Чарнобыльская рана
Мікола Мятліцкі
Выдавец: Літаратура і Мастацтва
Памер: 336с.
Мінск 2003
Завезеных з пушчы зуброў размясцілі на ўчастку, агароджаным плотам. Гэта абавязковая ў такіх выпадках працэдура называецца «ператрымкай». Яна дазваляе зубрам абвыкнуцца на новым месцы, набыць пачуццё дома. На кожнага зубра прыйшлося каля 5 гектараў. На волю іх выпусцілі ў маі. Заглянуўшы туды перад іх вылускам, з цяжкасцю пазналі яшчэ зусім нядаўна дзівосны куток. 3 усіх парод не пацярпелі толькі бярозы, а вось граб, ясень, вярба, вольха спрэс бялелі акальцаванымі, абгрызенымі стваламі. Замест густога падлеску тырчэлі з зямлі пруцікі і стволікі без усялякага намёку на хоць якое галінаванне. Велізарны камель дуба быў да бляску адпаліраваны бакамі зуброў і проста не верылася, што абышліся без інструмента. Гэта была «часалка», якую жывёлы, мабыць, вельмі ўжо часта наведвалі. Акрамя «часалак», у раёне засялення зуброў можна натрапіць на іх стойлы, лежні, пылавыя купалкі ці каталкі, натаптаныя сцежкі. Усё разам гэта вызначае камфортнасць умоў пражывання. Самая смешная і, на мой погляд, «дзяціная» прыхільнасць зуброў — каталкі. Звер кладзецца на бок у верхняй частцы пясчанага схілу і спаўзае ўніз, торгаючы нагамі. Гэтак жа рабілі і мы ў дзяцінстве, скочваючыся плазам з высокай горкі, зарываючыся тварам у траву. Свае дзіцячыя ўражанні я захоўваю ў памяці да гэтай пары. А што адчувае, з'яз-
джаючы з горкі, зубр? Каталка не абавязкова бывае на схіле. Зубры могуць валяцца і на роўным месцы — сухой разрыхленай зямлі. Тады гэтыя месцы называюць пылавымі купалкамі. Купанне ў пыле — не што іншае, як барацьба з эктапаразітамі, бо пыл забівае дыхальцы ў іх, пазбаўляе рухомасці. Такіх купалак у запаведніку мы знайшлі некалькі: і на жоўтым пяску і на сухой тарфяністай глебе. I нават удалося ўвачавідкі назіраць гэты працэс. У чэрвені невялікі статак зуброў падпусціў нас зусім блізка. Яны прымалі пылавыя ванны. Вось па гэтых, выпадкова ўзнікшых у парасніках бярэзніку і вярбы клубах чорнага тарфянога пылу мы і заўважылі іх здалёк. А падабраўшыся бліжэй, так былі захоплены ўбачаным, што начыста забылі пра свае навуковыя абавязкі — адзначыць пол і ўзрост жывёл, нават падлічыць іх толкам адразу не змаглі. Уявіце такую карціну: велізарная жывёліна падае на аголеную глебу, задзірае ўгору ногі, і ты ўжо болыл нічога не бачыш, акрамя дрыгаючых ног і клубоў пылу. Літаральна ў лічаныя дзесяткі секунд «купалка» саступаецца другой істоце. I зноў угары ногі і новыя клубы пылу. Дзіўна, што нават пры гэтай працэдуры захоўваецца строгая іерархія, як і ля кармушкі з падкормкай, як і ля натаптанай зімой сцежкі, г.зн. слабы звер саступае моцнаму, жывёла больш нізкага рангу падпарадкоўваецца жывёле з больш высокай прыступкай іерархічнай лесвіцы. Вось такі механізм упарадкавання канкурэнцыі паміж жывёламі. Відавочна, механізм разумны. Наша неспатольнае жаданне падабрацца бліжэй скончылася тым, што нас заўважылі. Летам зубры, асабліва пры наяўнасці ў статку цялят, пужлівыя і асцярожныя, як і належыць вольнажывучым статкам. Яны не кінуліся адразу ж ратавацца пад полаг лесу, а адбегліся на метраў 30, ацанілі крыніцу магчымай небяспекі, потым яшчэ раз адбегліся і, нарэшце, непрыкметна і спрытна схаваліся ў лесе, быццам растварыліся.
