Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
У такой складанай і адказнай за здароўе чалавека праблеме пры вырашэнні навуковых задач павінен быць шырокі спектр меркаванняў, які вядзе да аб'ектыўнага вырашэння праблемы.
Вучонымі Беларусі назапашаны вялікі вопыт па даследаванні радыебіялагічных і радыеэкалагічных праблем у сувязі з тэхнагенным радыеактыўным забруджаннем тэрыторыі рэсгіублікі выкідамі Чарнобыльскай АЭС. Гэты вопыт і тэрыторыю радыеактыўнага забруджання мы павінны выкарыстоўваць для міжнароднага супрацоўніцтва і інвестыцый.
Мікалай ВАРАНЕЦКІ, дырэктар Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка
ПАЛЕСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ РАДЫЯЦЫЙНА-ЭКАЛАГІЧНЫ
ЗАПАВЕДНІК
Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік створаны ў 1988 годзе ў беларускім сектары 30-кіламетровай зоны Чарнобыльскай атамнай станцыі на плошчы 131,3 тысячы гектараў. У 1993 годзе яго плошча была павялічана да 215,5 тысячы гектараў. Запаведнік займае частку Хойніцкага, Брагінскага і Нараўлянскага раёнаў, прылеглую да ЧАЭС.
Запаведнік падзелены на тры ўчасткі: Хойніцкі, Камарынскі і Нараўлянскі. У яго складзе налічваецца 16 лясніцтваў. Адміністрацыйны цэнтр размешчаны ў горадзе Хойнікі, навуковая частка і доследна-эксперыментальная база — у выселенай вёсцы Бабчын, а аддзел радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу — на доследнай станцыі Масаны, на мяжы з Украінай, у дзесяці кіламетрах ад ЧАЭС.
Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік вырашае цэлы комплекс задач, накіраваных на пераадоленне наступстваў катастрофы на ЧАЭС, а таксама з'яўляецца буйнейшай прыродаахоўнай тэрыторыяй Беларусі.
Асноўнымі задачамі, якія вырашаюць тут навукоўцы, з'яўляюцца:
— кантроль за змяненнем радыяцыйнай сітуацыі і рэалізацыя мерапрыемстваў па прадухіленні другаснага забруджання прылеглых тэрыторый;
— забеспячэнне аховы запаведнай тэрыторыі і размешчаных на ёй аб'ектаў;
— ахова лясоў і іншых тэрыторый ад пажараў, шкоднікаў і хвароб лесу;
— забеспячэнне натуральнай шматстайнасці развіцця жывой прыроды, правядзенне мер па павялічэнні колькасці рэдкіх відаў раслін і жывёл;
— ажыццяўленне планавых навуковых даследаванняў па ацэнцы ўплыву радыеактыўнага забруджання на раслінны і жывёльны свет, правядзенні інвентарызацыі прыродных рэсурсаў тэрыторыі;
— распрацоўка тэхналогій рэабілітацыі зямель, забруджаных радыенуклідамі;
— правядзенне мерапрыемстваў па падтрыманні гідралагічнай раўнавагі;
— аблясенне зямель, на якія ўздзейнічае ветравая і водная эрозія.
Правядзенне радыяцыйнага кантролю ўскладзена на аддзел радыяцыйнай бяспекі, асноўнымі задачамі якога з'яўляюцца кантроль за радыяцыйным становішчам і індывідуальны кантроль апрамянення персаналу.
Кантроль за радыяцыйным становішчам уключае: кантроль за ўзроўнем знешняга гама-выпрамянення і шчыльнасцю забруджання на рабочых участках, вызначэнне ўтрымання радыенуклідаў у паветры, кантроль за ўзроўнямі забруджання транспартных сродкаў, машын, абсталявання, інвентару, спецвопраткі, а таксама за эфектыўнасцю дэзактывацыі транспарту і спецвопраткі на пунктах санітарнай апрацоўкі.
Індывідуальны кантроль апрамянення персаналу ўключае: улік фактычнага часу работы на забруджанай тэрыторыі, кантроль за дозай знешняга гама-выпрамянення з выкарыстаннем індывідуальных дазіметраў, індывідуальны кантроль за дозай унутранага апрамянення і за забруджаннем радыенуклідамі скурных покрываў.
У кожным з 16 лясніцтваў праводзяцца штодзённыя планавыя мерапрыемствы па вывучэнні стану лесапасадак, ахове іх ад шкоднікаў, а таксама ўлік колькасці жы-
вёл і рэдкіх відаў раслін. Устаноўлена 6 кантрольнапрапускных пунктаў, дзе ажыццяўляецца кругласутачнае дзяжурства. У мэтах аблясення былых сельгасугоддзяў пасаджаны маладыя лясы на 600 гектарах. Высаджаны найбольш каштоўныя пароды: сасна, дуб, елка. Закладзены пітомнікі ддя вырошчвання пасадачнага матэрыялу.
