Брэменскія музыкі
Браты Грым
Выдавец: Юнацтва
Памер: 302с.
Мінск 1999
Неўзабаве хлапец апынуўся на зямлі, а тады шчасліва дабраўся да каралеўскага палаца, а там акурат мелася вяселле адбывацца адной з каралеўнаў, і ён накіраваўся ў пакой, дзе быў кароль са сваімі трыма дачкамі. Убачыўшы яго, прыгажуні ў непрытомнасці асунуліся на падлогу. Раззлаваўся кароль, загадаў пасадзіць паляўнічага ў цямніцу, думаючы, што ён нейкі злы чараўнік. Але калі каралеўны ачунялі, пачалі прасіць бацьку, каб вызваліў хлапца з цямніцы. Кароль у іх спытаў тады, чаго гэта яны гэтак просяць за яго, і яны адказалі, што не асмельваюцца прызнацца. Тады ён загадаў, каб яны расказалі пра ўсё печцы, а сам выйшаў з пакоя і прытаіўся за дзвярыма, каб падслухаць, так і даведаўся пра ўсё. Загадаў тады ён тых двух паляўнічых павесіць, а трэцяму аддаць малодшую дачку ў жонкі.
I абуў я на вяселле шкляныя чаравічкі, ды спатыкнуўся выпадкова аб камень, і — дзынь! — няма чаравічкаў!
СЕМ КРУМКАЧОЎ
Уаднаго чалавека было сем сыноў і ніводнай дачкі.
А яму вельмі хацелася мець дачку. Вось, урэшце, жонка падала добрую надзею, і ў іх нарадзілася дзяўчынка. Вялікая радасць хутка змянілася трывогай: дзіцё аказалася кволым, маленькім. Вырашылі хрысціць раней часу.
Паслаў бацька аднаго з хлопчыкаў да крыніцы прынесці вады для хрышчэння. За ім пабеглі і астатнія шасцёра. Кожнаму хацелася набраць вады для сястрычкі. Але здарылася бяда: збан упаў у калодзеж. Што рабіць? Як вярнуцца дамоў?
Бацька чакаў, чакаў сыноў, цярпенне лопнула, ён дый кажа:
— Відаць, хлопчыкі зноў загуляліся, а пра справу забыліся.
Ён баяўся, што дзяўчынка можа памерці нехрышчонай і са злосці крыкнуў:
— А каб усе вы ў крумкачоў абярнуліся!
Толькі ён вымавіў гэтыя словы, раптам чуе над галавой шум крылаў. Зірнуў уверх, бачыць — кружаць над ім сем чорных што вугаль крумкачоў.
Зразумелі бацька і маці сваё несуцешнае гора. Як пазбавіцца ад яго? Як вярнуць сыноў дамоў?
Адзінай іх радасцю стала любая дачушка. Яна неўзабаве падрасла, падужэла. 3 кожным днём рабілася ўсё больш прыгожай.
Доўгі час сястра не ведала, што ў яе былі браты. Бацькі пра гэта маўчалі. А прагаварыліся людзі: маўляў, дзяўчынка вінаватая ў няшчасці сваіх братоў.
Засмучаная дзяўчынка аднойчы спытала ў бацькімаці:
— Ці праўда, што ў мяне былі браты? Дзе яны цяпер?
Праўду не схаваеш, давялося расказаць дачцэ ўсё, што здарылася пасля яе нараджэння. Задумалася яна: як вызваліць братоў?
I вось аднойчы сабралася яна потайкі ў дальнюю дарогу, каб знайсці і вызваліць сваіх братоў. Узяла з сабой на памяць пра бацьку-маці адзін іх пярсцёнак. Ды яшчэ буханачку хлеба, на выпадак калі прагаладаецца, і зэдлічак, каб адпачыць, калі стоміцца.
Пайшла яна далёка-далёка, аж на самы край свету. Вось перад ёй само сонца. Але яно было такое спякотнае і страшнае, што дзяўчынка кінулася ад яго наўцёкі.
Апынулася каля месяца. Але ён быў халодны, хмурны, злосны. Як убачыў падарожніцу, прахрыпеў:
— Чую, чую мяса чалавечае.
Дзяўчынка ўцякла і ад месяца. Прыйшла да зорак. Яны былі ласкавыя і добрыя. Сядзела кожная з зорак на асобнай лавачцы. Паднялася ранішняя зорка, дала ёй кастылёк і сказала:
— Твае браты зняволены ў Шкляной гары. Гэты кастылёк дапаможа табе.
Узяла дзяўчынка чароўную адмычку, загарнула ў хустачку, рушыла ў дарогу. Ішла яна доўга-доўга. Ды вось перад ёй — Шкляная гара. На ўваходзе — вялізная брама на замку. Пачала яна разгортваць хустачку, каб узяць кастылёк. Зірк — а яго няма. Згубіла падарунак добрых зорак.
