіць.
    На другі дзень ён выслаў супраць яго большы атрад, але поспех быў яшчэ меншы. Той выставіў супраць яго салдат яшчэ болып, і, каб хутчэй скончыць з каралеўскім атрадам, ён павярнуў на галаве раз-другі сваю шапку — і пачалі смаліць цяжкія гарматы, і каралеўскія салдаты былі разбіты і пусціліся наўцёкі.
    — А цяпер я не заключу міру, — сказаў ён, — пакуль кароль не аддасць мне дачку сваю за жонку і пакуль я не буду кіраваць усёй краінай.
    Аб гэтым ён і загадаў паведаміць каралю, і той сказаў сваёй дачцэ:
    — Што цяпер рабіць? Давядзецца выканаць тое, што ён патрабуе. Калі хацець захаваць мір і карону на галаве, то мне нічога не застаецца іншага, як выдаць цябе за яго замуж.
    I вось справілі вяселле; але маладой каралеве было крыўдна, што муж у яе просты чалавек. Носіць падзёртую шапачку, за плячыма стары ранец. Ёй вельмі хацелася ад яго збавіцца, і яна думала дзень і ноч, як бы гэта ёй зрабіць.
    I вось яна надумала: «А ці не ў гэтым ранцы хаваецца ўся яго дзівосная сіла? » — і яна прыкінулася такой ласкавай, расчуліла яго і кажа:
    — Зняў бы ты свой стары ранец, ён так псуе твой выгляд, што мне прыходзіцца за цябе чырванець.
    — Мая любачка, — адказаў ён, — гэты ранец і ёсць самы вялікі мой скарб; пакуль ён у мяне, я не баюся нічога на свеце, — і ён растлумачыў ёй, якой чароўнай сілай той валодае.
    Тут кінулася яна яму на шыю, быццам хочучы яго расцалаваць, а ў гэты час спрытна зняла ў яго з плячэй ранец і, схапіўшы яго, уцякла.
    Калі яна апынулася адна, яна стукнула па ранцу і загадала салдатам схапіць і звязаць іх ранейшага гаспадара і выгнаць яго з каралеўскага палаца. Яны паслухаліся, і тады каварная жонка выклікала яшчэ салдат, каб прагналі яны яго зусім з каралеўства. I давялося б яму загінуць, калі б не засталося ў яго шапачкі. Толькі ўдалося яму вызваліць рукі, павярнуў ён на галаве некалькі разоў шапачку, — і зараз жа пачалі грукатаць гарматы, усё было разгромлена, і давялося самой каралеве ісці да яго і прасіць у яго літасці. Яна так ласкава яго прасіла і абяцала выправіцца, што нарэшце ўгаварыла яго заключыць мір. I прыкінулася яна такой любячай, што здолела хутка яго абдурыць, і ён расказаў ёй, што калі хто і захопіць у яго ранец, то ўсё ж яго адолець нельга да таго часу, пакуль ёсць у яго гэтая старая шапачка.
    Выведаўшы гэтую тайну, яна пачакала, пакуль ён заснуў, забрала ў яго шапачку і загадала выпхнуць яго на вуліцу. Але застаўся ў яго яшчэ ражок; і вось, моцна разгневаўшыся, пачаў ён дзьмуць у яго з усёй сілы. I ўмомант павалілася ўсё — сцены і крэпасць, гарады і вёскі, і былі забіты пры гэтым кароль з каралевай. I каб не перастаў ён дзьмуць у свой ражок, ператварылася б усё ў разваліны і не засталося б каменя на камені.
    I вось з таго часу ніхто ўжо больш не адважваўся выступаць супраць яго, і стаў ён каралём над усёю краінай.
    БЕЛАСНЕЖКА I КРАСНАЗОРКА
    На краі лесу, у маленькай хацінцы, адзінока жыла бедная ўдава. Перад хацінкай у яе быў сад, а ў садзе раслі два ружовыя кусты. На адным з іх цвілі белыя ружы, а на другім — чырвоныя. I былі ў яе дзве дачкі — адна бялей за белую ружу, другая румяней за чырвоную. Адну празвалі Беласнежкай, другую — Красназоркай.
    Абедзве дзяўчынкі былі сціплыя, добрыя, працавітыя, паслухмяныя. Здавалася, увесь свет абыдзі — не знойдзеш лепшых! Толькі Беласнежка была цішэй і ласкавей, чым яе сястра. Красназорка любіла бегаць і скакаць па лугах і палях, збіраць кветкі, лавіць пеўчых птушак. А Беласнежка болып ахвотна заставалася каля маці: дапамагала ёй па гаспадарцы або чытала што-небудзь услых, калі рабіць было нечага.
    Сёстры так моцна любілі адна адну, што ўсюды хадзілі разам, узяўшыся за рукі. I калі Беласнежка гаварыла: «Мы ніколі не расстанемся», то Красназорка дадавала: «Да таго часу, пакуль жывыя!» А маці заканчвала: «Ва ўсім дапамагайце адна адной і ўсё дзяліце пароўну».