Створаны 63 супрацьпажарныя вадаёмы, устаноўлены чатыры патрульныя вышкі. На мяжы запаведніка і праезджых дарогах размешчаны супрацьпажарныя аншлагі і шлагбаумы. Створана 1004 кіламетры супрацьпажарных палос. Вядзецца распрацоўка выгарын мінулых год.
У запаведніку выяўлены 22 віды раслін і каля 100 відаў жывёл, занесеных у Міжнародную Чырвоную Кнігу і Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь, напрыклад, ятрышнік шлеманосны, вадзяны арэх плывучы, зубр, барсук, арлан-белахвост, беркут, аўдотка, чорны бусел, балотная чарапаха і г. д.
Сярод насякомых, па даных Інстытута заалогіі НАН Беларусі, выяўлены шэраг новых не толькі ддя Беларусі, але і для Еўропы, відаў, а адзін — новы для навукі. Пастаянна павялічваецца колькасць асноўных паляўнічых відаў капытных, расце папуляцыя бабра, цецярука, рысі, праведзена інтрадукцыя зубра.
Тэрыторыя Палескага дзяржаўнага радыяцыйнаэкалагічнага запаведніка з'яўляецца унікальным прыродным аб'ектам, на якім захоўваюцца існуючыя і з'яўляюцца новыя віды жывёл і раслін, у тым ліку і тыя, якія раней былі на гэтай тэрыторыі.
Таццяна ДЗЯРАБІНА
БАБЧЫН. ЯГО ЦЯПЕРАШНІЯ ЖЫХАРЫ I ГОСЦІ
Бадай, гэтыя няхітрыя маналогі я пішу для былых жыхароў Бабчына. Няхай ім, хто пакінуў свой дом і дарагія сэрцу куточкі, яны з'явяцца вестачкай з іх маленькай радзімы.
Абход сваіх лясных уладанняў звычайна пачынаю з Бабчына. У выселенай вёсцы, калісьці па-сялянску дабротнай і ўтульнай, даўно іншыя жыхары і госці. Зараз ужо толькі яны натаптваюць сцяжынкі на ранейшых падворках, зарослых бур'яном і кустоўем, гаспадараць у недагледжаных садах, здымаючы шчодры да гэтай пары ўраджай. У іх распараджэнні ўсе памяшканні, падвалы, гарышчы, хлявы і хлеўчыкі, груды старога хламу і амаль расцяганыя кастры дроў. Любую хату выбірай на густ, з прыбудовамі, з верандамі. А які небывалы быў мінулы год на грушы! Як мядова смачна пахлі густа раскіданыя пад дрэвамі буйныя плады ці крыху драбнейшыя, але ўжо суцэльным залацістым слоем. Які ўраджай прападае, шкадавала я, звыклая мераць на адну мерку — толькі для чалавека. А ён не прападзе! Грушы будуць з'едзены ўсе да адной: і даспелыя — сакавітыя, водарныя, і перазімаваўшыя — усохлыя, пачарнелыя. Імі паласуюцца пчолы і восы, удосталь падзяўбуць птушкі, будуць аб'ядацца лісы, куніцы, казулі, янотападобныя сабакі; да позняй восені будуць рыхліць у садах апалае лісце ў пошуках пладоў дзікія вепры. Ранняй вясной, калі трошкі растане снег, грушы зноў увойдуць у рацы-
ён гэтых жывёл. Калі год удалы на слівы, то і слівы будуць выкарыстаны гэтак жа сама. I ў экскрэментах лісаў, куніц, якія яны так часта пакідаюць на дарогах, будуць шчодра ўкраплены слівавыя костачкі. Густа ўсыпаныя ягадамі кусты ажыны наведваюць казулі. Нават позняй восенню заходзяць пашчыпаць яны пасынкі лозаў з засохлымі пладамі. Ды іх і кустамі не назавеш, пляцістыя, калючыя зараснікі, што захапілі ўвесь палісаднік, двор і ўжо ўзбочыну дарогі. Дамы без прыгляду ў поўным запусценні: часткова разваліліся, замшэлі сцены, зараслі падворкі, вінаград і хмель настырна лезуць у вокны. А вось флёксы па-ранейшаму цвітуць так пышна і нястрымна, так ачмурэла і салодка пахнуць, нібыта іх працягваюць песціць клапатлівыя рукі былых гаспадароў.