Трэба ж неяк ратаваць братоў. Узяла сястрыца нож, адрэзала сабе мезенец, сунула яго ў замок і лёгка адкрыла браму. Уваходзіць яна, а насустрач — карлік.
— Дзяўчынка, ты што тут шукаеш?
— Шукаю братоў сваіх, сем крумкачоў.
— Іх няма дома. Давядзецца пачакаць.
Карлік пачаў рыхтаваць ежу для птушак. Дзяўчынка ўзяла дый пакаштавала з кожнай талерачкі і адпіла па глыточку з кожнага кубачка. А ў апошні, сёмы, кубачак апусціла пярсцёнак, які ўзяла з сабой у дарогу.
Раптам чуе ў паветры шум крылаў і свіст. Карлік кажа:
— Гэта ляцяць дамоў крумкачы.
Вось прыляцелі яны, пачалі есці-піць. I кажуць крумкач крумкачу:
— Хто гэта еў з маёй талерачкі? Хто гэта піў з майго кубачка? Чалавечымі вуснамі пахне...
Дапіў сёмы крумкач да дна свой кубак, а там — пярсцёнак. Зірнуў на яго, пазнаў пярсцёнак бацькімаці і кажа:
— Дай Бог, каб наша сястрыца тут з’явілася, тады мы вызвалімся ад чараў.
А дзяўчынка стаяла за дзвярыма. Пачула яна пажаданне, увайшла да братоў. I тут — о цуд! — крумкачы сталі зноў людзьмі. Цалаваліся яны, весяліліся і разам дамоў вярнуліся.
РАНЕЦ, ШАПАЧКА I РАЖОК
Жылі калісьці тры браты. Пачалі яны ўсё бяднець і бяднець і нарэшце так згалелі, што давялося ім зусім галадаць, — не было ў іх нават і скібкі хлеба на пражытак. Вось яны і кажуць:
— Так жыць больш нельга; ужо лепш мы пойдзем па свеце шчасця шукаць.
Выбраліся яны ў шлях і прайшлі ўжо далёка, багата дарог і сцежак пратэпалі, але шчасця нідзе так і не знайшлі. Вось трапілі яны адзін раз у дрымучы лес, a пасярод яго стаяла гара, падышлі бліжэй, бачаць — a гара ж уся са срэбра. I кажа старэйшы:
— Ну вось я і знайшоў сваё шчасце жаданае, a большага я не хачу. — Набраў ён срэбра столькі, колькі мог панесці, павярнуў назад і дамоў прытупаў.
А двое іншых кажуць:
— Ад шчасця мы хочам большага, чым адно толькі срэбра, — і яны не ўзялі яго і рушылі далей.
Ішлі яны некалькі дзён і прыйшлі да гары, была яна ўся залатая. Спыніўся другі брат, падумаў і не ведаў, як яму быць.
— Што мне рабіць? — кажа ён. — Ці ўзяць мне золата, каб на ўсё жыццё хапіла, ці далей ісці?
Нарэшце ён рашыўся і напакаваў усе кішэні золатам, развітаўся са сваім братам і дамоў вярнуўся.
А трэці сказаў:
— Што мне срэбра ды золата! He хачу я адмаўляцца ад свайго шчасця, — можа, выпадзе мне на долю што-небудзь лепшае.
Ён рушыў далей, прайшоў яшчэ тры дні і трапіў у лес, быў ён намнога большы, чым ранейшыя, і не было яму ні канца, ні краю; і не мог ён там нічога знайсці, каб паесці і папіць, і пачаў ужо з сілы выбівацца.
Тады ён залез на высокае дрэва — паглядзець, ці не будзе відаць зверху, дзе таму лесу мяжа; але куды ён ні глядзеў, бачны былі адны толькі вяршаліны дрэў. Тады ён спусціўся з дрэва, але яго мучыў голад, і ён падумаў: «Ах, калі б паесці мне яшчэ хоць разок». Толькі ён злез з дрэва, бачыць, што стаіць пад дрэвам стол, і на ім пастаўлены розныя стравы, і падымаецца ад іх пара.
— Ну, на гэты раз, — сказаў ён, — маё жаданне споўнілася своечасова, — і, не цікавячыся, хто гэта прынёс ежу, хто яе прыгатаваў, ён сеў за стол і еў з апетытам, пакуль не наталіў голад.
Скончыў ён есці і падумаў: «Шкада, што такі добры абрус прападае тут у лесе», — згарнуў яго і сунуў у кішэню.
Ён пайшоў далей, і надвячоркам, калі зноў адчуўся голад, яму захацелася выпрабаваць свой абрус. Вось разаслаў ён яго і кажа:
— Хачу, каб ты быў зноў увесь застаўлены смачнымі стравамі.