    Часта абедзве сястры хадзілі ўдваіх у дрымучы лес збіраць спелыя ягады. I ні разу ніводзін драпежны звер не крануў іх, ніводзін маленькі звярок, убачыўшы іх, не схаваўся ад страху. Зайчык смела браў капусны ліст з рук у сясцёр, дзікая каза, як дамашняя, пасвілася ў іх на вачах, алень весела скакаў, а лясныя птушкі і не думалі ўцякаць ад дзяўчатак — яны сядзелі на галінках і спявалі ім усе песні, якія толькі ведалі.
    Ніколі ніякай бяды не было з імі ў лесе. Калі, бывала, яны забавяцца і ноч застане іх у гушчары, то клаліся побач на мяккі мох і спакойна засыналі да раніцы. Маці ведала гэта і зусім не трывожылася за іх.
    101 ф
    Беласнежка і Красназорка так чыста прыбіралі заўсёды сваю хату, што і заглянуць туды было прыемна.
    Летам за ўсім прыглядала Красназорка. Кожнай раніцай, перш, чым прачыналася маці, яна ставіла каля яе пасцелі букет кветак, а ў букеце абавязкова было па кветачцы з кожнага ружовага куста — белая ружа і чырвоная.
    А зімой у хаце гаспадарыла Беласнежка. Яна раскладала ў ачагу агонь і вешала на крук кацялок над агнём. Кацялок быў медны, але блішчаў, як залаты, — так ярка ён быў начышчаны.
    Вечарам, калі за вокнамі хадзіла мяцеліца, маці гаварыла:
    — Ідзі, Беласнежка, зачыні шчыльна дзверы.
    I яны ўтраіх садзіліся перад ачагом.
    Маці даставала акуляры, раскрывала вялікую тоўстую кнігу і пачынала чытаць, а абедзве дзяўчынкі сядзелі за сваімі калаўротамі, слухалі і пралі. Каля іх на падлозе ляжаў баранчык, ззаду, на седале, схаваўшы галаву пад крыло, — белы галубок.
    Але аднойчы, калі яны сядзелі перад агнём і бавілі вечар за кнігай і калаўротам, хтосьці нясмела пастукаўся ў дзверы, быццам прасіў упусціць яго.
    — Чуеш, Красназорка? — сказала маці. — Адчыні хутчэй! Гэта, напэўна, які-небудзь падарожнік шукае ў нас прытулку і адпачынку.
    Красназорка пайшла і адсунула засаўку. Яна думала, што ўбачыць за дзвярыма стомленага чалавека, якога застала непагадзь.
    Ды не, на парозе стаяў не чалавек. Гэта быў мядзведзь, які адразу ж прасунуў у дзверы агромністую чорную галаву.
    Красназорка гучна ўскрыкнула і адскочыла назад. Баранчык забляяў. Галубок заляпаў крыламі. А Беласнежка схавалася ў самы цёмны куток, за ложак мацеры.
    Мядзведзь паглядзеў на іх і сказаў чалавечым голасам:
    — He бойцеся! Я не зраблю вам ніякага зла. Я проста вельмі замёрз і хацеў бы хоць трохі сагрэцца ў вас.
    — Ах ты, бедны звер! — сказала маці. — Кладзіся вось тут, каля агню... Толькі глядзі не падпалі незнарок шубу.
    Пасля яна закрычала:
    — Беласнежка! Красназорка! Ідзіце хутчэй сюды! Мядзведзь не зробіць вам нічога дрэннага. Ён разумны і добры.
    Абедзве дзяўчынкі падышлі бліжэй, а за імі баранчык і галубок. I неўзабаве ўжо ніхто з іх не баяўся мядзведзя.
    — Дзеці, — сказаў мядзведзь, — вам трэба пачысціць маю шубу, a то яна ўся ў снезе.
    Дзяўчаткі прынеслі мяцёлку, абмялі, пачысцілі густую мядзведжую футру, і мядзведзь расцягнуўся перад агнём, забурчаў ад задавальнення.
    А Беласнежка і Красназорка даверліва прымасціліся каля яго і давай тармасіць свайго непаваротлівага госця. Яны кудлацілі яго шэрсць, станавіліся яму на спіну нагамі, штурхалі то ў адзін бок, то ў другі, дражнілі арэхавымі палкамі. А калі звер пачынаў раўці, яны гучна смяяліся.
    Мядзведзь дабрадушна дазваляў гуляць з ім, але калі яго вельмі даймалі, роў:
    — Беласнежка! Красназорка!
    Дзеці, грэх вам — не ха-ха, Заб’яце вы жаніха.
    Калі надышла ноч і трэба было класціся спаць, маці сказала мядзведзю:
    — Заставайся ты тут, каля ачага. Тут будзеш заслонены ад ветру і сцюжы.
    Махнаты госць застаўся.
    На світанні дзяўчаты адчынілі дзверы, і мядзведзь павольна паплёўся ў лес па снежных гурбах.