• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брэменскія музыкі  Браты Грым

    Брэменскія музыкі

    Браты Грым

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 302с.
    Мінск 1999
    69.97 МБ
    — Ох, якая ж у нас разумная Эльза! — і падсела да іх і таксама заплакала.
    Пачакаў бацька крыху, бачыць — маці таксама не вяртаецца, а выпіць піва ўсё болей і болей хочацца. Вось і кажа ён:
    — Трэба будзе мне самому ў склеп схадзіць ды паглядзець, што гэта там з Эльзай здарылася.
    Спусціўся ён у склеп, бачыць — сядзяць усе поруч і горка плачуць; даведаўся ён, што прычынай таму Эльзіна дзіця, якое яна, магчыма, калі-небудзь народзіць, і што можа яго забіць кірка, калі, нацэджваючы піва, яно будзе сядзець якраз пад кіркай, а ў гэты час яна можа зваліцца, і ён усклікнуў:
    — Якая ж у нас, аднак, разумная Эльза! — сеў і таксама разам з імі заплакаў.
    Доўга чакаў жаніх у хаце адзін, але ніхто не вяртаўся, і падумаў ён: «Відаць, яны мяне ўнізе чакаюць, трэба будзе і мне таксама туды схадзіць ды паглядзець, што яны там робяць». Спусціўся ён уніз, бачыць — сядзяць яны ўсе ўпяцярых і плачуць-галосяць, ды так жаласна — адно мацней за другога.
    — Што ў вас за бяда здарылася? — пытаецца ён.
    — Ах, мілы Ганс, — адказала Эльза, — калі мы з табой пажэнімся і будзе ў нас дзіця, вырасце яно вялікае, то можа здарыцца, што пашлем мы яго ў склеп піва нацадзіць, а кірка, якая тырчыць на сцяне, можа, чаго добрага, зваліцца і разбіць яго галаву і забіць яго насмерць. Ну, як жа нам не плакаць з-за гэтага.
    — Ну, — сказаў Ганс, — болыпага розуму для маёй гаспадаркі і не трэба. Эльза, ты такая разумная, што я з табою ажанюся, — і ўзяў яе за руку, павёў наверх і адсвяткаваў з ёю вяселле.
    Пажыла яна з Гансам трохі, а ён і кажа:
    — Жонка, я паеду на заробкі. Патрэбна нам на грошы разжыцца, а ты ідзі ў поле жаць пшаніцу, каб быў у нас у хаце хлеб.
    — Добра, мілы Ганс, я так і зраблю.
    Пайшоў Ганс, наварыла яна сабе смачнае кашы і ўзяла з сабой у поле. Прыйшла туды і сама сябе пытае:
    — Што мне рабіць? Ці жаць спачатку, ці перш паесці? Э, мабыць, паем я спачатку.
    З’ела яна гаршчок кашы, наелася і зноў пытае:
    — Што мне рабіць? Ці жаць спачатку, ці, можа, перш паспаць? Відаць, пасплю я спярша. — Легла яна ў пшаніцу і заснула.
    А Ганс у гэты час даўно ўжо дадому вярнуўся, a Эльзы ўсё няма і няма. Вось ён і кажа:
    — Якая ў мяне разумная Эльза, яна такая руплівая — і дамоў не вяртаецца і нічога не есць.
    А яе ўсё няма і няма. Ужо і вечар настаў, выйшаў Ганс у поле паглядзець, колькі яна пшаніцы нажала; бачыць, што ніколькі не зжата і ляжыць Эльза ў пшаніцы і спіць. Пабег Ганс хутчэй дамоў, прынёс з сабой птушкалоўную сетку з бразготкамі і накінуў яе на Эльзу; а яна ўсё працягвае спаць. Пабег ён дамоў, зашчапіў дзверы, усеўся на лаву і ўзяўся за работу.
    Нарэшце ўжо зусім сцямнела, прачнулася Разумная Эльза, і толькі яна паднялася, а бразготкі на ёй і зазвінелі, і як ні зробіць яна крок, а бразготкі ўсё звіняць і звіняць. Спалохалася яна і задумалася: ці сапраўды яна Разумная Эльза? I пачала сама ў сябе пытаць: «Ці я гэта, або не я?» I сама не ведала, як ёй на гэта адказаць, і стаяла яна некаторы час у сумненні; нарэшце яна падумала: «Пайду я дамоў ды запытаю, ці я гэта, або не я, — яны ўжо дакладна ведаюць».
    Прыбегла яна дадому, а дзверы зашчэплены. Пастукала яна ў аконца і пытае:
    — Ганс, ці дома Эльза?
    — Так, — адказвае Ганс, — яна дома.