Ну а мы засталіся на лузе пацікавіцца, чым жа тут харчаваліся зубры да нашага прыходу? Зубр — травяніста-драўнінаедная жывёла, яго патэнцыяльнаму «спажывецкаму кошыку» можна толькі пазайздросціць: болыл за 330 відаў травяністай расліннасці, 46 відаў драўнінна-хмызняковай. У ежу ідзе ўсё: трава, лісце, галінкі дрэў і хмызнякоў, кара, жалуды, імхі, лішайнікі,
грыбы. Агульны спіс харчавання зубра, улічваючы і іншыя раёны інтрадукцыі ў межах тэрыторыі былога Саюза, будзе куды больш грунтоўны. Што, безумоўна, сведчыць аб харчовай пластычнасці гэтага віду, аб яго адаптацыйных магчымасцях. Травой зубры кормяцца з мая па кастрычнік, і ў харчовым сутачным рацыёне яна складае 7080 працэнтаў. 3 паяўленнем першай сакавітай зеляніны пачынаецца ў іх цудоўная пара: лісце злакаў і асакі, якім яны аб'ядаюцца ў гэты час, пяшчотнае і салодкае на смак; кураслеп, сон-трава, гусіная цыбуля, медуніца — зубры ахвотна паядаюць гэтыя першацветы, хаця многія з іх утрымліваюць атрутныя рэчывы. Зубры, як і ўсе дзікія жывёлы, дарэчы, стойкія да атруты.
У «паходнай аптэчцы» зубра травы ад усіх захворванняў — і ад сэрца, і ад нерваў, і ад «зялёнага змія»: ландыш майскі, купена лекавая, валяр’ян лекавы, падалешнік еўрапейскі. Валяр'ян ён вельмі любіць, зарасці гэтай расліны бываюць скусаны амаль дарэшты. Купену таксама не прапусціць. Вось і траўка зуброўка паўднёвая добра паядаецца зубрамі, адсюль і назва. He блытайце з зуброўкай душыстай, якой араматызуюць настойкі, бальзамы. 3-за паху кумарыну і грубасці лісцяў у харч жывёлам не ідзе. Найболыл ахвотна паядаецца трава да цвіцення, у далейшым зубры скусваюць вегетатыўныя пасынкі ці атаву, пры гэтым аддаюць перавагу раслінам з адкрытых мясцін. Але ранняю вясной з-за адсутнасці ўсялякай зеляніны куды знікаюць гэтыя гастранамічныя прыхільнасці? У сакавіку, назіраючы за самцовай групоўкай з чатырох дарослых асобін, якія пасвіліся недалёка ад лесу на лузе, са здзіўленнем адзначалі, як сквапна і старанна захоплівалі яны пучкі леташняй высахлай травы. Як быццам нічога смачней і не каштавалі ў сваім жыцці. А на сена, якое ім у тым жа месяцы выкладвалі ў кармушку, яны не вельмі паквапіліся. Вось пераборлівыя, здзіўлялася я, і сена не ядуць! Але гэтыя ж пераборы размялі неяк прывезеную копку сена, падабралі ўсё да былінкі. Сена сену розніца, і зубры нядрэнна разбіраюцца ў яго якасці. На мякіне іх не правядзеш!
Дарослы зубр за суткі з'ядае 40-60 кг зеляніны, 2-3-гадовыя асобіны — 25-30. Галінак і кары ядуць менш, але затое круглы год. Ужо на пачатку руху сокаў парасткі і кара робяцца асабліва смачнымі і зубры іх ахвотна па-
ядаюць. Вясной і раннім летам зубр можа з'есці 10-12 кг, у халодныя марозныя дні менш за ўсё — 0,7-1,3 кг. Ёсць у зубра любімыя пароды дрэў: вярба, ясень, граб, рабіна, асіна, брызгліна. Іншы раз трапіш у такія грабнячкі і ясеннікі, дзе амаль кожнае трэцяе дрэўца акальцавана зубрамі. За 1 год дарослы зубр можа з'есці 2 тоны. Такога вось харчу — галіны, кара. Як толькі ён ухітраецца зрываць, зразаць, саскрэбліваць, перамолваць і траву, і кару, і галінкі, і лісце, і лішайнікі? Верхнія разцы ў зубра, як, зрэшты, і ў лася, казулі, адсутнічаюць. Увесь сакрэт у тым, што рад ніжніх разцоў дзейнічае як скрабок пры саскрэбванні лішайнікаў, як долата пры падразанні і здзіранні кары і як нажы пры зразанні травы. Ну і язык ва ўсім дапамагае, да таго ж разцы як бы хістаюцца, г.зн. рухомыя ў альвеолах, што прадухіляе ад раненняў пры такім спосабе здабычы харчу пярэдняе паднябенне.