У раёне дома пад нумарам 108 пасялілася ласка, наш самы дробны драпежнік, нават драбнейшы за пацука. Зімой я бачу яе радзей, яна шнарыць у снежных калідорах, палюе ў самім жыллі дробных грызуноў. Іншы раз мільгне і на паверхні, ледзь паспяваеш позіркам адзначыць. Ужо вельмі яна непрыкметная на снезе ў сваёй зімовай чыста белай шкурцы. На цэнтральнай вуліцы палюе гарнастай, дакладная копія ласкі, але буйнейшы, ды хвост даўжэй. Здаецца, гэтыя звяркі ўсю мышыную брацію ў Бабчыне трымаюць у страху. У любы час года іх экскрэменты тут цалкам з поўсці, костачак, зубоў мышэй, палёвак, буразубак. I ў нашай хаце, дзе мы працуем у свой вахтавы перыяд, нечакана пасялілася ласка. Такі жыхар нам не перашкода, пазбавіць хату ад мышэй.
Старая мясцовая школа ў акружэнні шматгадовых цяністых ліп дзіўна гарманічная. Ярка-чырвоная трывалая цэгла, высокі, нязвыклы позірку, нібыта з мінулых вякоў, будынак. Калі б я была графіняй, я хацела б жыць менавіта ў гэтым доме, так падобным на стары замак з прывідамі.
Ля развілкі вуліцы, дзе паварот на былы свінакомплекс, перыядычна сустракаюся з лісіцай. Дзесьці зусім побач, за хлявамі ў яе нара. Хударлявая, высаканогая, з тонкім выцягнутым тулавам, у кароткім цьмяным летнім футры ніяк не адпавядае яна вобразу лісы-прыгажуні. Гэта не Чарнобыль вінаваты, гэта проста яе летні прыкід. Затое ў зімовым уборы будзе цуднай ха-
рашуняй, апраўдваю я такі вось непрыглядны яе выгляд. Шкада толькі, што ў гэтым месцы зімой яе напэўна не сустрэну. Лісіца норы наведвае адно ў перыяд размнажэння ды ў крайніх выпадках — хаваючыся ад небяспекі, у час моцных маразоў ці зацяжных дажджоў. Пры сустрэчы асаблівай увагай мяне не надзяляе, прабягае нетаропкім трушком па шашы, зварочвае па натаптанай ужо ёю сцяжынцы ўбок, міма кустоў. Турбаваць яе сваім наведваннем нары не хочацца, як-ніяк суседка, жыве ў Бабчыне. А вось вывадкавую нару недалёка ад дарогі на Кажушкаўскі канал наведвала не адзін раз. Вельмі ж зручная і характэрная гэтаму віду мясцінка выбрана для гадоўлі патомства. На ўскрайку лугу шырокая западзіна з пясчанымі абрывамі, дзе так лёгка ўладкаваць зручнае жыллё; у невялікім паглыбленні — маленькі вадаём, зарослы вербнікам. Вось і па ваду далёка хадзіць не трэба. А наўкол — адкрытая пространь, зарослая злакамі, асокамі і разнатраўем, зрэдку — беразнячкі. У зацененым кустом вярбы месцы ўваход у нару. Калі заўважыла яе ў сакавіку, то па ўсіх прыкметах ужо зразумела: трэба наведаць пазней — убачу лісянят. У ліпені, збочыўшы з дарогі, але не прыблізіўшыся яшчэ да нары, пераканалася — прыйшла нездарма. Паўсюдна раскіданыя лісіныя экскрэменты, і дарослых, і лісянят, утаптаная «дзіцячая пляцоўка», тут жа валяюцца лапка зайца, чыесьці костачкі, сінявата-чорныя, выгнутыя хваставыя пёры самца цецерука (яны ў гэтую пару ліняюць і робяцца лёгкай здабычай драпежнікаў). А ў кустах вербалозу за два метры ад уваходу ў нару сядзела асляпляльна яркае, маленькае, галавастае лісяня і захоплена абглыдвала крылца прынесенага лісіцай цецерука. Папераджальна фыркнула маці, высунуўшы кончык носа з нары. Але і гэта не прымусіла лісяня шмыгнуць у сховішча, звярок працягваў самааддана грызці костачку, без усялякага страху пазіраючы зрэдку на мяне. Каб не перашкаджаць яго абедзеннай трапезе, а час быў сапраўды абедзенны, давялося знікнуць мне. Цікава, што прама насупраць, на процілеглым краі западзіны, другая лісіная нара, і таксама неабжытая. Тут гаспадар уладкаваўся, лічыцца, што частка сямейных турбот ляжыць на ім. У маі — ліпені лісіц, што шныраць па палях, лясах у пошуках корму, можна сустрэць у запаведніку ў любы час сутак. Такая