    Спалохалася яна і кажа:
    — Ах, божа мой, значыць, гэта не я! — і кінулася да суседзяў. А людзі пачулі звон бразготак і не захацелі ёй адчыняць, і нідзе не знайшлося ёй прытулку. I пабегла яна тады з вёскі; і ніхто яе з таго часу болып не бачыў.
    ДВА БРАТЫ
    Жылі аднойчы два браты, адзін багаты, другі — бедны. Багаты быў залатаром, майстрам па залатых вырабах, ды сэрца меў злоснае, а бедны жыў з таго, што вязаў мётлы, але быў добры ды сумленны. У беднага было двое дзяцей, хлопчыкаў-блізнят, якія былі падобныя адзін на аднаго, быццам дзве кроплі вады. I хадзілі два хлопчыкі ў хату да багатага, каб паласавацца якімі недаедкамі, што ім там кінуць.
    Здарылася так, што пайшоў аднаго разу бядняк у лес па дубцы, аж бачыць птушку ды такую прыгожую, усю з золата, якую дасюль яму аніколі сустракаць не даводзілася. Падняў ён каменьчык, шпурнуў яго і трапіў проста ў птушку; упала з яе адно толькі залатое пёрка, а сама птушка паляцела прэч. Узяў чалавек тое пёрка ды прынёс свайму брату. A той паглядзеў на яго ды кажа:
    — Гэта ж чыстае золата! — і даў бедняку шмат грошай.
    Наступнага дня узлез бядняк на бярэзіну ды хацеў быў ссекчы некалькі галін, аж раптам вылецела адтуль тая самая птушка. Стаў ён далей шукаць і знайшоў гняздо, а ў ім ляжала яйка і было яно залатое. Узяў ён яйка ды панёс да свайго брата, а той кажа зноў:
    — Гэта ж чыстае золата! — і даў яму столькі, колькі яно каштавала.
    
    Нарэшце залатар прамовіў:
    — Хацеў бы я мець самую птушку!
    Бядняк падаўся ў трэці раз у лес і зноў убачыў на дрэве залатую птушку; узяў ён камень, падбіў яе ды прынёс да свайго брата. Той даў яму за гэта цэлую жменю грошай. «Ну, цяпер мне ёсць на што разжыцца», — падумаў бядняк ды пайшоў шчаслівы дахаты.
    А залатар быў хітры ды разумны: ён адразу ўцяміў, што гэта за птушка. Ён паклікаў сваю жонку ды й кажа:
    — Засмаж мне гэтую залатую птушку ды глядзі, каб анішто з яе не прапала. У мяне ахвота ёсць з’есці яе аднаму.
    А птушка тая была не простая, а чарадзейная: хто з’есць яе сэрца ды печань, той кожнае раніцы будзе знаходзіць у сябе пад падушкай залаты.
    Аскубла жонка птушку, згатавала яе як мае быць, насадзіла на ражон ды пачала смажыць. Ды здарылася так, што спатрэбілася ёй выйсці з кухні па нейкай справе, і заскочылі туды якраз у гэты час двое дзяцей беднага метляра, сталі каля ражна ды некалькі разоў пакруцілі. I вываліліся з птушкі на патэльню два кавалачкі, а хлопчык і кажа:
    — Я галодны вельмі. Давай з’ямо гэтыя маленечкія кавалачкі, гэтага ж ніхто не заўважыць.
    I яны з’елі абодва па кавалачку; а тут уваходзіць жонка багатага, бачыць, што яны нешта ядуць, ды пытаецца:
    — Што вы ясцё?
    — А тыя два кавалачкі, што выпалі з птушкі, — адказалі хлопчыкі.
    — Ды гэта ж былі сэрца й печань! — усклікнула спалоханая жанчына і, каб муж нічога не заўважыў ды не ўзлаваўся, яна хуценька зарэзала пеўніка, выразала ў яго сэрца і печань ды засунула іх у залатую птушку. Калі птушка засмажылася,
    жанчына прынесла яе да залатара, і той з’еў яе адзін, нічагусенькі не пакінуўшы. Наступнае раніцы засунуў ён руку пад падушкі, спадзеючыся выцягнуць адтуль залаты, але там анічога не аказалася.
    А дзеці і не ведалі, адкуль ім шчасце гэткае прываліла: наступнае раніцы, толькі яны падхапіліся, аж нешта са звонам упала на падлогу; паднялі яны, глядзяць, — а гэта два чырвонцы. Прынеслі яны іх да свайго бацькі. Той здзівіўся ды кажа:
    — Як жа такое магло здарыцца?	,
    Але ж калі і наступнае раніцы знайшлі яны два залатыя, і гэтак штодня, дык падаўся ён да свайго брата ды распавёў яму гэтую дзіўную гісторыю.