I толькі вымавіў сваё жаданне, як паявілася на абрусе мноства талерак з цудоўнейшымі стравамі, колькі месца хапіла.
— Цяпер я бачу, — сказаў ён, на якой кухні гатуюць мне ежу; ты мне даражэй, чым цэлая гара срэбра і золата. — Ён зразумеў, што гэта абрус-самабор.
Але каб вярнуцца дамоў спакойна, абруса-самабора яму было мала: яму хацелася павандраваць па белым свеце і паспрабаваць шчасця. Сустрэў ён неяк вечарам у дрымучым лесе мурзатага вугалыпчыка; той абпальваў вугаль, і варылася ў яго на вячэру бульба.
— Добры вечар, чорны дрозд, — сказаў ён, — як ты тут адзін жывеш-пажываеш?
— Ды з дня ў дзень адно і тое ж, — адказаў вугальшчык, — кожны вечар — бульба; хочаш са мной падсілкавацца — будзеш госцем маім.
— Дзякуй, — сказаў вандроўнік, — але я не хачу забіраць у цябе тваю вячэру: на госця ты не разлічваў; а вось, калі табе хочацца, то я цябе запрашаю на вячэру.
— А хто ж табе прыгатуе вячэру? — спытаў вугальшчык. — Я бачу, што ў цябе з сабою нічога няма; а тут і дзве гадзіны пройдзеш — нікога не спаткаеш, хто мог бы даць табе што-небудзь паесці.
— А ежа ўсё-такі будзе, — адказаў вандроўнік, — ды яшчэ такая смачная, якой ты ні разу не каштаваў.
I вось выцягнуў ён з кішэні абрус, расклаў яго на зямлі і кажа:
— Абрус, накрыйся! — I зараз жа паявілася смажанае і варанае, і было яно гарачае, быццам толькі што з кухні прынесена.
Вугальшчык вытрашчыў вочы, але доўга прасіць сябе не прымусіў, падсеў да ежы і пачаў запіхваць у свой чорны рот кавалкі, самыя большыя. Калі яны паелі, ухмыльнуўся вугальшчык і кажа:
— Паслухай, а твой абрус мне падабаецца; ён быў бы мне ў лесе вельмі зручны, бо тут ніхто не зварыць табе чаго-небудзь смачнага. Давай мяняцца. Вунь вісіць у мяне у кутку салдацкі ранец; хаця ён і стары і на выгляд несамавіты, затое схаваны ў ім дзівосныя сілы; мне ён, бадай, больш не патрэбны, і я гатовы памяняць яго на абрус.
— Але спярша мне трэба даведацца, якія ў ім дзівосныя сілы прытоены, — сказаў вандроўнік.
— А я табе растлумачу, — адказаў вугалыпчык. — Вось як стукнеш ты па ім рукой, то з’явіцца зараз жа яфрэйтар з шасцю салдатамі, узброенымі з ног да галавы, і што ты ім ні загадаеш, тое яны і зробяць.
XWS* r-»
«ЧОРТ 3 ТРЫМА ЗАЛАТЫМІ ВАЛАСАМІ»
«ЗАЛАТАЯ ПТУШКА»
— Што ж, — сказаў вандроўнік, — я, бадай, гатовы памяняцца, — і ён аддаў вугальшчыку абрус, зняў са сцяны ранец, павесіў яго сабе на спіну і развітаўся.
Прайшоў ён частку шляху, і захацелася яму выпрабаваць дзівосную сілу свайго ранца, ён ляпнуў па ім рукой, і ўмомант перад ім з’явілася сямёра воінаў, і яфрэйтар сказаў:
— Што загадаеш, мой спадар і пан начальнік?
— Адпраўляйцеся паскораным маршам да вугальшчыка і запатрабуйце ў яго назад мой абрус-самабор.
Яны зрабілі «налева кругом» і неўзабаве прынеслі тое, што ён загадаў, — яны адабралі ў вугальшчыка, не доўга пытаючыся, абрус-самабор.
Затым ён загадаў ім вярнуцца назад у ранец і адправіўся далей, спадзеючыся, што шчасце яму ўсміхнецца яшчэ больш. На заходзе сонца прыйшоў ён да другога вугалыпчыка, які гатаваў сабе на цяпельцы вячэру.
— Хочаце павячэраць разам са мной? — спытаў яго мурзаты хлопец. — Бульба з соллю адна, а сала ні крышана, дык падсаджвайся да мяне бліжэй.
— He, — адказаў вандроўнік, — ужо будзь ты ў мяне на гэты раз госцем, — і ён разаслаў свой абрус; і паявіліся на ім зараз жа самыя цудоўныя стравы. Селі яны побач, пачалі піць і развесяліліся.