Звычайна пасвяцца зубры раніцай і вечарам, а сярэдзіну дня праводзяць на лежні ў лесе, перажоўваючы жвачку. Адну з такіх лежняў мы наведалі спецыяльна. На ўскрайку лесу невялікі, рэдкі, добра прадзімаемы ветрам саснячок. Значыць камароў, сляпнёў, мошак тут будзе менш. На зямлі акруглыя ўпадзіны ад зубрыных цел. А вось наткнуцца на мясціну, дзе ў разгар гону сыходзяцца быкі-сапернікі — хвалюючае відовішча. У непрыкметным з дарогі грабняку, які мы наведалі ў жніўні (пачатак гону), мяркуючы па ямах, узрытай пярэднімі капытамі, уздыбленай рыхлай зямлі, рагамі садранай са ствалоў, пачынаючы знізу, кары, вытаптанай вакол зеляніне, і разгортвалася тут дэманстрацыя сілы, моцы, характару, пагроз, а заадно адбывалася і маркіроўка тэрыторыі. Паважліва аглядваючы ямы і завалы, хуценька, азіраючыся, мы выбраліся з лесу.
Першабытныя, багатыя харчамі лясы, дзе раней валадарылі зубры, канулі ў вечнасць. I зімою, у самы неспрыяльны ў кармавых адносінах перыяд, чалавек падкормлівае звяроў сенам, караняплодамі, зернем, жалудамі. На такім вось казённым забеспячэнні белавежскі зубр з 1803 года, а ў апошнія 50 год падкормачны перыяд цягнецца з кастрычніка-лістапада да сакавіка. Гэтыя жывёлы цудоўна арыентуюцца ў часе. У Валожынскім лясгасе Мінскай вобласці, дзе зуброў узорна даглядаюць і выкладваюць падкормку ў пэў-
ныя часы, яны на здзіўленне дружна і ў патрэбны момант з'яўляюцца па свой паёк.
Нягледзячы на ўяўны з першага погляду знешні росквіт палескай мікрапапуляцыі зуброў, неабходна аб'ектыўная колькасная ацэнка стану яе і, асабліва, пола-ўзроставай структуры. Можа стацца, што некаторыя з быкоў па нейкіх прычынах даўно ўжо згубілі ўсялякі інтарэс да пытання полу і размнажэння. A 12 завезеных самак, болыласць з якіх былі ў добрым рэпрадуктыўным узросце, зусім не апраўдалі надзей на больш паспяховы чым ёсць рост папуляцыі. Колькасць жа зуброў у запаведніку расце марудна, павялічваючыся на 2,8 асобіны ў год. Гэта адносна нізкія паказчыкі ў параўнанні з такімі ж іншых створаных мікрапапуляцый (у Валожынскам лясгасе — 4,8, у калгасе «Азёры» Гродзенскай вобласці — 3,6). А ў Цуманскай пушчы на Валыні (Украіна), куды былі адпраўлены (1965 г.) 15 зуброў з Белавежскай пушчы — 5,3 асобіны ў год.
Самы час з’явіцца спонсарам, на першым часе выключна для яе вывучэння, каб быць упэўненым, што зубрам тут добра, яны набылі свой дом, што ў іх ёсць будучыня. Вельмі ўжо хочацца, каб і палескія зубры адпавядалі стандарту «Запатрабавана»: і не толькі для сцвярджэння і ўпрыгожання жыцця на Зямлі, але і ддя размнажэння, далейшага рассялення і развядзення гэтага выдатнага віду, ва ўсіх адносінах перспектыўнага для разумнага выкарыстання.
Вось і скончыўся мой маршрут у ваколіцах Бабчына. Людзі пакінулі вёску, жыць тут нельга, але звярам гэтага не патлумачыш і не раскажаш. А пакуль яны на ўсю моц карыстаюцца адсутнасцю чалавека і гэта яўна ім на карысць. Тое, што яны — аб'ект радыяцыі, бясследна не пройдзе. Але няхай застанецца надзея — прырода будзе разумна кіраваць і выпраўляць памылкі чалавека.
Уладзімір САЎЧАНКА
ГЛАБАЛЬНЫЯ СЛЯДЫ КАТАСТРОФЫ
Увыніку выбуху на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай станцыі прыкладна 3-4 працэнты радыеактыўных рэчываў было выкінута ў навакольнае асяроддзе з 26 красавіка па 5 мая 1986 года. Гэтыя ацэнкі, зробленыя Дзяржаўным камітэтам СССР па атамнай энергіі, былі прадстаўлены Міжнароднаму агенцтву па атамнай энергіі (МАГАТЭ) у Вене (ААН, 1988). Паводле ацэнак МАГАТЭ, 25-50 млн. кюры радыеактыўных элементаў, уключаючы 10 млн. кюры ёду і 2 млн. кюры цэзію, было выкінута з цэнтральнай зоны рэактара (МАГАТЭ, 1991). Некаторыя эксперты лічаць, што гэтая ацэнка заніжаная. Яны мяркуюць, што каля 8-10 працэнтаў агульнай колькасці радыеактыўнага рэчыва (1 млрд Кюры) было выкінута ў навакольнае асяроддзе (Люцко, 1990).