    Залатар адразу ж скеміў, як гэта выйшла, і зразумеў, што дзеці з’елі сэрца й печань залатое птушкі. I вось, каб адпомсціць ім за гэта, — а быў ён да таго ж зайздрослівы ды бессардэчны, — ён сказаў да іхнага бацькі:
    — Дзеці твае з нячыстаю сілаю злыгаліся; не бяры гэтыя залатыя і не трымай іх больш у сваёй хаце, бо нячысцік мае над імі сілу ды можа й цябе самога давесці да бяды.
    Бацька баяўся чорта, і як ні было яму цяжка, а завёў ён сваіх дзяцей-блізнятак у лес ды кінуў іх там, хоць і шчымела яму на сэрцы.
    Вось пачалі двое дзяцей блукаць па лесе ў пошуках дарогі дамоў, але знайсці яе аніяк не маглі і ўсё глыбей ды глыбей заходзілі ў густыя нетры. Сустрэлі яны нарэшце паляўнічага, і спытаўся ён у іх:
    — Дзеці, чые вы?
    — Мы сыны беднага метляра, — адказалі яны ды распавялі яму, што бацька не захацеў больш трымаць іх у хаце ў сябе праз тое, што кожнае раніцы ў іх пад падушкамі аказвалася па залатым.
    — Ну, — сказаў паляўнічы, — у гэтым няма нічога благога, калі вы пры гэтым засталіся сумленнымі і не сталі праз гэта абібокамі.
    Хлопчыкі спадабаліся добраму чалавеку, а паколькі сам ён дзяцей не меў, дык узяў ён іх да сябе дамоў ды сказаў:
    — Я вам буду за бацьку роднага і выхаваю вас.
    Пачалі яны вучыцца ў яго паляўнічай справе, a чырвонцы, якія кожны з іх знаходзіў, устаючы з ложка, ён для іх пакідаў на выпадак, калі яны ў далейшым ім спатрэбяцца.
    Вось дзеці павырасталі. I ўзяў іх аднойчы прыёмны бацька з сабою ў лес ды сказаў:
    — Сёння кожны з вас па пробным стрэле зрабіць павінен, каб я мог прызнаць вас за падмайстраў ды сапраўдных паляўнічых.
    Выйшлі яны з ім на стойку і доўга чакалі, а дзічына ўсё не траплялася. Зірнуў паляўнічы ды ўбачыў чараду белых гусей; яны ляцелі трохкутнікам, і ён сказаў да аднаго з вучняў:
    — А ну, падстрэль мне па адной гусі з кожнага кута.
    Той нацэліўся ды зрабіў свой пробны стрэл удала. Неўзабаве пасля таго паказалася другая чарада, яна ляцела двойкаю. I загадаў паляўнічы другому вучню падстрэліць па адной гусі, і ў таго пробны стрэл быў удалы. Тады прыёмны бацька кажа:
    — Цяпер я вас адпускаю, вы ўжо спрактыкаваныя паляўнічыя.
    Пайшлі пасля гэтага два браты ў лес, пачалі між сабою радзіцца ды сёе-тое вырашылі. А калі ўвечары селі вячэраць, яны кажуць да свайго прыёмнага бацькі:
    — Мы есці не будзем, нават кавалачка не з’ямо, пакуль вы не выканаеце адну нашу просьбу.
    Ён пытаецца:
    — Якая ж у вас просьба?
    Яны адказваюць:
    — Цяпер навучанне сваё мы скончылі і павінны паспрабаваць шчасця. Дык вось, дазвольце нам пайсці вандраваць.
    I сказаў стары з радасцю:
    — Вы разважаеце, як адважныя паляўнічыя, і тое, што вы хочаце, было і маім жаданнем. Выпраўляйцеся ў дарогу, і будзе вам удача.
    Вось надышоў прызначаны дзень, і падараваў прыёмны бацька кожнаму з іх па добрай стрэльбе ды па сабаку і загадаў узяць з захаваных чырвонцаў столькі, колькі кожны з іх пажадае. Потым ён праводзіў іх і даў ім яшчэ на развітанне бліскучы, добра навостраны нож, сказаўшы:
    — Калі вам давядзецца калі-небудзь расстацца, уторкніце гэты нож у дрэва на скрыжаванні дарог, і той, хто з вас вернецца, зможа па гэтым нажы даведацца пра лёс свайго брата; той бок нажа, у які брат пойдзе, у выпадку ягонай смерці пакрыецца іржою; a пакуль ён будзе жывы, лязо будзе з абодвух бакоў бліскучае.
    Пайшлі два браты далей і зайшлі ў лес, ды такі дрымучы, што за цалюткі дзень не маглі адтуль выбрацца. Давялося ім там заначаваць, і яны з’елі ўсё, што было ў іх у паляўнічых сумках; давялося ім ісці яшчэ і другі дзень, але з лесу выбрацца яны аніяк не маглі. Есці ім не было чаго. Вось адзін з іх і кажа: